Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
340 subscribers
935 photos
155 videos
1 file
122 links
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Клачко "Кусь" Аляксандра, якія я мару надрукаваць у кнізе з цвёрдай вокладкай.

Беларусь будзе вольнай!

Падтрымаць канал:

PayPal: aliaksandrklachko@gmail.com
4402711119619862 (UA)
LT393500010010769629
Download Telegram
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)
Пробная карэктыроўка агня (частка 2/2)


- Д(жон), Кусь на сувязі, - безпаспяхова выклікаў Д(жона) я. Ен не чуў мяне.

Але раптам з рацыі, голасам Д(жона), данеслася:
- Будем пробовать.
- Плюс-плюс, - адказаў я і наліў сабе ў кубачак камоту з слоіка.

- Кабанчик ушел! Кабанчик ушел! - паведаміў Д(жон) праз 13 секунд. - Принимай!
- Плюс-плюс, - адказаў я.

Мыш стаў каленямі на падаконнік, каб мець лепшы радыюс агляду. Ен назіраў у бок будынка з рускімі без манакуляра. Я не ведаю што там можна было ўбачыць - я не бачыў нават будынка.

Мае хлопцы зрабілі тры стрэлы з сапага пад карэктыроўку Мыша.

Мыш спусціўся на падлогу. Падыйшоў да свайго тэлефона, што ляжаў на падаконніку. І па Крапіве, усталяванай на ім, паказаў мне прыкладнае месца апошняга разрыва снараду:
- Где-то туда, бл*дь, зашло очень.

Месца трэцяга разрыву, якое паказаў Мыш, было далей ад месца папярэдняга разрыву, хаця Мыш даваў карэктыроўку па дальнасьці 50 метраў бліжэй (і колькі там метраў правее).

Чаму так атрымоўвалася - халера яго ведае. Карэктыроўка па дальнасьці - самая элементарная: альбо хлопцы наблыталі, альбо Мыш не з'арыентаваўся па траекторыі палета снарада.

- Ё-маё, - адрэагаваў я.
- Так, усе. Стоп агонь, - распарадзіўся Мыш.

- Д(жон), стоп агонь, здымаемся, - перадаў па рацыі я сваім хлопцам.
- Не прошло - повтори! Не прошло - повтори! - пачулася ў адказ.
- Д(жон), стоп агонь, - паўтарыў я.
- Плюс,- без энтузіазму адказаў голас Д(жона) з рацыі.

На гэтым наша карэктыроўка павінна была скончыцца нічым. Але…
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 13)
"Едзем!"


- Сейчас смотри: сейчас мы тебя туда завозим. Так? И будете поддерживать огнем Ваўкалака ў гэтых кропках, - сказаў мне Мыш і паказаў кропкі на Крапіве свайго тэлефона.

- У мяне запісаны каардынаты гэтых кропак. Тады я скажу Д(жону), каб перастаўляліся на пазіцыю Г(ідра)-3, - адказаў я Мышу.

- Да, - падцвердзіў мне Мыш.

Пазіцыя Г(ідра)-3 знаходзілася ад пазіцыі Г(ідра)-2 літаральна ў трох дзесяткаў метрах. Але сектары абстрэла з іх былі рознымі.

- Д(жон) - Кусю, Д(жон) - Кусю, - пачаў я выклікаць па рацыі сапог. - Д(жон), адкажы Кусю.

Сувязь не праходзіла.

- СПГ, перейдите на другой канал, - адказала рацыя голасам З(мея), які знаходзіўся на пункце кіравання (штабе) Волата.

На які другі канал трэба перайсьці З(мей) не ўдакладніў.

- Карацей - едзем! - вырашыў не замарочвацца Мыш, які ўжо стаяў у дзвярным праеме пакоя.
Расейскамоўныя пасты ў беларускіх СМІ.

Пасля падзей 2020-га года і ўварвання расеі ва Ўкраіну ў 2022-м у мяне сфармавалася стойкае непрыняцце расейскай мовы з боку беларускіх СМІ.

Часам, бывае, стаўлю "падабайку" за якасную навіну. А потым разумею, што яна па-расейску. І здымаю "падабайку".

Беларускае амаль вынішчана ў Беларусі антыбеларускім рэжымам. Давайце не будзем садзейнічаць рэжыму ў гэтай справе.

Беларусы, часцей ужывайце беларускую мову, шануўце і беражыце яе🤗
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 14)
Абмеркаванне стральбы з Р(ыгорам)


Склаўшы трыногу і манакуляр, я спусціўся па лесвіцы ўслед за Мышом.

Гаспадыня адчыніла нам вонкавыя дзверы і аб нечым папярэдзіла мяне наконт сабак.

- Дзякуй вялікі, - развітаўся я з ею.
- Берегите себя, - пажадала яна.
- І вы… трымайцеся, - адказаў ей я.

Хлопцаў не было на двары. Гаспадар (я толькі зараз убачыў, што ен неяк вельмі ссутулены) правеў мяне і адчыніў калітку.

За вуглом стаяў наш зялены пікап. Я падыйшоў да яго. Хлопцаў там не было. У пустым кузаве стаяла ўпакоўку з шасцью палтарачкамі пітной вады. Прытуліўшы аўтамат да пікапа, я кінуў у яго свой заплечнік і выйшай паглядзець дзе хлопцы.

Мыш, Р(ыгор) і Б(уры) толькі выходзілі з брамы. Аб нечым раіліся.

У выніку Мыш з Б(урым) пайшлі ў процілеглы ад пікапа бок - недзе ў бок будынка з рускімі. А Р(ыгор) падыйшоў да мяне.

Р(ыгор) паліў цыгарку, трымаючы яе ў зубах.

Недзе раскаціста разарваўся снарад. Падобна, што танкавы.

Я дастаў са свайго заплечніка сухпаек і пакарміў мясной кансервай з яго падышоўшага да нас ката.

Недзе недалека ад нас выстраліў украінскі мінамет.

- 50 метраў бліжэй (была карэктыроўка Мыша), а яно яшчэ далей папала. Я не разумею…, - абмяркоўваў я з Р(ыгорам) вынікі стральбы з сапага.

- Ну трэці раз прострел - значит что-то недоработано, - выказаў свае меркаванне Р(ыгор).

- Глядзі, Р(ыгор): 50 метраў дыстанцыі - гэта проста 50 метраў на "барабане" (прыцэла) падкруціў і усе, - тлумачыў я прастату карэктыроўкі па адлегласьці. - Нават калі неправільна выставіўся (выставіў сапог) - па першаму стрэлу можна адкарэгавацца.

- Ты знаешь почему тогда так (получилось)? - запытаўся у мяне Р(ыгор).

- Не, я не ведаю чаму так. Я думаю, што карэктыроўка, мабыць. Хаця Мыш паказваў куды (трапляла)… кааардынаты, адказаў я.

- Либо стрэлы х*евые, - дадаў варыянт Р(ыгор).
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 15)
Невялікая падзяка гаспадарам


- Занесу хозяевам сухпаек. Можно? - запытаўся ў мяне Р(ыгор) наконт майго расчыненага дзеля кансервы для ката украінскага сухпайка.

- Да, можна. Можа вадыім трэба, не? - запытаў я.

- Давай, - адказаў Р(ыгор).

Я скокнуў укузаў пікапа. Разарваў паліэтэленавую ўпакоўку і, пакінуўшы нам адну, пяць бутэлек вадыперадаў Р(ыгору) для гаспадароў дому.

Р(ыгор) з цыгаркай у роце знік з правізіяй за вуглом плота.

Я застаўся чакаць. Па рацыі перадавалі карэктыроўку нашым мінаметчыкам:

- Г(ерань) сделайте ближе 100 (метраў), сделайте ближе 100!

