Полк Каліноўскага
34.7K subscribers
1.22K photos
441 videos
575 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
#падзякі_пост
🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе «СпівДії Хаб Київ» за значную дапамогу для нашых байцоў. Дзякуючы вам мы сытыя і маем сілы працягваць біцца з ворагам.

Штабу Прытулы дзякуем за вайсковыя біноклі і прылады сувязі.

А неабыякавым дабрадзеям за планшэты

Разам мы пераможам! 🟦🟨🤝⬜️🟥⬜️

@BelWarriors
#падзякі_пост

🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе Грамадскай арганізацыі Валькірыя за актыўныя навушнікі. Дзякуем што набылі і даставілі нам з ЗША ды паклапаціліся пра вушы нашых байцоў на перадавой. Дзякуючы вам дзяўчаты мы пераможам. Абдымаем 🫂

@BelWarriors
#падзякі_пост

🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку Беларускаму Аб’яднанню Рабочых (БАР). Ужо трэці аўтамабіль ад БАРу перададзены беларускім ваярам.

Таксама дзякуем гораду Роўна, ды яго сакратару гарадской рады Віктару Шакірзяну за цудоўныя медычныя заплечнікі ды еўрапейскія медыкаменты, якія ўжо паехалі для нашых воінаў на перадавую!


Дарэчы, як сказаў Віктар Шакірзян, у іх горадзе ўжо вельмі хутка з'явіцца вуліца названая імем нацыянальнага героя Беларусі – Кастуся Каліноўскага. Гэта даніна ўсім беларускім добраахвотнікам, якія ведаюць кошт свабоды, ды тым, хто гатовы за гэтую свабоду змагацца!


Дзякуем за падтрымку і дапамогу, для нас гэта вельмі важна!

@BelWarriors
#падзякі_пост

Шчыры дзякуй беларусам Мінесоты і жыхарам мястэчка Хатчынсан (штат Канзас) за сотню перададзеных аптэчак IFAK.

Да перамогі — разам!
#падзякі_пост
🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага дзячыць беларускай дыяспары Велікабрытаніі за рэанімабіль, які ўжо атрымалі нашыя парамедыкі і выкарыстоўваюць, каб ратаваць здароўе і жыцьці нашых ваяроў.

@BelWarriors
#падзякі_пост
🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку прадстаўнікам “Беларускага аб’яднаньня працоўных” ды іншым валантэрам, якія разам сабралі ды перадалі нам медыкаменты, якія будуць дапамагаць ратаваць здароўе і жыцьці нашых ваяроў.

@BelWarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#падзякі_пост
🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага дзячыць украінскай пашуковай платформе “911” (Кіеў) і латвійскай арганізацыі “Агендум” за прадастаўлены VW Touareg.

РАЗАМ – ДА ПЕРАМОГІ!
@BelWarriors
#падзякі_пост
🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага ад усяго сэрца дзячыць Telecom-Ukraine за рэгулярную падтрымку й дапамогу, сярод якой:

– турнікеты ды тактычная медыцына,
– плітаноскі, пліты,
– аўтамабіль,

ды яшчэ шмат чаго, што ня толькі ратуе нашыя жыцьці, але й дапамагае эфектыўна біць акупанта на ўкраінскай зямлі!

🟦🟨 РАЗАМ – ПЕРАМОЖАМ!
🟥 @BelWarriors
#падзякі_пост

🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага шчыра дзякуе слуцкім партызанам за надзейны і трывалы VW T5, якім нашы хлопцы ўжо карыстаюцца на перадавой.

Таксама мы вельмі ўдзячны беларусам Батумі і грузінскім сябрам за велізарную дапамогу, між іншым, за медычныя сродкі і смакалыкі для нашых ваяроў.

⬜️🟥⬜️ РАЗАМ – ПЕРАМОЖАМ!
@BelWarriors
#падзякі_пост

🙏 Полк імя Кастуся Каліноўскага выражае падзяку Telecom-Ukraine за чарговую падтрымку вельмі неабходнымі для нас рэчамі:

-цеплавізар,
-бронепліты,
-налакотнікі і іншыя патрэбныя рэчы.

Дзякуючы вашай падтрымцы мы рухаемся наперад і з кожным днём набліжаем Перамогу!

🟦🟨 РАЗАМ – ПЕРАМОЖАМ!
⬜️🟥⬜️ @BelWarriors