Наша Ніва
27.8K subscribers
58K photos
9.04K videos
2 files
43.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Шматлікія затрыманні адбываюцца ў раёне Палаца спорту, гасцініцы Юбілейная на праспекце Пераможцаў у Мінску. Амапаўцы выхопліваюць маладых мужчын, жанчын не чапаюць. Пенсіянеркі крычаць у адрас сілавікоў "Бандыты!" і "Ганьба!" Затрымалі тут каля 40 чалавек, ніхто не супраціўляецца.
Тым часам пасля падзей 9 жніўня распачалі 21 крымінальную справу, паведамляе Следчы камітэт.

Артыкулы наступныя:

🔹 арт.293 (масавыя беспарадкі);
🔹 ч.2 ст.363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту або пагрозай яго прымянення);
🔹 арт.364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
🔹 ч.1 арт.339 (хуліганства);
🔹 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Затрыманыя больш за 80 чалавек, паведамляе СК.
Святлана Ціханоўская больш за тры гадзіны знаходзілася ў ЦВК. Яе папярэдзілі пра недапушчальнасць дзеянняў, якія спрыяюць масавым беспарадкам, піша Свабода.
На плошчы Багушэвіча затор, машыны сігналяць, людзі на тратуарах махаюць машынам.
Група са 150 дэманстрантаў сабралася каля пешаходнага моста цераз Свіслач за Палацам спорту. Але і да іх кіруецца АМАП.
Уся вуліца Кальварыйская запоўненая аўтамабілямі, якія сігналяць.
Каля гасцініцы Юбілейная адбылася жорсткая бойка дэманстрантаў з міліцыяй. Ідуць затрыманні.
Тым часам КДБ Беларусі сцвярджае, што прадухіліў замах на Ціханоўскую. Пра гэта ў эфіры АНТ паведаміў кіраўнік ведамства Валер Вакульчык.

«Перад гэтым у МУС па лініі барацьбы з экстрэмізмам таксама было перахоплена паведамленне аб тым, што "патрэбна сакральная ахвяра". Адпраўнік ужо высветлены і ў найбліжэйшы час будзе затрыманы», -- сказаў Вакульчык.
Вуліца Ульянаўская запоўненая пратэстуючымі аўтамабілістамі, людзі з тратуараў махаюць аўтамабілістам. На руках у іх - белыя стужкі, часам у руках - белыя аркушы паперы.
Каля Юбілейнай пасля заварушкі вінцілі і дзяўчат. Гэта першы раз за вечар, што на вачах у карэспандэнта НН затрымліваюць жанчын. Там цяпер каля 200 дэманстрантаў, яны апладзіруюць у знак пратэсту.
Сотні людзей сабраліся на тратуарах вуліцы Кальварыйскай. Яны стаяць групкамі і скандуюць "Уході!"
У Жодзіне Мінскай вобласці цэнтр перакрыты, адбыліся затрыманні пратэстоўцаў.
Здаецца, мабільны інтэрнэт у цэнтры Мінска зноў адключаны.
Колькасць дэманстрантаў у раёне Палаца Спорту дасягнула 700 чалавек.
Арганізатары акцый выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Караеў, паведамляе БелТА.

"Спробы расхістаць сітуацыю і ўнесці разлад у грамадства рабіліся тымі, каму абыякавыя інтарэсы Беларусі і яе жыхароў", -- адзначыў міністр.
Таксама ў эфіры АНТ кіраўнік КДБ заявіў, што штаб Ціханоўскай ахоўвае ажно 120 сілавікоў.
Мінск утварыў кола пратэсту: Кальварыйская, Сурганава, праспект Пушкіна, Ульянаўская, Клары Цэткін, Бабруйская і многія іншыя вуліцы запоўненыя пратэстуючымі аўтамабілістамі. Значныя групы пешых дэманстрантаў сабраліся каля Палаца Спорту, на Грушаўцы, у Серабранцы, каля метро Пушкінская. На іншых вуліцах дробныя групкі людзей ходзяць і вітаюць аўтамабілістаў. У некаторых аўтамабілістаў — нацыянальныя сцягі. У машынах людзі ездзяць па чацвёра-пяцёра, махаюць адзін аднаму і пешаходам.
Наша Ніва pinned «Мінск утварыў кола пратэсту: Кальварыйская, Сурганава, праспект Пушкіна, Ульянаўская, Клары Цэткін, Бабруйская і многія іншыя вуліцы запоўненыя пратэстуючымі аўтамабілістамі. Значныя групы пешых дэманстрантаў сабраліся каля Палаца Спорту, на Грушаўцы, у Серабранцы…»