Volha_Klas
182 subscribers
93 photos
4 videos
114 links
Тэлеграм-канал журналісткі, былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай
Telegram channel of journalist, former political prisoner Volha Klaskouskaya
Download Telegram
У дванаццатай частцы турэмных дзёньнікаў распавядаю, чаму памада для вуснаў стала для турэмнікаў начным кашмарам і як палітвязьні ўцерлі нос карпусному Валадаркі.

✂️ -- А Класковская и Кульша постоянно ругаются с нами, все время проблемы создают, — пачулася дзяўканне за яго спінай. Гэта наша знаёмая наглядчыца вырашыла падліць алею ў агонь. Чамусьці адразу ўзгадаліся кадры са старога савецкага мульціка «Маўглі», а менавіта лямант шакала «Акела прамахнуўся» ✂️

✂️ Назад у калонію мяне этапавалі вельмі хутка, нечакана. Нават яшчэ не прыйшло рашэнне апеляцыйнага суда, як службоўцы сказалі мне збірацца. У гомельскую катоўню я вярталася з цяжкім сэрцам. Была ўпэўненая, што адразу са старту зноў пайду ў штрафны ізалятар і што ў снежні мяне не выпусцяць, абавязкова ўзбудзяць новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» ✂️

✂️ Ці багата я такіх службоўцаў сустракала ў часе знаходжання за кратамі? Дастаткова. Ці магу сказаць, што паважаю іх? Не. Маладушнасць, баязлівасць, душэўная глухата, крывадушша, жаданне заграбаць жар чужымі рукамі — за такое не паважаюць ✂️
Channel photo updated
У трынаццатай частцы турэмных дзёньнікаў распавядаю, як пружанская пенсіянерка намыліла шыю капітану ўнутраных войск, а таксама чаму злачынствы рэжыму не застануцца беспакаранымі.

✂️ А каго яна, сістэма, яшчэ магла выгадаваць? Афіцэраў, што будуць стаяць на варце закона? Ніводзін дыктатар на такое не пойдзе, бо дыктатура ўжо сама па сабе незаконная ✂️

✂️ Ногі ў цябе голыя, бо панчохі і легінсы адбіраюць пры шмоне. На табе толькі адмысловая роба з надпісам «ШИЗО» на спіне і турэмныя чувякі ✂️

✂️ Кантралёры любілі ў 5.00 на ўсю гучнасць уключыць «мясцовую радыёкропку». Гэта катаванне гукам. Металічны жаночы голас з надрывам пачынаў вяшчаць пра правілы ўнутранага распарадку і ўтрымання ў ШІЗА і ПКТ ✂️

✂️ "Певень свінні не таварыш", — абламала рогі Проніну жанчына. Той сглынуў сліну. І хуценька пабег складаць на пенсіянерку рапарт ✂️

✂️ Але на волю з іх катоўняў ужо выйшлі і працягваюць выходзіць дзясяткі палітвязняў, якія ўсё памятаюць.
І мы абавязкова будзем сведчыць пра злачынствы рэжыму і яго цэрбераў у незалежным судзе дэмакратычнай Беларусі ✂️
Алесь Пушкін. Героі не паміраюць

Акцыя салідарнасьці з забітым мастаком у Цюрыху

"Алесь -- гонар і годнасьць беларускай нацыі. Вечная памяць закатаванаму Герою. Ён загінуў за нас, за тое, каб Беларусь была вольнай. Не забудзем. Не даруем".

Сярод удзельнікаў акцыі -- былыя палітвязьні Ганна Баран, Іван Андрушойць, аўтар гэтых радкоў, праваабаронцы Libereco, зьвяз беларусаў Швайцарыі Razam.
У чатырнаццатай частцы турэмных дзёньнікаў распавядаю, чаму для адміністрацыі калёніі жыцьцёва важна выбіць у палітычных прызнаньне віны і якая галоўная задача палітвязьня за кратамі.

✂️ За кратамі я ўвесь час марыла пра ванну. Часта ўяўляла, як прыеду дахаты, напушчу ў ванну шмат вады, пены і не буду з яе вылазіць як мінімум гадзіны тры. Разам з тым гэтыя мары суправаджаліся пэўнай трывогай: а раптам залезу туды, а ў гэты момант сілавікі акурат пачнуць ламаць дзверы? Так і адбылося ✂️

✂️ Я не адчуваю спагады і сімпатыі да тых, хто дагэтуль апранае форму з лукашэнкаўскім сцягам і пераконвае ахвяр рэжыму ў тым, што ім гэта непрыемна ✂️

✂️ Гэта псіхалогія садыстаў: атрымліваць асалоду ад пакутаў ахвяры. Суцэльнае расчалавечванне, суцэльная дэградацыя. Рэжым на такіх і трымаецца ✂️

✂️ — Ты ведаеш, як яны дамагліся ад мяне прызнання віны? Выклікаў напярэдадні вызвалення аператыўнік. Паклаў перад сабой дзве тэчкі і кажа: у адной — папера аб прызнанні віны, у другой — матэрыялы для новай крымінальнай справы. Выбірай, што падпісваць, — апавядала мне нядаўна былая палітзняволеная ✂️
На свабоду выйшла палітзьняволеная Вольга Ялцэвіч

Яна цалкам адбыла свой тэрмін

Вольга — юрыст з Докшыц, была асуджаная па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў пазбаўленьня волі (фінансаваньне групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Воля дапамагала аплочваць штрафы рэпрэсаваным беларусам.

Пакараньне адбывала ў гомельскай жаночай калёніі.

Да этапу ў ПК-4 працяглы час утрымлівалася ў берасьцейскім СІЗА. Палітзьняволеную неаднойчы зьмяшчалі ў карцар, а таксама ў падвал — тэрмінам больш за 50 сутак. У знак пратэсту супраць парушэньня яе правоў і невыносных умоваў утрыманьня Воля неаднойчы трымала галадоўку.

21 ліпеня 2023 года Вольга Ялцэвіч вызвалілася з гомельскай калёніі, адбыўшы свой тэрмін цалкам.
Channel photo updated
Палітвязьню Арцёму Анішчуку патрэбная вашая дапамога

Гісторыю Арцёма і сытуацыю, у якой ён апынуўся праз палітычны перасьлед, распавядае праваабарончая ініцыятыва
Dissidentby:

🙏Сябры і сяброўкі, патрэбна дапамога Арцёму Анішчуку.

Я думаю, шмат хто чуў і сачыў за ягонай гісторыяй. Гэта адзін з фігурантаў справы, якіх затрымалі ў Новай Баравой за "пашкоджанне" машыны начальніка ДВП пасля таго, як на вуліцах сілавікі збівалі людзей. Арцём і іншыя зазнаў катаванні пры затрыманні, а таксама ў вядомай ПК-15 (Магілеў).

Вольга, жонка Арцема, змагалася за ягоныя правы і сама была пазней арыштавана, але, дзякуючы ёй, Арцёма перавялі ў іншую калонію (Бабруйск).

У дзень вызвалення ён не выйшаў і яго асудзілі яшчэ на 1 год калоніі. У траўні гэтага года ён нарэшце выйшаў, у яго быў няпросты шлях па таму, каб эвакуявацца з Беларусі. Зараз яму патрэбна дапамога на момант, пакуль ён робіць неабходныя дакументы ў іншай краіне (без магчымасці даехаць да жонкі).

У Арцёма есць збор на платформе "Хуткая ўзаемадапамога", але тая сістэма працуе странна. Калі чалавек націснуў "заданаціць", але не зрабіў плацеж, то сума ўсё роўна залічацца нібы ён яе атрымаў. Насамрэч, збор амаль не рухаецца. Таму заклікаю дапамагчы наўпрост - напішыце мне ў прыват (@Dahary_nahami) і я дам рэквізіты або кантакт.

🔥Акрамя таго, Арцём шукае працу. Калі хтосьці мае вакансіі ці ведае карысныя спасылкі, калі ласка, дзяліцеся 🙂

Dissidentby заклікаюць таксама падтрымаць палітвязьняў і іх сем'і, далучыўшыся да збору пасылак для нашых герояў за кратамі.

Спасылка на
данаты (пасылкі, перадачы).

Беларус беларусу беларус
❤️‍🔥.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У інтэрвію "Белсату" згадваю пра найбольш пакутныя эпізоды адседкі, як нарадзілася ідэя напісаць турэмныя дзёньнікі і чаму людзі ў пагонах ужо напалову апазіцыянеры.

✂️ Мне часта сняцца сны, што я ўдзельнічаю ў пратэстах, што мяне збіваюць і затрымліваюць. Што – расстрэльваюць… Сняцца аператыўнікі з гомельскай калоніі: яны прабіраюцца да мяне ў швейцарскую кватэру і спускаюць на мяне ваўкоў… ✂️

✂️ Я іх пастаянна троліла, людзей у пагонах. І атрымлівала ад гэтага маральную асалоду. Падабалася садзіць іх у лужыну, назіраць за іх рэакцыяй, калі яны разгубленыя, гэтыя грозныя дзядзькі – маёры і падпалкоўнікі ✂️

✂️ Кожны палітвязень вымушаны балансаваць паміж жыццём і смерцю ў кожную хвіліну перабывання там. Ты знясілены, у страшных пякельных варунках, ты пачынаеш хварэць, дагрукацца да лекара амаль немагчыма, а з цябе яшчэ здзекуюцца праз гэта ✂️

✂️ Над палітвязнямі, якія вызваляюцца, пастаянна вісіць дамоклаў меч. Ганну па вызваленні 21 раз за месяц выклікалі ў міліцыю. Такія людзі не патрэбныя рэжыму на волі ✂️

✂️ Так, уся форма, якая шыецца палітвязнямі ў гомельскай калоніі, – загавораная. Скрозь пакрытая заклёнамі. Кожная дэталь і кожнае шво, кожная кішэня. Палітзняволеныя жанчыны, калі шыюць, прыгаворваюць: «Жыве Беларусь!», «Жыве Беларусь!» ✂️

✂️ Будзе, як мінімум, 20 частак. І кніга ўжо ў працэсе ✂️
У пятнаццатай частцы турэмных дзёньнікаў распавядаю пра сваё гвалтоўнае выкраданьне з менскага шпіталя, а таксама чаго баяцца патомныя турэмнікі.

✂️ Гэты кавалак прапагандысты БТ пасля выразалі. Пакінулі толькі рэшту запісу, дзе нястрыманы малады чалавек працягвае мне задаваць пытанні і прысаромлівае мяне, а я папросту гляджу на яго і маўчу ✂️

✂️ Сілавікі ў балаклавах замітусіліся. Супраціў з боку медыкаў іх яўна раздражняў, такі сцэнар не ўваходзіў у іх планы. На нейкі момант няпрошаныя госці нават разгубіліся, пачалі тэлефанаваць свайму кіраўніцтву ✂️

✂️ Палкоўнік Шабулдаеў — з сям’і патомных турэмнікаў. Яго бацька калісьці ўзначальваў гомельскае СІЗА. Сын пайшоў па яго шляху, прычым у літаральным сэнсе — Андрэй Шабулдаеў таксама некалькі гадоў быў начальнікам таго ж самага следчага ізалятара. З’яўляўся яго кіраўніком і ў драматычным 2020 годзе. Сустракаўся там са шмат якімі палітвязнямі, у тым ліку з Сяргеем Ціханоўскім ✂️

✂️ Маёр Драздова не здолела выхаваць уласнага сына, прывіць яму элементарныя нормы паводзінаў, маралі, чалавечнасці. Але працягвае выхоўваць асуджаных гомельскай калоніі, «выпраўляць» іх, «рабіць лепшымі». Ну хіба не сюр? ✂️
Адміністрацыя гомельскай калёніі прыраўняла іконы да экстрэмізму?

Па інфармацыі ад палітвязьняў, намесьнік начальніка ПК-4 Станіслаў Кавалёў выдаў распараджэньне прыбраць з усіх пакояў ПВР (памяшканне, у якім асуджаныя мусяць прымусова глядзець БТ і іншыя прапагандысцкія ролікі) усе царкоўныя выявы.

«Гэта адбылося ў мінулым месяцы. Загад Кавалёва датычыўся ўсіх атрадаў. Актыў з ліку асуджаных вельмі хутка пазьбіраў у пакоях усе абразы і занес іх у царкву», — распавядае былая палітзьняволеная.

Чаму бяскрыўдныя царкоўныя выявы так напалохалі турэмнікаў?

Вельмі цяжка шукаць лёгіку і здаровы сэнс там, дзе іх няма.

З аднаго боку, мы бачым, што ўлады выкарыстоўваюць рэлігію ў сваіх мэтах — паглядзіце на таго ж «праваслаўнага атэіста». Зь іншага — турэмнікі разумеюць, што асуджаныя моляцца далёка не за захаваньне рэжыму.

Магчыма, у гэтым выпадку барацьба служакаў са сьвятынямі — гэта працяг барацьбы сыстэмы з агульначалавечымі каштоўнасьцямі ў прынцыпе, з маральлю, духоўнасьцю, высакародствам, міласэрнасьцю. Ва ўсіх, нават абсалютна нэўтральных і бяскрыўдных рэчах, што не ўсхваляюць рэжым, службоўцы бачаць крамолу і пагрозу «правільнай ідэалёгіі», пагрозу сваёй уласнай бясьпецы.

Але Бог не цяля, бачыць круцяля.

І, як калісьці сказаў мне Рыгор Барадулін: «Галоўнае — захаваць Бога ў сэрцы».
Запрацавалі спасылкі для данатаў у межах марафону «Нам не ўсё адно» — ужо сабралі больш за 2000 еўра

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

Крыніца: spring96
Без перабольшваньня магу сказаць, што вашыя падтрымка і салідарнасьць часамі ўратоўваюць палітвязьню жыцьцё. Вялікі дзякуй за ўсё, дарагія беларусы!

✂️ Гэта надае вельмі-вельмі шмат сіл, натхнення, энергіі палітвязням. А часамі думкі пра тое, што цябе падтрымліваюць і пераймаюцца за цябе, могуць выратаваць у вельмі крытычнай сітуацыі ✂️

✂️ Калі мне было цяжка, я узгадавала лісты, вочы людзей, з якімі я ішла на маршах, якія мне пішуць — мяне гэта вельмі часта ўратоўвала ✂️
За 12 гадзінаў маратону салідарнасьці для палітвязьняў сабралі 355 тысяч эўра

Ініцыятары маратону «Нам ня ўсё адно» нагадваюць, што збор працягваецца да канца нядзелі, 30 ліпеня. Празрыстасьць разьмеркаваньня данатаў, сабраных на адзіны рахунак, будзе кантраляваць спэцыяльна створаная Назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі мэдыя — арганізатараў маратону.

Крыніца: radiosvaboda
У падтрымку палітвязьняў і іх сем'яў ужо сабрана 500 тысяч эўра

Вялікі дзякуй за салідарнасьць! ❤️‍🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM