Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа, дзе можна паглядзець, як усё гэта выглядае ў натальнай карце Купалы 🔮
Часам здаецца, што «Кепска будзе!» можна лічыць беларускім нацыянальным дэвізам.
Героі вершаў Францішка Багушэвіча часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі — правер, ці зможаш ты выжыць у гэтым змрочным сусвеце? ☠️
Прайсці тэст на сайце
Героі вершаў Францішка Багушэвіча часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі — правер, ці зможаш ты выжыць у гэтым змрочным сусвеце? ☠️
Прайсці тэст на сайце
wir.by
Тэст: выжыві ў творах Багушэвіча!
Вершы Багушэвіча добра кладуцца на рэп, бо яны нярэдка расказваюць гісторыі, і гэта гісторыі пра гаротную долю простага чалавека пад прыгнётам. Перад табой няпростыя сітуацыі з твораў Францішка Багушэвіча. Паспрабуй зрабіць правільны выбар, каб выжыць у гэтым…
Вы, мабыць, заўважылі, што апошнім часам наш кантэнт у асноўным прысвечаны літаратуры…
А тым часам у нас шмат годных вашай увагі матэрыялаў на іншыя тэмы! Нагадаем пра нашыя любімыя:
🌎 Мапа беларускіх легенд
🖼️ Сусветы Язэпа Драздовіча
🎥 Мінск у кіно
📅 Міні-лекцыя лінгвіста Антона Соміна пра дні тыдня ў мовах свету
А калі вам хочацца яшчэ больш кантэнту пра літаратуру, то прапануем нашу любімую гульню:
💕 Пісьменніцкі Tinder
Калі ласка, напішыце ў каментах, якія яшчэ тэмы вам былі б цікавыя! ✨

map.wir.by
Мапа беларускіх легенд
Спецпраект адукацыйнай пляцоўкі wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»!
На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M.
Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму філосафу. Чалавек, які распавёў пра жахі вайны на ўласным досведзе раней за Рэмарка і Хэмінгуэя.
Пра ўсё гэта пагаворым у трэцім выпуску падкасту.
🎧Слухайце на зручнай для вас платформе:
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей

Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і…
Wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»! На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M. Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму…
Наўздагон выпуску пра Максіма Гарэцкага — нашыя літаратурныя рэкамендацыі!
Што пачытаць, каб зразумець Гарэцкага:
📚 Максім Гарэцкі — апавяданні «У лазні», «Роднае карэнне», «Літоўскі хутарок»
📚 Максім Гарэцкі — аповесці «На імперыялістычнай вайне», «Дзве душы»
📚 Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) — зборнік эсэ «Адвечным шляхам»
📚 Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік — зборнік успамінаў «Я з вогненнай вёскі»
📚 Ёган Вольфганг Гётэ — «Фаўст»
📚 Эрых Марыя Рэмарк — «Тры таварышы», «Чорны абеліск»
Сам выпуск слухайце тут.

⚽️ Каго вы ўяўляеце, калі думаеце пра футбольнага заўзятара? Хулігана, які замест вучобы ганяў мяч з сябрамі, ці, напрыклад, Альбера Камю?
У чаканні фіналу Еўра-2024 мы падрыхтавалі 12 картак з цікавымі фактамі пра вядомых дзеячаў культуры і іх адносіны з футболам.
Шукайце астатнія карткі на сайце:
Культурны футбол
У чаканні фіналу Еўра-2024 мы падрыхтавалі 12 картак з цікавымі фактамі пра вядомых дзеячаў культуры і іх адносіны з футболам.
Шукайце астатнія карткі на сайце:
Культурны футбол
Wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»! На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M. Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму…
Максіма Гарэцкага літаратуразнаўцы ставяць у адзін шэраг з Рэмаркам і Хэмінгуэем, а «На Заходнім фронце без перамен» і «Бывай, зброя!» параўноўваюць з апавяданнем «Літоўскі хутарок». Усе гэтыя творы аб'ядноўвае тэма Першай сусветнай вайны, якую аўтары бачылі на свае вочы.
Але хто першым паказаў сапраўднае аблічча вайны ў сваёй прозе і які менавіта досвед стаяў за гэтымі творамі?
Разбіраймася разам на картках:
Хто першы напісаў пра Першую сусветную?

Сярод найбольш вядомых твораў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, – аўтабіяграфічныя раманы «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха Марыі Рэмарка і «Бывай, зброя!» Эрнеста Хэмінгуэя. Абазнаны ў беларускай літаратуры чытач побач з імі прыгадае яшчэ і Максіма…
Прозвішча аднаго вядомага пісьменніка, паводле легенды, звязана з Даніяй. Хто гэта?
Anonymous Quiz
14%
Карусь Каганец
65%
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
22%
Пімен Панчанка
Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча вартая экранізацыі! Падробныя шляхецкія дакументы, старажытны дацкі герб, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і сямейныя драмы.
Чаму Дуніна-Марцінкевіча можна лічыць першым беларускім стэндаперам і ці наогул яго можна называць Дуніным?
💙 Слухайце ў новым выпуску!
Падкаст на сайце
Чаму Дуніна-Марцінкевіча можна лічыць першым беларускім стэндаперам і ці наогул яго можна называць Дуніным?
💙 Слухайце ў новым выпуску!
Падкаст на сайце
wir.by
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта…
Ці павінен творца быць галодным? Як зарабіць на жыццё, калі ты — беларускі пісьменнік у эміграцыі, яшчэ і падчас сусветнай вайны?
Разглядаем CV вядомых беларускіх літаратараў: матрос, аптэкар, масажыст і іншыя нечаканыя прафесіі!
Стаўце «❤️», калі матэрыял вас здзівіў 😉
Чытаць на сайце
Разглядаем CV вядомых беларускіх літаратараў: матрос, аптэкар, масажыст і іншыя нечаканыя прафесіі!
Стаўце «❤️», калі матэрыял вас здзівіў 😉
Чытаць на сайце
wir.by
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя…
Як мы ведаем яшчэ з твораў Дуніна-Марцінкевіча, для шляхты гонар і статус былі настолькі важнымі, што за гэта маглі нават судзіцца! А што паказвае высокі статус лепей за герб?
На гербах беларускай шляхты часта можна было сустрэць зброю (стрэлы, сякеры, мячы) і хрысціянскія крыжы. Але былі і цікавейшыя варыянты — граблі, сэрцайкі і нават аднарогі!
Сабралі для вас падборку незвычайных гербаў беларускай шляхты. Шукайце свае прозвішчы!
Мемы на шчытах: незвычайныя гербы беларускай шляхты

Для чаго патрэбныя былі шляхецкія гербы? Першапачаткова, канешне, для таго, каб адрозніць сваіх на полі бою. Падкрэсліць высокае паходжанне і распавесці эмблемай гісторыю свайго роду — таксама добрая мэта. Але і перад суседзямі пакрасавацца важна — і вось…
🎧 Новы выпуск падкасту ўжо на сайце!
Максім Багдановіч у нечым вельмі падобны да сучаснага мінскага хіпстара. Добра адукаваны гарадскі жыхар, які свядома вывучыў беларускую мову, цалкам мог бы спаткацца з дзяўчатамі на вуліцы, скажам, Кастрычніцкай за філіжанкай кавы.
Паэтычныя эксперыменты, пераклады і гарадская рамантыка — Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская абмяркоўваюць усё тое, за што мы так любім Багдановіча.
Слухайце на сайце:
Максім Багдановіч як самы любімы паэт

Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх…