КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"
290 subscribers
346 photos
76 videos
2 files
403 links
Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь". Інфармацыя, навіны, актуальныя тэмы.

https://www.bns-volnayabelarus.org
Download Telegram
[...працяг...]

І ў той жа час, уся гэтая групніцкая "паліцічэская інцелігенцыя" (дзе бальшыня ёсьць сама кантора, якая носіцца з бутафорыяй падстаўной фігуры), слухаючы паганую прапаганду, ціха маўчыць аб крымінальнай адказнасьці ўсяго расейскага грамадзтва за вайну і злачынствы супраць чалавецтва, зробленыя расейцамі ва Украіне.

Ці зразумеюць маскалі сэнс Боскага знаку і пакараньня ў "Крокусе" -- ня ведаю. Крымінальная сьвядомасьць не задумваецца аб пакутах яе ахвяраў. Яна ня робіць высноваў і, атрымаўшы адплату за грэх, толькі зацінаецца ў зьле.

29 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НЕКАЛЬКІ СЛОЎ НА УГОДКІ СЬМЕРЦІ ГЕНАДЗЯ КАРПЕНКІ

...у канцы сакавіка Карпенка пазваніў мне ў Варшаву і сказаў, што хацеў бы прыехаць і пагаварыць. Гаворка адбылася адкрытая і ад душы. Карпенка прапанаваў падтрымаць мяне і Беларускі Народны Фронт у агульнай публічнай заяве. Вырашылі, што 31 сакавіка дзеля гэтага мы адмыслова зьбіраем Сойм БНФ, на якім будзе прысутнічаць Карпенка і на якім будзе агучана сумесная заява аб супрацы з БНФ. Для Масквы, для беларусажэрцаў і маскоўскіх халуёў гэта быў бы ўдар, якога яны не чакалі.

Усё дзеялася хутка. Але на Сойм Карпенка не зьявіўся. Я зразумеў, што нешта здарылася. Званіў у Менск і даведаўся, што Карпенка ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане. Праз некалькі дзён ён памёр...

Чытаць цалкам:
https://telegra.ph/ZYANON-PAZNYAK-NEKALK%D0%86-SLO%D0%8E-NA-UGODK%D0%86-SMERC%D0%86-GENADZYA-KARPENK%D0%86-04-07
⚡️З нагоды юбілея Зянона Пазьняка (24 красавіка Пазьняк адзначыць 80 гадоў!) Беларускі Дом адчыняе першую індывідуальную фотавыставу “МЕНСК: Адлюстраванне часу”!

🗓️КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!

Беларускі Дом у Варшаве прадставіць эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК".

📸Гісторыі, археалогіі, барацьбе за зберажэнне гістарычнай архітэктуры і забудовы Мінска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца размова з Зянонам Пазняком пра фотамастацтва.
Нацыянальна-вызвольны Рух Вольная Беларусь падтрымлівае ініцыятыву ўкраінскага блогера Аляксандра Балаганава аб зборы на 100 дронаў для Палка Каліноўскага

Украінскі блогер Аляксандар Рыкаў “Балаганаў” абвесьціў у сваіх сацсетках аб вялікім зборы на дроны для Каліноўцаў. Плануецца сабраць кошты на 100 дронаў.

Пра збор павінна даведацца як мага больш беларусаў, таму важна распаўсюджваць інфармацыю і рабіць публікацыі!!! Горача заахвочваем вас да рэпостаў і да данатаў на нашых слаўных ваяроў!!!

Хтосьці не верыць, што ў нас усё атрымаецца, хтосьці нават марыць, каб не атрымалася! Але мы з вамі ведаем, што Добрых Людзей Больш!

Сума вельмі вялікая 45000 дол і дапамагчы можна 2 спосабамі:
1) адмовіцца ад кавы з раніцы і зрабіць донат любога памеру
2) І проста падзяліцца інфармацыяй пра гэты збор з Добрымі людзьмі

ГАЛОЎНАЕ!!! Беларусам з Беларусі Забаронена данаціць!!! Бяспека галоўнае!


Як можна дапамагчы?

1) Картай
Мега збор для Палка Каліноўскага 100 дронаў

🎯Мэта: 1 800 000.00 ₴
🔗 Спасылка: https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Нумар карты банку 5375 4112 1743 7685

2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Аднаразовая падпіска) patreon.com/balaganoff (http://patreon.com/balaganoff)
4) крыптавалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
28 красавіка, Варшава:
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. ЛЕКЦЫЯ І ВЫСТАВА

Беларускі Дом у Варшаве прапануе эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК" (1968 г.).

📸 Гісторыі, археалогіі, барацьбе за захаваньне гістарычнай архітэктуры і забудовы Менска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.
Падчас адкрыцьця выставы адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка пра фатаграфію, літаратуру і мастацтва і абмен думкамі.

🗓КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!
24 красавіка 1944 году нарадзіўся Зянон Пазьняк!

   Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" шчыра віншуе Зянона Станіслававіча зь ЮБІЛЕЕМ!!!

   У цяжкім часе ён абудзіў Беларусаў да стварэньня сваёй дзяржавы і нацыянальнага Адраджэньня! Маючы моцнага лідэра і нацыянальную ідэю, Беларусы здолелі ў 1991 годзе здабыць Незалежнасьць Айчыны. Сёньня час расейскай акупацыі, вайны і трагедыі беларускага народа. Наперадзе Вольная Беларусь! Так будзе! Бо ёсьць наша справядлівая Нацыянальная ідэя, Воля і Дух Беларусаў і безумоўны Нацыянальны Лідэр - Зянон Пазьняк!
Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў.

Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну.

Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, які ён і зараз імкнецца усімі сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру.

Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі.

Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.
Ці ведалі вы, што Зянон Пазьняк прадказаў распад СССР яшчэ ў 1974 годзе? 🤯

Часам прагнозы Зянона Пазьняка шакуюць сваёй дакладнасьцю і дальнабачнасьцю:
У 1991 годзе прадказаў усталяваньне прэзідэнцкай дыктатуры ў Беларусі, за тры гады да прыходу Лукашэнкі.
Ужо ў 1990 годзе спрагназаваў, што Расея не стане дэмакратычнай краінай.
У 1996 годзе прадказаў расейскі напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Сабралі для вас ТОП-18 прароцтваў Зянона Пазьняка, якія збыліся:

https://warta.media/1898
Audio
Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі

Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі.

— Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі.

— У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш...

Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце
Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС.

У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня.

Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус.

У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расее.

"Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын.

https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
Audio
Зянон Пазьняк на Радыё Рацыі: пра назву Рэспубліка Беларусь, геральдыку і раскол БНФ

– Беларуская Народная Рэспубліка – гэта назва таго часу, яна мае пад сабою пэўны сэнс. Рэспубліка Беларусь – больш сучасная назва, але сутнасць у тым, што ў назве дзяржавы пажадана, каб была адлюстравана яе гісторыя. У назве многіх краін такое ёсць: скажам у Турэччыне, Іране, нават у Ічкерыі, Аб’яднаным каралеўстве Вялікай Брытаніі падкрэсліваецца гэта. Таму вельмі важна гэта падкрэсліць, і калі мы стваралі Канстытуцыю, там мы ўнеслі гэта: пра тое, што нашая старажытная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, але камуністы гэта ўсё “парэзалі”.

– Я выступаў такім чынам, каб якраз унесці ў назву дзяржавы назву яе старажытную. Першасная назва Рэспубліка Беларусь, а другасная, поўная назва, як скажам у Вялікабрытаніі ці Ірляндыі, яна павінна ўключаць у сябе гістарычны аспект. Кшталтам Вялікае Княства Літоўскае Беларусь, напрыклад. Але як у нас у Канстытуцыі адзначана, краіна называецца Рэспубліка Беларусь, а кароткая назва – Беларусь. Гэта можна працягнуць. Бо гэта вельмі важна ў міжнародных адносінах, у культурных, для пакаленняў,.

– Вельмі важна, каб была гісторыя адлюстравана, каб яна была відочнай. І таму калі гэта будзе ў назве, гэта будзе вельмі важна. Таксама важна, каб былі гістарычныя сімвалы. У нас велізарнейшыя геральдычныя традыцыі – там рыцарства было! Кожная шляхта, кожны рыцар меў герб, гэта велізарнейшая культура. Краіна, кожнае ваяводства мела герб, гарады, ратушы, усё. Гэта вялікая геральдычная культура, і гэта павінна быць адлюстравана. Таму гербам нашым з’яўляецца наш старажытны герб Пагоня.

– І на падставе гэтага герба, на падставе яго колеру па законах геральдыкі, таксама пабудаваны наш бел-чырвона-белы сцяг, які выходзіць з нашых старажытных колераў, бо калі параўнаць – усё пачынаецца з народнай творчасці – бел-чырвона-белыя колеры былі ўвесь час. І Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі выдатна гэта разумеў, і па геральдычных законах прапанаваў бел-чырвона-белы сцяг.

Цалкам гутарку слухайце ў прымацаваным аўдыё