Вольная мова
939 subscribers
393 photos
4 videos
430 links
«Вольная мова» — гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай 💬❤️

Сайт: volnajamova.online

Зваротная сувязь: @volnamouny

Вусень Гутарыч (наш чат-бот): @VolnajaHutarkaBot
Download Telegram
Вольная мова
Ужо ў гэты панядзелак адбудзецца гутарка на тэму: «Размова пра мовы» 💬 🎓 Веды — гэта тое, што дае нам упэўненасць у сабе і ў сваіх сілах. Веданне замежных моў — гэта інструмент, з дапамогай якога мы адкрываем дзверы ў свет. Мы можам знайсці працу або пазнаёміцца…
Ужо на гэтым тыдні будзе адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы 🥳 То запрашаем на гутарку, прымеркаваную да гэтай падзеі:

💬 «Размова пра мовы» 🗯️

Сёння, 19 лютага / 19:00 па Мінску

Вольныя месцы яшчэ ёсць, то запісвайцеся, калі ласка ☺️
🤩 Купала — fashion star

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы запрашаем ўсіх жадаючых на міні-лекцыю, прысвечаную амаль што самаму знакамітаму беларускаму пісьменніку. Янка Купала — выбітны беларускі творца, яго творамі зачытваюцца і захапляюцца ўсе беларусы.

Але ж мы ўзгадаем Купалу не як творца, а як самага стылёвага беларускага літаратара. На працягу амаль усяго свайго жыцця Купала пільна сачыў за модай, спрабуя адпавядаць модным тэндэнцыям свайго часу.

То паспрабуем вызначыць стыль Купалы, прасачыць як і чаму гэты стыль змяняўся напрацягу часу і ці сапраўды Купалу можна называць fashion star беларускага літаратурнага свету.


🎙️ Вядоўца: Надзея

🗓️ 21 лютага, серада / 🕗 20:00 па Мінскім часе

➡️ Запісацца на лекцыю



Выява: «Вікіпедыя».
Вольная мова
🤩 Купала — fashion star З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы запрашаем ўсіх жадаючых на міні-лекцыю, прысвечаную амаль што самаму знакамітаму беларускаму пісьменніку. Янка Купала — выбітны беларускі творца, яго творамі зачытваюцца і захапляюцца ўсе беларусы.…
Ласкава нагадваем, што сёньня з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, адбудзецца міні-лекцыя 🤩 «Купала — fashion star» 😎

«... мы ўзгадаем Купалу не як творца, а як самага стылёвага беларускага літаратара. На працягу амаль усяго свайго жыцця Купала пільна сачыў за модай, спрабуя адпавядаць модным тэндэнцыям свайго часу»

📌 21 лютага / 20:00 па Мінскім часе



Запісацца на лекцыю
Нашыя шаноўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы! ☺️ Шчыра віншуем вас з Днём роднай мовы! 🥳

То будзем памятаць, што нашая прыгожая беларуская мова жыве, дзякуючы тым, хто на ёй размаўляе, хто стварае на ёй, хто не саромеецца яе 🌻

Нашая мова не нешта за музейным шклом. Яна жывая. Гэта мова, на якой ня толькі былі напісаныя прыўкрасныя тэксты. Гэта і мова, на якой можна кпіць з сяброў 😜 На якой можна замовіць каву На якой можна абмяркоўваць штодзённыя пытаньні📱 На якой можна сказаць «я цябе кахаю» 🥰

Хай беларуская мова займае ўсё большае месца ў вашых жыцьцях. А мы будзем і надалей вам у гэтым дапамагаць 😌

Дзякуем найшчыра за тое, што вы з намі! За ўвагу і цікаўнасць да нашага праекту 🌞



Каманда праекту «Вольная мова» ❤️
Вольная мова
Вітаем усіх! 👋 У пятніцу адбудзецца гутарка на тэму: 🙋‍♀️ «Ініцыятыва» 🙋‍♂️ Асабліва апошнім часам відавочным стала тое, што браць на сябе адказнасць гэта не толькі права, але і абавязак кожнага чалавека. У выніку нашых дзеянняў і ініцыятыўнасці можа з'явіцца…
Звяртаем вашую ўвагу, што гутарка пра 🙋‍♀️ ініцыятыву 🙋‍♂️ адбудзецца не сёння, а заўтра. То была памылка ў раскладзе 😔

