Забі зяпу
828 subscribers
29 photos
1 video
2 files
61 links
Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital

Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы

Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi
Download Telegram
Калі вам складана рабіць нейкую справу, бо здаецца, што вы недастаткова добра можаце яе выканаць, паспрабуйце замяняць гэтую думку на такую: «Штораз, як я гэта выконваю, я раблюся ў гэтым трохі лепшым»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Панядзелак. Дыхаем глыбока 🧘💨
Адна памылка, якая замінае вам стаць лепшым
Галоўная абмыла — верыць падобным публікацыям. Усе мы розныя, у кожнага свой тэмп, погляд на жыцьцё і ўяўленьне аб тым, што такое «лепш», таму не існуе ніякіх унівэрсальных парадаў. Слухайце толькі сябе і свой арганізм
У нас выйшаў апошні выпуск першага сэзону нашага падкасту. Псыхатэрапія, самаацэнка й адзінота
😌👃Робім больш псыхалягічнага кантэнту. У цяперашнія часы ён здаецца самым актуальным. Сёньня даём рады трывозе праз дыханьне. Дыхайце глыбока й дасылайце сваім сябрам
Вітаем, спадарства!

Доўга мы анічога тут не пісалі, але сёньня ў нас асаблівая мэта для паведамленьня. Мы стварылі мэдытацыі на беларускай мове!

Будзем вучыцца асноўным практыкам дыханьня, паслабленьня й асэнсаванасьці. Разам будзем змагацца з трывогай і спрабаваць стаць больш уважлівымі да сябе, сваіх пачуцьцяў і цела. Слухайце на ўсіх пляцоўках ужо сёньня
Учора апублікавалі новы выпуск нашых мэдытацый. Але толькі для патронаў. Таму калі вы хочаце падтрымаць Забі зяпу, цяпер можаце атрымоўваць за гэтае маленькія бонусы! І гэта толькі пачатак :) Падпісвайцеся

https://www.patreon.com/zabiziapu
А ў нас зноў прэм'ера. Пачалі рабіць новы падкаст. Эксклюзіўны ды несур'езны. Пра нашае жыцьцё як студыі падкастаў. Выходзіць толькі на патрыёне, далей там будзем публікаваць яшчэ больш розных прышпілаў. Тэставая назва «Для самага вузкага кола». Станавіцеся й вы яго часткай. Мы залежым ад падтрымкі нашай аўдыторыі :)

https://www.patreon.com/posts/dlia-samaga-kola-76317831?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=postshare_creator&utm_content=join_link
Вітаю, мяне завуць Уладзь, і мы нарэшце запусьцілі наш новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі. У ім я буду зваць сваіх сябраў у студыю й расказваць ім (а яны — мне) файныя гісторыі, якія мы знайшлі ў сеціве. Пра сусьветна вядомага філёзафа зь Беларусі, пра якога Вы, хутчэй за ўсё, ня чулі. І пра пратэсты ў Слуцку ў 1967 годзе. І пра рэвалюцыянера-бацьку сьпявачкі M.I.A. Пра ўсё цікавае, што можна знайсьці ў сеціве. У першым выпуску гаворым пра хрысьціян, якія ў ХІІ стагодзьдзі нечакана паверылі, што жывуць у пекле. Слухайце па спасылцы ўжо цяпер: https://pc.st/be/1687759826
У нас новы тэлеграм-канал!
Вітаю вас усіх. Мяне завуць Уладзь Кароткі і я вельмі люблю чытаць цікавыя артыкулы ў сеціве. А яшчэ я люблю расказваць сваім сябрам пра ўсё цікавае, што я там знайшоў. Для гэтага я разам з студыяй Забі зяпу стварыў падкаст «Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі», куды запрашаю разнастайных асоб, гатовых расказаць, што натхняльнае яны знайшлі на прасторах інтэрнэту. Альбо паслухаць мяне.

А тут я пляную будаваць кам'юніці нашых слухачоў. Абмяркоўваць артыкулы, спрачацца і крытыкаваць адно аднаго.
Сёньня нечакана даведаўся пра Станіслава Курылава – чалавека, які ў 1974 годзе зьбег з Савецкага саюзу, саскокнуўшы з круізнага лайнэру ў воды Ціхага акіяну, пра нырца, які два дні ды тры начы плыў адзін у пошуках свабоды.

Курылаў зь дзяцінства марыў пра мора, ужо ў 15 спрабаваў стаць юнгам у Ленінградзкім флёце (няўдала) але праз блізарукасьць яму ня далі пайсьці напрост у флёт. Так ён стаў акіянолягам. Марыў убачыць сьвет. Межы краіны яму гэта псавалі. І вось, што было далей (цытую мой пераклад рускамоўнага артыкула:

«Станіслаў убачыў у газэце «Вечаровы Ленінград» абʼяву пра марскі круіз па Ціхім акіяне. Візы для яго не патрабавалася, у замежныя парты лайнэр не заходзіў. <...> Па вечарах на палубе ўладкоўвалі танцы. Савецкія людзі цешыліся магчымасьці падыхаць цёплым трапічным паветрам пасярод зімы. Нават дзяжурныя па палубе зьбіраліся паглядзець на танцаўніках. Толькі Слава Курылаў стаяў убаку й углядаўся ў акіян».

Спачатку я чытаў гісторыю з захапленьнем. Які гераічны ўчынак, ўаў. Але пазьней падумаў, што выратоўваць сябе – звычайны рэфлекс і аўтаматычнае пачуцьцё. Напрыканцы артыкула згадваецца ягоная жонка. Яна нічога ня ведала пра ягоную авантуру. І таксама ягоны брат. Ён страціў працу капітана далёкага плаваньня. Цікава паразважаць пра пэрсанальную адказнасьць чалавека ў такіх сытуацыях.

Ніхто не пагражаў Курылаву пазбаўленьнем свабоды, ці было варта рызыкаваць жыцьцём сваёй сямʼі, якая засталася ў СССР? Мне цяжка ўявіць сябе ў такой пазыцыі, таму й ацэньваць складана. Што думаеце вы?
Трубадуры для нас сёньня — гэта нейкае імя намінальнае. Нейкія людзі зь Сярэднявечча, якія праходзілі да дам у замках ды пісалі ім вершы, а тыя за гэтага скідвалі паэтам дарагія хусткі ў знак вялікага каханьня. Звычайна больш аніхто нічога ня ведае. І я таксама ня ведаў, таму Вікця зноў прыйшла ў падкаст і раскідала ўсё па фактах.

Як зьвязаныя трубадуры й рамантызм ХІХ стагодзьдзя? Як яны апявалі мізагінію? І чаму ў іх такія цікавыя біяграфіі?

Абавязкова расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам: https://pc.st/e/9GVQqgW8BWw
На беларускую мову варта перакласьці шмат чаго. Але выключнай стратай з’яўляецца адсутнасьць чароўнага твора — «Эпаса пра Гільгамеша». Гэта адно з найстарэйшых захаваных літаратурных твораў у сьвеце, якое дакладна вас зьдзівіць сваім сюжэтам. На гэтым тыдні мне расказала пра яго Ганна Дзягель з падкаста «Так склалася гістарычна». Атрымалася проста 🔥💫🤯

Apple PodcastsYandex MusicSpotifyGoogle PodcastsCastboxІншыя пляцоўкі