Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
334 subscribers
968 photos
159 videos
1 file
123 links
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Клачко "Кусь" Аляксандра, якія я мару надрукаваць у кнізе з цвёрдай вокладкай.

Беларусь будзе вольнай!

Падтрымаць канал:

PayPal: aliaksandrklachko@gmail.com
4402711119619862 (UA)
LT393500010010769629
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На стих свободного беларуса в исполнении свободных Беларусов.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЖЫВЕЛЫ НА ПЕРАДАВОЙ

Мыш у акопе (на відэа) - звычайная з'ява на вайне.

Таксама наведваюць яны і бліндажы на перадавой. Пры гэтым паказваюць сапраўдныя цуды акрабатыкі - узбіраючыся на стромую сцяну зямлі вышынёй 2 метры.

Пацукоў не бачыў на перадавой.

Якія жывёлы яшчэ трапляюцца ў зоне баявых дзеяньняў?

Калі працягваць тэму фронта, то гэта, як не дзіўна, - каровы.

Адзін раз бачыў іх нават у нейтральнай паласе між намі і рускімі кіламетраў у 1,5 ад нашых пазіцый.

У той дзень мы знішчылі рускі назіральны пункт. Але дагэтуль шукалі альтэрнатыўную цэль і, на нейкі момант, з-за адлегласьці і кустоў я прыняў тых кароў за рухаючуюся тэхніку ворага.

Катоў і сабак на "нуле" не трымаем.

Яны, звычайна, жывуць, прыбіўшыся да нас, у прыфрантавых падвалах. Пацукі і мышы таксама недзе побач.

Птушкі - асобная катэгорыя пафігістаў.

Здаецца, што ёсць вайна, што няма - ім абыякава. Як жылі, так і жывуць - займаюцца сваімі справамі нават падчас бою.
ДЗЕЯННЕ альбо ЧАКАННЕ?

- От нас ничего не зависит!
- Мы ничего не сможем изменить!

Колькі разоў мне даводзілася чуць ад беларусаў гэтыя словы.

Колькі разоў гэтыя словы чулі вы? Альбо нават самі грэшным часам вымаўлялі іх ўслых альбо ў сваіх думках?

ПЕРШЫ ЎСПАМІН на гэту тэму вяртае мяне ў 8 жніўня 2020-га.
Калі мае блізкія адгаворвалі мяне ад паездкі ў Менск са словамі:

- От нас ничего не зависит!

Я тады адказаў:

- А што будзе, калі ўсе так будуць лічыць, што ад нас нічога не залежыць? - НІЧОГА НЕ ЗМЕНІЦЦА І СТАНЕ ТОЛЬКІ ГОРШ!

ДРУГІ ЎСПАМІН пераносіць мяне ў сярэдзіну восені 2020-га.

Тады мой прыяцель Максім, які зараз адбывае "хімію", паскардзіўся на дэпрэсію ад таго, што здаецца нешта робіш, а вынікаў не бачыш.

Я агучыў асабісты "рэцэпт" ад такога рода дыпрэсіі:

- Я раблю тое, што ідзе ізнутры мяне. І НЕ СПАДЗЯЮСЯ ЎБАЧЫЦЬ ВЫНІК АДРАЗУ. Таму ў мяне і няма такога вялікага расчаравання, як у цябе зараз.

Нават сёння я чую часам, што Беларусь прайграла і шанцу няма. Другі год чую😏

Калі лаканічна падвесці вынік таго аб чым я гатовы казаць вельмі доўга:

РАБІ ТОЕ, ШТО ПАДКАЗВАЕ ТАБЕ СЭРЦА.

Вынік будзе. Нават калі сёння ты бачыш яго як паразу.
Заўтра нават параза стане перамогай!

Не верыце? Правільна, бо гэта яшчэ адзін "рэцэпт" ад дыктатуры - любую інфармацыю трэба ўспрымаць крытычна😏

Проста ўзгадайце прыклад Каліноўскага.

Здаецца - дурань! Супраць імперыі пайшоў "з косамі". Прайграў. Страціў жыццё.

Так. Прайграў паўстанне.

Але праз 44 гады тая параза нарадзіла Беларускую Народную Рэспубліку.

Праз 127 год - незалежную Рэспубліку Беларусь.

Яшчэ праз 158 гадоў той прыклад натхняе беларусаў на барацьбу за ВЫЗВАЛЕННЕ!

Рабіце ДЗЕЯННЕ, нават калі ўсё навокал крычыць вам з пагрозай альбо з жахам у вачах: СЯДЗІ!

Я думаю, што шмат суайчыннікаў Каліноўскага так і казалі. І, пасля ягонай казні, з палёгкай, якая апраўдвала іх бяздзеянне, крычалі : "Дурань! Мы ж казалі яму СЯДЗІ!"

Бярыце прыклад не з іх - небарак, забытых гісторыяй і нават сваімі нашчадкамі. Бярыце прыклад з лепшых:

ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ!

Нажаль, я не Каліноўскі. Я - звычайны беларус, які ведае сваю мэту і бачыць шлях да яе. Гэтага ж жадаю і ўсім нам - беларусам.

Жыве Беларусь!
НАВАТ МАЛОЕ ДЗЕЯННЕ КОЖНАГА З НАС НАБЛІЖАЕ НАС ДА МЭТЫ.

Вось прыклад дзеяння, ад якога я не чакаў раптоўных вынікаў.

А атрымаўшы іх знянацку, каторы раз упэўніўся ў тым, што перамога будзе за намі.

Звычайны 15-20-ціхвілінны зум з Кракавам на тэму, калі ўмоўна, "ЯК СПРАВЫ?" натхніў беларусаў праводзіць наступныя свае зумы на беларускай мове🤗
"Неяк на Дзень Збройных сіл Украіны Волата ўзнагароджвалі - дык ён адказаў:

- СЛУЖУ БЕЛАРУСІ!

Шляхціц верны радзіме. Шляхціц верны слову і справе. Шляхціц верны братам па зброі. Да скону.

І менавіта таму -
Шляхце - гонар, рабам - жах!"

- маці Паўла "Волата".

Сёння як ніколі важна разумець хто мы, адкуль і куды ідзем.
Часам вельмі балюча чуць ад беларусаў: я - украінец. Я ваюю за Ўкраіну і ў Беларусь не планую ісці😔
ЧАМУ НАС НЕ ВУЧАЦЬ РУКАПАШНАМУ БОЮ?

Такое пытанне хтосьці з каліноўцаў задаў на занятках вясной 2022-га, здаецца, "МММ".

Адказ быў такі:

"Гэта ж якім трэба быць дурнем, каб згубіць асабісты аўтамат, саперную лапатку, наблізіцца да праціўніка на мінімальную дыстанцыю і ў шэрагах ворага знайсці такога ж даў*аеба, каб пачаць рукапашны бой?!"

Адказ слушны.

Я не супраць вывучэння асноў рукапашнага бою, але гэта ўжо іншы ўзровень падрыхтоўкі.

Тое што я бачу на вайне і тое, што я бачу на выступах лукашысцкіх войск - без сумневу паказушны ЦЫРК.
ЯК КЛІЧУЦЬ РАСЕЙСКІХ АКУПАНТАЎ ВА ЎКРАІНЕ?

ПІД*РЫ – самая распаўсюджаная назва расейскіх акупантаў. Заўжды выкарыстоўваецца ўкраінскімі жаўнерамі ў радыеэфіры.
 
ОРКІ – другая па папулярнасці назва расейскіх акупантаў.

КАЛАРАДЫ / КАЦАПЫ / МАСКАЛІ / СВІНАСАБАКІ – менш выкарыстоўваемая назва расейскіх захопнікаў.

РУСКІЯ – рэдка калі можна пачуць. Звычайна я іх так называю, калі не на эмоцыях. Але гэтая назва агрэсараў – хутчэй выключэнне з правіл.

МОБІКІ альбо ЧМОБІКІ – больш вузкая назва расейцаў, напаўшых на Ўкраіну. Азначае не так даўно мабілізаваных расейскіх жаўнераў. Якія, як правіла, не маюць дастатковай падрыхтоўкі і вопыта баявых дзеянняў.

ВАГНЕРЫ альбо ВАГНЕРАЎЦЫ – таксама вузкая назва, азначае наемнікаў ЧВК “Вагнер”.

КАДЫРАЎЦЫ – чачэнцы Кадырава, прымаючыя ўдзел у баявых дзеяннях на баку Расіі. Пра іх ходзяць легенды аб іх “любові” да авец, ды да расейскіх мобікаў. А баяцца іх толькі грамадзяне РФ.
ЭФІР "MALANKA MEDIA" ад 11.12.2022

45:10 - прамы эфір з удзелам Аляксандра "Кусь" Клачко:

- пра магчымы ўваход лукашысцкага войска на тэрыторыю Ўкраіны;

- як я бачу вызваленне Беларусі;

- пра аб'яднанне палка Каліноўскага з кіберпартызанамі.

https://youtu.be/zC7nHiiKlpY
Інтэрв'ю грамадскаму медыяпарталу Бахмут IN.UA ад 30.11.2022

"...Я ВОЮЮ НЕ ЗА УКРАїНУ, я білорус, ним й планую залишитися, АЛЕ ВОЮЮ З УКРАїНОЮ ПРОТИ СПІЛЬНОГО ВОРОГА - РОСії, щоб Білорусь стала вільною..."

https://bahmut.in.ua/novosti/v-artemovske/3839-ya-beru-zbroiu-v-ruky-shchob-ii-ne-brav-mii-syn-istoriia-biloruskoho-biitsia-polku-imeni-kastusia-kalynovskoho
Воля🔥 - тое, што не так даўно набыў чалавек, якога я ведаю з 1999-га года. З якім яшчэ непаўнагадовымі спрабавалі, мо і не да канца свядома, змагацца з рэжымам Лукашэнкі ў далёкім 2001-м годзе. І, зноўку, разам, ужо свядома, на праспекце Машэрава ля стэлы 9 жніўня 2020-га.

Шмат пройдзена разам. І добрага і дрэннага. Цікава што чакае нас наперадзе? Час адкажа. Гісторыя рассудзіць.

А сёння мае публічныя віншаванні былому палітвязню Максімчыку Дзмітрыю Мечыслававічу - чалавеку, які датэрмінова выйшаў на волю. Не таму, што адседзеў свой тэрмін. Не таму, што над ім злітавісціўся злачынны рэжым Лукашэнкі. А таму што ён сам так вырашыў, паламаўшы сістэму.

ВОЛЯ ПАЧЫНАЕЦЦА З НАШЫХ ДУМАК АБ ЕЙ.

Мае віншаванні, Максімыч💪

(фота: в. Дамашэвічы, 18.07.2020)
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра "Кусь" Клачко расейскай рэдакцыі "Радыё Свабода" ад 12.12.2022

Доўгі шлях да Вольнай Беларусі

https://rferl.link/ER9W
"Крамольна і подла - жыць пад рэжымам і акупацыяй і рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Вось гэта паскудства."

Р.s. (адказ на каментар пабраціма):

"Лысы", ведаеш, войска, якое не перайшло на бок народа ў 2020-м, а выбрала асабісты дабрабыт варта загаду ад свайго нелегітымнага галоўнакамандуючага ўвайсці ва Ўкраіну.

Спадзяюся, што пад пагрозай асабістага знішчэння ў жарновах вайны, развязанай супраць незалежнай Ўкраіны, яны зробяць правільны выбар.

Здадуцца ў палон, альбо, нарэшце, адарвуцца ад жаночых спадніц і павернуць зброю супраць сапраўдных ворагаў Вольнай Беларусі - Пуціна і Лукашэнкі.

Акно магчымасцяў вызваліць Беларусь пашырыцца, калі нага лукашысцкага жаўнера ступіць на зямлю Ўкраіны. Развязка максімальна наблізіцца.

Беларусь будзе вольнай
ГУК САМАЛЕТА

А як вы ўспрымаеце самалет ў небе?

Сення я меў магчымасць зрабіць цікавае назіранне на гэты конт.

Цэнтр населенага пункта. Недзе ў адносна “мірнай” прыфрантавой зоне.

Адносна “мірная” – гэта, прыкладна, як і ўся Ўкраіна сення – ракеты могуць прыляцець заўжды.

Недзе ў небе, недалека, пралятае самалет. Яго не бачна. Адно ГУК.

Я заходжу ў краму. Напаўняю карзіну прадуктамі. Падыходжу да касы.

Перада мной разлічваецца на касе маці з дачкой. У гэты момант чуецца ГУК. Ен значна бліжэйшы, чым чуты мной хвілінамі раней на вуліцы.

СПАЛОХ – першае што я ўбачыў на раптоўна змяніўшымся твары касіра – жанчыны сярэдніх гадоў.

- Што гэта? – запыталася яна ўслых асабліва ні да каго не звяртаючыся.

- Самалет. – адказаў я.

...Жанчына з дачкой разлічыліся карткай. Безнаяўна, праз тэлефон, разлічыўся і я.

Чакаю пацверджаня аперацыі. І ў гэты момант касір нешта сказала сваей напарніцы наконт пачутага раней гука, што ўжо падумала, што ракета ляціць.

- Калі б гэта ляцела ракета, а не самалет, то мы б дакладна нічога ўжо не паспелі б зрабіць. – слушна заўважыў я.

- Так сабе суцяшэнне. – адрэагавала касір.

Аперацыя прайшла паспяхова. Я падзякаваў і выйшаў з крамы.

Праз хвіліну завыла сірэна паветранай трывогі. "Працавала" хвіліны дзве.

Нічога не змянілася. Увесь гэты час мірныя жыхары і нешматлікія ўкраінскія жаўнеры, як рухаліся, так працягнулі і надалей рухацца па сваіх штодзённых справах.
ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 1

Выкажу свае назіранні на конт “рэха вайны”, якое суправаджае байцоў у мірным жыцці.

Нават не буду прытрымлівацца тэрмінаў, якімі апісвае псіхалогія магчымыя наступствы для псіхікі ўдзел у баявых дзеяннях. Проста запішу свае думкі і назіранні на гэты конт. Як звычайны абывацель і ўдзельнік падзей.

Посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне (ПТСЗ) – цяжкі псіхічны стан, які ўзнікае ў выніку адзінкавых альбо паўтараючыхся падзей, аказваючых звышмоцнае негатыўнае ўздзеянне на псіхіку асобы.

Тэма ПТСЗ пачала цікавіць мяне вельмі шчыльна прыкладна ў канцы верасня 2022-га - падчас другога вяртання на вайну.
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 2

Сам я, пасля першага вяртання з вайны ў Вільню на прыканцы чэрвеня 2022-га, некалькі дзен адчуваў нейкае падобнае пачуцце.

Калі вобразна апісваць тое пачуцце – то гэта АДЧУВАЕШ СЯБЕ БЫЦЦАМ РЫБА, ВЫКІНУТАЯ НА СУШУ.

Быццам перад табой чысты ліст паперы. На які трэба нанесьці планы на бліжэйшую будучыню:

- афармленне дакументаў для легальнага знаходжання ў Літве, тэрмін якіх падыходзіць да завяршэння;

- пошук працы на некаторы час, покуль ідзе афармленне дакументаў (а мо не шукаць? А на які час шукаць? А на якую працу пайсьці? А ці возьмуць без дакументаў і на кароткі тэрмін?);

- дзякуй богу з жыллем у мяне пытанне было вырашана;

- блізкія людзі побач мяне былі – што немалаважна!

(на фота: "Кусь" з былымі каліноўцамі, Вільня, жнівень 2022-га)
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 3

Такім чынам, з асабістага вопыту я зрабіў выснову што дапамагае вярнуўшымся з вайны дабраахвотнікам больш-менш усталявацца ў мірным жыцці:

- легалізацыя (актуальна для ўсіх беларускіх палітэмігрантаў);

- працаўладкаванне;

- вырашэнне жыллевага пытання;

- блізкія людзі побач (не абавязкова неяк спецыяльна падтрымліваць – простае ўзаемапаразуменне і сумеснае вырашэнне штодзенных задач).

Канешне вельмі добра было б абавязкова прайсьці праз пару гадзін размовы з псіхатэрапеўтам.

Пра сябе скажу, што думкі пра гэта ўзнікалі. Нават хтосьці часам прапаноўваў гэта зрабіць. Але я і сам тады не ведаў што я запытаю ў псіхатэрапеўта – хіба што “Як у вас справы?”)

Праз тыдзень мае планы на бліжэйшыя пару месяцаў былі вызначаны і я больш-менш уліўся ў мірнае жыцце.

На вайну я вярнуўся 17 верасня 2022-га.

Дагэтуль, чакаючы афармлення дакументаў, папрацаваў месяц на мантажы сонечных панэляў з літоўцамі. Адзін з іх, малады хлопец, нават па-расейску не ўмеў размаўляць. Часам я думаў пра іх, літоўцаў-напарнікаў, што вось жывуць – зарабляюць грошы, строяць нейкія асабістыя планы, а там, ва Ўкраіне, ідзе вайна.

Меў размову з адным літоўцам польскага паходжаня, які праз тыдзень звольніўся, незадаволены зменай графіка працы. Ен быў тыпічны прыхільнік “рускага свету”. Я наўмысна не казаў яму хто я, акрамя таго, што беларус, каб зразумець што ў галовах такіх людзей.

Для такіх Лукашэнка і дагэтуль – “бацька”. Загінулыя ва Ўкраіне ад расейскіх ракет мірныя жыхары – “фэйкі” украінскай прапаганды. Украінскія землі прададзены Амерыцы і іншая “салаўеўшчына”.

Глядзіш на такога і думаеш: як такое можа зрабіць з людзьмі тэлевізар?

У Вільні я прабыў 2,5 месяцы.

Першы месяц быў вельмі насычаны.

Усе хацелі са мной сустрэцца. Паразмаўляць. Хтосьці шчыра. Хтосьці толькі дзеля сэлфі. Апошняе стала чамусьці асабліва заўважна пасля вяртання з вайны.

Былі і тыя, хто ездзіць у Беларусь і таму, па зразумелых прычынах, не хацелі афішаваць сустрэчу са мной)

Праз месяц-паўтара амаль што штодзенных сустрэч цікавасць да мяне спала.

І ўсе стала на свае месцы – быццам і не быў на вайне.

Сны з вайны мне ніколі не сніліся.

Мабыць і хлопцаў загінулых не сніў. Хіба што пра "Папіка" шмат думак было. Покуль не напісаў аб ім успаміны. І прымаў рашэнне выкладаць фота з ім, загінулым. Асабліва цяжка далося пісаць пра яго. Праз дзень пасля напісання заметкі пра "Папіка" думкі пра яго паступова пачалі адпускаць.

23 жніўня 2022-га я атрымаў дакументы і вырашыў пытанне са сваей рэгістрацыяй, прадліўшы арэнду кватэры яшчэ на год. Загадзя. Але па вышэйшаму кошту - наплыў бежанцаў з Ўкраіны павялічыў попыт на жылле.

Фактычна я гатовы быў ехаць.
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 4

Мая дзяўчына на тым тыдні жніўня 2022-га зноў вельмі моцна перажывала. Зноў не хацела адпускаць мяне на вайну.

Каб вы разумелі як ей было складана – прывяду прыклад аднаго дня. 19 жніўня 2020-га, на мой дзень народзінаў яна двойчы за дзень губляла прытомнасць!

Але яна малайчына – справілася, хоць і да апошняга спадзявалася, што я не паеду ва Ўкраіну зноў.

Мяне, на дзіва, практычна ЎСЕ(!) адгаворвалі ехаць.

Маўляў ты ўжо даказаў і зрабіў усе што было патрэбна. Зараз ты больш карысны тут – у Вільні.

Чалавек, якога я вельмі паважаю, Алег Мяцеліца – і той прыязджаў да мяне дадому спецыяльна каб адгаварыць мяне ад вяртання ва Ўкраіну.

Але я прывык слухаць людзей, але дзейнічаць так, як адчуваю ўнутры сябе. Гэта мой выбар і мая адказнасць за яго.

Што адчуваў я, прымаючы канчатковае рашэнне аб вяртанні?

Ведаеце, дваякія адчуванні. Я ўжо быццам ізноў вярнуўся ў зону адноснага камфорту і мірнаму жыццю.

А там, на вайне, зноў спаць па падвалах на палу, свіст мін і подых смерці.

Але адначасова я разумеў, што максімальна эфектыўным у справе вызвалення Беларусі я буду ва Ўкраіне. Не ў Вільні.

Таму вярнуўся.
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 5

Вяртаючыся да тэмы ПТСЗ, скажу, што ў Вільні я назіраў з якімі складанасьцямі сустрэлася частка былых каліноўцаў.

Зараз, за тры месяцы на вайне, я таксама меў магчымасць сачыць за былымі каліноўцамі (ад знаемых ды са СМІ) якія вярнуліся з вайны ў мірнае жыцце.

Хтосьці больш-менш роўна ўвайшоў у яго.

Хтосьці дагэтуль не ўладкаваўся.

Месяцы паўтары таму, прыкладна з гісторыі пра “Чарлі”, якая прайшла ў СМІ 14.11.2022 (https://belsat.eu/ru/news/14-11-2022-lgoty-i-pensii-poka-nerealny-kto-pomozhet-bojtsam-kalinovtsam-vernuvshimsya-s-vojny-v-ukraine), я канчаткова зразумеў, што праблема вяртання ў мірнае жыцце існуе і вельмі актуальна ў нашым асяроддзі.

Лічу, што “рэха вайны” так ці інакш кране кожнага з нас. Пытанне толькі ў велічы наступстваў. Кагосьці кране на 10 адсоткаў. Кагосьці на 90.

Ад чаго гэта залежыць? Калі коратка – халера яго ведае😏

Калі паразважаць, то:

- ад псіха-эмацыйнага фона з якім чалавек трапіў на вайну;

- ад перажытага на вайне;

- ад умоў у якія дабраахвотнік трапляе пасля вяртання з вайны.

22 лістапада 2022-га былымі каліноўцамі была створана Асацыяцыя беларускіх ветэранаў (https://t.me/bel_veterans)

Галоўнай яе задачай стаіць праходжанне ветэранамі рэабілітацыі і дапамога з уладкаваннем у мірным жыцці.

З лістапада 2022-га я пачаў акцэнтаваць увагу журналістаў на пытанні ўладкавання дабраахвотнікаў пасля вяртання з вайны.

Апошняя трагічная падзея з “П..” 18.12.2022 ў Вільні, безумоўна, на мой погляд, з’яўляецца тым самым “рэхам вайны” (https://www.svaboda.org/a/32187318.html).

Што галоўнае трэба зрабіць, каб зменшыць наступствы ПТСЗ, на мой погляд:

- своечасова заўважыць сімптомы;

- прыняць наяўнасць праблемы;

- пачаць яе вырашаць.
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 6

17 і 18 снежня 2022-га, знаходзячыся на ратацыі на адносна “мірнай” тэрыторыі Ўкраіны, я ўпершыню сутыкнуўся з бяссонніцай. Я не мог заснуць да 3 гадзін ночы.

