Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
769 subscribers
2.42K photos
308 videos
2 files
2.76K links
Download Telegram
❗️The Anti-War Declaration — athletes' united voice!❗️

In the context of Russia's ongoing military aggression against Ukraine, the Belarusian Sports Solidarity Foundation (BSSF) has submitted an Anti-War Declaration to the sports community.

The BSSF declares the need to express the united position of the entire international sports community to condemn the military aggression against Ukraine.

✊🏻 By signing the declaration, any sports representative will be able to support the unified demands of the sports community to stop the hostilities, restore the territorial integrity of Ukraine, and bring those responsible to justice.

The Anti-War Declaration also demands the withdrawal of troops from the territories Ukraine and Belarus.

The Belarusian Sports Solidarity Foundation has already addressed the International Olympic Committee, European Olympic Committees, National Olympic Committees, and International Federations with a proposal to support the anti-war campaign in sports, and to acquaint athletes with the text of the Anti-war Declaration and urge them to join in.

The Anti-War Declaration’s publishing date is 8 May 2022, the Day of Remembrance and Reconciliation, which commemorates those who died in the Second World War.

📲Sign the declaration by clicking here. Your vote counts!

__________________________

❗️Антивоенная декларация — единый голос спортсменов!❗️

В условиях продолжающейся военной агрессии России против Украины Беларусский фонд спортивной солидарности (BSSF) представил спортивному сообществу Антивоенную декларацию.

BSSF заявляет о необходимости выражения объединенной позиции всего международного спортивного сообщества по осуждению военной агрессии против Украины.

✊🏻Подписав декларацию, любой представитель спорта сможет поддержать единые требования спортивного сообщества о прекращении боевых действий, восстановлении территориальной целостности Украины, а также привлечении виновных к ответственности.

Антивоенная декларация спортсменов также выдвигает требования о выводе войск с территории Украины и Беларуси.

BSSF уже обратился к Международному олимпийскому комитету, Европейским олимпийским комитетам, национальным олимпийским комитетам, а также международным федерациям с предложением поддержать антивоенную кампанию в спорте, ознакомить спортсменов с текстом Антивоенной декларации и призвать присоединиться к ней.

Антивоенная декларация спортсменов публикуется 8 мая 2022 года, в День памяти и примирения, посвященный погибшим во Второй мировой войне.

📲Подписать декларацию можно по ссылке. Ваш голос имеет значение!
👍23🔥2
🔥Антываенную дэкларацыю падпісалі ўжо больш за 50 прадстаўнікоў спорту!🔥

Топавыя беларускія спартсмены падтрымалі ініцыятыву BSSF і выказаліся супраць вайны ва Украіне, якую развязаў пуцінскі рэжым. Сярод іх такія зоркі спорту, як Аляксандр Хацкевіч, Ілля Шкурын, Андрэй Краўчанка, Надзея Астапчук, Сцяпан Папоў, Сяргей Далідовіч, Яна Максімава, Віталь Гуркоў, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Сцяпан Шпак, Алег Дулуб, Максім Шацкіх і іншыя.

❗️Калі вы пакінулі свой подпіс, але яшчэ не апынуліся ў спісе тых, хто падпісаўся, — не хвалюйцеся. Ваша імя з'явіцца ў спісе адразу пасля верыфікацыі, аднак гэты працэс можа заняць некаторы час.

Мы заяўляем аб неабходнасці выразу аб'яднанай пазіцыі ўсёй міжнароднай спартыўнай супольнасці па асуджэнні ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

⚡️Калі вы гатовыя далучыцца да кампаніі, пакінуць свой подпіс можна па спасылцы. Кожны голас важны! І толькі разам мы пераможам!
27👍3
✊🏻Сямён Букін, майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы, падпісаў антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Вось як ён пракаментаваў свой учынак:

🗣Ўсё вельмі проста. Я супраць вайны ў любым выглядзе. Калі толькі цябе не прымусілі абараняцца, як Украіну. Я цалкам за Украіну, за Беларусь — без рашызма і іх акупацыі.

🗣Я жыву у краінах Еўропы і бачу, як можна жыць у спакоі і цывілізацыі. Бачу і адчуваю, як добра без рашызма. І, канешне, я 100 адсоткава згодны з усімі пунктамі у гэтай дэкларацыі.

❗️Вы таксама можаце далучыцца да кампаніі і падпісаць Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻
👍22
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Андрэй Шаўчэнка, украінскі футбольны трэнер і заслужаны майстар спорту Украіны, заплакаў у эфіры італьянскага тэлебачання, расказваючы аб вайне ва Украіне.

Раней Шаўчэнка закупіў партыю медыкаментаў для патрэб украінцаў на агульную суму 400 000 еўра.

✊🏻Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спартыўнай супольнасці і жадаеце выказаць сваю пазіцыю аб непрымальнасці вайны ва Украіне, вы можаце далучыцца да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. Паставіць свой подпіс можна па спасылцы👈🏻
👍3215
✊🏻Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка паставіў свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй спартсменаў.

Андрэй падзяліўся з намі тым, чаму ён прыняў такое рашэнне:

🗣Я падпісаў антываенную дэкларацыю, бо вайна — гэта вар'яцтва, і ўсе, хто яе падтрымліваюць, альбо ашуканы прапагандай, альбо проста фрыкі. Мая мама з Харкава, яна кожны дзень плача, так як яе горад разграмілі, хоць Харкаў па большай частцы рускамоўны. Мая хросная мама таксама з Харкава, і з 24 лютага мама не можа выйсці з ёй на сувязь. Шмат маіх сяброў, з якімі мы выступалі плячом да пляча і дзялілі п'едэстал, цяпер ва Украіне, мы трымаем сувязь і яны распавядаюць пра тыя жахі, якія там адбываюцца.

🗣Вельмі дзіўна, калі людзі пачынаюць казаць пра Данбас і 8 гадоў, лічу гэта глупствам і вузкім мысленнем. Дзіўна чуць пра гістарычныя землі Крым і Данбас ад Расейскага боку, па гэтай логіцы Манголія можа смела прад'яўляць прэтэнзіі.

🗣Я лічу, гэтая вайна — капрыз аднаго старога чалавека, і не магу зразумець, чаму і для чаго ваююць маладыя хлопцы, ім бы жыць і жыць і прыносіць карысць сваёй краіне. Страшна, калі незалежнай дзяржаве дыктуюць правілы, па якіх яны не хочуць жыць.

🗣Белае павінна быць белым, а чорнае — чорным, а не наадварот!

❗️Вы таксама можаце далучыцца да кампаніі і падпісаць Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻
👍37🔥5
🥀Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.

На ім ужо размешчана інфармацыя аб 33 загінуўшых.

Светлая памяць героям🕯
😢41👍2
✊🏻Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе і кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч падпісаў Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

🗣Ініцыятыва даўно наспелая. Многія спартсмены яшчэ ў першыя дні вайны апублікавалі пасты ў сацсетках з антываеннай рыторыкай. Вайна супраць Украіны павінна быць спыненая, а для гэтага недастаткова "Не вайне".

🗣З 24 лютага ўкраінскія спартсмены сваімі вачыма ўбачылі і адчулі на сабе жахі вайны. І мы, спартсмены, як носьбіты Алімпійскіх каштоўнасцяў, не маем права адмоўчвацца ці казаць "усё не так адназначна". Спадзяюся, што падпісанне антываеннай дэкларацыі дасць зразумець сусветнай супольнасці, што спорт — гэта не інструмент для палітычнай дэмагогіі, спорт павінен заклікаць да міру, спорт павінен адрозніваць дабро ад зла, аб'яднаны спорт мае сілу спыняць масавыя забойствы.

