Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
434 subscribers
534 photos
19 videos
385 links
@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.

@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.

@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.
Download Telegram
Не маўчыце пра рэпрэсіі.

Пра палітычныя рэпрэсіі нельга маўчаць. Самыя страшныя злачынствы здзяйсняюцца ў цішыні, і задача грамадства – зрабіць так, каб кожная палітычная справа суправаджалася гучным і рашучым грамадзянскім асуджэннем. Гэтага ад нас чакаюць ахвяры рэпрэсій, і гэта тое нямногае, што мы можам ім даць.

Часта здараецца так, што аб палітычна матываваных справах грамадства дазнаецца постфактум – калі абвінавачаны ўжо прызнаны вінаватым і адпраўляецца адбываць пакаранне. «Рэжым цішыні» падчас следства ўяўляе сабой рэальную небяспеку, і цяпер вы даведаецеся, чаму.

• Адсутнасць грамадзянскага кантролю за палітычна матываванай справай. Чалавек, які знаходзіцца пад следствам, яго блізкія і сябры, абаронцы і грамадства ў цэлым не могуць быць упэўненыя ў празрыстасці і законнасці следства і судовага прысуду. Грамадскі кантроль (напрыклад, назіранне за адкрытымі судовымі пасяджэннямі, агалоска ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах) паказвае ўладзе шчырую цікавасць грамадства да выніку кожнай канкрэтнай справы.

• Грамадская агалоска – адзін з самых эфектыўных спосабаў ціску на сістэму. З шматлікіх сведчанняў актывістаў, якія адбылі пакаранне, можна зрабіць адназначную выснову: агалоска пагібельная для турэмнай сістэмы. Вельмі проста ўжываць неправавыя метады ўздзеяння (катаванні, знявагі, жорсткае абыходжанне) да чалавека, пра якога ніхто не памятае і не ведае. Зусім іншая справа – калі кожнае незаконнае дзеянне супрацоўнікаў патрапіць у грамадскі дыскурс. Грамадская агалоска – не гарантыя, але выдатная падтрымка для абароны фізічнага і ментальнага здароўя рэпрэсаванага.

• Праваахоўнікі не зацікаўлены ў публічнасці, як мы ўжо казалі вышэй. З-за гэтага яны могуць хлусіць аб тым, што маўчанне дапаможа атрымаць больш лёгкі прысуд. На жаль, гэта не так. Цішыня падчас следства яшчэ ніколі не дапамагала выйсці на волю раней ці атрымаць больш лёгкія ўмовы ўтрымання. Зваротных жа прыкладаў значна больш. Дастаткова ўспомніць справу аб «0 праміле», па якой Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін атрымалі адносна невялікі тэрмін зняволення (журналістка) і адтэрміноўку выканання (лекар).

• Кажучы пра псіхічнае здароўе, нельга забываць пра цяжкія ўмовы ўтрымання ў турмах. Чалавеку, які знаходзіцца пад следствам, вельмі складана прызвычаіцца да новых умоў, і пастаянны стрэс не паляпшае сітуацыю. Для яго вельмі важна, каб пра яго памяталі. Сваякі, сябры, знаёмыя і зусім чужыя людзі. Памятаюць –значыць, пішуць лісты, пераводзяць грошы, дасылаюць перадачы. «Вестачкі з волі» ад родных, знаёмых і незнаёмых дапамагаюць падтрымліваць маральны дух, разганяюць тугу і падымаюць настрой. Чым больш людзей ведаюць аб рэпрэсіях у дачыненні да чалавека, тым больш лістоў ён атрымае. Пішыце лісты!

