Рецепт воспитания исторической памяти от лучшего университета страны
Недавно стало известно, что на премьеру фильма "На другом берегу" ко "дню народного единства" в кинотеатре "Октябрь" все места были выкуплены... студентами БГУ. Нет сомнения в том, что организация такого массового похода в кинотеатра лежит на управлении воспитательной работы.
Премьера этого фильма от "Беларусьфильм" должна пройти сегодня. Ждём обратной связи.
Если вам есть что рассказать о том, как вы покупали билет, кто за этим стоит из руководства БГУ или просто поделиться вашими впечатлениями от показа фильма, просим поделиться через наш бот: @VolnyBSU_bot
Это анонимно

3 гады калоніі непаўнагадоваму хлопцу за "масавыя беспарадкі"
Новы пост праекта #студэнцтва_за_кратамі прысвечаны Дзянісу Хазею. У момант затрымання ён быў непоўнагадовым, вучыўся на другім курсе каледжа ў Высокім Брэсцкай вобласці. Хлопца арыштавалі за ўдзел у пратэстных акцыях у Брэсце ў жніўні 2020 года. У сакавіку 2021 года быў вынесены прысуд: 3 гады ў выхаваўчай калоніі. Дзяніс прызнаны палітзняволеным праваабаронцамі.
Два гады таму хлопец у лістах з турмы пісаў, што нават сябры не заўсёды пішуць яму лісты, і яму вельмі бы хацелася атрымліваць больш лістоў.
Больш чым праз тыдзень хлопцу споўніцца 20 гадоў. Просім падтрымаць Дзяніса лістамі з віншаваннямі загадзя па наступным адрасе:
Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Дзяніс Сяргеевіч Хазей

10 кастрычніка ААН адзначае Дзень супраць смяротнага пакарання.
На жаль, у Беларусі дагэтуль практыкуецца смяротнае пакаранне. Наша краіна - адзіная ў Еўропе, дзе захоўваецца гэтая жудасная і антычалавечная з'ява. Таксама гэта законная фома пакарання ў 58 краінах, улічваючы такія краіны, як ЗША, Сінгапур, Кітай. Вопыт скандынаўскіх краін паказвае, што нават чалавека, які здзейсніў сур'езнае злачынства, можна выправіць ва ўмовах, якія набліжаюцца да вольнага жыцця, а потым вяртаць у грамадства. Пра тое, як смяротнае пакаранне ў Беларусі выглядала ў 1990-ые гады і як яно прыкладна выглядае зараз, можна прачытаць у кнізе "Расстрэльная каманда" Алега Алкаева. Гэты чалавек узначальваў СІЗА ў Мінску, дзе праводзіліся смяротныя пакаранні (і праводзяцца дагэтуль), але потым асудзіў гэтую практыку і з'ехаў з Беларусі.
Мы спадзяемся на тое, што як мага больш краін, а перш за ўсё Беларусь, канчаткова адменяць гэтую дзікую практыку. Кожнае чалавечае жыццё бескаштоўнае!

Студэнта з Баранавічаў асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за перапіску з "NEXTA"
Аляксандр Аляксандравіч Загдай вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Ён быў затрыманы 6 ліпеня 2022 года за тое, што, па версіі следчых, з 13 кастрычніка 2021 года па 17 сакавіка 2022 года перасылаў "неўстаноўленым асобам" паведамленні аб руху авіяцыі. Аляксандр знаходзіўся ў СІЗА-6 да суда.
19 ліпеня 2022 года пачаўся суд, падчас якога суддзя Берасцейскага абласнога суда прысудзіла Аляксандра да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзе ён знаходзіцца зараз, пакуль дакладна невядома...
#студэнцтва_за_кратами

Сумная статыстыка па затрыманых навучэнцах_ках
На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, навучэнцы_кі працягваюць знаходзіцца за кратамі.
Праект students4students, створаны пры ўдзеле актывістаў Вольнага прафсаюза БДУ, апублікавала сумную статыстыку:
Як мінімум 73 навучэнца_кі знаходзяцца ў зняволенні ці ў умовах абмежавання волі, з іх 49 чалавек знаходзіцца ў калоніі. 37 чалавек ўключаныя ў спіс экстрэмістаў, 9 — у "спіс тэрарыстаў". За гэтымі лічбамі стаяць рэальныя людзі.
Праект students4students створаны для таго, каб прыцягнуць увагу людзей унутры і па-за межамі краіны да таго, што адбываецца з навучэнцамі і навучэнкамі ў Беларусі. Таксама праз гэты праект можна атрымаць неабходную дапамогу ( псіхалагічную, юрыдычную, кансультацыйную і г.д. у залежнасці ад запыту).
Калі вы хочаце далучыцца да нашага праекта, на сайце ёсць форма зваротнай сувязі. Таксама ў праекта ёсць Instagram-акаўнт:

3 гады з дня забойства Рамана Бандарэнкі
3 гады таму на "Плошчы пераменаў" быў забіты мастак і актывіст Раман Бандарэнка. Забойцы дагэтуль не знойдзеныя, а абяцанае расследаванне "ўладамі" не праводзілася. У той жа час за негатыўныя каментары ў бок рэжыма людзям прысуджаюць некалькі год калоніі. Гэта робіць прававы дэфолт у Беларусі відавочным.
Мы павінны расказваць ва ўсім свеце аб гэтым і прыцягваць увагу не толькі дэмакратычнай супольнасці.
Сёння таксама Сусветны дзень салідарнасці з Беларуссю. Нават калі агучыць толькі лічбы пацярпелых пасля 2020 г., гаворка ідзе аб як мінімум 16 загінулых, 1500 палітзняволеных, больш за 40 тысяч затрыманых па палітычных матывах.
Важна, каб не толькі заходнія палітыкі падтрымлівалi імкненні да волі і панавання правоў чалавека ў Беларусі.
Зараз з'яўляецца ўсё больш праектаў, прысвечаных тым, хто знаходзіцца за кратамі, ці ўжо на волі, але таксама патрабуе падтрымкі, сярод іх і праект students4students
Салідарнасць - наша зброя!

Сёння стала вядома пра затрыманне выпускніка гістфака Мікіты Сіўкова. Яго абвінавачваюць у рэпостах экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Таксама паведамляецца пра затрыманне яго дзяўчыны. Пакуль нічога невядома пра заведзеныя крымінальныя справы. У тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, таксама былі апублікаваныя пагрозы да яго аднагрупнікаў з гістфаку. Будзьце асцярожнымі! Пра тое, што адбываецца на гістфаке, таксама можна расказваць праз наш ананімны бот @volny_bsu_bot

За супраціў супрацоўнікам АМАПа на мірным пратэсце - 4 гады "хіміі"
Уладзімір Хамічкоў - былы студэнт акадэміі авіяцыі, зараз яму 23 гады. Ягоная справа датычылася пратэстнай акцыі 14 ліпеня 2020 пасля адмовы ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валеру Цэпкалу.
Паводле абвінавачвання, Уладзімір прыняў удзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і аказаў супраціў АМАПаўцам пры затрыманні (артыкулы 342 і 363 КК РБ). 20 студзеня 2022 суд вынес прысуд - 4 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Да прысуду і "хіміі" ён знаходзіўся на волі. Аднак пасля прысуда стала вядома аб іншым пакаранні: 30 кастрычніка 2022 года проста на "хіміі" паказальна затрымалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і арыштавалі на 10 содняў. Ён павінен выйсці на волю толькі ў траўні 2025 года.
Падтрымаць Уладзіміра можна па адрасе: ПУАТ № 6. 225889, Брэсцская вобласць, Кобрынскі раён, вёска Лушчыкi, Уладзімір Іванавіч Хамічкоў

Затрымана выкладчыца Інстытута бізнесу БДУ
На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, затрымліваюць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў БДУ. Учора стала вядома пра затрыманне старэйшай выкладчыцы інстытута бізнесу БДУ Святланы Яскевіч. Невядома, у якім статусе яна знаходзіцца зараз і за што менавіта яе затрымалі. У допісы да відэа з ёю ў звязаным з сілавікамі тэлеграм-канале напісана, што яна "прывівала студэнтам антыдзяржаўныя погляды" і дасылала "забароненыя матэрыялы". Святлана Яскевіч працуе ў ІБ БДУ з 2006 года, прымала ўдзел у шматлікіх канферэнцыях, звязаных з лічбавымi тэхналогіямі і электронным навучаннем.
Калі вам штосьці вядома пра затрыманне Святланы Яскевіч, просім падзяліцца праз наш ананімны бот @volny_bsu_bot

Два гады хіміі ў папраўчай установе за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну
Андрэй Барысюк, студэнт з Брэста, быў асуджаны на два гады хіміі, за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну, на той момант старшыню Цэнтрвыбаркама.
14 лютага 2022 года прайшло судовае пасяджэнне ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Андрэю выставілі абвінавачванні, па якіх ён у сакавіку 2021 года, у адной з сацыяльных сетак, пакінуў каментар на адрас Ярмошынай. Пра які менавіта каментары ідзе гаворка - невядома, але лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім утрымліваецца «выяўленае ў непрыстойнай форме прыніжаючае гонар і годнасць пацярпелай». Да прысуду хлопец знаходзіўся на волі.
Суддзя Марыя Аліферук вынесла прысуд, паводле якога Андрэй адбывае 2 гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу з 25 красавіка 2022 года.
Падтрымаць Андрэя можна накіраваўшы яму ліст па адрасе:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2, Андрэй Іоганавіч Барысюк

Паведамляюць, што на гістфаку БДУ звальняюць 4 выкладчыкаў.
Калі вам вядома больш, пішыце, калі ласка, у наш бот
@volny_bsu_bot

Гайды па адаптацыі ў іншай краіне
Вымушаная міграцыя - вельмі няпросты перыяд для кожнага чалавека. Каманда праекта Student4students падрыхтавала серыю гайдаў па пераездзе і адаптацыі ў такіх краінах, як:
Германія
Грузія
Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот @volny_bsu_bot
Пост будзе дапаўняцца. Зусім хутка будуць апублікаваныя гайды па Чэхіі і Літве.

Students4Student
Students 4 students
Публікуем абяцаны гайд па Чэхіі!
Калі вы нядаўна туды пераехалі ці разглядаеце дадзеную краіну як месца жыхарства, то нашы парады могуць вам спатрэбіцца.
Чэхія

Telegraph
ГАЙД ПО ПЕРЕЕЗДУ В ЧЕХИЮ
Чехия — одна из самых развитых стран Центральной и Восточной Европы, она отличается не только высоким уровнем жизни, но и богатым культурным наследием. Основные преимущества Чехии: Качественные бесплатные образовательные программы для студентов, магистрантов…
Віншуем з Міжнародным днём валанцёра
Па ініцыятыве ААН 5 снежня адзначаецца дзень валанцёра (добраахвотніка).
Падчас барацьбы з каранавірусам, пасля падзеяў 2020 у Беларусі і пачатку вайны ва Украіне роля валанцёраў стала як ніколі значнай. У Беларусі і па-за яе межамі дагэтуль тысячы валанцёраў і валанцёрскіх арганізацый дапамагаюць тым, каму дапамога патрэбная больш за ўсё.
Мы віншуем кожнага, хто падтрымлівае любую добраахвотную арганізацыю, і дзякуем вас за падтрымку.
Разам мы мацнейшыя!

Другая серыя гайдаў па эміграцыі
Каманда праекта Student4students падрыхтавала серыю гайдаў па пераездзе і адаптацыі ў такіх краінах, як:
Польшча
Літва
Бонус: Гайд з агульнымі парадамі, якія пасуюць для любой краіны
Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот @volny_bsu_bot
Каманда праекта Student4students падрыхтавала серыю гайдаў па пераездзе і адаптацыі ў такіх краінах, як:
Польшча
Літва
Бонус: Гайд з агульнымі парадамі, якія пасуюць для любой краіны
Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот @volny_bsu_bot
Students4Student
Students 4 students
Сёння міжнародны дзень правоў чалавека!
75 гадоў таму была прынята ўсеагульная дэкларацыя аб правах чалавека. На жаль, у Беларусі гэтыя правы кожны дзень парушаюцца. Што мы можам зрабіць?
Наша моц у салідарнасці. Вялікая колькасць прававых ініцыятыў дае магчымасць дапамагчы палітвязням і іх сем'ям. Перадачы (у нашых калег вы можаце пачытаць аб тым, як скласці пасылку для палітвязня), данаты, лісты — усё гэта рэальныя дзеянні.
P.S. Калі вы знаходзіцеся ў краіне, то памятайце аб правілах бяспекі

Затрыманы дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну ФСК БДУ Аляксей Семянцоў
Семянцоў больш за 15 гадоў працуе ў БДУ, у свой час быў загадчыкам кафедры камунікатыўнага дызайну. За што яго менавіта затрымалі, пакуль невядома. Але ў тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў адзначаецца, што "адказныя асобы з БДУ падзялілся інфармацыяй пра прапаганду экстрэмізму".
Калі вам штосьці вядома пра затрыманне Семянцова, просім звярнуцца ў наш бот @volny_bsu_bot

На гістфаку БДУ чарговыя затрыманні!
Стала вядома, што адзін са студэнтаў арыштаваны ГУБАЗIКАМ. Калі вы маеце дадатковую інфармацыю, калі ласка, напішыце ў наш бот.