🗣Кожны голас важны. У адзінстве сіла. Сусветны спорт яшчэ не прадэманстраваў гэтае адзінства. Антываенная дэкларацыя павінна стаць базавым прынцыпам для ўдзелу ў сусветных турнірах. Спартовец, які апраўдвае расейскую вайсковую агрэсію, не павінен удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Тут не можа быць іншага падыходу.

🗣Немагчыма спакойна назіраць, як знішчаюць украінскі народ. Гінуць мірныя жыхары, жанчыны, дзеці, мільёны становяцца бежанцамі. Гэта вар'яцтва павінна быць неадкладна спынена.

❗️Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і жадаеце выказаць сваю пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне, вы гэтак жа можаце падпісаць Антываенную дэкларацыю па спасылцы👈🏻
👍33🔥2
❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з заклікам падтрымаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Антываенная дэкларацыя мае мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Падпісаўшы дэкларацыю, любы прадстаўнік спорту заяўляе аб патрабаваннях спартыўнай супольнасці спыніць баявыя дзеянні, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці, а таксама вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі.

BSSF звярнуўся да Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, Міжнароднага паралімпійскага камітэта, Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў а таксама да міжнародных федэрацый з прапановай падтрымаць антываенную кампанію ў спорце, азнаёміць спартсменаў з тэкстам антываеннай дэкларацыі і заклікаць далучыцца да яе.

✊🏻Вы таксама можаце зрабіць гэта, паставіўшы свой подпіс па спасылцы👈🏻
👍25🔥1
❗️Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыўся ўкраінскі футбаліст Максім Шацкіх, лепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянату Украіны.

🗣Украінскі народ вымушаны гераічна змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Нас не трэба вызваляць, мы вольныя, Мы хочам жыць са сваімі сем'ямі ў сябе дома. Украіна наш дом.

🗣Я падпісаў антываенную дэкларацыю, таму што веру ў сілу яднання. Сусветны спорт яшчэ не вычарпаў усе свае магчымасці для таго, каб спыніць вайну. Вайна-гэта вар'яцтва, гэта смерць і разбурэнне, гэта гора для мільёнаў людзей. Гінуць нашы суайчыннікі, нашы сябры, нашы дзеці. Нельга маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца! Маўчанне-гэта апраўданне вайны.

🗣Нашы спартсмены памянялі спартыўную экіпіроўку на зброю, каб абараняць сваю краіну. Больш за 30 украінскіх спартсменаў ужо загінулі. Кожны голас — гэта, магчыма, выратаванае жыццё. Украінскі народ адзіны як ніколі, я хацеў бы ўбачыць такое адзінства і сусветнага спорту, які хоча спыніць гэты жах. Украіна абавязкова пераможа! Слава Украіне!

✊🏻Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
👍35🥰2
💥Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыліся больш за 100 прадстаўнікоў спорту!💥

Зараз у спісе знаходзяцца знакамітыя фаміліі не толькі беларускіх, але таксама замежных зорак спорту. Сярод іх Георгій Зантарая, Віталь Лісіцкі, Максім Шацкіх, Андрэй Варонін, Яўген Селезнёў (Украіна), Бэнджамін Вербіч (Славенія), а таксама беларускія прадстаўнікі спорту: Алег Дулуб, Сямён Букін, Наталія Лешчык і іншыя.

Маўчанне спартсменаў зараз — знак падтрымкі вайны, што цалкам не адпавядае алімпійскім каштоўнасцям, у аснове якіх ляжыць імкненне да міру.

⚡️Мы заклікаем вас далучыцца да Антываеннай дэкларацыі прадстаўнікоў спорту. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Мы просім вас быць уважлівымі, калі вы запаўняеце інфармацыю пра сябе! Не забывайце пакінуць вашы кантактныя даныя, каб нашы прадстаўнікі змаглі хутка звязацца з вамі для верыфікацыі.

