Вікіпэдыя
169 subscribers
78 photos
1 video
5 files
2.42K links
Навіны і навінкі, даты дня ў беларускай Вікіпэдыі.
https://be-tarask.wikipedia.org/
Заўвагі/прапановы: https://t.me/+_TMUQr9kyEQ4YjAy
Вікіпэдыя ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia/
Download Telegram
​​21 траўня ў Вікіпэдыю прыходзіць ВікіВяснаштогадовы эўрапейскі конкурс па стварэньні артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Краіны-ўдзельніцы самі вызначаюць артыкулы (у межах вызначаных тэмаў), якія будуць перакладаць прадстаўнікі іншамоўных разьдзелаў Вікіпэдыі. Такім чынам, гэта ня толькі павялічвае агульную колькасьць артыкулаў у Вікіпэдыі, але й дазваляе даведацца болей пра нашыя краіны-суседкі, паколькі артыкулы пра сваю краіну ў конкурсе ўдзелу не бяруць.

Як звычайна, пераможцам нацыянальных конкурсаў — а тым болей міжнароднага — будуць уручаныя каштоўныя прызы. Беларуская Вікіпэдыя ўдзельнічае ў гэтым конкурсе з 2015 году.

Ужо цяпер вядзецца падрыхтоўка міжнароднага конкурсу. Далучайцеся й вы!
Масьленіца — Вікіпэдыя #зФэйсбуку
Віншуем зь 1-м днём Масьленіцы! Сьвяткуйма Сустрэчу!
«Панядзелак: Сустрэча — адкрыцьцё ледзяных горак, арэляў і кірмашоў, выраб зранку лялькі з саломы (Масьленіцы), выпяканьне бліноў і хаджэньне дзяцей па дамах з трашчоткамі па пачастункі».
March 04, 2019 at 12:32PM
Media
Сёньня 29-ю гадавіну народзінаў сьвяткуе сьпявачка Дакота (сапр. Маргарыта Герасімовіч).10 гадоў таму яна засьпявала па-беларуску песьню «Цябе забываю» на беларускім адборы да «Эўрабачаньня-2009».
March 09, 2019 at 03:24PM — #зФэйсбуку
📈 #НайпапулярнейшыяАртыкулы лютага-2019

1. Спадчына (верш) (5138)
2. Рагнеда (3678)
3. RSS (2497)
4. Аркадзь Куляшоў (2003)
5. Францішак Скарына (1947)
6. Кастусь Каліноўскі (1752)
7. Францішак Багушэвіч (1702)
8. Міжнародны стандартны кніжны нумар (1635)
9. Яўгенія Янішчыц (1543)
10. Людзі на балоце (1242)
11. Прыметнік (1083)
12. Васіль Быкаў (993)
13. Васіль Сёмуха (845)
14. Русіфікацыя Беларусі (769)
15. Ангельская мова (768)
16. Стоўпцы (706)
17. Вікіпэдыя (677)
18. Максім Гарэцкі (671)
19. Іван Шамякін (650)
20. Уладзімер Дубоўка (636)
21. Мікалаеўшчына (635)
22. Вершаваны памер (621)
23. Ў (612)
24. Беларуская мова (606)
25. Менск (582)
26. Міжнародны дзень роднай мовы (573)
27. Усяслаў Чарадзей (571)
28. Іван Чыгрынаў (570)
29. Слуцкія паясы (556)
30. Рыгор Барадулін (550)
31. Максім Багдановіч (539)
32. Ніл Гілевіч (520)
33. Новая зямля (469)
34. Алаіза Пашкевіч (464)
35. Тураў (427)
36. Віктар Шалкевіч (426)
37. Беларусь (425)
38. Дзеяслоў (421)
39. Вольныя матэрыялы (420)
40. Назоўнік (418)
41. Сяброўства (408)
42. Злучаныя Штаты Амэрыкі (403)
43. Беларускі клясычны правапіс (401)
44. Паляўнічыя акварэлькі з Палесься (396)
45. Янка Лучына (390)
46. Віцебск (367)
47. ISO 4217 (363)
48. Лацінка (359)
49. Прыназоўнік (350)
50. Якуб Колас (350)
Media
Ці ведаеце Вы, які беларускі музычны гурт грае ў інды-рок стылі, хаця музыкі называюць сваю музыку інтэлігентным рокам?
March 12, 2019 at 11:32AM — #зФэйсбуку
Media
Сёньня 88 гадоў таму, 14 сакавіка 1931 году нарадзіўся пісьменьнік Павал Місько.
March 14, 2019 at 04:34PM — #зФэйсбуку
Media
21 сакавіка пачнецца конкурс па напісаньні артыкулаў Віківясна-2019. «Узнагароды на мясцовым узроўні складаюць €400».
Запрашаем да ўдзелу!
March 16, 2019 at 01:52PM — #зФэйсбуку