Дзікая прырода побач
2.87K subscribers
2.48K photos
191 videos
2 files
1.25K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Апранай усю сям'ю ў ваўчыны мерч! Прымаем заказы на трэці эксклюзіўны дзікі дроп.

🐺 Сёння – Дзень абароны навакольнага асяроддзя. А воўк – індыкатар здаровага асяроддзя. Гэты разумны і сацыяльны звер дапамагае падтрымліваць баланс і стабільнасць у экасістэмах.

Гэтым разам прапануем: футболкі унісекс, дзіцячыя футболкі, худзі, світшоты, шоперы тонкія лёгкія, шоперы шчыльныя, мацнейшыя. Выбірай цудоўную абноўку для сябе або падарунак блізкаму чалавеку.

👕 Якасная тканіна:

🔹футболкі прэміюм-якасці ў белым колеры са 100% бавоўны, 155 г/м2, не прасвечваюць
🔹худзі і світшоты ў колеры шэры меланж – бавоўна з дадаткам поліэстэру для даўгавечнага нашэння
🔹тонкі шопер са 100% бавоўны, шчыльнасць 120-140 г/м2, вытрымлівае 5 кг
🔹шчыльны шопер са 100% бавоўны, 220 г/м2, вытрымлівае 10 кг.

Даступныя 3 малюнкі, для кожнага – надпіс у жаночым і мужчынскім родзе.
Якасны DTG друк – фарба ўваходзіць у структуру тканіны, а не друкуецца зверху. Таму няма эфекту налепкі, малюнак вельмі добра трымаецца і доўга не выцвітае.

Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

👛 Цэны:

футболка унісекс S-XXL – 75 руб.
футболка унісекс 3XL-5XL – 85 руб.
дзіцячая футболка 5XS-S – 68 руб.
худзі S-XXL – 160 руб.
світшот S-XXL – 130 руб.
шопер тонкі – 40 руб.
шопер шчыльны – 55 руб.

Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі. 😉

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце.

Заказы збіраем да 16 чэрвеня ўключна. Гатоўнасць мерчу – прыкладна да 24 чэрвеня.

Засталіся пытанні? Пішы ў каментары!
Усё ж такі пАра - ці не?

Нядаўна мы пісалі пра магчымую пару чорнага і белага буслоў. Заолаг Сяргей Шакала назіраў, як чорны бусел адпачывае ля гнязда, дзе белая бусліха неседжвала яйкі. Але Сяргей не быў упэўнены, што яны ўтварылі пару.

🐦 Пасля гэтага птушкарка Іна Шкурко правяла палову дня ў назіраннях за гэтымі бусламі і вось што расказвае:

“Калі я прыехала на месца, самка белага бусла сядзела на гняздзе, адтуль ужо былі відаць галовы птушанят. Чорны бусел прыляцеў праз 20 хвілін. Але як толькі ён падляцеў да самкі, яна прагнала яго, а ён сеў побач на дах і “плакаў” у прамым сэнсе гэтага слова, такі гук адчаю быў. Праз некаторы час самец белага бусла прынёс корм самцы, пасля чаго я зразумела, што пара дакладна не змешаная. Некалькі разоў чорны бусел спрабаваў сесці на гняздо белых буслоў, але яны гналі яго.”

Мясцовыя жыхары расказалі Іне, што гэты чорны бусел прылятае сюды ўжо трэці год запар. Спрабаваў будаваць гняздо на прамысловай трубе, але людзі яго здымалі. На наступны год ён паспеў першым заняць гняздо белых буслоў, але так і прасядзеў там адзін увесь сезон. А сёлета ізноў пацярпеў няўдачу: сваё гняздо не будаваў, а ўвесь час спрабаваў заняць гняздо белых буслоў, але адусюль быў выгнаны.

Спадзяёмся, што ў гэтай шчымлівай гісторыі будзе шчаслівы канец. Зычым чорнаму буслу знайсці і скласці пару з самачкай свайго віду. 🙏

📷 Дзякуем за інфармацыю і фота Іне Шкурко.
Што свіргулі (стрижи) здольныя рабіць у палёце?

🐦 Сёння – Сусветны дзень свіргуля. Трымай #дзікіфакт пра гэтую неверагодную птушку.

Свіргулі амаль усё жыццё праводзяць у паветры: у палёце яны палююць на насякомых, п’юць, ловяць будаўнічы матэрыял для гнязда, спяць і нават любяцца.

Здараецца і так, што свіргуль апынаецца на зямлі: напрыклад, на вялікай хуткасці сутыкнуўся з перашкодай, або птушаня няўдала ўпала з даху. Свіргулі ў адрозненне ад большасці птушак не кормяць птушанят пасля таго, як яны пакінулі гняздо.

Як дапамагчы свіргулю, які ўпаў, і пры гэтым не пашкодзіць яму?

👉 Прачытай памятку, захавай сабе, падзяліся з сябрамі.
У заказніку “Званец” знойдзены новы від птушак!

Наш спецыяліст Юрый Янкевіч расказаў пра вынікі экспедыцыі ў Драгічынскі раён.

Юра праверыў 49 ахоўных месцаў і знайшоў 21 новае месца з чырванакніжнікамі. 👏

Асабліва радуюць знаходкі месцаў гнездавання рэдкіх птушак: вялікі грыцук (большой веретенник), вялікі кулён (большой кроншнеп), два такавішчы дубальта. А яшчэ Юрый адзначыў валасяніцу-белашыйку (мухоловку-белошейку), якая стала новым відам для заказніка. 🐦🔍

Пры праверцы ахоўных месцаў з чырванакніжнікамі прыкладна пятая частка не пацвердзілася. Гэта звязана са зніжэннем узроўню грунтавых вод і са зменай расліннасці (сукцэсіяй). Балота зарастае трыснягом і хмызняком.

– Вады вельмі мала на Званцы для траўня, – кажа Юрый. – Я ў свой час хадзіў тут па балоце падчас улікаў вяртлявай чаротаўкі, і вады было па калена. А цяпер усяго 10-15 см.

Зарастанне ўчасткаў вымушае птушак адкрытых балот перамяшчацца ў іншыя месцы. Тэрмінова патрэбны план дзеянняў па кіраванні водным рэжымам і падтрымцы экасістэмы балота.

🤲 Ты можаш падтрымаць справу па ахове прыроды: далучыцца да Дзікага клуба, набыць лімітаваны мерч з ваўком, нашы птушыныя размалёўкі або значкі-піны. Увесь прыбытак ідзе на ахову прыроды.

Выбірай свой спосаб дапамагчы.

📷 На фота: валасяніца-белашыйка, аўтар Наталля Бачурынская; дубальт, аўтар Вольга Жмура; вялікі грыцук, аўтар Кацярына Фацеева; балота Званец, аўтар Юрый Янкевіч.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Чэрвень – месяц подлеткаў. Яны часта зусім не падобныя да сваіх бацькоў. 🐦

Зможаш вызначыць, чые птушыныя дзеткі на фота? Пішы ў каментарах!

👉 Калі ты ўбачыш птушанят на зямлі (акрамя свіргулёў/cтрижей) – не трэба іх забіраць дадому. Нябачныя бацькі побач, прыглядваюць за малымі і працягваюць іх карміць.

📷 Дзякуем за фота Сяргею Аднавалу, Віктару Выскварку, Іне Шкурко, Аляксею Вайцянкову,  Ліліі Кахновіч, Вользе Шугалеўскай.