Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Хочаш зрабіць унёсак у вывучэнне птушкі года?

🪺 Учора ў Мінску на рагу вуліц Філімонава і Парніковай прайшоў майстар-клас па падліку гнёзд варон. Управіліся за 80 хвілін да цемры. Было цікава. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі расказвае, як гэта было:

"Мы метадычна абышлі ўсе дрэвы на выбраным участку, выразна абмежаваным. Лісце яшчэ невялікае, і гнёзды добра відаць здалёк. Мы выявілі 7 занятых гнёздаў варон (у пяці з іх птушкі наседжвалі – з гнязда тырчаў хвост, два яшчэ дабудоўваліся), 4 занятыя гнязды гракоў і толькі адно гняздо сарокі, якое яшчэ будуецца.

Акрамя таго, на карце мы адзначылі пустымі кружкамі 4 незанятыя гнязды варон і два – сарокі. Хутчэй за ўсё, гнёзды старыя, але каб упэўніцца, трэба яшчэ раз будзе іх праверыць у пачатку траўня.

Тры сарокі пераследавалі нас у пачатку і ў канцы ўлікаў. Гняздо сарокі, якое будуецца, мы заўважылі амаль выпадкова – там корпалася птушка з галінкамі, а ў аснове ляжала ўсяго каля дзясятка галінак. Можа і нічога яшчэ не атрымаецца, трэба пераправерыць.

Зафарбаваныя кружкі на карце – занятыя гнёзды. Гнёзды з яйкамі правільна называюцца “актыўныя”. Вароны, якія наседжваюць, імкнуцца павярнуцца ў гняздзе так, каб хвост быў схаваны каля ствала, так што прыйшлося пакруціцца вакол некаторых гнёздаў пад здзіўленыя погляды абывацеляў.

У канцы адзін мясцовы жыхар падышоў да нас пацікавіцца чым мы займаемся і падзяліўся фота і назіраннямі зайца-русака ў сваім агародзе на гэтым жа ўчастку".

Працяг 👇
Ты таксама можаш далучыцца да ўлікаў. Вось што трэба рабіць:

🔹Раздрукаваць карту/схему свайго мікрараёна (гэта можа быць скрыншот з Гугл ці Яндэкс карт, ці з Google Earth), пажадана выбіраць прамавугольны ўчастак.
🔹Абысці ўсе дрэвы на гэтым участку ў пошуку гнёзд.
🔹Адзначыць на карце кружкамі ўсе знойдзеныя гнёзды птушак: пусты кружок – гняздо незанятае, зафарбаваны кружок – занятае.
🔹Гняздо варон – купка галінак, зверху на якіх сядзіць птушка, звычайна бачна толькі хвост, у сарокі гняздо – збоку выцягнуты па вертыкалі авал, бо мае крышу. Птушку ўнутры не заўсёды бачна. Толькі гракі селяцца калоніямі. Але звычайна не цяжка вызначыць старое ці новае гняздо.
🔹Падпісаць на карце, чые гэта гнёзды.
🔹Абавязкова паставіць даты ўлікаў.
🔹З адной схемай можна рабіць і паўторныя ўлікі да канца інкубацыі ў самых ранніх варон (да 10 траўня), дадаваць новыя гнёзды і замалёўваць кружкі, калі гнёзды займаюцца.
🔹Пасля ўлікаў адправіць фота ці скан улікаў са сваім імем і прозвішчам на электронную пошту a.vintchevski@gmail.com

📌 Вельмі пажадана зрабіць ўсе ўлікі да 10 траўня, а першы на гэтым-наступным тыдні, пакуль лісце яшчэ не распусцілася і гнёзды добра відаць.

Цяпер мы толькі закладваем базу для маніторынгу. У наступныя гады будзе цікава паглядзець, што і як будзе мяняцца. Заадно паспрабуем праверыць гіпотэзу, што шэрыя вароны выцясняюць з гарадоў сарок.

Цікава як ужываюцца вароны і сарокі не толькі ў Мінску ці ў Гродна, дзе сарокі зніклі з горада.

Ні пуху! 🪶

📷 На фота гняздо шэрай вароны, з якога тырчыць хвост птушкі.

#птушкагода
🤩 Ужо паслязаўтра Вясновы чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу!

Лаві чэк-ліст і правярай, ці ўсё зроблена, каб павялічыць шанцы на перамогу.

Пачытаць правілы ўдзелу
пачытаць парады па фатаграфаванні птушак
пачытаць адказы на частыя пытанні пра чэмпіянат
падрыхтаваць оптыку – бінокль, фотаапарат (правер, каб батарэя была зараджаная, а на карце памяці досыць свабоднага месца)
спланаваць маршрут
настроіцца на цудоўны дзень.

Рэгіструйся!

👉 Уся інфармацыя пра чэмпіянат тут.

📷 Дзякуем за фота сыча-сіпеля Ганне Крыванос, @ptushkafota.
Дзікая зона.

☢️ Роўна 38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, здарыўся выбух рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Гэта прывяло да адной з самых жахлівых экалагічных катастроф у гісторыі. Тэрыторыі многіх краін Еўропы і былога СССР былі забруджаны радыеактыўнымі рэчывамі.

Цяжкія трансуранавыя элементы раскідала непасрэдна вакол станцыі. Іх размяшчэнне і акрэсліла вылучэнне 10-ці і 30-кіламетровых зон адчужэння вакол, з якіх перасялілі людзей і абмежавалі доступ.

🌲 У беларускай частцы зоны адчужэння ў 1988 годзе стварылі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Гэтая ўстанова, якая з 2023 года падпарадкуецца Мінпрыроды, ахоўвае і вывучае дзікую прыроду Чарнобыльскай зоны.

🛑 Пасля аварыі гаспадарчая дзейнасць тут была забаронена ці моцна абмежавана, таму тут адбыўся рэвайлдынг. Іншымі словамі, аднаўленне натуральных экасістэм, папуляцый дзікіх звяроў і птушак, у тым ліку і рэдкіх відаў.

Улікі паказалі, што на закінутых чалавекам тэрыторыях вырасла колькасць аленяў, ваўкоў, ласёў, казуль, дзікоў, зуброў, еўрапейскай рысі. Засялілі запаведнік і ўтульна сябе адчуваюць вялікія арляцы і коні Пржавальскага – віды, якія знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. 🦅🐴

👉 Калі табе цікава даведацца больш пра дзікую прыроду ўнікальнага Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, запрашаем цябе ў “Дзікі клуб”. Сёлета там запланавана лекцыя на гэту тэму, якую будзе чытаць Валер Дамброўскі – старэйшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук, адзін з вядучых беларускіх спецыялістаў па драпежных птушках, які займаецца вывучэннем сысуноў і вялікіх арляцоў у беларускай зоне адчужэння.

📷 На фота Валера Дамброўскага коні Пржавальскага ў ПДРЭЗ.
💚 Каштоўная прыродная тэрыторыя (#5 з 17), якая мае шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года.

Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Дубовае балота”, плошчай каля 5.000 га. Ён будзе створаны на базе заказніка рэспубліканскага значэння “Дзянісавіцкі” (Мінская вобласць, Крупскі раён) і заказніка мясцовага значэння “Шчыток” (Магілёўская вобласць, Круглянскі раён).

Памятаеш, нашы спецыялісты Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч дасылалі адтуль відэа з вялізным вываратнем яліны?

🌿💧 Гэты лесабалотны масіў у міжрэччы Бярэзіны і Друці мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

🌲 Тут шмат хваёвых і драбналістых забалочаных лясоў, якія мяжуюць з верхавымі і пераходнымі балотамі. Плошча ахоўных біятопаў перавышае 60 % тэрыторыі! А мы з в вамі памятаем, што водна-балотныя ўгоддзі – нашы экалагічныя героі ў барацьбе з кліматычнымі зменамі.

Тут знайшлі мноства "чырванакніжнікаў": рысь, барсук, пугач (филин), чорны бусел, шэры журавель, беласпінны дзяцел, журавіны дробнаплодныя, баранец звычайны і іншыя. 🐾

Колькасць водна-балотных угоддзяў у Беларусі і ў свеце скарачаецца. Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчымым дзякуючы кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Аб іншых тэрыторыях, у якіх з’явіўся добры шанс павысіць свой прыродаахоўны статус, раскажам у наступных допісах.

🤲 Калі ты хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду, далучайся з сябрамі да “Дзікага клуба”. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.

Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

📷 Ілюстрацыйныя фота: рысь еўрапейская, аўтар ambquinn, Pixabay; чорныя буслы, аўтар Алег Аляксевіч.

На фота эксперта Вадзіма Пракапчука: пераходнае і верхавое балоты, нара барсука, вялізны выварацень яліны ў заказніку "Шчыток".

На малюнку: схема будучага заказніка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз вельмі цікавы час – сезон  гнездавання птушак. Так хочацца паназіраць за гэтым чароўным працэсам! 🐣

Але лепш рабіць гэта анлайн, каб не турбаваць птушак на гнёздах і не прыцягваць да іх увагу драпежнікаў.

Лаві падборку стрымаў з птушыных гнёздаў, выбірай, якія табе больш цікавыя:

🐦 Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У дзвюх сем’ях пустэльг птушкі ўжо наседжваюць яйкі.

🐦 Гняздо белых буслоў у Брэсце. Птушкі прыляцелі гнездавацца 27 сакавіка, на гэты момант у іх ужо 4 яйкі.

🐦 Сям’я пугачоў (филинов) у Эстоніі ўжо гадуе птушанят.

🐦 Пара чорных буслоў гняздуецца на вялікім дубе у Польшчы.

🐦 У пары арланаў-белахвостаў у Тухольскіх барах (Польшча) птушаняты вылупіліся 2 тыдні таму.

🐦 Вялікія сініцы ў штучным гняздзе ў Венгрыі кормяць сваіх семярых птушанят.

Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі?

🎥 На відэа моманты стрыму з гнязда сокалаў-пустэльг у Брэсце.
Набываючы штучныя кветкі на Радуніцу, мы, па сутнасці, купляем смецце. Яно шкодзіць прыродзе – вылучае таксічныя рэчывы, забруджвае глебу, паветра і грунтавыя воды. 🙁

❗️ Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна леташніх пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання – ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. 😰

Калі кветкавае смецце потым спальваюць, у паветра вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны. Яны псуюць здароўе людзей, асабліва – дзяцей.

✔️ Дапамажы прыродзе – не купляй пластыкавыя кветкі!

🌷 Лепш пасадзі жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, карлікавыя кусты. Выбірай непераборлівыя расліны, якія вытрымаюць засуху: цюльпаны, нарцысы, касачы (ирисы), барбарыс, ядловец, тую, расходнік (седум), барвёнак, ландыш, першацвет (примула), птушкамлечнік, крынічнік (вероника).

Глебы на могілках розныя і якія расліны выбраць – вырашаць табе. Калі могілкі знаходзяцца ў лесе – можна пасадзіць лясныя кветкі, якія растуць у ценю. Паназірай вакол, якія расліны растуць на суседству. Пагавары з іншымі людзьмі, можа хто падзеліцца сваім вопытам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не маеш з кім пагаманіць пра птушак, падзяліцца сваімі назіраннямі і фотачкамі? А можа табе патрэбна дапамога ў вызначэнні птушкі?

Тэлеграм-чат “Ціў-ціў” аб’ядноўвае птушкароў з усёй Беларусі!

Далучайся 👉 @ptushkachat

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Падборка самага цікавага за красавік. Правярай, хто што прапусціў! 🐦

🔹Важныя прыродаахоўныя парады: як зрабіць домік для кажаноў сваімі рукамі; што рабіць, калі бачыш палы травы; куды звяртацца, калі ў тваім горадзе саджаюць чырвоныя дубы; чым замяніць штучныя кветкі на Радуніцу
🔹Гарачыя навіны: дзівосы і страты нашых вялікіх арляцоў
🔹Назірай за птушкамі анлайн: падборка стрымаў з птушыных гнёздаў

🦆 Птушка года:
▪️дапамажы нам падлічыць гнёзды шэрых варон
▪️выбірай сабе цікавыя актыўнасці з птушкай года
▪️дзяліся цікавымі назіраннямі варон ў чаце “Птушка года” @ptushkahoda
▪️цікавыя факты пра варону глядзі па хэштэгу #птушка2024года

👕 Яшчэ мы запусцілі дзікі мерч з птушкай года. Дзякуем усім пакупнікам! Зараз мы апрацоўваем вашы заказы і ўсё адправім да 6-га траўня.

📷🕊 Мы правялі вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу – хутка абвесцім вынікі.

А вас просім зараз прагаласаваць за найлепшае фота чэмпіянату!

🦡 У “Дзікім клубе” акрамя анлайн-лекцый праходзяць яшчэ афлайн-сустрэчы. Зараз мы на гэтых сустрэчах вывучаем галасы птушак.

Далучайся да "Дзікага клуба"! Сваім удзелам у клубе ты падтрымліваеш ахову дзікай прыроды Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты ❤️

А калі табе няма з кім пагаманіць пра птушак ці патрэбна дапамога ў вызначэнні птушак, смела пішы ў @ptushkachat 🐣
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У горадзе дзьмухаўцы не пустазелле!

Гэта прыгожая расліна і вельмі запатрабаваная птушкамі і насякомымі.

🐝 Дзьмухавец – добры меданос для пчол, чмялёў і матылёў.

🐦 Іх насеннем харчуюцца розныя віды ўюрковых птушак – шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, берасцянкі (зяблики) і іншыя.

🌼 А як прыгожа квітнеюць дзьмухаўцы – асалода для вачэй і душы! А пухнатыя шарыкі, якімі з задавальненнем забаўляюцца ўсе дзеці.

Навошта іх выкошваюць і травяць у беларускіх гарадах?

Не знішчай гэтую прыгажосць і на сваім участку. Захавай дзьмухаўцы для птушак і шасціножак.

📷 На фота Паўла Сацуты чорнагаловы шчыгел ласуецца насеннем дзьмухаўца, @ptushkafota