Вольныя месцы яшчэ ёсць, то ўсіх запрашаем:

🗓️ 23 лютага, пятніца / 🕖 19:00 па Мінскім часе

➡️ Запісацца на гутарку
Даражэнькія!) З нагоды Дня роднай мовы хочам стварыць мапу «Вольнай мовы» 🌐 Паглядзець, з якіх куточкаў свету вы да нас далучаецеся й дзе гучыць беларуская мова ❤️

То, калі для вас гэта бяспечна, посціце, калі ласка, на сваіх старонках Інстаграме сэлфі са славутасцямі вашай мясціны 📸

А мы потым мы створым мапу й падзелімся з вамі 🗺️

Адзначайце наш акаўнт (@volnajamova) і наперад! Будзем радыя вашаму ўдзелу) ☺️
Вітаем усіх! 👋 Ужо сёння адбудзецца гутарка на тэму:

🙋‍♀️ «Ініцыятыва» 🙋‍♂️

Асабліва апошнім часам відавочным стала тое, што браць на сябе адказнасць гэта не толькі права, але і абавязак кожнага чалавека. У выніку нашых дзеянняў і ініцыятыўнасці можа з'явіцца выдатны праект, рамонт дарогі ці адбудзецца дабрачынны канцэрт. Было б цікава паслухаць якой ініцыятыве вы паклалі пачатак. Ці лічыце сябе ініцыятыўным чалавекам? Ці падабаецца вам далучацца да ініцыятыў іншых? Вы — камандны гулец? Далучайцеся, нам трэба больш даведацца адзін пра адного :)

🎙️ Вядоўца: Вольга

🗓️ 23 лютага, пятніца / 19:00 па Мінскім часе

➡️ Запісацца на гутарку
📖 У бліжэйшую сераду запрашаем на новую літаратурную гутарку:

✒️«Васіль Быкаў — Не (толькі) пра вайну»

Гэтая гутарка прысвечана менавіта яму — Васілю Быкаву —  выбітному беларускаму пісьменніку, творы якога заўсёды адзначаліся высокім трагізмам, актыўнай аўтарскай пазіцыяй, вострым эмацыянальна-этычным напалам. Узгадаем факты з жыцця Васіля Быкава, яго самыя цікавыя творы і падзелімся ўражаннямі аб іх. Напрыканцы паспрабуем адказаць на пытанне: «Чаму Васіль Быкаў з’яўляецца адным з самых значных пісьменнікаў Беларусі і чаму яго творчасць так адрозніваецца ад астатняй беларускай літаратуры?»

🎙️ Вядоўца: Надзея

🗓️ 28 лютага, серада / 🕗 20:00 па Мінскім часе

➡️ Запісацца на гутарку
А сёння ў нас такая вось тэма:

Money, money, money, always funny


Першыя грошы з'явіліся 27 стагоддзяў таму. У тыя часы за пакупкі плацілі каменнем і ракавінамі кауры. А яшчэ можна было расплаціцца... соллю! Ох, і цяжка тады было цяжарным жанчынам і аматарам закусіць сакэ салёным агурком!

Сёння, здаецца, ўсё прасцей: прыклала смарт-гадзіннік да тэрміналу - і вось у цябе на стале ўжо і агурок, і булка з маслам, і тая ж соль.

Давайце пагутарым пра грошы: чаму яны з'явіліся, як яны мяняліся і колькі ж нам іх патрэбна для шчасця.

Вядоўца: Дар’я

📅 Пятніца 1 сакавіка 2024, 19:30 па Мінскім часе

➡️ Запісацца на гутарку
З нагоды першага пісьмовага ўзгадвання Мінску ў летапісах запрашаем усіх жадаючых на міні-лекцыю – вандроўку па літаратурным Мінску.

