Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна
70 subscribers
3.7K photos
1.03K videos
473 links
Афіцыйны канал дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна"
Download Telegram
Центр туризма и краеведения и музей "Лес салдата " делится материалами из цикла "ФОТОМАТЕРИАЛЫ АРХИВА ГАЗЕТЫ "СВАБОДНАЕ СЛОВА"".

Фотоматериалы рассказывают о жизненном пути известного журналиста, поэта Рогачёвщины Янченко Николая Игнатовича.

Мы благодарим Янченко Людмилу Николаевну за сотрудничество с центром по вопросу изучения истории районной газеты "Коммунар" Рогачёвского районного коммитета КП Белоруссии и районного Совета депутатов трудящихся.
З добрай раніцай!❄️

Народная прымета: цёплы люты зманлівы: будзе халодная, з замаразкамі, вясна.

#зарэчанскі_дзіцячы_сад
Урывак з верша «Зімовая ноч» (Я.Купала)

Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум...

Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.

Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён?..

❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
🔥Свавольства небяспечна з агнём - агонь можа спаліць і кватэру, і дом!🔥

Свавольства дзяцей з агнём - даволі распаўсюджаная прычына пажару. Дзіця, застаўшыся без нагляду, можа, уключыць у разетку электрычны награвальны прыбор ці нават уладкаваць вогнішча. Беручы прыклад з дарослых, дзеці часам спрабуюць курыць.
Трагедый можна пазбегнуць. Неабходна пастаянна растлумачваць дзіцяці аб небяспеке гульняў з агнём, захоўваць запалкі або іншыя запальныя прыналежнасці па-за дасяжнасцю дзяцей і па магчымасці не пакідаць дзяцей надоўга без нагляду.Бо навучанне - гэта прывіццё элементарных навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём і ўменне правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.
‼️Бацькі, памятайце: агонь - небяспечная цацка для дзяцей! Беражыце сябе і сваіх блізкіх і не забывайце, што самая даходлівая форма навучання - асабісты прыклад‼️

#правілы_бяспекі
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
З добрай раніцай!❄️

Народная прымета: бесснежны люты пагражае летняй засухай.

#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Хата родненькая» Л.Воранава

Хата родненькая, кветкі,
А на лавачцы - бацькі.
І ласкавы голас: «Дзеткі!»
Позір мамы трапяткі…

І, хвалюючыся, тата
Са шчакі змахнуў слязу
(зрок падводзіць, не багата
бачыць летнюю красу)

А калісьці быў, як сокал,
Прыгажэйшы, чым Дэлон.
У сацспаборніцтвах высока
Ён лятаў працаўніком.

Час ідзе, бацькі старэюць,
Ліпа - стрэхаю ў двары,
Ля калодзежа - балея
Прытуліла плот стары.

Ды травіца маладая
Сагравае двор пусты.
Я ж у думках абдымаю
Кусцік язменю густы…

❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лёс падае нам сюрпрызы, якія пераўзыходзяць усе чалавечыя выдумкі.
Занадта маляўнічыя фантазіі небяспечныя тым, што... могуць здзейсніцца.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Штуршок
(назоўнік | м. род)

Кароткі, рэзкі дотык або ўдар ад сябе.
Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад.
У спорце: рух, якім штурхаюць што-н. (напр. ядро, штангу і пад.).
пераноснае значэнне: Тое, што выклікае што-н. або пабуджае да чаго-н. (размоўнае)
🌤
#Мовай_ганаруся
Жёсткая дисциплина травмирует психику ребёнка.

По статистике в 90% семей родители хотя бы раз повышали голос на ребёнка. Вместо того чтобы образумить его, этот метод может усугубить проблему.

Согласно исследованию, опубликованному в журнале Child Development, авторы которого наблюдали за 967 семьями с 13-летними детьми, строгая словесная дисциплина ухудшила поведение подростков и привела к развитию у них депрессии. Такая ситуация наблюдалась, даже если в целом родители состояли в близких отношениях с детьми.

Ошибочно полагать, что тесная связь с ребёнком снимает последствия строгой дисциплины (будто он понимает, что его ругают любя). На самом деле родительская любовь не смягчает эффект от словесных наказаний, и при любых условиях они наносят вред.

Родители и Дети
З добрай раніцай!❄️

Народная прымета: калі ў марознае надвор'е пацеюць вокны, чакаецца пацяпленне.

#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Моркаўкай аб'еўся» А.Дзеружынскі

У чырвоны колер
Зайца
Маляваў
Ігнатка.
— Зай чырвоны
Не бывае, —
Супярэчыць
Натка.
Хлопчык глянуў
На сястру
I крыху
Сумеўся,
Ды знайшоўся:
— Гэты зай
Моркаўкай аб'еўся.

❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгажосць ёсць ва ўсім, але не ўсім дадзена гэта бачыць.

❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Слота​ (слата)​
(назоўнік | ж. род| размоўнае)

Вадкая гразь на зямлі, на дарогах.|| прыметнік:​ слотны.

🌤
#Мовай_ганаруся
☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️
Вось і прыйшлі жаданыя 
Зімовыя дзянькі. 
Дык даставай схаваныя 
І саначкі каваныя, 
І лыжы, і канькі! 

Яны ўжо застаяліся - 
Дай волю ім хутчэй! 
Вітай, раздолле белае! 
Хай кроў у жылах бегае 
Шпарчэй і гарачэй! 
(«Зіма» Н.Гілевіч)

#зіма
#сняжок
#зарэчанскі_дзіцячы_сад