Звонецкая базовая школа
88 subscribers
12.8K photos
1.52K videos
1.35K links
Download Telegram
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Прынада
(назоўнік | жаночы род)

Кавалак ежы, а таксама (пераноснае значэнне) усё тое, што прываблівае.
П. для рыбы.
|| прыметнік:​ прынадны.

🌤 #думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
Цар-дуб каля вёскі Старое Раматава лічыцца самым старым дубам у Беларусі. Мяркуецца, што дрэву больш за 800 гадоў. У дыяметры старажыл дасягае 2 м, а ў вышыню - амаль 40 м. Выглядае вяліка. Па павер'і, да дуба-"патрыярха" раней прыязджалі за благаслаўленнем маладыя, а цяпер едуць турысты.
#куточкі_маёй_Радзімы
#приднепровский_сад
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."
#Роднае_слова
Лета - гэта вёска, мілая бабуля,
Выхаванне працай, добрыя сябры,
Лета- гэта песні, больш якіх не чую,
Асалода, шчасце дзіўнае пары.

Лета - гэта танцы, клуб і дыскатэка,
Пару кіламетраў, каб туды дайсці.
Мора пазітыву ды, канешне, смеху,
Летнія тусоўкі - лепшыя ў жыцці,

То пара юнацтва, пацалункаў першых,
Рамантычных вершаў, рэўнасці хвілін,
Мары, вера ў цуда, што жыццё палепшыць
Здолее адзіны, найчароўны джын.

Алена Котава

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
3️⃣ чэрвеня 🇧🇾

📌У даўнейшыя часы людзі называлі гэты дзень Алена Лёнасейка, бо сяўбу хлябоў завяршалі, пачыналі сеяць лён.
🟢Апраналі чыстае адзенне, каб і лён вырас чысты.
🟢У кашолку з насеннем клалі вараныя яйкі, якія, прыехаўшы на ніву, сейбіт падкідаў угару, каб лён быў высокі, з буйнымі галоўкамі.

Былі такія💯 прыкметы: калі ў гэты дзень непагадзь, то і восень будзе непагодлівай; калі дождж з градам, то будзе снег 3 снежня.

☀️🌸🌼☀️🌸🌼☀️🌸🌼☀️🌸🌼☀️🌸

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
🌐 Мошенники используют Инстаграм как площадку для реализации своих схем.

🔷Ежедневно пользователи просматривают свои ленты, и среди них немало тех, кто ищет выгодные предложения на одежду, аксессуары и электронику.

‼️В 2025 году в г. Рогачеве и Рогачевского районе  зарегистрировано 15 фактов мошенничества с использованием сети Инстаграм в отношении граждан.

Наиболее часто мошенники создают поддельные аккаунты по продаже морепродуктов, мобильных телефонов, автомобильных покрышек, одежды и обуви.

🔊 Сотрудники группы по противодействию киберпреступности Рогачевского РОВД напоминают:

‼️Главными признаки мошеннического аккаунта в Инстаграм являются требование администратора о предоплате, а также очень низкие цены на продаваемый товар.

#На страже цифровой безопасности
#Инстаграм
Другі дзень у выхаваўча- аздараўленчым лагеры "Вясёлка"🌈 прайшоў пад дэвізам "Вітаем лета разам"🌞.
Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўна - гульнявой праграме "Ура, канікулы!", гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры,🎾🥎 адказвалі на віктарыну "У гасцях у святлафора", малявалі родныя краявіды🇧🇾.
#лета2025
#лагер
#ЗванецкаяБШ
Чэрвень
Віка Трэнас

Вядомы шосты месяц года
Нясе нам розныя прыгоды.
З ім лета паскарае ход,
Натхняе доўгі дзень на спорт.
У браму мы закінем гол,
Калі згуляем у футбол.
У роварах надзьмем мы колы,
І дзе красуе ў кветках поле
Паедзем, ці да рэчкі шпаркай
У лодках плыць або ў байдарках.
Парою гэтай добра ў лесе:
Паходы, гульні, сонца, песні!
Суніцы ўжо бяруцца ў чырвань.
Цябе мы любім, месяц чэрвень!
#паэтычная_старонка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы спазнаем чалавека не па тым, што ён ведае, а па тым, чаму ён радуецца.

🌸🍀 🌼 🍀🌸

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Золь,​ ‑і, ж.

Сырое, пранізлівае халоднае надвор'е.​ 
Ні зімовая сцюжа, ні летняя спёка, ні золь, ні дождж не спынялі работы на будоўлі.​ 

🌤 #думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
Раздолле
Рыгор Барадулін

У счырванелым чэрвені
Ноч туманом вячэрае,
Расою ранне снедае,
Паўдзён смугой абедае.
Гуляе рэха ў чэрвені,
Як у пячоры ў чэраве.
І хмарка над крыніцаю
Прапахла медуніцаю.

#чытаем_беларускае
#дет_сад7
4️⃣ чэрвеня 🇧🇾

📌Васіліск – салаўіны дзень – так называлі сённяшні дзень у старыя часы.
🟢Па народным павер'і, у гэты дзень на свет з'явіўся цар змей Васіліск. Таму нашыя продкі імкнуліся нічога не рабіць ні ў хаце, ні на двары.
🟢А яшчэ 4 чэрвеня лічылася святам пявучых птушак.

Былі такія 💯прыкметы: у гэты дзень нельга было працаваць у полі і гародзе, каб з зямлі не выраслі васіліскі; шмат аваднёў – да добрага ўраджаю; моцная раса – таксама азначала добры ўраджай сёлета.

☀️🌼🌸☀️🌼🌸🌼☀️🌼🌸☀️🌼🌸

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы