Забі зяпу
828 subscribers
29 photos
1 video
2 files
61 links
Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital

Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы

Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi
Download Telegram
Новы агляд беларускамоўных цікавінак!

🌸
Старонка з прыгожымі й моцнымі аўтарскімі вершамі. Новая зорачка беларускай паэзіі!

🍲 Канал з рэцэптамі беларускіх страў і страў ад знакамітай эўрапэйскай фірмы Lidl у перакладзе з польскай на беларускаю мову

👀 Новы ютуб-канал зь беларускімі трэйлерамі вядомых фільмаў

🥁 Настаўнік барабанаў у Менску. Калі вы даўно марылі навучыцца йграць на барабанах (ды шчэ й па-беларуску!), то пішэце Яўгену й ажыцьцяўляйце свае мары

🎧 Новы падкаст, аўтарка якога на прыкладзе Гародні высьвятляе, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі

️Хорма рэгістрацыі на EdTech Hackathon, што адбудзецца ў Менску 6-7 жніўня. Вы можаце прыйсьці са сваёй уласнай ідэяй або далучыцца да іншай каманды, каб разам стварыць карысныя прадукты, якія павысяць эфэктыўнасьць перадаваньня ведаў ад адукатараў да вучняў. Больш падрабязна чытайце тут :)

Зычым вам прыемных выхадных! 💛
🐶 Слухайце наш новы (ужо восьмы!) выпуск падкасту па спасылцы
🤩 Новыя файныя каналы ў тэлеграме

Мы звычайна робім складанкі праектаў у пятніцу, але гэты тыдзень асаблівы. Сёньня мы публікуем сьпіс цікавых каналаў, зь якімі мы зрабілі крос-прома. Чытайце, глядзеце й пашырайце сваю беларускамоўную прастору ў тэлеграме:

@poshtabel — Беларусь на старых паштоўках

@supermova — канал для павышэньня роўня сьвядомасьці кожнага беларуса праз гісторыю й аповеды пра годных людзей, а таксама агляд беларускамоўных імпрэзаў кожны тыдзень!

@cikavyjafacts — канал зь цікавымі фактамі на самыя розныя тэмы па-беларуску, дзякуючы якому вы можаце штодзень даведвацца пра нешта новае й незвычайнае

@backtobelarus — найноўшая гісторыя Беларусі. Фота, відэа й падзеі з 1990-х і 2000-х. Тое, што, здавалася, было толькі ўчора
⚽️ Пагаворым пра футбол на беларускай мове

Вітаю, гэта Ўладзь Кароткі, я сувядоўца нашага падкасту пра пытаньні падлеткаў. І сёньня, працягваючы тэму з тэлеграм-каналамі, я надумаў згадаць адзін са сваіх улюбленых — Futbol Paŭsiuĺ. Чаму ён?

1) Летам у ім публікаваліся артыкулы й навіны ня толькі пра мужчын, а таксама пра жаночы Чэмпіянат Эўропы. Мне здаецца, гэта вельмі крута!

2) На яго падпісана ўсяго (на момант напісаньня гэтага тэксту) усяго 37 чалавек! Я разумею, колькі энэргіі й сілаў трэба пакласьці на такі праект, таму я хачу, каб пра яго даведалася як мага больш людзей

3) Футбол — гэта маё асабістае гілці плэжа (пра гэта таксама трэба зрабіць выпуск падкасту). Калі я стаміўся вучыць нямецкую мову, чытаць артыкулы пра гендар стадіс, хочацца проста ўзяць і паглядзець штосьці такое, асабліва, калі яно па-беларуску
Forwarded from МОВА ПОБАЧ
Як дадаць беларускую мову

☀️ Камп’ютар (Windows 7, Windows 8/10/11, Mac OS)
☀️ Смартфон (Android, iOS)
☀️ Сацыяльныя сеткі (Facebook, VK, Аднакласнікі)
☀️ Мэсанджары (Telegram, Viber)