• Рана ці позна ўсе, хто пакутуе ад рэпрэсіяў, апынуцца на свабодзе. Адбудзецца гэта з-за змены кіраўніцтва краіны, у выніку гандлю «адмена санкцый у абмен на свабоду палітвязняў», як ужо было ў нашай гісторыі, або па любых іншых прычынах, але гэта адбудзецца абавязкова. Важна разумець, што ў працэсе перагляду спраў у першую чаргу будуць разглядацца справы, за якімі вёўся грамадскі кантроль і ў якіх імёны фігурантаў «на слыху». Чым больш людзей ведае пра палітычную матывацыю прысуду – тым больш актыўна яны будуць змагацца за яго хутчэйшую адмену.

Ніхто не павінен заставацца са сваёй бядой сам-насам. Любое затрыманне ці следства з-за палітычнай актыўнасці – рэпрэсіі, і іх замоўчванне толькі шкодзіць рэпрэсаванаму. Агалоска, падтрымка, ціск на сістэму, і, што самае важнае, незмаўкальнае грамадскае абмеркаванне – тыя складнікі, без якіх не павінна абыходзіцца ніводная рэпрэсіўная судовая вытворчасць. Калі адбываецца беззаконне – нельга маўчаць.
Не маўчыце.

#надапарада
Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/
2. Прыйсці ў любое аддзяленне "Белпошты" і папрасіць бланк для "грашовага пераводу па РБ".
3. Запоўніць ў ім радкі: адрас зняволенага(-ай), яго / яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Камісія складае 3% ад агульнай сумы, але не менш за 1 рубель.
*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 1.
Базавыя правілы для прылад на IOS.

IOS

1. Усталяваць пароль на ўваход

Пароль абароніць вашыя дадзеныя ад канфіскацыі, калі тэлефон апынецца ў руках правапарушальніка.

Пачынаючы з iPhone 4s у выпадку крадзяжу або канфіскацыі, зламыснікі не атрымаюць доступ да інфармацыі на прыладзе, калі ўсталяваны надзейны пароль. Узламаць – вельмі цяжка.

Як усталяваць пароль?

Як стварыць надзейны пароль?

Выкарыстоўвайце ў паролі спалучэнне літар у розных рэгістрах, спецыяльных знакаў і лічбаў. Пажадана, каб пароль быў даўжэй за 16 знакаў.
(Прыклад надзейнага паролю:
q#$M>RdwR1953Vc0Bp#52)

2. Наладзіць аўтаматычнае абнаўленне сістэмы

Распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні, каб не было уразлівасцяў, якія дазваляюць ашуканцам атакаваць вас.
Як наладзіць аўтаматычнае абнаўленне?

3. Адключыць абвесткі на заблакаваным экране

Абвесткі дазваляюць чытаць паведамленні, у якіх можа быць адчувальная інфармацыя, нават без доступу да прылады.
Можна наладзіць тэлефон так, каб на заблакаваным экране не высвечвалася ўтрыманне паведамленняў.
Як наладзіць?

4. Не выкарыстоўваць сінхранізацыю з ICloud
У айфонах па замоўчванні ўсталяваная сінхранізацыя з воблачным сховішчам ICloud.
Не рэкамендуем яе выкарыстоўваць, карпарацыя Apple перахапляе кантэнт з дапамогай электронных сігнатур, збірае і аналізуе інфармацыю пра вас. Акаўнты ў ICloud неаднаразова ўзломвалі і злівалі дадзеныя.

5. Адключыць Touch ID і Face ID

Не рэкамендуем выкарыстоўваць. Touch ID і Face ID – небяспечная абарона. Зламыснік можа атрымаць доступ да прылады, прыклаўшы да яго ваш палец або паднёсшы да вашага твару.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 2.
Базавыя правілы для прылад на Android.

Android

1. Паставіць пароль на ўваход

Рэкамендуем абараняць сістэму надзейным паролем. Калі тэлефон патрапіць да зламыснікаў, інфармацыя не будзе выкрадзена.

2. Не выкарыстоўваць разблакаванне пальцам і Face ID

Калі вы знерухомлены, злачынец можа сілком падвесці палец / твар для разблакавання і атрымаць доступ да інфармацыі.

3. Схаваць абвесткі на заблакаваным экране

Калі на заблакаваным экране паказваецца змест паведамленняў, махляр прачытае іх, не ведаючы паролю.
У наладах можна схаваць змест паведамленняў і пакінуць толькі апавяшчэнні пра іх.

4. Наладзіць шыфраванне

Калі зламыснік мае фізічны доступ да вашага тэлефона, аднаго паролю на ўваход недастаткова. Паўнадыскавае шыфраванне забяспечыць дадатковую абарону, "замаскіруе" ўсе дадзеныя на тэлефоне і карце памяці і без паролю атрымаць да іх доступ практычна немагчыма.
Як наладзіць паўнадыскавае шыфраванне?

5. Не ўсталёўваць дадаткі з іншых крыніц

Android дазваляе ўсталёўваць дадаткі не толькі з Google Play, але і ад іншых распрацоўнікаў. Вы можаце ўсталяваць шкоднасную / шпіёнскую праграму.
Як адключыць устаноўку дадаткаў з іншых крыніц?

6. Рэгулярна абнаўляць АС

ПЗ вашай прылады можа ўтрымліваць уразлівасці, якія ўплываюць на бяспеку. Таму распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні, якія ліквідуюць знойдзеныя ўразлівасці сістэмы.
Як праверыць абнаўленні?

7. Пры патрэбе скарыстайцеся рэзервовай копіяй

Рэзервовае капіраванне – спосаб аднавіць дадзеныя, перанесці іх на іншы тэлефон. Захоўванне адбываецца ў вашым акаўнце Google. Важна, каб акаўнт быў абаронены дзвюхфактарнай аўтэнтыфікацыяй. Улічвайце, Google можа выдаць вашыя дадзеныя па запыце сілавых ведамстваў. Рашэнне аб бяспецы захоўвання дадзеных прымаць вам.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 3.
Базавыя правілы для прылад на MacOS.

MacOS

1. Рэгулярна абнаўляць АС

Распрацоўшчыкі ПЗ рэгулярна выпускаюць абнаўленні, якія ліквідуюць уразлівасці сістэмы. Рэгулярная ўстаноўка абнаўленняў павышае абароненасць прылады.
Як праверыць наяўнасць абнаўлення?

2. Усталяваць пароль на ўваход

Пароль на ўваход абароніць вашу прыладу ад зламысніка. Чалавек, які не ведае пароль, не зможа атрымаць доступ да вашых файлаў, праграм і ліставанняў.
Як паставіць пароль на ўваход?

3. Усталяваць паўнадыскавае шыфраванне

Паўнадыскавае шыфраванне абараняе прыладу ад узлому.
Як ўключыць паўнадыскавае шыфраванне?

4. Адключыць сінхранізацыю з ICloud

У макбуках па замоўчванні наладжана сінхранізацыя з ICloud.
Выкарыстоўваць сінхранізацыю не рэкамендуем, паколькі карпарацыя Apple перахапляе кантэнт з дапамогай электронных сігнатур, збірае і аналізуе інфармацыю пра вас. Акаўнты ў ICloud неаднаразова ўзломвалі і злівалі дадзеныя карыстальнікаў.
Як праверыць, якія дадзеныя сінхранізуюцца?

5. Наладзіць Find My Mac

Find My Mac — сэрвіс, які дазваляе знайсці страчаную прыладу, аддалена заблакаваць яе або выдаліць усе вашыя дадзеныя.
Як наладзіць?

6. Выкарыстоўваць антывірус

Шкоднаснае ПЗ, пірацкія праграмы пагражаюць і MacOS.
Для абароны ад іх дастаткова магчымасцяў бясплатных антывірусаў, напрыклад, Avast, AVG або Avira.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 4.
Базавыя правілы для прылад на Windows.

Windows

1. Паставіць пароль на ўваход

Пароль абароніць камп'ютар ад парушальніка, які атрымаў да яго доступ.
Як усталяваць?

2. Работаць без правоў адміністратара

У Windows ёсць уліковыя запісы з рознымі правамі ў сістэме: Стандартны і Адміністратар. Падчас работы пад уліковым запісам без правоў адміністратара рызыка заражэння шкоднаснымі праграмамі зніжаецца і менш шанцаў нанесці шкоду.
Як памяняць на права звычайнага карыстальніка?

3. Рэгулярна абнаўляць АС

У праграмным забеспячэнні з часам з'яўляюцца ўразлівасці, якія дазваляюць атакаваць вас. Для іх ліквідацыі распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні.
Як ўключыць аўтаматычнае абнаўленне?

4. Падключыць аўтаматычнае блакаванне экрана

Пры выхадзе з камп'ютара рэкамендуецца блакаваць экран, каб староннія не змаглі атрымаць доступ да вашых файлаў.
Як падключыць?

5. Выкарыстоўваць антывірус

Антывірус абавязковы, ён абараняе праграмы і аперацыйную сістэму камп'ютара ад распаўсюджвання вірусаў.
Як запусціць поўную праверку камп'ютара з Windows 10 антывірусам?

6. Адключыць аўтазапуск

На функцыю аўтазапуску разлічваюць зламыснікі, калі пішуць вірусы, якія распаўсюджваюцца на знешніх носьбітах. Шкоднасная праграма запускаецца аўтаматычна, калі на камп'ютары ўключана функцыя «Аўтазапуск».
Як адключыць?

7. Наладзіць паўнадыскавае шыфраванне

У выпадку канфіскацыі або крадзяжу, ніхто не зможа атрымаць доступ да інфармацыі.
Як наладзіць?

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) у СІЗА альбо турме праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/. Большы спіс можна знайсці тут https://dissidentby.com/

2. Заходзім у банкінг, выбіраем "АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ", далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі.

3. Запаўняем прозвішча, імя, імя па бацьку асуджанага. Таксама пішам прызначэнне плацяжу: "для асабістых патрэб зняволенага".

Рэквізіты месц зняволення:

СІЗА-1, Мінск, Валадарка

УНП: 100744291
код BIC: AKBBBY2X
IBAN: BY83AKBB36429632420025400000

СІЗА-2, Віцебск

УНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000

СІЗА-3, Гомель

УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000

СІЗА-6, Баранавічы

УНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000

СІЗА-7, Брэст

УНП: 200292322
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Турма-1, Гродна

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Турма-4, Магілёў

УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000

Турма-8, Жодзіна

УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

ІК-1, Наваполацк

УНП: 391766176
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429030004420000000

ІК-2, Бабруйск

УНП: 790186573
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY11BAPB36429340700360000000

ІК-3, Віцьба

УНП: 300242437
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429030006020000000

ПК-15, Вейна

УНП: 790159378
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY25BAPB36429012000460000000

ПК-22, Даманава

УНП: 200304630
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429582300110000000

*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.

**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.

#надапарада
Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) у СІЗА альбо турме праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/. Большы спіс можна знайсці тут https://dissidentby.com/

2. Заходзім у банкінг, выбіраем "АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ", далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі.

3. Запаўняем прозвішча, імя, імя па бацьку асуджанага. Таксама пішам прызначэнне плацяжу: "для асабістых патрэб зняволенага".

Рэквізіты месц зняволення:

СІЗА-2, Віцебск

УНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000

СІЗА-3, Гомель

УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000

СІЗА-6, Баранавічы

УНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000

СІЗА-7, Брэст

УНП: 200292322
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Турма-1, Гродна

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Турма-4, Магілёў

УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000

Турма-8, Жодзіна

УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

*Зрабіць грашовы перавод у СІЗА-1 (Валадарка) праз інтэрнэт/мабільны банкінг нельга, толькі праз пошту.

**Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.

***Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.

#надапарада
Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) праз пошту пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/ альбо тут https://dissidentby.com/