Р(ыгор) вярнуўся літаральна праз хвіліну. Мы перакінулі нашы рэчы з салона ў кузаў. Р(ыгор), дастаўшы са свайго заплечніка банку рыбных кансерваў і пячэнне, таксама панес іх гаспадарам.
Смешны выпадак з ЦЫНАМОНам

Шукаў я на Лук'янаўскім рынку ў Кіеве ЦЫНАМОН. Не ведаў што гэта. "Нейкая вычурная прыправа", - думаў я. Таму шукаў і знайшоў прадаўца прыпраў.

Да яго, у павільёне, стаяла чарга.

- У вас ёсьць цытрамон? - запытаўся я па-памяці незнаемую мне назву прыправы. І... памыліўся. Гэта было бачна па рэакцыі прадаўца (дарэчы, ен быў азіятскай знешнасьці) і пакупнікоў.

- Мы таким не торгуем, - з усмешкай адказаў ен, пазіраючы на мяне так, быццам бы спрабуюцы зразумець жартую я ці суръезна пра "цытрамон".

- Выбачаюся,"ЦЫНАМОН", - "падгледзеўшы" па лістку календара выправіўся я.

- Не, нету, - адказаў прадавец.

- Вам корица нужна! - здагадалася жанчына за мной.
- Не, цынамон патрэбен. Вось ён, так выглядае, - паказаў я ей фота. - Па-украінску называеца "цинамон".

- "Цинамон" - это корица по-латыни, - выправіла мяне жанчына.
- Тут напісана што па-украінску "цинамон", - не здаваўся я.

Жанчына залезла ў інтэрнэт.
- Да, два варианта есть по-украински - и "кориця" и "цинамон", - падвяла высновы жанчына.

- Вам корицу палочкой или толченую давать? - запытаўся ў мяне прадавец.
- А у вас палачкай есьць? То цудоўна - давайце палачкай! - зрабіў выбар я.

- А вам для чего? - запытала ў мяне жанчына.
- Для фота, - адказаў я.
- Тогда можете и палочкой взять. А если для приправы, то лучше толченую, потому что намучаетесь палочку толочь, - падзялілася досведам яна.

- С вас 15 гривень, - сказаў мне прадавец.працягваючы ў пакеціку палачку ЦЫНАМОНА.
- Вазьміце 20. Здачы не трэба, - разлічыўся я.

- Ви білорус!? - запытаўся ў мяне па-ўкраінску мужчына, які купляў спецыі перада мной.
- Так, - адказаў я.

З добразычлівым і адначасова задаволеным выглядам на твары ад таго, што яго здагадка пра маю нацыянальнасьць падцвердзілася, мужчына выйшаў.

"Як тут не здагадаешся, хто я, калі размаўляю па-беларуску", - падумаў я на ягоную задаволенасьць, трымаючы ў руках ЦЫНАМОН. - "А добразычліва адрэагаваў на беларуса, бо ўбачыў, што вайсковы."
Час падвесьці вынікі аднаго з важных этапаў майго жыцця.

Мяне камісавалі па стану здароўя. Хвароба павязана з "захистам батьківщини" (ныркі не перажылі Бахмут). Хаця для мяне фармуліроўка гучыць трошкі дзіўна, бо "батьківщина" у мяне адна. Аб ёй Янка Купала напісаў верш "Спадчына"🤗

Мае мэты застаюцца тымі ж - параза расеі як імперыі і вызваленне Беларусі.

Я бачыў сябе больш эффектыўным у гэтай справе на нулі. Зараз буду шукаць іншыя сродкі набліжэння сваей мэты.

Апошнія тры гады я ставіў сваю мэту на першае месца, ахвяруючы асабістым. Зараз планую цверда стаць на ногі (бо каму я змагу дапамагчы, калі сам не буду здольны паклапаціцца пра сябе). Пры гэтым ніколі не прамяняю свой шлях на ўладкаванае жыцце беларуса-хатаскрайніка са здаровымі ныркамі ў Беларусі альбо ў эміграцыі.

Мой шлях (пратэст, вымушаная міграцыя, удзел у баявых дзеяннях супраць расейскіх акупантаў) - мой асабісты выбар, які для мяне з'яўляецца адной з галоўных каштоўнасьцяў.

Дзякуй усім, хто быў і працягвае быць побач на гэтым шляху.

Тэма Беларусі мяне хвалюе як і раней. Прысвячаць ёй больш часу я планую па меры вырашэння асабістых задач (дакументы, працаўладкаванне, лекаванне).

Беларусь будзе вольнай 🤗
Вызваляць яе я гатовы нават без нырак.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 16)
Мыш карэгуе наш сапог (частка 1/3)


Нарэшце вярнуўся Мыш з Р(ыгорам).

- Кусь, звяжыся з Д(жонам) - будзем працаваць па будынку, - сказаў мне Мыш.

Пасля таго, як наш разлік сапага падцвердзіў гатоўнасьць працаваць, Мыш сказаў нам:
- Заставайцеся тут. Я буду карэгаваць агонь.

- Я з табой! - не пагадзіўся Р(ыгор) і пайшоў услед за Мышом.

Справа ў тым, што Мыш знайшоў месца на скрыжаванні дарог з якога праглядаўся на прамой бачнасьці будынак з рускімі.

Гэта было вельмі небяспечна, улічваючы тое, што, па нашым дадзеным, убудынку сядзеў не толькі куляметчык, але і снайпер.

Я недаўна даведаўся ад Р(ыгора) падрабязнасьці: Мыш знайшоў скрыжаванне з якога праглядаўся будынак з рускімі. Калі вылятаў снарад, Мыш уставаў на скрыжаванні ў поўны рост, то праз бінокль карэгаваў агонь сапага. Яму дазваляў гэта рабіць прасвет між дамамі. Пасля Мыш прысядаў і даваў новую карэктыроўку нашаму сапагу ўжо не ў зоне прамой бачнасьці да рускіх.

Ад таго месца дзе стаяў пікап, Мыша мы не бачылі.

Стары рыжы сабака ў ашэйніку прабег міма прыхрамваючы. Ен нават не звярнуў на нас увагі.

Кароткае бахмуцкае зацішша, якое цягнулася не больш гадзіны, скончылася. І звычайныя гукі франтавога горада (на відэа) занялі свае месца ў навакольным асяроддзі: вось над намі са свістам праляцеў снарад. Праз некалькі секунд данесся гук ягонага разрыву. Вось недзе застракатаў кулямет. Чуліся гукі стралковага бою. А вось зараз выплюнуў міну недзе побач з намі ўкраінскі мінамет.

Менавіта такім быў звычайны фон Бахмута ў тыя месяцы.
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 16)
Мыш карэгуе наш сапог (частка 2/3)


Мы даведваліся вынікі толькі праз перамовы Мыша з нашым сапагом, якія дублявала мая рацыя.

Першы снарад паляцеў з нашага сапага. Ен разарваўся з вялікім пералетам і значна лявее ад будынка з рускімі (метраў 150-200 пералет і метраў 100 лявее).

Другі снарад разарваўся яшчэ далей ад дома, чым першы.

Мы слухалі перамовы. І я літаральна балеў за наш разлік сапага, як іншы балее за сваю любімую футбольную каманду. Кожны недакладны стрэл я ўспрымаў на свой рахунак. Бо гэта быў і мой разлік сапага. Мае хлопцы з якімі я працаваў.

А вынікі былі не суцяшальныя.

Не ведаю колькі стрэлаў было зроблена ўсяго. Я задаў гэтае пытанне на днях Р(ыгору), якога выпадкова сустрэў на кіеўскай базе (бо звычайна ен у франтавой зоне) - ен адказаў 5-6.

На тое самае пытанне Ваяр, які зараз у Варшаве, адказаў: 8 снарадаў.

Мая памяць чамусьці мне малявала 10-12 снарадаў.

Ваяр, даведаўшыся што колькасьць снарадаў мне патрэбна для напісання кнігі, запытаўся: "А якая розніца: 5 ці 10?"

"Як якая!" - здзівіўся я. "Калі 5 снарадаў міма, то не так сорамна, а калі 10, то ўжо неяк прыкра атрымоўваецца".

Мяркую,што варыянт Р(ыгора) (5-6 снарадаў) бліжэйшы да рэчаіснасьці. Бо якраз супадае з бачаннем Ваяра - 8 (якраз такая колькасьць і будзе, калі да лічбы Р(ыгора) дадаць тры снарады, што сапог выстраліў падчас карэктыроўкі Мыша з другога паверха. Ваяр жа не ведаў як мы карэгавалі агонь і адкуль, таму назваў агульную колькасьць выпушчаных тады снарадаў.

Але вяртаюся да карэгоўкі, за якой мы тады сачылі з заміраннем сэрца, чакаючы,што вось менавіта гэты снарад патрапіць у рускіх.
СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 16)
Мыш карэгуе наш сапог (частка 3/3)


Другі снарад разарваўся яшчэ далей ад дома, чым першы.

З трэцім снарадам дакладнасьць стральбы палепшылася - ен і пару наступных разрываліся ўжо бліжэй да дома.

Перадапошні снарад разарваўся ЎСЯГО на 5 метраў правее дома і на 20 метраў пераляцеў за яго!

"Нарэшце!" - радаваўся я за сваіх хлопцаў.
Рускія занепакоіліся і іхні куляметчык даў длінную чаргу ў бок бліжэйшых ад нас дамоў.

"Наступны снарад павінен патрапіць у цэль", - быў упэўнены я.

Але…

Апошні снарад разарваўся з пералетам 200 метраў і на 120 метраў лявее будынка з рускімі.

Чаму так адбылося я не разумеў. Ведаючы працу сапага, я не знаходзіў тлумачэння. Мне відавочна было адно: з апошнім стрэлам - на 100 адсоткаў віна нашага разліку сапага. Сумневаў не было. Але як? Адказа на гэтае пытанне у мяне не было ў той момант. Было расчараванне. (Праз паўгадзіны, пры сустрэчы на пазіцыі Г(ідра)-3 у цэнтры Бахмута, мае хлопцы расказалі мне што здарылася і чаму так адбылося).

Але зараз было расчараванне. Вярнуўся раздасадаваны Мыш. Махнуў рукой са словамі: "Збіраемся і з'язджаем адсюль!".

Мы селі ў пікап і рушылі праз пераправу на рэчцы Бахмутоўка да нашай пазіцыі сапага. Мыш планаваў мяне туды завезьці, каб я разам са сваімі хлопцамі працягнялі працаваць. Нам належалала яшчэ ў той дзень падтрымаць агнем групу Ваўкалака, якая ў раене пажаркі адбівалася ад атак рускіх.

- Што адбылося!? Чаму вы прамахнуліся, калі ўжо амаль трапілі ў дом? - першае пытанне, якое я задаў сваім хлопцам пры сустрэчы.

Воскар, Д(жон) і Ваяр амаль у адзін голас адказалі: аказваецца, ў іх выпадкова збілася настройка прыцэлу, а Воскар не запісаў апошнія параметры. Таму яны не ведалі ад якіх значэнняў ім зараз адымаць дыстанцыю 20 метраў і даваць папраўку ўлева на 5 метраў. Таму проста выставілі пачатковыя параметры прыблізна - па памяці. І… памыліліся з імі.

- Трэба было перадаць гэта Мышу па рыцыі, - адзінае, што я мог адказаць.

Ішоў дзясяты дзень, калі мы першы раз убачылі СПГ-9. І другі раз нашай самастойнай стральбы з карэктыроўкай па цэлі.
Параненне Ваўкалака і В(ала) (аповед 1)
Хто дзе


04 студзеня 2023-га, Бахмут.

У гэты дзень мы не падтрымлівалі агнем групу Ваўкалака. Мы вельмі жадалі гэтага і меркавалі, што з самага ранку наш разлік накіруюць на пазіцыю сапага для працы.

Планаваўся штурм расейскіх пазіцый групай Ваўкалака сумесна з украінскімі памежнікамі, якія трымалі абарону ў раёне пажаркі (штурма не адбылося). Адначасова рускія не пакідалі спробы ўзяць пажарку штурмам.

Камандаванне "Волата" вырашыла па-іншаму:
- у мяне і ў Воскара выдаўся дзень адпачынка;
- а Д(жона), Ваяра і Б(учу) яшчэ вечарам адправілі на тры дні ў бахмутскую шматпавярхоўку на нулі. Іх задачай было прыкрываць двух снайпероў, якія адтуль працавалі па рускім.

Я скарыстаўся вольным днем, каб "прагуляцца" па Бахмуту. Дакладней я з задавальненнем прыняў прапанову прэс-службы палка ў асобе яе баявога карэспандэнта О(мана) запісаць інтэрв'ю з мэтай паказаць у што ператварыўся Бахмут з-за расейскай навалы. (Наш камандзір ПТРК, убачыўшы той ролік, толькі заўважыў: "Кусь, калі ты ўсе паспяваеш?" - не вельмі ен любіў медыя).

Воскар застаўся на базе ў склепе Часовага Яра (калі не памыляюся).

Групу Ваўкалака ў той дзень мы не падтрымлівалі агнем.

Шкада…
Параненне Ваўкалака і В(ала) (аповед 2)
Куля ў легкім і сэрца, якое спынілася


Раніцай, каля 8 гадзін, рускія штурмавалі пазіцыі.

Бой быў сляпы лабавы, літаральна з адлегласці 15-20 метраў у лесапаласе з хмызняком. Ад украінцаў ужо потым паступіла інфармацыя, што ў тым баю байцы батальёна «Волат» разам з украінцамі знішчылі каля 26 акупантаў. Два ўкраінскія байцы, якія таксама бралі ўдзел у тым баі, загінулі.

Ваўкалак атрымаў параненне. Куля прабіла грудную клетку, лёгкае, зламала два рабры, пашкодзіла дыяфрагму і спынілася каля пячонкі. Падчас эвакуацыі ў Ваўкалака на 40 секунд спынялася сэрца.

Гэта было вельмі цяжкае раненьне. Шмат у чым Ваўкалак абавязаны жыцьцём баявому парамэдыку В(алу), які аказаў яму першую дапамогу і кантраляваў сытуацыю да апошняга, быўшы параненым сам.

В(ол) таксама быў паранены. Калі ен перадаваў "Ваўкалака" "Север", то сказаў ей:
- У мяне нешта ў сьпіну па датычнай трапіла, няма часу глядзець.
І…вярнуўся на пазіцыю.

"Ён нават ня быў бледным — актыўны, жвавенькі, толькі на вопратцы плямка крыві невялікая", - распавядала потым Север. І ўжо толькі потым у тры гадзіны дня (пасьля раненьня а 8-й раніцы) В(алу) зрабілі здымак.

Здымак выявіў, што гэта не аскепак, як меркавалі першапачаткова, а куля. Яна зайшла ў грудную клетку, практычна наскрозь прабіла правае лёгкае і засталася. Пры гэтым у яго нічога не балела, ніякіх прыкмет пнэўма- або гемотораксу. Да здымка ён аказваў дапамогу сваім, бегаў. Нават папрасіў зьезьдзіць на базу, сабраць рэчы і адпачыць.

А потым высьветлілася, што гэта куля.

Я бачыў каску В(ала), патрушчаную куляй па кромцы. Па пашкоджаннях было бачна, што куля ішла, калі В(ол) знаходзіўся ў пазіцыі лежачы.

Увесну, пасля шпіталя, Ваўкалак і В(ол) вярнуліся на баявыя ў Бахмут.