https://coollib.in/b/379598
Адзін са старэйшых беларускіх паэтаў Мікола Аўрамчык (нар. у 1920 г. на Бабруйшчыне) прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях. Ягоны лёс — лёс нашага народа, які перажыў Бог ведае колькі ўлад, рэвалюцый, змен, але застаўся ў душы сваёй сардэчным, шчырым, спагадным, добрым. Чарговая кніжка паэта прасякнута глыбокай трывогай за лёс роднай зямлі на парозе новага тысячагоддзя.