Дзе праверыць арфаграфію, каб быць упэўненым(ай), што ўсё напісана правільна

❤️ Інструкцыі тут:
https://palatno.media/dadac-belaruskuju-movu/

☀️ Абавязкова падзяліцеся з сябрамі!
Мы стварылі гутарку Моўная талака

для перакладнікаў_цаў і рэдактараў_к
рознае літаратуры, артыкуляў, мабільных і кампутарных праграмаў, гульняў, фільмаў, сэрыялаў і г.д., а таксама ўсіх ахвочых паляпшаць свае веды беларускае мовы

Моўная талака — месца, дзе можна:

• дапамагаць адно аднаму разьвязваць моўныя пытаньні й перакладаць спрэчныя моманты

• знаёміцца й шукаць людзей у сваю каманду, каб, прыкладам, разам нешта перакласьці ці стварыць нейкі цікавы праект

• дзяліцца карыснымі моўнымі матар'яламі (мы таксама будзем часам нешта дасылаць)

• практыкаваць беларускую мову праз гутаркі ў галасавым чаце

Запрашаем усіх ахвочых далучыцца! 💛
@mounaja_talaka


P.S. У чаце вас чакае аўдыё-прывітаньне ад кіраўніка Беларускага Шалу 😏
Вітаю ўсіх. Гэта Ўладзь, галоўны рэдактар Забі зябу. Хацеў расказаць, што мы зноўку зьмяняем канцэпцыю нашага тэлеграм-каналу

Чаму?
Мы вельмі любім праект mova.how і іх тэлеграм-канал. Там выходзяць вельмі падобныя складанкі кантэнту па-беларуску. А яшчэ ёсьць зручны сайт з усім кантэнтам на адной старонцы. Чакаем, калі сябры з праекту раскажуць і пра наш падкаст ды праект у сябе. Да таго ж мы, нарэшце, прыдумалі, што нам было б цікава тутака пісаць. І што вам тэарэтычна было б цікава чытаць

Якая ў нас ідэя?
Тэлеграм — гэта мэсанджар, у якім ня вельмі зручна чытаці вялікія лонгрыды й складанкі. Яму пасуюць кароткія нататкі. Таму, магчыма, каналы з навінамі тут такія папулярныя. Але тэма навінаў нас не цікавіць. Нам цікава працаваць з тым, як дапамагчы вам пасьля іх чытаньня. Таму мы прыдумалі публікаваць кароткія нататкі пра асьцярожнае стаўленьне да сябе, апрацоўваньне трывожнасьці й тое, як зрабіць ваш дзень крышачку лягчэй

Як часта?
Мы хвалюемся пра ваш інфармацыйны шум, таму будзем спрабаваць не публікаваць больш за адну нататку ў дзень

Файна! Я хацеў_ла бы дапамагаць пісаць такія нататкі. Што рабіць?
Напішы, калі ласка, у гэтую хорму
Трывога праз навіны — гэта нармальна. Мы адчуваем пагрозу й адпаведна на яе рэагуем

Ва ўмовах трывогі варта вызначыць тое, што можа прымусіць вас пачувацца спакойна

Гэта можа быць сустрэча зь сябрамі, падарожжа на лецішча ці мэдытацыя па абедзе
Асабістыя межы аднаго чалавека заўсёды сутыкаюцца зь межамі йіншага. І мы заўсёды можам йіх парушыць

У такіх абставінах трэба прыдумаць, як вы будзеце сябе паводзіць, калі ненаўмысьля парушыце чужыя межы. Ці калі вашыя межы будуць парушаць

Падумайце пра тое, што трэ рабіць у такіх разох і ці могуць вашыя дзеяньні патэнцыйна зрабіць балюча вашаму атачэньню

Частка нашае рэдакцыі, дарэчы, лічыць, што з суразмоўцам (калі гэта сябар/блізкі чалавек) абавязкова трэба разам абмяркоўваць тэму ўласных межаў і дамаўляцца адразу паведамляць, калі адзін раптам парушыць межы другога, бо толькі праз шчырыя размовы можна пабудаваць здаровую экалягічную камунікацыю

