Забі зяпу
828 subscribers
29 photos
1 video
2 files
61 links
Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital

Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы

Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi
Download Telegram
Каб найлепш зразумець свае асабістыя межы, задавайце сабе пытаньні пра свае пачуцьці падчас камунікацыі з рознымі людзьмі

Слухайце сваё цела падчас адказаў на гэтыя пытаньні, каб лепш зразумець, чаго хочаце акурат вы
Памятайце, што ня ўсім аднолькава лёгка разумець свае эмоцыі й наладжваць межы. Шмат людзей праз сваё сацыяльнае дазнаньне (рас. опыт) у гэтым абмежаваныя

Людзі могуць губляцца ў тым, дзе яны бачаць асабістыя межы, могуць не асэнсоўваць атрыманыя эмоцыі. Гэта варта памятаць й паважаць
😶 Панядзелак. Проста зычым вам сілаў!
Колькі за апошні час вы бачылі згадак пра «пазасталыя дні лета»?

Калі думкі пра заканчэньне лета выклікаюць у вас трывогу, падумайце, ці можна дазволіць сабе не рабіць анічога «асаблівага», хоць пэўная дата нібы патрабуе таго ад вас. Калі пазбавіцца ад выдуманых абавязкаў, можна заўважыць, наколькі кожны момант па праўдзе непаўторны, па-свойму новы. І нават апошнія дні лета маюць сваё хараство!
Адно з правілаў паводзінаў у самалёце, якое працуе й у штодзённым жыцьці: кіслародную маску трэба насоўваць найперш на сябе й толькі пасьля гэтага дапамагаць йіншым

Няма анічога благога ці эгаістычнага ў тым, каб спачатку паклапаціцца пра сябе, свой стан і свой камфорт. Памятайце, што калі вы «страціце прытомнасьць», то ўжо ня зможаце дапамагаць
Памятайце, што наш мозаґ таксама стамляецца ад дробных побытавых задачаў

Падумайце, як вы можаце прыбраць з жыцьця ня вельмі важныя пытаньні й справы. Часам можна ня думаць пра тое, які напітак узяць ці ў якое месца пайсьці па каву. Можна абраць тое, што бралі ўчора, ці першае, што прыйшло ў галаву, ці проста падкінуць манэтку
Часта ў стрэсавыя моманты ў нас пачынаюцца праблемы з апэтытам: нехта пачынаець пераядаць, а нехта, наадварот, ня можа нічога зьесьці

У абодвух выпадках паклапацецеся, каб паблізу была здаровая ежа, напрыклад: сьвежая садавіна й гародніна, ягады, нятлустыя малочныя прадукты, арэхі ці сухая садавіна. Не забывайцеся пра піцьцё вады або йіншых несалодкіх напіткаў. Памятайце, што адносіны зь ежай — гэта асаблівасьці нашага арганізма, і ня варта вінаваціць сябе, калі вы зьелі штосьці «нездаровае»
Сындром самазванца заўсёды злучаны з кагнітыўным перакручваньнем: вы параўноўваеце свае веды з тым, што ведаюць усе йіншыя разам узятыя. Ня варта гэтаму верыць

Крыніца (расейскамоўная)
Калі вам складана рабіць нейкую справу, бо здаецца, што вы недастаткова добра можаце яе выканаць, паспрабуйце замяняць гэтую думку на такую: «Штораз, як я гэта выконваю, я раблюся ў гэтым трохі лепшым»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Панядзелак. Дыхаем глыбока 🧘💨
Адна памылка, якая замінае вам стаць лепшым
Галоўная абмыла — верыць падобным публікацыям. Усе мы розныя, у кожнага свой тэмп, погляд на жыцьцё і ўяўленьне аб тым, што такое «лепш», таму не існуе ніякіх унівэрсальных парадаў. Слухайце толькі сябе і свой арганізм
У нас выйшаў апошні выпуск першага сэзону нашага падкасту. Псыхатэрапія, самаацэнка й адзінота
😌👃Робім больш псыхалягічнага кантэнту. У цяперашнія часы ён здаецца самым актуальным. Сёньня даём рады трывозе праз дыханьне. Дыхайце глыбока й дасылайце сваім сябрам
Вітаем, спадарства!

Доўга мы анічога тут не пісалі, але сёньня ў нас асаблівая мэта для паведамленьня. Мы стварылі мэдытацыі на беларускай мове!

Будзем вучыцца асноўным практыкам дыханьня, паслабленьня й асэнсаванасьці. Разам будзем змагацца з трывогай і спрабаваць стаць больш уважлівымі да сябе, сваіх пачуцьцяў і цела. Слухайце на ўсіх пляцоўках ужо сёньня
Учора апублікавалі новы выпуск нашых мэдытацый. Але толькі для патронаў. Таму калі вы хочаце падтрымаць Забі зяпу, цяпер можаце атрымоўваць за гэтае маленькія бонусы! І гэта толькі пачатак :) Падпісвайцеся

https://www.patreon.com/zabiziapu