ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
833 subscribers
1.5K photos
395 videos
4 files
914 links
Нашая мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.

https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Download Telegram
В преддверии "референдума", который пройдёт 27 февраля 2022 года, мы подготовили для вас итоги прошедших "референдумов" в Беларуси

❗️По оценке международных организаций ни один референдум не соответствовал всем международным нормам свободного и справедливого голосования
8 крокаў да беларушчыны!

ЗБС і Моладзевы Блок арганізавалі для ўсіх жадаючых курс zoom-лекцый па беларускай мове. Іх правядуць нашыя неймаверныя Лілія І Алесь, выпускнік і выпускніца філфака БДУ ❤️
Расклад і тэму лекцый можна знайсці у каруселі.

🙌🏻Каб усе было максімальна бяспечна, запрашэнне прыйдзе на вашу пошту толькі пасля рэгістрацыі.

Спасылка на рэгістрацыю ⬇️
https://docs.google.com/forms/d/16tPrRDG-rqJ9f8nQ2UlqzhiJM6hk8kroIK5PCxSFcYQ/edit?ts=61fc7058
​​💪 Салідарнасць з Кіеўскай Магілянкай

4 лютага студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі распачалі страйк. Актывісты вымагаюць адстаўкі міністра адукацыі Ўкраіны Сяргея Шкарлета, падпісання кантракта з новаабраным рэктарам і аўтаноміі універсітэтаў.

Пратэсты пачаліся ў адказ на адмову Міністэрства адукацыі вызнаць універсітэцкія выбары рэктара. «Міністерство не має права визнавати чи не визнавати вибори. Міністерство лише підтверджує волевиявлення університетської спільноти. Таким чином Шкарлет порушив букву закону не визнавши вибори такими, що відбулися», - тлумачаць студэнты.

У 2020 годзе Магілянка падтрымала беларускіх пратэстоўцаў, у тым ліку рэпрэсаваных студэнтаў. Ужо другі год на помніку Грыгорыю Скаварадзе спудзеі аднаўляюць нацыянальны беларускі сцяг. У якасці акадэмічнай салідарнасці, Магілянка прымае на навучанне ахвотных беларусаў.

❗️ Цяпер мы хацім падтрымаць сваіх сяброў. ЗБС лічыць аўтаномію ўніверсітэта базавым прынцыпам свабоднай Акадэміі і дэмакратычнага грамадства – як украінскага, так і беларускага. Голас студэнтаў павінен быць пачуты, а патрабаванні – выкананы.

Салідарнасць наша зброя.
⚡️ Асуджаным па справе студэнтаў блакуюць карэспандэнцыю

Як нам стала вядома, студэнтам і студэнткам, якія ўжо адбываюць пакаранне па справе студэнтаў, пачалі блакаваць усю карэспандэнцыю, за выключэннем родных: лісты проста не даходзяць. Дадатковы дзіўны факт — нішчаць лісты з сардэчкамі.

❗️Мы рашуча асуджаем ціск на маладых людзей і нагадваем, што палітычны пераслед актыўнага студэнцтва — гэта шлях краіны ў нікуды.
37-гадовы Андрэй Іванец - новы міністр адукацыі.

Новым міністрам адукацыі прызначаны Андрэй Іванец - доктар хімічных навук, дацэнт, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук РБ.

Што нам вядома аб новым кіраўніку Мінадукацыі?

📌пасля заканчэння хімфака БДУ працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі
📌 быў намеснікам дырэктара Інстытута НАН РБ
📌 займаў пасаду старшыні Савета маладых вучоных беларускай Акадэміі навук
📌 падпісаў дакумент аб высяленні з інтэрнатаў і арэндных кватэр вучоных Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН РБ, якія працавалі не на поўную стаўку
📌 быў даверанай асобай Лукашэнкі на выбарах 2020
📌 з'яўляецца прызёрам некалькіх чэмпіянатаў Еўропы па цяжкай атлетыцы і майстрам спорту міжнароднага класа па гэтай жа дысцыпліне
📌 сябраваў з неанацыстамі, сярод якіх можна вылучыць святара і паўэрліфцёра Канстанціна Бурыкіна, які ў 2016 годзе быў арыштаваны і асуджаны на тры гады за захоўванне зброі і крадзеж грошай.
📌 будучы супрацоўнікам НАН РБ, верагодней за ўсё, Іванец быў завербаваны КДБ

🤧Што ж, віншуем Андрэя з новай пасадай і жадаем яму поспехаў і ўдачы!
Улічваючы тое, што рэпрэсіі супраць студэнцтва працягваюцца, а ціск павялічваецца з-за маючага адбыцца «рэферэндуму», мы нагадваем:

ЗБС прапануе ўсім студэнтам_кам і выкладчыкам_цам юрыдычную дапамогу.

З улікам вялікай колькасьці выпадкаў парушэнняў правоў навучэнцаў і рэпрэсій ва ўніверсітэтах, асабліва пачынаючы з 2020 года, у нашага юрыста ёсць велізарны досвед дапамогі.

