612 дзён
Менавіта столькі часу Вадзім Жылінскі знаходзіцца за кратамі.
Вадзіма абвінавачвалі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", якія былі ў Брэсце пасля поствыбарчых акцый пратэсту.
Студэнт індыстрыяльна-педагагічнага каледжа быў затрыманы ў жніўні 2021 года, суддзя Святаслаў Каліна вынес меру пакарання - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
4 красавіка ў Вадзіма дзень народзінаў. Падтрымаць хлопца можна з дапамогай паштовак.
Зараз палітзняволены знаходзіцца ў ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
#студэнцтва_за_кратамi

Сумесная заява Рады МХД і Вольнага прафсаюза БДУ
Сёння мы адзначаем Дзень Волі. Важны момант у гісторыі нашага народу ў барацьбе за свабоду і незалежнасць. У гэты дзень, 105 гадоў таму, была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, што азначае сабой знамянальную мяжу ў доўгім шляху нашай нацыі да самавызначэння і суверэнітэту.
Беларуская Народная Рэспубліка была заснавана на прынцыпах дэмакратыі, свабоды і роўнасці, і яна служыла маяком надзеі для ўсіх тых, хто верыў ва ўладу самакіравання і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Разумеючы важнасць гэтага дня, давайце будзем падтрымліваць нашу прыхільнасць каштоўнасцям і прынцыпам, за якія выступала Беларуская Народная Рэспубліка. Давайце працягваць змагацца за дэмакратыю, свабоду і роўнасць і будзем працаваць разам, каб будаваць светлую будучыню для нашай нацыі і будучых пакаленняў.

Пачытай і перадай сваім!
Вольны прафсаюз напрацягу двух гадоў аказвае падтрымку стдэнтам, якія патрапілі ў бяду. Мы дапамагаем студэнтам і студэнткам усіх вузаў, кансультуем, падтрымліваем у цяжкіх сітуацыях. Калі ў вас ці вашых сяброў ёсць праблемы ўнутры краіны ці за яе межамі - звяртайцеся ў наш бот: @VolnyBSU_bot
Мы абавязкова зробім усё, што можам, каб дапамагчы вам!
Беражыце сябе!

Два гады пазбаўлення волі за тры налепкі каля школы
Менавіта столькі павінна правесці ў гомельскай калоніі студэнтка факультэта псіхалогіі ГГУ ім. Францыска Скарыны Рыта Зотава. Яе затрымалі пасля таго, як дырэктар школы, у якой калісьці Рыта вучылася, заявіла ў міліцыю пра налепкі, наклееныя на тэрыторыі школы. Судзілі па артыкулах арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.
У жніўні гэтага года яна павінна выйсці на волю. На жаль, пасля затрымання Рыту адлічылі з універсітэта.
Рыта прызнаная палітзняволенай, а таксама ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Падтрымаць дзяўчыну можна па адрасе:
ПК-4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Рыта Алегаўна Зотава

6 гадоў 6 месяцаў калоніі за перапост тексту
ДАНУТА ПЕРАДНЯ - палітзняволенная студэнтка-філолаг з Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, якую затрымалі за перасланы антываенны пост у адзін з магілёўскіх чатаў. Суддзя Алена Картавенка, нягледзячы на апеляцыйную скаргу, аставіла паракарнне ў шесць гадоў і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Дзяўчыну дадалі ў "спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Падтрымаць Дануту можна лістамі. Зараз яна знаходзіца ў ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Сённяшні пост праекта #студэнцтва_за_кратамі прысвечаны гісторыі Кірыла Кятуркi.
Кірыл - былы студэнт Гарадзенскага політэхнічнага каледжа, які быў затрыманы 3 лютага мінулага года. Яго абвінавачвалі ў тым, што з 13 жніўня па 13 лістапада 2020 года ён арганізоўваў і прымаў актыўны ўдзел ў масавых мерапрыемствах у Горадне. На той момант хлопцу было яшчэ толькі 16 гадоў. Паводле пракуратуры, ён "натхняў" публікацыямі ў Telegram-чатах на ўдзел ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 6 траўня суд прысудзіў яму 2,5 года "хатняй хіміі" па сумна вядомым артыкуле 342 КК РБ. Зараз Кірыл знаходзіцца дома. Паводле яго словаў, ён плануе працягваць адукацыю пасля вызвалення.

⚡️⚡️⚡️
Студенты сообщают, что сайты БГУ были взломаны. Ещё в пятницу пропал доступ к "личным кабинетам". В данный момент кабинеты доступны, но вся личная информация студентов удалена, нет доступа к учебной информации.
Известно о том, что администрация сейчас озадачена поиском решений и виновных, соответственно, произошедшее не было плановой акцией.
Если вам известно больше и вы хотите анонимно поделиться с нами, пишите: @VolnyBSU_bot

Усё для Радзімы, усё для хімфака
Новым прарэктарам па навуковай працы БДУ стаў Андрэй Віктаравіч Блохін.
Пасля 2020 года ён не раз узнагароджваўся граматамі, што магчыма толькі для цалкам лаяльнага ўладам чалавека. Сам Андрэй Віктаравіч нарадзіўся ў Расіі, адукацыю і наступную кар’еру звязаў з хімічным факультэтам БДУ. Паводле водгукаў былых студэнтаў хімфака, гэта чалавек, які шчыра верыць у тое, што ён робіць, неблагі навуковец, адданы справе чалавек, добры выканаўца. Менавіта такія людзі патрэбныя гэтай сістэме.
Нам застаецца толькі павіншаваць Андрэя з новай пасадай і пажадаць далейшых кар'ерных поспехаў.

2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту
Мікіце Саідаву 7 красавіка споўнілася 20 гадоў. Мікіту затрымалі 8 жніўня мінулага года спачатку па адміністрацыйнай справе, а потым дадалася і крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 12 снежня 2022 года хлопца асудзілі па 2 артыкулах: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 328, частка 1 (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Аднак другі артыкул ніяк не паўплываў на прысуд - 2,5 гадоў "хатняй хіміі"
Дагэтуль Мікіта правёў 4 месяца ў следчай турме ў Жодзіна. Хлопец прызнаны палітвязнем.
#студэнцтва_за_кратамі

Палітзняволены студэнт з Берасця
Сеняшні матэрыял мы прысвячаем Раману Карпуку - адлічанаму студэнту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна (быў адлічаны ў час утрымання ў турме). Рамана затрымалі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме).
Паводле абвінавачвання хлопец распаўсюджваў улёткі, заклікаў лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Рамана да трох гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Хлопец прызнаны палітзняволеным.
Падтрымаць Рому можна лістамі па адрасе: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Працяг рэпрэсій у БДУ
Два дні таму затрыманы студэнт гістфака Данііл Каранкевiч і студэнтка гістфака Сафія Гельфман.
Гістфак БДУ - абсалютны лідар сярод усіх факультэтаў Беларусі па колькасці затрыманых студэнтаў і студэнтак, студэнтаў за кратамі, па колькасці ўзбуджаных крымінальных і адміністратыўных спраў!
Калі вам вядомы абставіны затрымання гістфакаўцаў, калі ласка, звярніцеся да нас праз бот.

Мы працягваем распавядаць пра #студэнцтва_за_кратамі.
Сёння нагадваем гісторыю 22-гадовага Уладзіслава Марціновіча - былога студэнта 4 курса БДМУ. Уладзіслаў заўмаўся навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце, быў лаўрэатам розных конкурсаў. Хлопца затрымалі 19 лістапада 2020 года. Нагодай для арышту стала быццам бы адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты". Амаль год Уладзь правёў у СІЗА-1 ("Валадарка"). 15 лістапада 2021 года яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Зараз палітвязень знаходзіцца ў ПК-15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Падтрымаць яго можна паштоўкай ці лістом па гэтым адрасе. Тым больш, што 23 траўня хлопец адзначае дзень народзінаў, мы пррпануем дасылаць лісты загадзя.
Разам падтрымаем палітвязня!

💌Падтрымайце сваіх!
Не так даўно стала вядома, што Сяргей Бесараб, вядомы беларускі хімік, вынаходца, узяў патранаж над палітзняволеным Арцёмам Баярскім.
У іх ёсць шмат агульнага - яны абодва з Гродзенскай вобласці, абодва хімікі, абодва не прамаўчалі ў 2020 годзе. Сяргей Бесараб інфармацыйна падтрымлівае Арцёма - гэта нешматлікі, але дзейсны шлях паказаць, што мы побач, прыцягнуць увагу да праблемы палітзняволеных. Тым больш што, на жаль, тэма палітзняволеных паступова знікае з павесткі.
Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў, выкладчыкаў, асабліва тых, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, патрымаць студэнтаў-палітзняволеных ў межах інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя". Гэта невялікая, але вельмі важная і карысная справа.
Дзякуем Сяргею Бесарабу за падтрымку і спадзяемся, што шмат іншых выкладчыкаў і навукоўцаў возьмуць з яго прыклад.
Палітзняволенаму Арцёму Баярскаму будзе прысвечаны наступны пост праекту #студэнцтва_за_кратамі

Адзін з самых суровых прысудаў сярод студэнцтва - 5 гадоў калоніі
Арцём Баярскі - былы студэнт хімфака БДУ, родам з Гродна. Малады чалавек - пераможца шматлікіх алімпіяд па хіміі, захапляецца гульнёй на фартэпіяна.
Першы раз хлопца затрымалі на на маршы сталых людзей 16 лістапада 2020 года. 24 сакавіка 2021 года наўпрост у інтэрнат да хлопца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён быццам бы адміністратар канала ці групы "Мая краіна Беларусь". У яго абарону выступілі замежныя дыпламаты і 47 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук, аднак хлопца не адпусцілі.
У СІЗА-1 Арцём моцна перахварэў на каронавірус. У снежні 2021 года яму прысудзілі 5 гадоў калоніі. Зараз Арцём Юр'евіч Баярскі знаходзіцца ў ПК-17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. Па гэтым адрасе можна дасылаць яму лісты і паштоўкі. Давайце падтрымаем Арцёма!

Поддержим Дарью Чайко!
Сегодняшний пост нашего проекта посвящен Дарье Чайко. Дарья - бывшая студентка первого курса факультета географии и геоинформатики БГУ. Весной Дарья была вынуждена уйти в академический отпуск из-за проблем со здоровьем. После выздоровления Дарья собиралась восстановиться, но планам продолжить учебу помешал неожиданный визит милиции в марте 2021 года. У Дарьи был допрос без адвоката в течении 5 часов, где ей открыто говорили о том, что ее судьба зависит от ее лояльности.
Причиной задержания стал комментарий в сторону лидского следователя, который девушка оставила в сентябре прошлого года. Следователь прославился тем, что заставлял задержанных подписывать протоколы, иначе их посадят в "правильную" камеру".
Как итог: два с половиной года "химии". Сейчас Дарья находится в исправительном учреждении открытого типа №10. Давайте вместе поддержим Дарью письмами и открытками по адресу: 210603, г. Витебск, ул. Базовая, 17/1, ИУОТ №10, Дарья Вячеславовна Чайко.

Ужо 2 месяцы мы вядзем наш праект #студэнцтва_за_кратамі.
Новы наш пост прысвечаны Яўгену Каліноўскаму - таленавітаму студэнту факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Яўген - удзельнік міжнародных алімпіяд па геаграфіі, праходзіў стажыроўкі ва ўніверсітэтах ЗША і Польшчы.
14 ліпеня 2020 года, калі Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты ў прэзідэнты, Яўген прымаў удзел у акцыі пратэсту. Праз два тыдні ён быў затрыманы па двух сумна вядомых крымінальных артыкулах: 342 і 364 КК РБ.
Яўген з моманту затрымання знаходзіўся пад вартай увесь час да прысуду ў СІЗА-1. 5 студзеня 2021 года пачаўся судовы працэс супраць студэнта. Ён не прызнаў сваю віну.
16 студзеня 2021 года Яўген быў прызнаны віноўным судом, яму прызначылі 4 гады калоніі і 2500 рублёў штрафу. Зараз Яўген знаходзіцца ў ПК-15.
Падтрымаць студэнта лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейно, Слаўгарадская шаша 183, Яўген Дзмітрыевiч Каліноўскі.

Сёння, 21 траўня, па ініцыятыве праваабарончага цэнтру "Вясна" адзначаецца дзень палітвязня. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.
Зараз у беларускіх калоніях, СІЗА, "хіміях" знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў, сярод іх не менш за 60 студэнтаў.
Мы запусцілі праект #студэнцтва_за_кратамі, каб прыцягнуць увагу да праблемы знаходжання вялікай колькасці студэнтаў-палітвязняў за кратамі. Заклікаем падтрымаць палітвязняў паштоўкамі, лістамі.
Знайсці адрасы для падтрымкі студэнтаў можна ў нашым тэлеграм-канале па хэштэгу #студэнцтва_за_кратамі.
💌Таксама даслаць ліст палітвязню анлайн магчыма праз Майстэрню Паштовак Салідарнасці
Каманда Вольнага прафсаюза дашле лісты ўсім палітвязням-студэнтам.
Беларуская дыяспара сёння арганізуе акцыі па падтрымцы палітзняволеных у розных гарадах Еўропы. Гэта таксама спроба прыцягнуць увагу еўрапейскай супольнасці да гэтай вельмі балючай праблемы, якая існуе ў Беларусі.
Свабоду палітвязням!

Нядаўні выпадак на юрыдычным факультэце, калі супрацоўнікі факультэта прымусілі студэнта 3 курса каяцца на камеру, - дыягназ адукацыйнай сістэме Беларусі.
Адміністрацыя факультэта нават не разумее, у чым праблема. Ну паставілі хлопца да сцяны, ну далі тэкст. Мы ж яго на свабодзе пакінулі. Дапамаглі, інакш бы яго ГУБАЗіК забраў, тое ж самае зрабілі лі б. А тут вось на волi.
Абсалютная некампетэнтнасць кіраўнікоў студэнцкіх арганізацый на факультэце відавочная: "не ведаў, не разумею, а чаму мяне пытаеце". Мая хата з краю!
На жаль, шмат каму здаецца, што выпадак з Уладзіславам - нязначны эпізод на фоне паунамасштабных рэпрэсій. Але тое, як адрэагавала дэмакратычнае грамадства і як спакойна ўспрынялі навіну ў "афіцыйнай" Беларусі паказвае цалкам адрозную сістэму каштоўнасцей.
Мы звяртаемся да ўсіх і кожнага. Калі ласка, тлумачце адзін аднаму - чаму такія відэа - гэта злачынства. Абмяркоўвайце гэта, не дазваляйце такім выпадкам стаць паўсядзённай рэальнасцю ў Беларусі.
Універсітэт - месца свабоды!