Дзікая прырода побач
2.87K subscribers
2.59K photos
197 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
❄️ Як толькі ў Беларусі выпадае снег, адразу з'яўляюцца паведамленні пра рэгістрацыі сняжурак (пуночек).🥰

Гэтая птушка гняздуе ў тундрах Еўропы і Азіі, а ў нашай краіне рэгулярна адзначаецца толькі падчас транзітных міграцый i часам на зімоўцы.

🙋‍♀️ Зараз самы час яе ўбачыць! Чародкі сняжурак можна знайсці на прыбраных палях, узбочынах дарог, дзе яны кормяцца насеннем пустазелля.

А табе ўжо пашчасціла сустрэць сняжурку?

📷 Гэтых сняжурак сфатаграфаваў Сяргей Рэзаў у Мінскім раёне.
Сойка і пачастункі як асобны від мастацтва.😍😅

Ежа ў сойкі досыць разнастайная: насякомыя, мышападобныя грызуны, яшчаркі, жабы, дробныя птушкі, падліна, жалуды, насенне граба, ясеня і іншых раслін, лясныя арэхі, чарніцы і дурніцы.🍒🌰🐰

Пасля сезона размнажэння сойкі гуртуюцца ў чароды і качуюць, заўважна часцей сустракаюцца ў населеных пунктах, могуць наведваць і кармушкі для птушак, дзе можна ўбачыць такія сітуацыі, як на фота. 🤗

📷 Фота: Іна Шкурко, Кацярына Фацеева, Таццяна Алешка, Валер Пясецкі, @ptushkafota.
Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе! 👏🏻

Пра еўрапейскі конкурс на самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла мы пісалі раней – і беларусы даслалі на яго свае фотаздымкі. 📷

На фота аднаго з пераможцаў, нашага падпісанта Юрыя Шакеля, – гняздо буслоў дыяметрам 2,5 метра і вышынёй 1,5 метра! 😯

Буслы аблюбавалі адну з ацалелых сцен старога бровара ў вёсцы Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці і зрабілі там сваё шыкоўнае гняздзечка, у якім штогод выводзяцца птушаняты.🐣❤️

📌 Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг!
Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Мы заклікаем устрымацца ад іх выкарыстання: шкода дзікім жывёлам ад іх можа быць значная! 🙅

💥 Выбухі – стрэс для дзікіх жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць разбіцца аб будынкі.

Нядаўнія даследаванні паказалі, што феерверкі прымушаюць гусей шукаць іншае месца начлегу на адлегласці нават да 500 км!

Працяг 👇
Навукоўцы з Max Planck Institute of Animal Behavior (Германія) і Інстытута экалогіі (Нідэрланды) з дапамогай GPS-трэкераў восем сезонаў адсочвалі наступствы навагодніх феерверкаў для сотняў прадстаўнікоў розных відаў арктычных гусей, якія зімуюць на тэрыторыі Германіі, Даніі і Нідэрландаў.

Дадзеныя пра перамяшчэнні гусей чатырох відаў перад і адразу пасля Новага года паказалі, што ў першую ноч студзеня птушкі раптоўна адляталі з месцаў начлегу і перамяшчаліся далёка ад населеных пунктаў.

😕 Напалоханыя феерверкамі гусі спалі ў сярэднім на дзве гадзіны менш, чым у папярэднія ночы, і часам без адпачынку ляцелі на вялікія адлегласці (да 500 км!). Такія паводзіны да гэтага ў іх падчас зімовак не адзначаліся.

Аднак найгоршым было тое, што пасля навагодніх святаў такія напалоханыя феерверкамі гусі харчаваліся нашмат даўжэй (каб аднавіць страчаную падчас працяглага пералёту энергію) і ўжо ніколі не вярталіся на папярэдняе месца начлегу.

Крыніца: https://birdwatch.by/news/17307.
📷 Белалобая гусь. Аўтар – Марына Дзенясюк.
👋🏻 Ужо заўтра афлайн-лекцыя "Птушкі ў вялікім горадзе" – паспей запісацца!

Навошта птушкі "пераязджаюць" у гарады?
Як у іх змяняецца лайфстайл?
Якія часткі горада самыя птушыныя?
Ці чакае гарады нашэсце птушак?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа вопытны арнітолаг, намеснік дэкана біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – wildlifebelarus.org/biofac.

🥇Таксама на імпрэзе адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў чэмпіянатаў "Birdrace-2022" і "Фотабёрдынг-2022".

Арганізатар цыкла пазнавальных лекцый "ProПтиц на Биофаке" – біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падкармі птушак у марозныя дні! ❄️ Але рабі гэта правільна! 🐦

🌰 🍎 Семкі, арэшкі, крупы, свежыя плады і ягады, а яшчэ тлушчы (несалёнае сала, масла) – ад гэтага птушкі дакладна не адмовяцца і прыляцяць па дабаўку.

🙅‍♀️Ні ў якім разе не кармі птушак рэшткамі са свайго стала. Не кладзі нічога смажанага, печанага і салёнага ў кармушку. Хлеб як чорны, так і белы, як свежы, так і сухі – непрыдатная ежа для птушак.

🥜 А якая ежа падабаецца птушкам на тваёй кармушцы? Хто да цябе прылятае? Раскажы ў каментарах.🤗

📷 Ілюстрацыі малявала Ezra W. Smith, greenpeace.ru.
Лініі электраперадачы часта дрэнна спраектаваны і прыводзяць да масавай гібелі птушак.

❗️Толькі ў нашай краіне штогод ад паражэння токам і ад сутыкнення з правадамі і апорамі гіне не меней за 280 тысяч птушак.

☝🏻Але гэтых смерцяў можна пазбегнуць.
Апублікавана новае даследаванне з максімальна поўным аглядам рашэнняў праблемы, якія ўжываюцца ў Еўрапейскім Саюзе.

Як уратаваць птушак ад сутыкнення з ЛЭП? Якія спосабы абароны птушак ад паражэння токам працуюць, а якія не?
Чытай у матэрыяле 👉🏻 wildlifebelarus.org/news/world/719580.html

📷 Сава-бярозаўка (ястребиная сова) на ЛЭП. Фота Erik Karits.
🎄 Хутка прыйдуць навагоднія святы, а разам з імі – мітусня, чэргі ў гандлёвых цэнтрах і тоны смецця.

Ці можна абысціся без пакупкі падарункаў у святы? Лёгка, калі падумаць пра тое, што марнуеш час і грошы, а потым падарунак ці як мінімум яго ўпакоўка могуць адправіцца ў сметніцу.

🖐🏻 5 правіл, каб атрымаць задавальненне ад свят і пры гэтым пазбегнуць непатрэбных трат і лішняга смецця:

🌟 1. Пачні цяпер і складзі спіс, каго і як павіншаваць. Гэта дапаможа пазбегнуць лішніх трат у навагодняй мітусні і не паддацца на маркетынгавыя хітрасці.

🌟 2. Не дары сувеніраў. Дары ўражанні, а не рэчы. Не саромейся дарыць грошы.

🌟 3. Калі ўсё-такі патрэбна нешта купіць, пачні пошукі з вінтажных рэчаў, яны больш экалагічныя. У сэканд-хэндах можна знайсці новыя вінтажныя абрусы з каляднымі матывамі на вышыўцы.

Працяг👇
🌟 4. Не купляй падарункавую ўпакоўку. Тую ўпакоўку, што падарылі табе, паспрабуй выкарыстаць паўторна.

🌟 5. Замест стаяння ў чэргах і пошукаў тавараў у інтэрнэт-крамах, лепш правядзі час з блізкімі. Прыгатуйце разам што-небудзь смачнае, выпраўцеся на шпацыр у лес, зладзьце ўтульны вечар.

❤️ Галоўныя на свеце рэчы – гэта не рэчы.
Навагоднія святы – гэта калі людзі збіраюцца і цешацца сустрэчы, а не адорваюць адзін аднаго дзяжурнымі падарункамі, таму што так прынята.

📷 Крыжадзюб-яловік (клест-еловик). Аўтар – Вольга Жмура.
Крыніца: greenpeace.ru.