• Па якіх мінскіх вуліцах шпацыравалі літаратурныя героі Купалы, Пясецкага, Рублеўскай, Марціновіча?
• Як яны бачылі наш горад?
• Ці адрозніваецца Мінск літаратурны ад Мінска сапраўднага?

Адказы на гэтыя пытанні вы атрымаеце падчас сустрэчы.
Мінск - горад, які займае асобае месца ў сэрцы кожнага яго жыхара, горад, які кожны ўяўляе па-свойму, горад старажытны і сучасны, знаёмы і незнаёмы, але ж заўсёды жывы і неверагодны.

📅 Серада, 06.03.2024, а 20 гадзіне па менскаму часу

➡️ Запісацца
💬 Пражыванне крызісаў. Крызіс светапогляду.

Гутарка ў якой у нас будзе бяспечная магчымасць падзяліцца сваім досведам пражывання змены светапогляду, і выслухаць іншых людзей.
Падзяліцца сваімі пачуццямі, звязанымі з стратамі сваёй ідэнтычнасці. Калі ідэнтычнасць і апоры якія былі, ужо зніклі, а новыя яшчэ не з’явіліся.

Сустрэча ў межах праекту “Прастора Слухання”.
Вядоўца Кастусь (@fmensk)

Каму адгукнецца такая тэставая сустрэча, можна будзе далучыцца да групы з 12 сустрэч па аўторках увечары, за данат. Падрабязнасці ў асабістых паведамленнях.

Вядоўца: Канстанцін

📅 Нядзеля 10 сакавіка 2024, 20:00 па Мінскім часе

➡️ Запісацца можна тут
Запрашаем вас на моўны інтэнсіў па тэме «Пераезд у новае жытло»! 🗺

✈️ Падчас інтэнсіву вы пракачаеце гутарковую беларускую мову. А нагодай стане тэма пераезду і абсталявання ў новым месцы.

Давайце абмяркуем:
- вам больш даспадобы рабіць усё больш і больш утульным сваё жытло або вы аддаеце перавагу разнастайнасці?
- чым кіруецеся пры выбары новага месца жыхарства?
- дом ці кватэра? а, можа, пакуль толькі пакойчык?
- часта змяняць краіны, ці перамяшчацца ўнутры адной?
- шумны мегаполіс ці ціхая вёсачка?


◽️ Узровень: «Вусень» (для пачаткоўцаў, якім трэба пераадолець моўны бар'ер і «разгаварыцца»)
◽️ Працягласць: 4 тыдні, 4 гутаркі
◽️ Пачатак: 13 сакавіка. Гутаркі будуць праходзіць па серадах
◽️ Час: 22:00 (па Мінску)
◽️ Працягласць адной гутаркі: ~ 1 гадзіна

Што ўваходзіць у інтэнсіў:
💬 4 гутаркі па тэме;
📝 дадатковыя невялікія заданні, да 3-х, на працягу тыдня;
📱 камунікацыя ўнутры закрытага чату ў Тэлеграме.

🎙 Вядоўца: Аляксандра

Для запісу на інтэнсіў пішыце нам сюды, калі ласка: ➡️ @volnamouny ⬅️

Месцы абмежаваныя — усяго 12 чалавек у групе інтэнсіва.

Перад тым, як запісацца на інтэнсіў, калі ласка, упэўніцеся, што вы зможаце прысутнічаць на большасці гутарак і выконваць іншыя заданні.

Да сустрэчы! ☺️
Цікавая гутарка ў панядзелак і цікавы фармат!

💬 Прафесія мары. Як выбіраць прафесію, арыентуючыся на свае глыбінныя жаданні?

Фармат гутаркі - Master Mind.
Групавы фармат коўчынгу, у якім мы разам даследуем пытанне праз досвед і разуменне ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Мы можам узбагаціць адзін аднаго, і гэтым варта скарыстацца.

Падчас сустрэчы я буду фіксіць вашы выказванні на дошке Miro якую потым дашлю ўдзельнікам.

