🗃 Экстрэньюст
304 subscribers
289K photos
63.8K videos
259 files
337K links
⬜️🟥⬜️ Cтужка беларуских топ-медыя ў адным канале!

🕶️ Бяспечны лінк: bit.ly/xtrnews

📨 @navnovbot

* Рэкламныя паведамленні з крыніц не фільтруюцца для падтрымкі арыгінальных каналаў
Download Telegram
11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, дзяўчынка цяпер у Лідзкай цэнтральнай раённай лякарні са шматлікімі спалучанымі траўмамі, яе стан «стабільна цяжкі».

Папярэдне прадстаўнікі Сьледчага камітэту вызначылі, што ўдзень 12 траўня дзяўчынка разам з мамай прыйшла ў парк забаваў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад. Літаральна празь некалькі сэкундаў пасьля запуску тэхнікі дзяўчынка ўпала з вышыні. https://smarturl.click/9zA0O

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Радыё Свабода
Амбасадарка Грэцыі на знак пратэсту пакінула інаўгурацыю прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі

Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй», што выклікала пратэст амбасадаркі Грэцыі, паведамляе грэцкае выданьне Ekathimerini.

Міністэрства замежных спраў Грэцыі апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што дзеяньні прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі парушаюць пагадненьне паміж краінамі і ставяць пад пагрозу як двухбаковыя адносіны, так і пэрспэктывы Паўночнай Македоніі далучыцца да Эўразьвязу. https://smarturl.click/M1ngo

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Радыё Свабода
На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі

З населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці, дзе актывізаваліся баявыя дзеяньні, ужо эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

Міністэрства абароны Расеі ў сваёй зводцы за 11 траўня заявіла пра «вызваленьне» пяці населеных пунктаў на Харкаўшчыне. Гэта Барысаўка, Агурцова, Плеценеўка, Пыльная і Стрэлеч’я. Украінцы не прызнаюць, што расейцы акупавалі гэтыя пункты. https://smarturl.click/w9Qo4

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Радыё Свабода
Пуцін зьняў з пасады міністра абароны Расеі. І прызначыў сакратаром Савета бясьпекі

Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны Расеі замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду Пуцін прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава.

Абноўлена: Як паведамляе ТАСС, Шайгу будзе прызначаны сакратаром расейскага Савета бяспекі замест Мікалая Патрушава. https://smarturl.click/Ee4kV

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Радыё Свабода
Пасьля частковага падліку галасоў на выбарах прэзыдэнта ў Літве наперадзе Наўседа

АБНОЎЛЕНА: Паводле зьвестак Галоўнай выбарчай камісіі, якія цытуе Delfi, пасьля падліку на 23-ю гадзіну літоўскага часу цяперашні прэзыдэнт Гітанас Наўседа мае 48,76% галасоў. Другой ідзе прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце з 12,75%, а трэцім — лідэр партыі «Nemuno aušra» («Нёманская зара») Рэмігіюс Жэмайтайціс — 12,44%. Пераможцам будзе лічыцца кандыдат, які атрымае больш за 50% галасоў. У выпадку, калі ніводны з кандыдатаў ня будзе мець такой колькасьці галасоў, праз два тыдні будзе другі тур. https://smarturl.click/AdDy3

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Радыё Свабода
🇬🇪 У Тбілісі не спыняюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» – учорашняя акцыя стала наймаштабнейшай

Грузінская апазіцыя называе мясцовы законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» калькаю з расейскага закону аб замежных агентах. Менавіта таму абмеркаванне гэтай тэмы ў парламенце выклікае столькі жарсцяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😕 «Лічыцца, дзякуючы прымусу любоў да лукашэнкаўскай сімволікі з'явіцца. Але не зʼявіцца»

Рэжым адзначае гэтак званы Дзень Дзяржаўнага сцяга, гербу і гімну. На «святкаванне» зганяюць бюджэтнікаў і дзяцей, праўладныя СМІ паказваюць фота і відэа тэматычных флэшмобаў.

Як улады намагаюцца навязаць свае сімвалы беларусам, глядзіце ў нашым відэа!

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
🇱🇹 Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве сёння праходзяць выбары прэзідэнта

Паводле апытанняў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць болей за 40% выбаршчыкаў, што робіць Наўседу фаварытам прэзідэнцкай гонкі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
😨 У Лідзе дзяўчынка звалілася з вышыні, катаючыся на атракцыёне

Перасовачны парк забаваў, дзе ўсё адбылося, прыехаў у райцэнтр некалькі дзён таму.

Дзяўчынку давялося шпіталізаваць.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Цывільныя лётнішчы ў Беларусі аддаюць пад шэфства мясцовых бюджэтаў. Што будзе з рэшткамі грамадзянскай авіяцыі краіны;

🔸Лукашэнка і яго фаварыткі. Што дае жанчынам доступ да цела Лукашэкі;

🔸Прэзідэнцкія выбары ў Літве. Якой пазіцыі прытрымліваюцца кандыдаты адносна Беларусі;

🔸«Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў. Прэм'ера п'есы паводле твору Максіма Знака;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Wo4GQGmBCY8

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
📉 Нацбанк падлічыў, што вонкавы гандаль Беларусі ў першым квартале сышоў у мінус

Экспарт зусім крыху, але знізіўся (на 0,1%), а імпарт павялічыўся на 2,3%.

Болей лічбаў на старонцы:

Праз VPN Без VPN

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔶 Пуцін зняў Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны Расеі

І прапанаваў на гэтую пасаду Андрэя Белавусава, які раней быў першым намеснікам старшыні ўрада

На пасаду ж кіраўніка Падліковай палаты Пуцін прапанаваў Барыса Кавальчука – сына свайго блізкага сябра, акцыянера банку «Расея» Юрыя Кавальчука.

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
🥹 У Пастаўскім раёне муж з жонкаю знайшлі ласяня, якое адбілася ад маці

Ноч жывёла правяла пад адкрытым небам і намокла пад дажджом. Самастойна перасоўвацца ласяня ўжо не магло.

На дапамогу паклікалі супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат