⚡ Увага! У "чырванакніжных" сокалаў-пустэльг птушаняты вылятаюць з гнёзд, каб пачаць дарослае жыццё. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.
👉 Расказваем, як дапамагчы сакаляняці, калі ўбачыш яго на зямлі.
📷 Дзякуем за фота Міхаілу Лук'янчыку.

Новы кліматычны рэкорд.
🥵 Травень 2024 года стаў самым цёплым месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў у свеце і дванаццатым рэкордна цёплым месяцам запар. Сярэдняя тэмпература на планеце была на 1,52 градусы вышэй, чым у сярэднім за перыяд з 1850 па 1900 год, да пачатку індустрыялізацыі.
🌡️ Здаецца, што 1,5 градусы – нязначная велічыня. Але для планеты кожная дзясятая доля градуса – гэта парушэнне раўнавагі, якая ўстаялася за мільёны гадоў, і часта – катастрафічныя вынікі для цэлых рэгіёнаў.
На мінулым тыдні на Маскву і Падмаскоўе наваліўся атлантычны цыклон “Эдгар” з навальніцай, градам і смерчамі, загінулі два чалавекі. А ў Мецы з-за анамальнай спёкі загінула больш за 1000 чалавек. Тэмпература паветра там дасягала рэкордных 51,8 градуса. І падобныя з’явы назіраюцца па ўсім свеце.
Вучоныя папярэджваюць: калі чалавецтва не знойдзе спосаб глабальна скараціць выкіды парніковых газаў, клімат будзе працягваць біць гістарычныя рэкорды і выклікаць яшчэ больш экстрэмальных з'яў надвор'я. 😢
📷 На фота падчас спёкі купаецца палявы верабей, аўтар Makoto Miharu.
#зменыклімату

Добрыя навіны прыляцелі ад кулікоў Тураўскага балоння!
👍 Гэты гнездавы сезон аказаўся вельмі паспяховым – загнездавала шмат пар і выжыла шмат птушанят. Асабліва гэта відаць па рэдкаму “чырванакніжніку” вялікаму грыцуку (большой веретенник) – не менш 30 пар. Сярод іншых рэдкасцяў: па адной пары крыўка (кулик-сорока) і куліка-паручайніка (поручейник), 4-5 пар вялікага зуйка (галстучник), 10-15 пар малай крычкі.
Добры поспех гнездавання звязаны з высокім узроўнем вады на Прыпяці сёлета і шматгадовай працай грамадскасці па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызнякоў.
💧 Доўгае і высокае разводдзе на Прыпяці жыццёва важнае для птушак. Астраўкі, якія ўтвараюцца разводдзем – даволі бяспечнае месца для гнездавання, маладаступнае для наземных драпежнікаў.
Тураўскае балонне – гэта край водна-балотных птушак. Такіх натуральных паплавоў у Еўропе засталося мала.
Увосень на Тураўскім балонні прайшлі працы па расчыстцы ад хмызнякоў і смецця 3 гектараў птушыных угоддзяў. Дзякуем усім удзельнікам і спонсару мерапрыемства – кампаніі “Кока-Кола Беврыджыз Белоруссія”! Птушкі ацанілі зробленае. ❤️
📷 На фота Анастасіі Блоцкай птушаняты вялікага грыцука.
Увага! Фота зроблена падчас працы з арнітолагамі. Не турбуй калі ласка птушак у гнездавы сезон. Калі ты выпадкова знойдзеш гняздо з яйкамі ці птушанятамі, найлепшае, што можна зрабіць, – гэта не фатаграфаваць яго, а адразу ж ціха сысці.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна добрая навіна для Гомельшчыны
Новы заказнік мясцовага значэння “Елянецкая Прыстань” плошчай каля 1951 га з’явіцца ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. 💚
Гэта рэчышча Дняпра з лясамі левабярэжнай поймы. Рака ўтварае буйныя меандры, шматлікія вялікія і малыя старыцы. Толькі паглядзі, як прыгожа выглядае будучы заказнік з вышыні! З-за вялікага абваднення тэрыторыя гэта маладаступная, рэчышча ракі тут захавалася амаль у некранутым стане. Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.
💧🌳 Тут багата паплавоў і змешаных лясоў з пойменнымі дубровамі. У мясцовай фаўне не менш за 40 відаў, якія маюць нацыянальны ці міжнародны прыродаахоўны статус. Тут гняздуюць зімародак, малы арлец, пугач, чорны бусел, драч, беласпінны дзяцел, валасяніца-белашыйка, дубальт, шэры журавель, чорны каршун, малы пагоніч і іншыя. Гэты раён вельмі важны для такіх відаў рыб як белапёры пячкур, жэрах, украінская мінога, чахонь, бычок-цуцык і іншых.
🙏 Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для “чырванакніжнікаў”. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
А ты хочаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды? Купляй абанемент “Дзікі клуб”. Таксама ты можаш набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі.
Выбірай свой спосаб дапамагчы добрай справе.
Тэрыторыя #10 з 17
📷 На фота: чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; мінога ўкраінская, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема заказніка “Елянецкая Прыстань”. Фота мясцовасці з Google Earth.
#ДзікіяЭкспедыцыі

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сям'я ❤️
🐣 Пасля вылуплення птушаняты лебедзя-шыпуна, пакрытыя шэрым пухам, пару сутак застаюцца ў гняздзе, потым сыходзяць на ваду.
Але маленькія пухавічкі хутка намакаюць і могуць загінуць ад пераахаладжэння. Таму там, дзе птушаняты не могуць выбрацца на сушу, каб абсохнуць, маці саджае іх да сябе на спіну.
🦢 З малымі птушанятамі лебедзі становяцца вельмі ўразлівымі і стараюцца схавацца ад людзей і іншай небяспекі. Таму мы рэдка бачым лебедзянят на бацькоўскай спіне, у адрозненні ад птушанят коўраў.
❓ А табе давялося ўбачыць ў дзікай прыродзе гэтае мілае кранальнае відовішча?
Відэа арнітолага Аляксандра Вінчэўскага.

🐦 Ку-ку! Зязюля добра вядома тым, што падкідвае свае яйкі ў гнёзды іншых птушак.
#дзікіфакт: Каб падкінуць сваё яйка ў чужое гняздо, зязюлі патрэбна ўсяго 10-16 секунд. Падкінутыя яйкі часта супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда.
🥚 Птушкі, у гняздо якім падкінулі яйка, рэагуюць на яго па-рознаму: адны выкідваюць яго, другія закладваюць яго слоем будаўнічага матэрыялу і робяць новую кладку. А ёсць і тыя, якія не звяртаюць на яго ўвагі і спакойна наседжваць яго разам са сваімі.
Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 10 да 25 яек, але з кожных 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. 🐣
📷 На фота Алёны Ціхановіч балотная чаротаўка сіліцца прагнаць зязюлю.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
Больш пра Дзікі клуб можна пачытаць тут👆🏼
У клубе стоооолькі ўсяго, што ў кружочак усё не ўлезла)
Плюс яшчэ ў нас плануюцца шыкоўныя прадукты для аматараў дзікай прыроды, і клубаўцам будзе зніжка на іх. ☺️

ООО "Дикая природа"
Дикий клуб - ООО "Дикая природа"
Интересуетесь птицами и дикой природой, но хотите лучше разбираться в этой теме? А может, ищете единомышленников и друзей по интересам, с которыми всегда можно пообщаться о природе и своих наблюдениях? Присоединяйтесь к “Дикому клубу”! До конца года ...
❓ Колькі ў Беларусі чужародных відаў звяроў і раслін? Як яны ўплываюць на мясцовую флору і фаўну? Ці ёсць сярод іх карысныя інтрадуцэнты?
👉 На гэтыя і іншыя пытанні адказвае заолаг кампаніі “Дзікая прырода” Аляксандр Вінчэўскі ў рамках нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі”. Глядзі інтэрв'ю на YouTube
📷 На фота Віталя Некрашэвіча амерыканская норка.

Трэцяя дзікая лекцыя з васьмі пройдзе анлайн у панядзелак 8-га ліпеня. Даведаемся пра дзённых драпежных птушак. 🦅
Наш лектар – Віталь Кашчэеў, арнітолаг, фотаанімаліст і кальцавальнік птушак.
🔹 Які зрок у драпежных птушак і як яны бачаць?
🔹 Навошта шулякам доўгі хвост?
🔹 Як адрозніць драпежніка па гняздзе?
🔹 Чым адметныя драпежныя птушкі розных відаў?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажа падчас лекцыі для “Дзікага клуба” Віталь Кашчэеў. Ты таксама зможаш задаць яму свае пытанні ў канцы лекцыі.
🦡 Каб трапіць на лекцыю, далучайся да “Дзікага клуба”. Там шмат цікавага, а ўжо ў пачатку жніўня адбудзецца клубная афлайн-сустрэча з дзікім квэстам!
Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш нашу працу па ахове дзікай прыроды Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.
📷 За фота шуляка-карагольчыка дзякуем Кацярыне Хведанцэвіч.

Уяві сабе дзіця, якое кормяць аднымі цукеркамі. 😢
Так здараецца з птушанятамі вадаплаўных птушак, калі людзі кормяць іх хлебам, чыпсамі і падобнымі прадуктамі. Гэта для іх – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа.
🐤 Падчас росту качанятам і лебедзянятам патрэбы натуральны збалансаваны рацыён, а гэта ўсё тое, што яны ў стане знайсці ў дзікай прыродзе самастойна – расліны, насенне ды бесхрыбетныя. Ад хлеба ў птушанятаў можа ўзнікнуць парушэнне развіцця суставаў – так званае “крыло анёла”. Яно не лечыцца. Птушка страчвае здольнасць да палёту назаўсёды.
Больш за тое, птушаняты прывыкаюць да такога лёгкага шляху здабывання ежы, калі іх корміць чалавек, і атрымліваюць залежнасць ад людзей, што небяспечна.
❌ Калі ласка, не кармі вадаплаўных птушак хлебам – ні птушанят, ні дарослых! А ўлетку іх увогуле не патрэбна падкормліваць.
👉 Мы падрыхтавалі некалькі варыянтаў плакату для самастойнай раздрукоўкі, дзе тлумачым, чаму не трэба частаваць вадаплаўных птушак. Выбірай любы, раздрукуй і размясці ля вадаёма. Перашлі плакат сябрам, родным і суседзям.
Важна, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам – мядзведжая паслуга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.
📷 На фота Віталя Некрашэвіча птушаня лебедзя-шыпуна з “крылом анёла” з Брэста.

Ne-kormi-utok-i-lebedey.pdf
272.2 KB
Плакат для самастойнай раздрукоўкі 🦢
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы праверылі каля 20 месцаў з чырванакніжнікамі ў Гродзенскім раёне – і амаль усе рэдкія віды на месцы. Не пацвердзіліся толькі вельмі старыя месцы з барсукамі і чорным буслам.
🦡 Пры гэтым іншыя пяць барсучыных гарадкоў па-ранейшаму населеныя.
Сярод правераных месцаў вельмі многа з рэдкімі імхамі, напрыклад, тартэла звілістая і брыум прыбярэжны. У Гродзенскім раёне – адзіныя ў Беларусі вядомыя перададзеныя пад ахову месцы, дзе яны растуць. Такія імхі-кальцэфілы часта растуць на старых фартыфікацыях, бо там прысутнічае кальцый.
Таксама падчас экспедыцыі мы вылучылі рэдкі біятоп для перадачы пад ахову – лясы на ярах. Плошча гэтага біятопу - каля 8 гектар.
Нашы спецыялісты працягваюць важныя экспедыцыі па дзікіх лясах Беларусі. Яны манітораць месцы з рэдкімі відамі і шукаюць новыя, якія трэба перадаць пад ахову.
Дапамажы нам рабіць гэтую неабходную справу: далучайся да Дзікага клуба, дзе ўжо ў панядзелак пройдзе чарговая закрытая анлайн-лекцыя, гэтым разам пра драпежных птушак. Набывай нашы размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў і значкі-піны. 📚
Спасылка на ўсё гэта
Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі – зрабі свой крок для яе падтрымкі! ❤️

Пастарайся зрабіць яго больш экалагічным. 💚
Вось некалькі асноўных парад:
🛤 Калі ёсць магчымасць, выбірай цягнік замест самалёту. Самалёт – самы неэкалагічны від транспарту.
🧳 Падарожнічай улегцы. Бяры з сабой толькі неабходнае. Аб’ём выкідаў парніковых газаў залежыць ад вагі транспарту, таму чым менш важыць твой багаж – тым лепш. Замест папяровай кнігі вазьмі электронную, касметычныя сродкі пералі з вялікіх ёмістасцяў у маленькія ці замяні на цвёрдую касметыку, якая мала важыць і якую зручна браць з сабой.
🌦 Паглядзі прагноз надвор’я загадзя. У залежнасці ад прагнозу паклапаціся пра галаўны ўбор ці дажджавік, каб не купляць новыя кепкі, капелюшы ці аднаразовыя дажджавікі.
☕️ Карыстайся шматразовым у дарозе, кафэ, на рынках, у гатэлях. Вазьмі сваю шматразовую торбу і мяшочкі, прыборы, кубак, бутэльку і кантэйнер. Ваду можна набіраць у сваю бутэльку ў гатэлі ці пітным фантане, каб не купляць бутэлечную. Лепш узяць сваю маску для сну, берушы і тапкі, каб не рабіць залішніх пакупак і не карыстацца аднаразовымі рэчамі, якія прапануюць гатэлі і хостэлы.
🗑 Сачы за сваімі адходамі. Раздзяляй іх па мясцовых правілах утылізацыі.
🐚 Не забірай нічога з прыроды на памяць. Камяні, расліны, пер’е, косткі, галіны, лісце, ракавінкі пакінь, каб не наносіць шкоду прыродзе і культурнай спадчыне. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.
Падзяліся ў каментарах сваімі экапарадамі для турызму, якіх няма ў гэтым спісе. 🙌
📷 На фота Уладзіміра Бондара чайка-рыбачка.

Паклапаціся пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню.
💧 Птушкі, як і мы, карыстаюцца вадою як пітвом і для купання. У горадзе яны трымаюцца сваіх тэрыторый, і важна, каб там была вада.
Паілку ці купальню можна зрабіць з чаго хочаш – з міскі, талеркі, можна нават проста абрэзаць пяцілітровік. Канструкцыя павінна быць простай і трывалай. Для ўстойлівасці можна пакласці ўнутр камень.
Паілку можна паставіць на дварэ. На вуліцы лепш размясціць яе побач з кустамі і дрэвамі, каб у птушак быў добры агляд падчас купання і месца, куды можна схавацца ў выпадку небяспекі.
❓ А ў цябе ёсць у двары паілка для птушак? Якія птушкі ёй карыстаюцца? Дзяліся фота і відэа ў каментарах і ў нашым чаце “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota
📷 На фота Мікалая Вараб'я купаецца леска-чарнагалоўка (черноголовая славка).

“Нос крючком – всех к расстрелу”.
☝️ Арнітолаг Віталь Кашчэеў пра паляўнічых, якія страляюць усіх драпежных птушак без разбору.
У панядзелак у “Дзікім клубе” прайшла закрытая дзікая лекцыя пра дзённых драпежных птушак. Мы даведаліся шмат цікавага, вось толькі некалькі пытанняў, на якія аказаў Віталь Кашчэеў падчас лекцыі:
🔹 Які зрок у драпежных птушак і як яны бачаць?
🔹 Навошта шулякам доўгі хвост?
🔹 Як адрозніць драпежніка па гняздзе?
🔹 Чым адметныя драпежныя птушкі розных відаў?
Хочаш атрымаць запіс гэтай лекцыі? Далучайся да “Дзікага клуба!”
Таксама ты атрымаеш яшчэ запісы дзвюх папярэдніх лекцый, якія прайшлі сёлета – пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі з кандыдатам біялагічных навук Мікалаем Чэркасам і пра міграцыю нашых птушак з уладаром Тураўскай станцыі кальцавання Паўлам Пінчуком.
А ў даважак – мы дамо табе бясплатна запісы нашых сёлетніх платных лекцый пра птушак у міфалогіі беларусаў (Святлана Грышкевіч) і пра 10 птушак-рэкардсменаў Беларусі (Віталь кашчэеў).
Сёлета ў клубе будзе яшчэ 5 крутых закрытых лекцый, на якіх ты зможаш прысутнічаць анлайн.
А ў пачатку жніўня мы з клубаўцамі і іх сем’ямі збяромся на афлайн-сустрэчу ў Мінску “Дзікі квэст” з камандамі. Развіртуалімся, пазнаёмімся, весела і з карысцю пабавім час на свежым паветры.
Што яшчэ цябе чакае ў клубе, чытай па спасылцы вышэй. Але галоўнае: набываючы клубны абанемент, ты падтрымліваеш ахову прыроды Беларусі. Увесь прыбытак ад клуба ідзе менавіта на гэта. 🤲
📷 Дзякуем за фота малога арляца (малого подорлика) Алене Белцы.