Тэма дыскусійная, таму
слухайце выпуск нашага падкасту на тэму
Памятайце, што парушэньне асабістых межаў — гэта толькі адказнасьць таго чалавека, які йіх парушыў, нават калі гэта адбылося ненаўмысьля

Нам падаецца, што ў гэтым выпадку важна запытацца ў суразмоўца, што можна зрабіць для таго, каб выправіць сытуацыю. А яшчэ варта быць гатовым да таго, што чалавек можа не хацець камунікаваць

Выпуск нашага падкасту на тэму
Каб найлепш зразумець свае асабістыя межы, задавайце сабе пытаньні пра свае пачуцьці падчас камунікацыі з рознымі людзьмі

Слухайце сваё цела падчас адказаў на гэтыя пытаньні, каб лепш зразумець, чаго хочаце акурат вы
Памятайце, што ня ўсім аднолькава лёгка разумець свае эмоцыі й наладжваць межы. Шмат людзей праз сваё сацыяльнае дазнаньне (рас. опыт) у гэтым абмежаваныя

Людзі могуць губляцца ў тым, дзе яны бачаць асабістыя межы, могуць не асэнсоўваць атрыманыя эмоцыі. Гэта варта памятаць й паважаць
😶 Панядзелак. Проста зычым вам сілаў!
Колькі за апошні час вы бачылі згадак пра «пазасталыя дні лета»?

Калі думкі пра заканчэньне лета выклікаюць у вас трывогу, падумайце, ці можна дазволіць сабе не рабіць анічога «асаблівага», хоць пэўная дата нібы патрабуе таго ад вас. Калі пазбавіцца ад выдуманых абавязкаў, можна заўважыць, наколькі кожны момант па праўдзе непаўторны, па-свойму новы. І нават апошнія дні лета маюць сваё хараство!
Адно з правілаў паводзінаў у самалёце, якое працуе й у штодзённым жыцьці: кіслародную маску трэба насоўваць найперш на сябе й толькі пасьля гэтага дапамагаць йіншым

Няма анічога благога ці эгаістычнага ў тым, каб спачатку паклапаціцца пра сябе, свой стан і свой камфорт. Памятайце, што калі вы «страціце прытомнасьць», то ўжо ня зможаце дапамагаць
Памятайце, што наш мозаґ таксама стамляецца ад дробных побытавых задачаў

Падумайце, як вы можаце прыбраць з жыцьця ня вельмі важныя пытаньні й справы. Часам можна ня думаць пра тое, які напітак узяць ці ў якое месца пайсьці па каву. Можна абраць тое, што бралі ўчора, ці першае, што прыйшло ў галаву, ці проста падкінуць манэтку
Часта ў стрэсавыя моманты ў нас пачынаюцца праблемы з апэтытам: нехта пачынаець пераядаць, а нехта, наадварот, ня можа нічога зьесьці

У абодвух выпадках паклапацецеся, каб паблізу была здаровая ежа, напрыклад: сьвежая садавіна й гародніна, ягады, нятлустыя малочныя прадукты, арэхі ці сухая садавіна. Не забывайцеся пра піцьцё вады або йіншых несалодкіх напіткаў. Памятайце, што адносіны зь ежай — гэта асаблівасьці нашага арганізма, і ня варта вінаваціць сябе, калі вы зьелі штосьці «нездаровае»
Сындром самазванца заўсёды злучаны з кагнітыўным перакручваньнем: вы параўноўваеце свае веды з тым, што ведаюць усе йіншыя разам узятыя. Ня варта гэтаму верыць

Крыніца (расейскамоўная)
Калі вам складана рабіць нейкую справу, бо здаецца, што вы недастаткова добра можаце яе выканаць, паспрабуйце замяняць гэтую думку на такую: «Штораз, як я гэта выконваю, я раблюся ў гэтым трохі лепшым»