📲Калі ваш подпіс не з'явіўся пад дэкларацыяй і вас не верыфіцыравалі, просім звярнуцца ў наш чат-бот: @bssfbot
👍31
✊🏻BSSF накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне "Охматдит".

30 красавіка мы правялі вялікі шахматны турнір Chess Solidarity Cup, у якім прынялі ўдзел 127 неабыякавых людзей. Мы шчыра дзякуем усім за падтрымку і салідарнасць!

Нагадаем, што перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны амбасадар турніру — міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup таксама далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў і гімнаст Сямён Букін.

Мы будзем імкнуцца рэгулярна праводзіць Chess Solidarity Cup — шахматны турнір салідарных у падтрымку тых, каму сёння патрэбна дапамога.

#chesssolidarity #chessforukraine
👍321
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў запісаў відэакаментар з Украіны аб тым, чаму ён вырашыў падпісаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

🗣У 2020 годзе спартсмены Беларусі пачалі свой шлях за канстытуцыйныя правы. Ужо 2022 год — і наша барацьба працягваецца. Мы не збіраемся спыняцца, мы хочам зрабіць усё магчымае, каб перамагчы дыктатуру, беззаконьне і генацыд як ўкраінскага народа, так і беларускага.

🗣Я ўжо падпісаў Антываенную дэкларацыю і заклікаю таксама зрабіць тых спартсменаў, якія з'яўляюцца сумленнымі. Заклікаю зрабіць яшчэ адзін подпіс, таму што разам мы мацней. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

✊🏻Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
36🔥4👍1
✊🏻Віталь Гуркоў, беларускі кікбаксёр, дванаццаціразовы чэмпіён свету па муай-тай і вакаліст гурта BRUTTO, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

🗣Вельмі доўга лічылася, што спорт па-за палітыкай, але гэта заўжды была хлусня.

🗣Міністэрва спорта кожнай краіны перш за ўсё — гэта інстытут (установа) які (якая) падпарадкоўваецца дзяржаве. І спатоўцы, пакуль яны прадстаўляюць дзяржаву, у поўнай ступені таксама адчуваюць вынікі і нясуць адказнасць за дзеянні ўлады сваёй краіны ў міжнароднай палітыцы.

🗣І калі зараз некаторыя з іх абураюцца санкцыямі міжнародных спартовых камітэтаў, то гэтая дэкларацыя можа быць лакмусавай паперай, каб сказаць, што я не такі, я не кат і не забойца! Я асуджаю вайну і генацыд украінскага народа!
У 2020 годзе спартоўцы Беларусі нарэшце пачалі барацьбу за сваё канстітуцыйнае права і годнасць, і мне прыемна, што зараз менавіта спартоўцы зрабілі Антываенную дэкларацыю.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

❗️Вы таксама можаце далучыцца да кампаніі і падпісаць Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻
👍26
🥀8 мая на "Азоўсталі" загінуў чэмпіён Кіева па боксе Моша Арцём, які абараняў Украіну ад расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведаміла ягоная маці Ірына на сваёй старонцы ў Facebook:

🗣8.05.2022. У Азоўсталі загінуў мой сын. Моша Арцём Сяргеевіч. Ён сышоў у вечнасць і знаходзіцца ў вечных мясцінах. Божыя рукі — гэта адзінае месца, куды я магу адпусціць свайго сына. Ён загінуў годна, абараняючы Украіну. Бог забраў яго дадому. Дзякуй усім, хто стаяў побач, маліўся, пасціўся, ваяваў. Ты быў вельмі добры сын. Убачымся, сынок, на нябёсах. Мама, якая кахае і чакае сустрэчы. Мы Убачымся. Дзякуй за мірнае неба.

Светлая памяць героям!
😢463
❗️Футбалісты супраць вайны!❗️

Міжнародную Антываенную дэкларацыю прадстаўнікоў спорту падпісвае ўсё большая колькасць чалавек. Сярод іх ёсць і знакамітыя ўкраінскія футбалісты: Андрэй Варонін, Максім Шацкіх, Віталь Буяльскі, Яўген Селязнёў, а таксама беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч і славенскі футбаліст, паўабаронца клуба "Дынама" і нацыянальнай зборнай Славеніі Беньямін Вярбіч.

Антываенная дэкларацыя мае мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Мы заяўляем аб неабходнасці выразы аб'яднанай пазіцыі ўсёй міжнароднай спартыўнай супольнасці па асуджэнні ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

✊🏻Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спартыўнай супольнасці, вы можаце далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. Паставіць свой подпіс можна па спасылцы👈🏻
👍33
❗️BSSF прадставіў Антываенную дэкларацыю Міністэрству замежных спраў Францыі.

Фонд правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостай. У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва BSSF і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Францыі, якое адказвае ў тым ліку і за развіццё спорту ў краіне.

Акрамя таго, BSSF прадставіў спецпрадстаўніку Францыі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. У бліжэйшы час яна будзе накіравана ў профільныя ведамствы Францыі.

На працягу двухгадзіннай сустрэчы таксама былі закрануты пытанні абароны правоў свабодных спартсменаў, эфектыўных санкцый, у тым ліку прыняцце дадатковых персанальных санкцый у адносінах да спартыўных чыноўнікаў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з прадстаўнікамі французскага бізнесу ў мэтах аказання дапамогі беларускім свабодным спартсменам.
👍30🔥1
✊🏻Легенды "Ліёна" правялі дабрачынную гульню пад назвай "Матч герояў" супраць каманды ЮНІСЕФ.

Падчас паядынку было сабрана 482.490 еўра. Усе гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу пацярпелым падчас вайны дзецям і іх сем'ям.

Матч наведалі 22 тысячы гледачоў. Перамогу ў матчы атрымала каманда легенд "Ліёна".

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
👍221🥰1
🔥Топ-самбіст Сцяпан Папоў даў вялікае інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!", дзе расказаў пра вайну ва Украіне, будучыню Беларусі і свае адносіны да Пуціна.

Сабралі для вас самыя гарачыя выказванні:

🗣Сістэма ў Беларусі пабудавана выключна на рэпрэсіях. Яна палохае, затрымлівае нават сваіх. Калі нехта зараз па-ранейшаму наверсе, то толькі дзякуючы таму, што рэжыму такія людзі яшчэ выгадныя.

🗣Я ўпэўнены, што настане такі момант, калі людзі, нават тыя ж ябацькі, пачнуць выказвацца. І тыя ж Сабаленка, Мірончык-Іванава, Недасекаў, яшчэ нехта пабягуць наперадзе нас з БЧБ-сцягам. Але пакуль яны маўчаць, нават не гавораць нічога пра вайну. Чаму? Проста баяцца і ім гэта выгадна.

🗣Чалавек, які аднойчы дазволіў сабе быць рабом, застанецца ім да канца жыцця. Яны вераць у тое, што ім выклікаюць, самі сябе запэўніваюць, што тыя, хто не за рэжым, гэта праплачаныя змагары. Такім людзям галоўнае ў жыцці, каб трэнер па галаве пагладзіў, у міністэрстве грамату далі — і ад такіх умоў камфорту яны сыходзіць не будуць.

🗣Уся зараза аб рускім свеце, аб імперскіх амбіцыях раней не заўважалася ў Беларусі. Але зараз гэтая зараза ідзе з Расіі і ў Беларусь. Прапаганда працуе, людзі выходзяць на нейкія акцыі за Расію. І ў гэтым народы вельмі падобныя — прапаганда аднолькава моцна на іх уплывае. Калі ўвесь час слухаць адно і тое ж, пачынаеш у гэта верыць, не мець свайго меркавання. На жаль, беларусы сталі ў гэтым падобныя да рускіх.

🗣Мне цікава будзе паглядзець на тых, хто зараз за Лукашэнку, калі і іх пачнуць шчыміць. А гэта абавязкова адбудзецца пры такім рэжыме. Яны будуць крычаць, што галасавалі за Лукашэнку, дык чаму іх звольнілі, чаму забралі тое і тое? Пакуль іх не крануў прэс, сядзяць спакойна.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
👍25
❗️Антон Лакіза, былы гулец зборнай Беларусі па гандболе, падпісаў Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Яшчэ ў 2020 годзе Антон паставіў свой подпіс пад Адкрытым лістом спартсменаў, каб акрэсліць свой пункт гледжання і не мірыцца з тым, што адбываецца ў яго роднай краіне.

Антон Лакіза яшчэ ў 2000 годзе пераехаў у Германію ў "Штасфурт" з трэцяга дывізіёна. Пасля ён змяніў некалькі клубаў, атрымаў рэпутацыю вялікага бамбардзіра, а пазней стаў трэніраваць "Кюнштадт". Цяпер Антон працуе ў IT-кампаніі.

✊🏻Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
👍25
✊🏻 Свабодная спартсменка Надзея Астапчук пракаментавала падпісанне Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Чаму важна перамагчы свой страх, адкінуць капрызы і падтрымаць
Антываенную дэкларацыю?

🗣 Памятаеце, як мы ў школе малявалі голуба з галінкай як сімвал свету? І стараліся акуратным почыркам напісаць словы: МІРУ — МІР!? А зараз за гэтыя словы людзей затрымліваюць і судзяць! Усё зло заўсёды пачнецца з малога і мацнее з маўклівай бяздзейнасці грамадства. Вынік гэтага шматгадовага маўчання зараз выліўся ў поўнамаштабную вайну, якую Расія развязала ва Украіне.

🗣 Як бы яны яе не называлі — спецаперацыяй па дэнацыфікацыі ці дэмілітарызацыі, але гэта самая сапраўдная вайна. Як бы ні спрабавала ўварванне расейскіх войскаў апраўдаць прапаганда, але рэальнасць такая.

🗣 Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны, яе войскі забіваюць украінцаў, бамбуюць ўкраінскія гарады і вёскі, руйнуюць інфраструктуру. Загінулі тысячы мірных грамадзян, мільёны вымушаны былі пакінуць свае дамы.

🗣 У дадзенай сітуацыі Антываенная дэкларацыя дае вам магчымасць паказаць ваша стаўленне да гэтай вайны, каб ваш голас быў пачуты сусветнай супольнасцю. Дапамагчы нашай краіне хутчэй і лягчэй пераадолець санкцыі, якія наваліліся за прадастаўленне нашай тэрыторыі для акупацыйных войск. Ваш голас таксама выратуе будучыню нашага спорту. Дазволіць нашым спартсменам хутчэй вярнуцца на сусветную арэну і ўдзельнічаць у топавых турнірах. Захавае будучыню дзіцячага спорту.

🗣 Таму зараз зноў застацца ўбаку і прамаўчаць — горшы варыянт. Гэта той выпадак, калі будучыня залежыць менавіта ад кожнага з нас.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
👍36🥰3🔥1
❗️Аляксандр Вахавяк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Аляксандр Вахавяк — неаднаразовы пераможца і прызёр турніраў серыі Grand Slam, Grand Prix па дзюдо, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба.

Спартсмен заўсёды выказваў сваю пазіцыю пасля падзей у Беларусі, якія адбыліся ў жніўні 2020, далучыўся да Свабоднага аб'яднання спартсменаў і неаднаразова выказваўся аб тым, што адбываецца. Цяпер спартовец падпісаў Антываенную дэкларацыю, каб падтрымаць украінскі народ і выразна заявіць аб сваім непрыманні вайны ва Украіне.

Далучайцеся і вы! Кожны голас у гэты няпросты час важны. Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы.
👍31