Не ведаю дакладна чым была вызвана мая бяссонніца. Але думка пра магчымае развіцце ПТСЗ мяне наведала.

Я звярнуўся да нашых парамедыкаў “Север” і “Б..” і тры вечары перад сном прымаў паўтаблеткі снатворнага.

Сквапны "Б.." болей на даваў😏

Я ніколі раней не прымаў снатворнае.

Першая ноч са снатворным прайшла добра. Праз нейкі час пасля прыема таблеткі, векі наліліся цяжарам і я з асалодай зразумеў, што, нарэшце, высплюся як след.

Так і адбылося.

Толькі пад ранак я быццам бы прачнуўся не расплюшчваючы вочы.

Кароткі час было непрыемнае пачуцце ўнутранага непакоя. Нейкага змагання адной праснуўшайся часткі мяне з іншай – непраснуўшайся.

Ужо раніцай я даведаўся, што ноччу непадалек ад нас адбылася страляніна. Хлопцы запальвалі святло, якое мяне і патрывожыла ноччу.

(на фота: "Север" з новым шэўронам. Снежань 2022)
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 7

Другую і трэцюю ноч, хвілін праз 20 пасля прыему снатворнага, ўнутры зноў, як і ў першую ноч, з’явілася, хвілін на 10, вельмі непрыемнае пачуцце ўнутранага непакоя.

Без таблетак такога ніколі ў мяне не было раней.

Намаганнем волі я падавіў яго і заснуў.

Але сон ўжо не быў такі моцны, як ў першую ноч. Нейкая паўдрома з сярэдзіны ночы.

Я сказаў “Б..” што больш не трэба мне такога “шчасця” і больш снатворнае я не прымаў. Ды і “Б..” “прапісаў” толькі на 3 дні. Замест яго - легкае супакойваючае перад сном.

Сон нармалізаваўся. Адчуваю сябе добра.

Што наконт негатыўнага ўздзеяння, якое адчувае на сябе кожны баец на перадавой, то пад ім можна пералічыць шмат фактараў.

У кожнага з нас, хто ўдзельнічае ў боесутыкненнях, яны свае:

- блізкія разрывы мін і снарадаў;

- кантузіі і параненні;

- назіранне ўвеччаў, гібелі людзей;

Але галоўнае адчуванне, якое, мабыць, усіх нас аб'ядноўвае -

ПРЫНЯЦЦЕ ВЕРАГОДНАЙ МАГЧЫМАСЬЦІ АСАБІСТАЙ СМЕРЦІ ПЕРАД КОЖНЫМ ВЫХАДАМ НА БАЯВОЕ.
ПТСЗ
(рус. - ПТСР)

Частка 8

Што асабіста мяне ўражвала на вайне?

Увечча і параненні? Не. Я аказваў дапамогу ўкраінскаму афіцэру, якому мінай адарвало стапу. Я роўна ўспрымаю такія рэчы.

Блізкія разрывы? Так. Калі гэта крупны калібр. Такі як 120-я міны ў метрах 20-ці ад мяне падчас выхаду на задачу напрыканцы лістапада 2022-га.

Танкавы разрыў? Не, калі гаворка пра разрыў у 50 метрах ад мяне. Тады нас заўважылі і танк з недасягальнай для нас адлегласьці пачаў працаваць па нам.

Па роду выконваемых задач на полі боя (праца з СТРК – супрацьтанкавым ракетным комплексам) я з пабрацімамі выходжу на "нуль".

"Нуль" - гэта лінія фронта. Калі між табой і праціўнікам нікога няма.

Мінімальная адлегласць на якую я выходзіў да ворага і мы ўступалі з ім у баявы кантакт - 100 м.

Звычайная - 400 - 1500 м.

У штурмах СТРК не ўдзельнічае - наш від зброі не для штурма. Таму нейкіх асаблівых "жудасцяў" вайны я, звычайна, не назіраю.

(на фота: "Кусь" і наш разлік СТРК на "нуле", кастрычнік 2022-га)