❗️Фіксуйце на аўдыё і відэа любыя спробы ціску і дасылайце іх нам. Аднойчы законы ў нашай краіне зноў пачнуць працаваць, і мы расследуем усе факты пагроз і рэпрэсій супраць студэнтаў і выкладчыкаў.

Звярнуцца да юрыдычнай службы: @stud_helpby 📌
❤️ЗБС распачынае Тыдзень роднай мовы

🖇 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў штогод уздымае праблему заняпада беларускай мовы. Адна з нашых задач — пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі.

Ужыванне беларускай мовы з’яўляецца нашай каштоўнасцю. ЗБС заўсёды трансліруе ўжыванне беларускай мовы, тым самым пашыраючы аўдыторыю, якая становіцца талерантай да яе.

♥️Шануйце родную мову і распачніце тыдзень роднай мовы разам з намі!
​​😢 Яшчэ адна студэнтка стала палітзняволенай. Аповед маці пра Насту Кухараву

«Настассі 24 гады і яна мая адзіная і ўлюблёная дачка. Яна старанна вучылася і была вельмі творчай з дзяцінства: малявала, хадзіла ў тэатральную студыю і на барабаны.

Паступіла і скончыла філалагічны факультэт БДПУ па спецыяльнасці руская і літоўская мова, пажыла троху ў Вільні, але бачыла сябе толькі ў Мінску — яе родным горадзе, які яна вельмі любіла. Па размеркаванні працавала ў школе настаўніцай рускай мовы і літаратуры, вельмі любіла працаваць з падлеткамі, то было наўзаем.

Але прыйшоў жнівень 2020. І мая абсалютна апалітычная дачка ўпершыню прыйшла на выбары. Праз вынікі на нашым участку, якія Наста лічыла несапраўднымі, адбыўся канфлікт з дырэктаркай. І са школы давялося сыйсці. Але жаданне працаваць з дзецьмі нікуды не падзелася і яна ўлетку паступіла ў магістратуру БДПУ на факультэт псіхалогіі. Ёй баліць за цяжкія лёсы падлеткаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Піша магістраўскую дысертацыю.

Але яна і працавала, маючы ўласны канал на TWITCH, дзе яна гутарыла пра псіхалогію, анімэ, фільмы і кампутарныя гульні. Вершы, якія пісала сама і выступала на вечарах паэзіі. Пісала ўласныя песні, якія запісвала ў студыі».

Наста затрыманая за ўдзел у адным з нядзельных маршаў. Ёй пагражае да пяці гадоў "хіміі" або да чатырох гадоў калоніі.

💌 Падтрымаць яе лістамі можна па адрасе: Кухаравай Анастасіі Андрэеўне, СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 2, 220030

У нас ёсць інфармацыя пра тое, што лісты цяпер дрэнна даходзяць. Не забывайцеся, што вы можаце таксама: даслаць грашовы перавод, даслаць тэлеграму або пасылку ці бандэроль.

✌️ Без салідарнасці мы — нішто. Жыве Беларусь!
Назбіралі адметнасцяў для Бінга да Тыдня роднай мовы

Правіла гульні прастыя — закрэслі пункты, табе характэрныя.
Атрымаў цэлы радок па гарызанталі, вертыкалі або наўскос? Ты выйграў_ла!

#тыдзеньмовыЗБС #тыдзеньмовы2022
🎶 Беларускамоўныя гурты

У гэтай частцы папулярызацыі беларускай мовы хочам параіць вам таленавітых беларускамоўных артыстаў:

️Akute — беларускі рок-гурт, створаны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі магілёўскай альтэрнатыўнай групы «Глюкі» Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаравым. Самыя папулярныя песні гурта – «Калі б я застаўся з табой» і «Бегчы».

️Nizkiz — беларускі рок-гурт, які выконвае песні на рускай і беларускай мовах. Створана ў 2008 годзе ў Магілёве. Кліп на песню «Правілы» быў зняты на адным з маршаў у Менску падчас пратэстаў 2020.

️Лявон Вольскі — беларускі дзеяч культуры, гітарыст, вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжыроўшчык, паэт, мастак, празаік, радыёвядучы, лідар гуртоў N.R.M. і Крамбамбуля. Песня «Тры чарапахі» з'яўлялася адной з самах папулярных падчас пратэстаў 2020 года.

️Зьміцер Вайцюшке́віч — беларускі спявак і музыка. Адна з апошніх работ выканаўца — альбом дзіцячых песень «Вясёлка над плёсам», які запісаны пры ўдзеле трох дзясяткаў беларускіх музыкаў. Ён складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна.

️Няміга — беларускі рок-гурт, які выконвае свае песні ў жанры акустык-фолк-рок. Гурт ўтварыўся ў жніўні 2017 года. Дэбютны альбом «Вецер у Траве» склаўся з аднапясенных сінглаў, якія гурт выкладаў у сетку на працягу прыкладна паўтара года. Галоўнай думкай альбома з'яўляецца ментальны стан душы. Калі слухаеш альбом, быццам ізноў напаўняешся адчуваннем вабнага гарызонту, за якім, магчыма, хаваецца наша шчасце.

️NaviBand — беларускі музычны гурт з Мінска, вакалістамі якога з'яўляюцца Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук. У 2020 годзе яны падтрымалі беларускія пратэсты, у выніку чаго ўдзельнікі вымушаныя былі пакінуць Беларусь.

️Palina — беларуская спявачка, раней вядомая як Паліна Рэспубліка, якая шмат каму запомнілася пасля ўдзелу ва ўкраінскім шоу «Х-Фактар». Найбольш папулярная песня выканаўцы з'яўляецца «Месяц», якая нядаўна трапіла ў трэнды тыктока, аднак кожны трэк Паліны па-свойму асаблівы і цудоўны.

️Dzieciuki — беларускі фолк-панк гурт, заснаваны ў 2012 годзе ў Гародне. Выконвае песні на беларускай мове ў асноўным на гістарычную тэматыку. Гурт прыняў удзел у выкананні самай хвалюючай песні беларускіх пратэстаў «Вам».

️Бачу ўпершыню — малавядомы гурт, у якого нядаўна выйшаў дэбютны трэк «Ты».

🔥 Беларусь - радзіма таленавітых выканаўцаў і пералічваць іх можна бясконца. Прапануем вам плэйліст у Spotify, у якім прадстаўлены 284 беларускамоўныя трэкі розных выканаўцаў.

#тыдзеньмовы2022 #тыдзеньмовыЗБС
🎥 Хуткі пошук беларускамоўных фільмаў і мультфільмаў на любы густ

На пачатку тыдня беларускай мовы хочам параіць вам сэрвісы, на якіх вы зможаце знайсці мноства беларускамоўных фільмаў і мультфільмаў:

🔥Кінакіпа — сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску. Калі ў вас узнікаюць праблемы з праглядам ці вы шукаеце нейкі пэўны фільм, то звяртайцеся да гэтага канала, які амаль што кожны дзень посціць файныя фільмы на беларускай мове.

🔥planetaBELARUS — сайт, на якім сабрана падборка з 11 беларускамоўных фільмаў розных гадоў ад "Беларусьфільма". Стужкі, прадстаўленыя ў падборцы захопяць ваш дух у самым пачатку і не адпусцяць да канца.

🔥CINEVOKA – кiно па-беларуску — відэасэрвіс ад VOKA, у якім гледачам даступныя фільмы, мультфільмы і серыялы, агучаныя па-беларуску ў прафесійным шматгалосым дубліраванні з удзелам вядомых акцёраў і вядучых, дыктараў і музыкантаў.
Для некаторых фільмаў перакладаліся нават асобныя песні з саўндтрэкаў. Так кампазіцыя Space Oddity Дэвіда Боўі, якую для фільма "Таемнае жыццё Уолтэра Міці" запісалі Лера Яскевіч і вакаліст гурта "ЛСП" Пётр Клюеў.
🖇 Звяртаем увагу, што значную частку фільмаў і серыялаў карыстальнікі VOKA могуць паглядзець незалежна ад аформленай падпіскі CINEVOKA.

😽 Бонус: ANIBEL — сайт, на якім сабрана мноства анімэ серыялаў і фільмаў у агучцы ці з субцітрамі. На дадзеным сэрвісе ўвесь час абнаўляецца кантэнт, таму вы ніколі не прапусціце анімэ, агучанае на роднай мове.

#тыдзеньмовы2022 #тыдзеньмовыЗБС
🌐 Як паставiць родную мову ў тэлеграме

На сённяшні дзень беларускія пераклады не паўсюль якасныя, але з кожным днём іх усё больш і Telegram — не выключэнне!

Беларускамоўная супольнасць разам з прафесійнымі перакладчыкамі і мовазнаўцамі стварае для нас якасны пераклад Telegram на ўсіх платформах.
Памяняць налады вельмі проста, і гэта таксама дапамагае ў вывучэнні роднай мовы.

Таксама раім пераключыць мову на беларускую ў сэрвісах Google і Samsung, іх перакладаюць прафесіяналы.

«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў
» — Уладзімер Караткевіч.
#тыдзеньмовы2022
💬 Гаворкі Беларусі

Бясспрэчным багаццем і здабыткам беларускай культуры з’яўляецца мова. Усіх яе адметнасцей не пералічыць, але магчыма пра пэўныя асаблівасці вы нават не здагадваліся. Напярэдадні тыдня роднай мовы Задзіночанне беларускіх студэнтаў падрыхтавала для вас невялічкі лікбез па гаворках Беларусі, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца тым, што адрознівае нашу мову ад іншых.

👉🏼 https://telegra.ph/Gavork%D1%96-Belarus%D1%96-02-17

#тыдзеньмовы2022 #тыдзеньмовыЗБС