Коуч / Вядоўца - Кастусь (@fmensk)

Вядоўца: Канстанцін

📅 Панядзелак 11 сакавіка 2024, 21:00 па Мінскім часе

Спасылка на гутарку
💬 Інь і Ян ці пра пра падзелы і стэрэатыпы ў літаратуры

Прапаную паразмаўляць пра гендэрныя стэрэатыпы ў літаратуры. Ці існуе нейкі падзел на жаночую і мужчынскую літаратуру? І ці патрэбна такая градацыя? Чаму пісьменніцы і паэткі так часта абіралі мужчынскія псеўданімы? Ці ёсць у вас прыклады твораў (беларускіх ці сусветных), якія падыходзяць толькі для жанчын ці для мужчын? А беларуская літаратура , якая яна? Мужская, жаночая, універсальная? Прапаную далучыцца да гутаркі ўсіх тых, каму цікава гэтая тэма.

Вядоўца: Надзея

📅 Серада 13 сакавіка 2024, 20:00 па Мінскім часе

Спасылка на запіс: https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=e5fe678d-9e14-495d-9f34-9e54c571dfd0
Вольная мова
Запрашаем вас на моўны інтэнсіў па тэме «Пераезд у новае жытло»! 🗺 ✈️ Падчас інтэнсіву вы пракачаеце гутарковую беларускую мову. А нагодай стане тэма пераезду і абсталявання ў новым месцы. Давайце абмяркуем: - вам больш даспадобы рабіць усё больш і больш…
🏄‍♀️ У сераду ў нас пачынаецца чарговы моўны інтэнсіў!

І там яшчэ ёсць вольныя месцы! Запрашаем далучацца.

🚂 Гэты інтэнсіў будзе прысвечаны тэме пераезду і абсталяванню новага дома. Але нават калі вы не плануеце радыкальных зменаў у сваім жыцці, але вам трэба папрактыкавацца ў беларускай мове, то не сумнявайце, запісвайцеся! Упэўненыя, што нагодаў для гутаркі будзе дастаткова.

Вас чакае 4 цікавыя сустрэчы, натхнёная вядоўца і матывуючыя заданні! Праз месяц вашая беларуская мова дакладна стане вальнейшай!

Для запісу на інтэнсіў пішыце нам сюды, калі ласка: ➡️ @volnamouny ⬅️
💬 Крызісы. Як вырашыць - сэрцам ці розумам? Якая роля духоўнасці у гэтым?

Запрашаю падзяліцца асабістым досведам або пачутымі гісторыямі пра жыццёвыя крызісы і парадамі, як іх пераадолець або проста перажыць.

Вядоўца: Augustina

📅 Субота 23 сакавіка 2024, 20:45 па Мінскім часе

Запіс па спасылцы: https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=9c02e931-4209-4fb2-8d14-66288848c5a7
💬 Складанасці перакладу

Прапаную абмеркаваць тыя шэдэўры сусветнай літаратуры, якія вы чыталі ў перакладзе на беларускую мову. Паспрабуем параўнаць пераклады знакамітых сусветных твораў на беларускую мову з арыгіналамі, а таксама з перакладамі на іншыя мовы. Наколькі адрозніваюцца беларускія пераклады ад, напрыклад, рускіх? Ці маюць беларускія перакладныя творы нейкія асаблівасці? Якія пераклады вам падабаюцца больш? Якія пераклады з’яўляюцца больш якаснымі? І увогуле, ці трэба перакладаць беларускія творы на рускую мову, і наадварот? І як пры гэтым не згубіць нацыянальнай своеасаблівасці твораў?
Акрамя таго паспрабуем узгадаць нашых самых славутых перакладчыкаў, якія ўнеслі вялікі ўнесак у развіцце нашай беларускай літаратуры.
Запрашаю ўсіх падзяліцца ўражаннямі і параіць нешта добрае для чытання!

Вядоўца: Надзея

📅 Серада 27 сакавіка 2024, 20:00 па Мінскім часе

Запіс па спасылцы: https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=c292f4b7-0bf7-43cd-aaf9-9dac53ed829f