Wir.by
447 subscribers
68 photos
2 videos
180 links
https://wir.by/be/

Папулярызуем беларускую і сусветную культуру: відэа-лекцыі, папулярна-навуковыя артыкулы, тэсты і пазнавальныя гульні.

Абмеркаваць: https://t.me/wirbychat
Download Telegram
⚽️ Каго вы ўяўляеце, калі думаеце пра футбольнага заўзятара? Хулігана, які замест вучобы ганяў мяч з сябрамі, ці, напрыклад, Альбера Камю?

У чаканні фіналу Еўра-2024 мы падрыхтавалі 12 картак з цікавымі фактамі пра вядомых дзеячаў культуры і іх адносіны з футболам.

Шукайце астатнія карткі на сайце:

Культурны футбол
Wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»! На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M. Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму…
Максіма Гарэцкага літаратуразнаўцы ставяць у адзін шэраг з Рэмаркам і Хэмінгуэем, а «На Заходнім фронце без перамен» і «Бывай, зброя!» параўноўваюць з апавяданнем «Літоўскі хутарок». Усе гэтыя творы аб'ядноўвае тэма Першай сусветнай вайны, якую аўтары бачылі на свае вочы.

Але хто першым паказаў сапраўднае аблічча вайны ў сваёй прозе і які менавіта досвед стаяў за гэтымі творамі?

Разбіраймася разам на картках:

Хто першы напісаў пра Першую сусветную?
Прозвішча аднаго вядомага пісьменніка, паводле легенды, звязана з Даніяй. Хто гэта?
Anonymous Quiz
14%
Карусь Каганец
65%
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
22%
Пімен Панчанка
Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча вартая экранізацыі! Падробныя шляхецкія дакументы, старажытны дацкі герб, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і сямейныя драмы.

Чаму Дуніна-Марцінкевіча можна лічыць першым беларускім стэндаперам і ці наогул яго можна называць Дуніным?

💙 Слухайце ў новым выпуску!

Падкаст на сайце
Ці павінен творца быць галодным? Як зарабіць на жыццё, калі ты — беларускі пісьменнік у эміграцыі, яшчэ і падчас сусветнай вайны?

Разглядаем CV вядомых беларускіх літаратараў: матрос, аптэкар, масажыст і іншыя нечаканыя прафесіі!

Стаўце «❤️», калі матэрыял вас здзівіў 😉

Чытаць на сайце
Як мы ведаем яшчэ з твораў Дуніна-Марцінкевіча, для шляхты гонар і статус былі настолькі важнымі, што за гэта маглі нават судзіцца! А што паказвае высокі статус лепей за герб?

На гербах беларускай шляхты часта можна было сустрэць зброю (стрэлы, сякеры, мячы) і хрысціянскія крыжы. Але былі і цікавейшыя варыянты — граблі, сэрцайкі і нават аднарогі!

Сабралі для вас падборку незвычайных гербаў беларускай шляхты. Шукайце свае прозвішчы!

Мемы на шчытах: незвычайныя гербы беларускай шляхты
🎧 Новы выпуск падкасту ўжо на сайце!

Максім Багдановіч у нечым вельмі падобны да сучаснага мінскага хіпстара. Добра адукаваны гарадскі жыхар, які свядома вывучыў беларускую мову, цалкам мог бы спаткацца з дзяўчатамі на вуліцы, скажам, Кастрычніцкай за філіжанкай кавы.

Паэтычныя эксперыменты, пераклады і гарадская рамантыка — Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская абмяркоўваюць усё тое, за што мы так любім Багдановіча.

Слухайце на сайце:

Максім Багдановіч як самы любімы паэт
Якая кніга найлепей патлумачыць іншапланетнікам Беларусь? А якая выратуе (не іншапланетнікаў! творцу!) ад дэпрэсіі?

У новым выпуску падкаста Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч адказваюць на гэтыя пытанні творамі Якуба Коласа 📚🎧 Слухайце «Спіс на лета», каб па-шчыраму зацікавіцца «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам» — нават калі школьныя ўспаміны раяць вам гэтых нудотных тэкстаў унікаць.

Выпуск ужо на сайце:

Якуб Колас і страчаны рай
Крышачку парушаем прыватнасць ды зазіраем у лісты Коласа, каб упэўніцца: застылым партрэтам у падручніку ды бюстам у школьным фае ён быў не заўжды 🙃 Тут ён — яшчэ не міф, а жывы чалавек з праблемамі і радасцямі. Чытайце наш новы матэрыял ды знаёмцеся з класікам бліжэй!
«Вельмі, вельмі, вельмі сур’ёзны выпуск. Ніякіх жартачкаў.»

І праўда: новы выпуск «Спіса на лета» аказаўся эмацыйна няпростым. У ім Марына і Дар’я абмяркоўваюць «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» Кузьмы Чорнага — стылістычна дасканалыя творы чалавека, які пражыў страшныя 30-я і піша знутры вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца. Але побач з самым цяжкім, як заўжды, і тое, што дапамагае яго перажыць: радасць, памяць і чалавечнасць.

🎧 Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс — ужо на сайце, а таксама на:
- Apple Podcasts,
- Яндэкс.Музыцы,
- Spotify,
- Youtube.

Сачыце на зручных для вас платформах, падпісвайцеся ды пакідайце ацэнкі і водгукі. Гэта вельмі дапамагае распаўсюду падкасту 💙