Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
⚡️ Цікавае назіранне: палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі.

У лістападзе 2023 года птушкарка Isa Cabecinhas назірала чорных буслоў у Партугаліі. У аднаго з чорных буслоў было кольца з нумарам 3В53 – ён яшчэ птушанём быў акальцаваны на гняздзе на Палессі ў Беларусі ў ліпені 2022 года.

🌍 У Еўропе ў буслоў і многіх іншых птушак ёсць дзве групоўкі, якія ляцяць у Афрыку падчас сезоннай міграцыі рознымі шляхамі. Птушкі з Заходняй Еўропы ляцяць праз Гібралтар заходнім шляхам. Птушкі з Усходняй Еўропы – усходнім шляхам праз Басфор. Нашы буслы ляцяць якраз усходнім шляхам. Таму вельмі цікава, што наш чорны бусел апынуўся на зімоўцы ў Партугаліі.

Напрамкі міграцыі ў птушак закладзены на генетычным узроўні. Магчыма, гэты чорны бусел – гібрыд птушак з усходняй і заходняй групоўкі. Магчыма таксама, што заходняя групоўка засяляе часткова захад Беларусі.

Каб атрымаць больш інфармацыі аб міграцыі чорных буслоў, трэба кальцаваць птушак каляровымі кольцамі ці вешаць на іх больш спадарожнікавых перадатчыкаў.

Зараз з белымі бусламі пачалі вяртацца і чорныя. Назірай за небам уважліва, сустракай буслоў на радзіме! ❤️

📷 На фота Isa Cabecinhas наш чорны бусел (з правага боку), які быў акальцаваны арнітолагамі Юрыем Янкевічам і Дзянісам Піпко ў Кобрынскім раёне; карта маршрутаў адлёту чорных буслоў у вырай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дразды-спявуны вярнуліся ў Беларусь. ❤️

🐦 Дразды-спявуны (певчие дрозды) насяляюць розныя тыпы лясоў. А падчас міграцыі яны спыняюцца адпачыць і падсілкавацца амаль паўсюль.

🎶 Дрозд-спявун лічыцца добрым спеваком. Яго песня гучная, мерная і павольная, складаецца з флейтавых гукаў, гучных прыгожых посвістаў і кароткіх трэляў. Кожная фраза песні паўтараецца.

Пачуць яго можна з сярэдзіны сакавіка да пачатку ліпеня. Падчас спеву птушка часта ўсаджваецца на верхавіну дрэва. Найбольш актыўна ён спявае з раніцы і ўвечары.

А ты сёлета ўжо чуў_ла дразда-спявуна?

🎥 Відэа Аляксандра Лічко з Тэлеграм-чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
🐦 Міграцыя птушак – адзін з самых цікавых цудаў прыроды. Запрашаем на закрытую дзікую лекцыю, якая пройдзе анлайн ужо ў гэтую пятніцу 22 сакавіка!

Аб міграцыі нашых птушак раскажа Павел Пінчук – арнітолаг, аматар вытанчаных кулікоў, кіраўнік Тураўскай станцыі кальцавання, супрацоўнік нацпарку “Прыпяцкі”.

Тураўская станцыя кальцавання – першая ў Беларусі, сёлета ёй будзе 25 гадоў. За гэты час атрымалася здабыць процьму цікавай інфармацыі пра міграцыю нашых кулікоў і іншых птушак.

У лекцыі будзе інфармацыя, якую проста так не знайсці ў пошуку Гугла.

Гэта ўжо другая лекцыя, якая сёлета праходзіць у "Дзікім клубе", а наперадзе яшчэ:

🔹Пра ўнікальны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
🔹Лясныя таямніцы: што ёсць у дзікім лесе, чаго няма ў лесапасадках.
🔹О грибах – как их отличать, где какие растут, как влияют на биоценоз и просто интересные факты.
🔹Красная книга, помощь исчезающим видам, практические советы что может сделать каждый из нас.
🔹Бессмертные экосистемы: об удивительной жизни болот (тэма прапанавана лектарам, крутым спецыялістам па балотах).
🔹Пра дзённых птушак-драпежнікаў.

Першыя дзве лекцыі “Цікавыя факты пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі” і “Як мігруюць нашы птушкі” можна будзе паглядзець у запісе.

Каб трапіць на лекцыю, далучайся да "Дзікага клуба"!

🤲 Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. Аб гэтым чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Падзяліся гэтым допісам з тымі, хто цікавіцца птушкамі і роднай прыродай! 🤗

📷 На фота кнігаўка (чибис), аўтар Сяргей Аднавал.
🐦 Сёння, у Сусветны дзень вераб’я, мы прапануем табе вераб’іны #птушыныквіз!

Правер сябе, наколькі добра ты ведаеш гэтых цудоўных птушак. Паляцелі!

📷 Фота Іны Шкурко
Колькі відаў вераб'ёў у Беларусі?
Anonymous Quiz
3%
Адзін
68%
Два
29%
Тры
Ці ёсць у нашых відаў вераб'ёў выражаны палавы дымарфізм?
Anonymous Quiz
38%
Так
26%
Не
35%
Ёсць, але толькі ў аднаго віду
Які з нашых вераб'ёў буйнейшы?
Anonymous Quiz
19%
Палявы
57%
Дамавы
24%
Яны аднолькавага памеру
Папуляцыя якога вераб'я скарачаецца ў Еўрасаюзе?
Anonymous Quiz
50%
Палявы верабей
28%
Дамавы верабей
22%
Абодва
Спадабалася тэставанка? Ці было нешта, чаго ты яшчэ не ведаў_ла? ☺️
❤️ Вераб’і – такія знаёмыя і распаўсюджаныя птушкі, але не ўсе ведаюць, колькі відаў жыве ў нас і як іх адрозніць паміж сабой.

У Беларусі два віды вераб’ёў – палявы і дамавы. А вось формы ў вераб’ёў тры!

🐦 У палявога вераб’я галава карычневая, чорная пляма на шчочцы. Самцы і самкі аднолькава афарбаваныя.

🐦 У самца дамавога вераб’я на галаве шэрая “шапачка”. А самка не падобна ні на палявога, ні на самца дамавога.

📆 Сёння – Сусветны дзень вераб’я. Нават звычайныя віды птушак вельмі ўразлівыя. Іх трэба цаніць і ахоўваць.

Вызначыш па фота, дзе палявы і дамавы вераб’і? Дзе самцы і самкі?

Маеш цяжкасці з вызначэннем птушак? Набывай сабе ў дапамогу наш бестселер – фотавызначальнік птушак. У кнігі невялікі фармат – зручна ўзяць з сабой у паездку ці на прагулку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.

Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.

📷 Дзякуй за фота Аляксандру Лічко.
А табе даводзілася калі-небудзь бываць у чорнаалешнікавых лясах?

Чорнаалешнікі распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Але ў Беларусі гэтыя лясы самыя цяжкадаступныя. Грыбоў і ягад там не так шмат, затое гэтыя тэрыторыі багатыя на чырванакніжныя віды.

🦉🦅 Там хаваюцца нашы самыя цудоўныя беларускія жамчужыны: беласпінны дзяцел і зялёная жаўна, вялікі і малы арляцы (большой и малый подорлики), пугач (филин), чорны бусел. Усе гэтыя віды птушак уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і патрабуюць аховы.

🌳 Чорнаалешнікавыя лясы – гэта забалочаныя тэрыторыі. Вады там можа быць па калена і нават па пояс. І вось у такіх умовах нашы спецыялісты летась шукалі чырванакніжныя віды. Гэта прынесла плён. Добрыя навіны аб выніках гэтай цяжкай працы раскажам заўтра!

🌲 21 сакавіка – Міжнародны дзень лясоў. Лясы занадта каштоўныя, каб іх страціць. Яны даюць прытулак амаль 80% наземнай біяразнастайнасці свету. Беларускія лясы – гэта таксама дом для мноства раслін і жывёл, у тым ліку і птушак.

📷 На фота Юрыя Янкевіча чорнаалешнік у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес", Кобрынскі раён.

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
Дзякуючы працы нашых экспертаў летась у 17 прыродных тэрыторый з'явіўся шанс павысіць свой прыродаахоўны статус. 🙏❤️

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падрыхтавала драфт спісу мясцовых заказнікаў, для якіх прапануецца павысіць статус да рэспубліканскага ўзроўню да 2035 года, адначасова з гэтым павялічыўшы іх плошчу.

🤲 Гэта забяспечыць ім лепшую ахову.

У гэты спіс увайшлі дзевяць мясцовых заказнікаў, матэрыялы па якіх збіралі ў тым ліку і нашы эксперты.

Акрамя таго, Акадэміі (НПЦ па біярэсурсах) было даручана падрыхтаваць спісы прыродных тэрыторый для аб'яўлення мясцовых заказнікаў у трох абласцях. У драфты гэтых спісаў увайшлі восем будучых мясцовых заказнікаў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, матэрыялы па якіх збіралі і нашы спецыялісты.

🎉 Рэспубліканскі і абласныя спісы ўжо ўзгоднены з землекарыстальнікамі і мясцовымі ўладамі, але яны павінны прайсці яшчэ грамадскія абмеркаванні і будуць на адпаведным узроўні зацверджаны сёлета.

Усе гэтыя тэрыторыі маюць міжнародныя прыродаахоўныя статусы: Рамсарскія тэрыторыі, Тэрыторыі, важныя для птушак, Смарагдавая сетка. 🌳💧

🙌 Гэта вялікае і неверагоднае дасягненне. У найбліжэйшы час мы раскажам вам пра гэтыя тэрыторыі.

Хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды? Уступай у наш “Дзікі клуб”!

Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота верхавое балота ў ТВП  “Галубіцкая пушча”, якое павінна ўвайсці ў новы рэспубліканскі аднайменны заказнік. Аўтар – Вадзім Пракапчук.

#ДзікіяЭкспедыцыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сямейнае жыццё сокалаў-пустэльг у прамым эфіры!

🦅 На https://birdwatch.by/pustalga-brest2024 пачаўся 15-ты сезон анлайн-трансляцыі з гнязда сокала-пустальгі ў Брэсце!

Колькі яек адкладуць птушкі, як будзе праходзіць інкубацыя і вылупленне птушанят, кармленне самкі і малых, іх рост і змена паводзін – усё гэта мы ўбачым падчас трансляцыі з двух гнёздаў сокалаў. 🐣

Заходзь на стрым і кліч сяброў! Будзем сачыць за гнездаваннем прыгожых чырванакніжных птушак разам. 🤗

🎥 На відэа моманты з леташняй трансляцыі.
Хочаш пасяліць каля сябе птушак? Зрабі ім “кватэры”! 🐦

Зрабіць птушыны дамок сваімі рукамі не складана, але трэба мець на ўвазе важныя моманты:

🔨 Пярэднюю сценку дамка знутры зрабі шурпатай, каб птушанятам было лягчэй узбірацца да адтуліны-лятка. Іначай яны могуць апынуцца ў пастцы і загінуць. З гэтай жа прычыны вешай дамок не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва.

☝️ Не рабі жэрдачку каля лятка. Птушкам яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх з дамка.

🏡 Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Лепш абраць месца ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.

🌳 Замацоўвай дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш проста прывяжы дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка зрабі спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.

💦 Не забывай чысціць дамкі перад прылётам птушак. Унутры могуць зімаваць птушыныя паразіты. А некаторыя птушкі запаўняць дуплянку будаўнічым матэрыялам пад самы верх, і проста няма дзе будаваць новае гняздо. Здымі дах, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.

❤️ У сезон гнездавання ў цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць унутр –  устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.

А калі ў цябе няма магчымасці зрабіць дамок для птушак сваімі рукамі, можна купіць ужо гатовы! У нашага партнёра https://www.instagram.com/shliftik.by можна набыць дамкі для самых розных птушак і не толькі. А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі!

📷 На фота звычайная рудахвостка (обыкновенная горихвостка), аўтар Jggrz, Pixabay.
Птушка года са сваякамі на марках заўтра, 26 сакавіка. 😍

🐦 Героямі серыі сталі: птушка года – шэрая варона, сарока, каўка (галка) і грак.

📍 Заўтра на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне аднадзённым штэмпелем з варонай. Для карэспандэнцыі можна выкарыстоўваць адмысловыя канверты "Першага дня" з белабокай сваячаніцай і паштовыя карткі з кожным відам паасобку.

Калі на карткі ў гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць адмысловым штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябрам! 🤗

💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

#птушка2024года
Гібрыд дзвюх варон у Мінску! 😳

Варону з незвычайнай афарбоўкай заўважыла Алена Акуліч на пляжы Цнянскага вадасховішча 19 сакавіка. Дзяўчына западозрыла, што птушка можа быць гібрыдам і падзялілася фотаздымкамі з мінскімі птушкарамі. Здагадка пацвердзілася: гэтая птушка – гібрыд шэрай і чорнай вароны.

🐦 Шэрая варона можа ўтвараць пары са сваім найбліжэйшым сваяком – чорнай варонай. Многія вучоныя лічаць чорных і шэрых варон падвідамі аднаго віду. Але некаторыя сістэматыкі падымаюць ранг падвідаў варон да віда.

Калі табе трапіцца варона з незвычайнай афарбоўкай ці паводзінамі, здымай фота і відэа і дасылай назіранне ў Тэлеграм-чат “Птушка года” 👉 @ptushkahoda

📷 Дзякуем за фота Алене Акуліч.

#птушка2024года