КАРБАЛЕВІЧ
2.28K subscribers
1 photo
346 links
Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча
Download Telegram
Таким образом, теперь граждане, задержанные во время уличных митингов, будут объявляться уголовными преступниками. Потенциально это может затронуть большинство белорусов. Пропустить большую часть граждан через сито политических репрессий — это значит сделать хорошую прививку от такой вредной с точки зрения властей болезни, как пробудившееся чувство человеческого достоинства.

Таким образом, в ХХI веке в центре Европы проводится редкий в сегодняшнем мире кристально чистый эксперимент, когда ради власти одного человека жертвуют жизнедеятельностью целого народа.

7 ноября в Беларуси запущена атомная электростанция. Этот проект был с самого начала сомнительный. АЭС не столько решает старые проблемы страны, сколько создает новые. В частности, чтобы поглотить избыток электроэнергии, который появится в Беларуси, необходимы серьезные капвложения в инфраструктуру. К тому же с 2023 года придется выплачивать России большой долг в $7 млрд. И самое главное, Беларусь превратилась в государство, ряд функций которого атрофировались. ОМОН — наиболее эффективно работающий институт в стране - не подходит для обеспечения радиационной безопасности. И это уже становится международной проблемой.

Усиливается давление на Беларусь со стороны мирового сообщества. 6 ноября ЕС ввел санкции в отношении еще 15 лиц из высшего руководства Беларуси, включая Лукашенко. Опубликован доклад ОБСЕ по Беларуси, призывающий к проведению новых выборов в стране. Победа на американских выборах Джо Байдена предположительно должно усилить внимание США к проблеме демократии в нашей стране.

В минувшее воскресенье власти решили дать решительный бой протестному движению. Были мобилизованы все силы. В Минск привезли милицию из регионов. По существу, в столице было введено осадное положение. Хватали и били как в худшие времена. До поздней ночи за митингующими охотились микроавтобусы с ОМОНом. Задержано 1200 человек. Не исключено, что всех их будут преследовать по статье уголовного кодекса.

Следует отметить, что в какой-то мере такая тактика силовиков дала свои плоды. Митингующих удалось разделить на части, не дав им сойтись в одном месте. И уже разогнать по отдельности.

Почему власти не подождали, пока сам протест по естественным причинам постепенно утихнет, а решили форсировать процесс? На наш взгляд, по нескольким причинам.

Прежде всего, нетерпение. Для правящей команды невыносимо наблюдать, как каждое воскресенье столица превращается в праздник свободного народа.

Во-вторых, власти почувствовали психологическую усталость протестующих и решили воспользоваться ситуацией, чтобы добить противника в момент его слабости.

В-третьих, протест в регионах практически утих, сведен к минимуму. Поэтому местную милицию смело можно перебросить в Минск.

В-четвертых, трехмесячное противостояние - это борьба на измор, на истощение противника. Кто первый не выдерживает напряжения, тот и проиграл. Можно предположить, что силы МВД на исходе. Поэтому нужно побыстрее, одним махом положить конец протестам и, наконец, вздохнуть с облегчением.

В-пятых, надо провести политическую зачистку до того, как начнется ухудшение экономического положения в стране. А это ухудшение уже видно на горизонте.

В-шестых, можно предположить, что Россия давит. Российские эксперты выдвигали различные гипотезы о том, что Путин дал Лукашенко ограниченное время для наведения порядка. И последний не укладывается в график. Поэтому Лукашенко сейчас форсирует события.

Другое дело, оказался ли расчет властей верным? Не приняли ли они желаемое за действительное, временный спад протестов за их конец? В последнее время они уже много раз ошибались.
Пашырэньне рэпрэсій.

Раней ужо даводзілася пісаць (https://www.svaboda.org/a/30927763.html), што Лукашэнка не супакоіцца, пакуль не расправіцца з большасьцю насельніцтва, выявіўшага неляяльнасьць да яго. Мне ў сацыяльных сетках адказалі, што ў яго не хопіць для гэтага рэсурсаў. Можа і так.
Але глядзіце, што адбываецца. Гаворка ўжо не ідзе пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў. Амапаўцы прыйшлі ў двары шматпавярховых дамоў. Маўляў, нармальныя людзі п’юць гарбату дома. У менскім жыльлёвым комплексе «Каскад» ламаюць дзверы грамадзян, якія былі назіральнікамі на выбарах. Пачалі шукаць тых, хто падпісваўся ў падтрымку Віктара Бабарыкі і іншых альтэрнатыўных кандыдатаў (https://www.svaboda.org/a/30944243.html). Банкі пачалі канфіскоўваць грошы сваіх кліентаў, артыманыя зь нейкіх крыніц, якія непадабаюцца ўладам.
Што далей? Пачнуць хапаць тых, хто на выбарчых участках фатаграфаваў бюлетэні, каб даслаць здымкі на плятформу “Голас”? Вылічаць тых, хто ў сацыяльных сетках нэгатыўна выказваўся пра Лукашэнку і існы рыжым? Варыянтаў шмат.
А вы пытаеце, па кім звоніць звон?
Блытаюцца ў паказаньнях

Зьвярніце ўвагу, у міліцыі і сьледчага камітэту розныя вэрсіі гібелі Рамана Бандарэнкі. Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, міліцыя прыехала па выкліку у двор, знайшла “грамадзяніна зь цялеснымі пашкоджаньнямі” і “выклікала яму хуткую дапамогу». Пра алькагольнае апьяненьне – ні слова.
А паводле інфармацыі сьледчага камітэту, міліцыя даставіла Рамана у Цантральны РУУС сталіцы. І толькі потым выклікала хуткую дапамогу. То бок самае страшнае здаралася там, у міліцэйскім будынку ( ці ў міліцэйскай машыне). Менавіта гэты факт ГУУС Менгарвыканкаму паспрабавала схаваць.
Незразумела, на чым грунтуецца вэрсія сьледчага камітэту пра алькагольнае апьяненьне. Тэлеграм-канал «Белыя халаты» апублікаваў фота выпіскі, зь якой вынікае, што алькаголю ў крыві Рамана Бандарэнкі не было. Таксама з дакумэнту з прыёмнага пакою, апублікаванага “Нашай нівай” (https://nashaniva.by/?c=ar&i=262278), апьяненьне не канстатуецца.
Гледзячы па ўсім, ніхто рэальнае сьледства весьці не зьбіраецца.
Палітычныя рэпрэсіі імкнуцца ўвесьці ў прававыя рамкі

У Палаце прадстаўнікоў рыхтуюцца зьмены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Прадугледжваецца магчымасьць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прычыненьня цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.
То бок, улады імкнуцца тое, што адбываецца дэ-факта, ператварыць у дэ-юрэ. Вывезьлі пад канвоем з Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую, Вольгу Кавалькову, іншых чальцоў Прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Не пусьцілі у краіну Тадэвуша Кандрусевіча, не пускаюць беларускіх студэнтаў. Цяпер ўсё гэта будзе нібыта законна.
З гледзішча міжнароднага права і практыкі, гэта амаль унікальная навацыя. Нікога не бянтэжыць, што закон супярэчыць артыкулу 10 Канстытуцыі Беларусі, у якім запісана: “Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь”.
Фармулёўкі абсалютна гумавыя. Экстрэмістамі дзяржаўныя мэдыі называюць усіх, хто выходзіць на пратэст. А “прычыненьне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі” можна назваць любую крытыку Лукашэнкі ці нават шараговага амапаўца. То бок палітычныя рэпрэсіі імкнуцца ўвесьці ў нейкія прававыя рамкі. А тое, што гэтыя рамкі супярэчаць Канстытуцыі, ну дык тым горш для Канстытуцыі. Усё роўна яе хутка мяняць.
Лукашэнка плянуе зьбегчы ў Расею

Такім чынам, Лукашэнка расказаў, куды ён зьбіраецца зьбегчы ад народнага гневу пасьля зыходу з сваёй пасады. “Я з’еду ў тую ж Расею, буду жыць, працаваць”, - сказаў ён журналістам 13 лістапада.
І гэта зразумела. У Беларусі яму жыцьця ня будзе. Бо ніякія гарантыі, нават канстытуцыйныя, не дапамогуць. Прычым, нават ягоны пераемнік першае, што зробіць, гэта здасьць свайго былога патрона. Як гэта зрабілі палітычныя нашчадкі Сталіна пасьля яго сьмерці . Бо палітычная спадчына Лукашэнкі стала такой адыёзнай, што любы (падкрэсьліваю, любы) новы кіраўнік Беларусі, нават прызначаны ім самім, будзе імкнуцца пазбавіцца ад яе.
Але ў мяне пытаньне. А куды зьбіраюцца бегчы міліцэйскія генэралы, дый проста шараговыя амапаўцы? Ці яны думаюць, што Пуцін і для іх прыгатаваў домік у Растове? Дарэмна.
Грамадзтва адаптуецца да гвалту. Некалькі высноў зь нядзельнага маршу
Трэцюю нядзелю пратэстоўцам не ўдаецца арганізаваць шэсьце. Сілавікі разганяюць, разьбіваюць людзей на асобныя групы, не даюць сабрацца ў адным месцы.
Сёньня супрацоўнікам МУС, здаецца, упершыню ад жнівеньскіх дзён удалося зрабіць зачыстку. Забойства Рамана Бандарэнкі ня стала, як думалі многія, каталізатарам масавага грамадзкага выбуху абурэньня. Выбух быў, але ў звыклых для апошніх трох тыдняў маштабах.
Чаму так адбываецца?
Людзей на акцыях відавочна становіцца менш. Хоць цяжка дакладна падлічыць, калі няма магчымасьці сабрацца ў адным месцы. Прычыны відавочныя: COVID-19, фізычная, маральная, псыхалягічная стомленасьць людзей.
Як бы там не было, але жорсткія рэпрэсіі робяць сваю справу. Тое, што не спрацавала 9-11 жніўня і нават, наадварот, выклікала шок, цяпер пачынае працаваць. Грамадзтва адаптуецца да гвалту. Калі ўводзіць яго паступова, гамэапатычнымі дозамі, то нават забойства ўспрымаецца як нешта звыклае.
Улады задзейнічалі ўвесь арсэнал сродкаў, якія раней ці не прымяняліся, ці выкарыстоўваліся ў меншых маштабах. Гэта закрыцьцё большасьці станцый мэтро, спыненьне грамадзкага транспарту ў цэнтры сталіцы, перакрыцьцё ўсіх вуліц у месцы збору пратэстоўцаў, мабілізацыя максымальнай колькасьці сілавікоў за кошт рэгіёнаў. То бок перавод двухмільённага гораду ў стан аблогі.
Сілавікі пачалі дзейнічаць больш рашуча. Цяпер ніякіх табу, межаў, забаронаў не існуе. Кідаюць сьвятлашумавыя гранаты ў шчыльны натоўп, не клапоцячыся пра ахвяры. Бяз ценю спагады зьнішчылі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен», пазрывалі сьцягі і плякаты, зруйнавалі намёты, пабілі зьнічы. Цяпер для іх нічога сьвятога не існуе.
Магчыма, спрыяе Лукашэнку вонкавая сытуацыя. Пуціну цяпер не да Беларусі. І міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў нядаўна падтрымаў Лукашэнку.
Але ёсьць прыкмета і супрацьлеглага трэнду. 15 лістапада нечакана выбухнулі рэгіёны. Там забойства Рамана Бандарэнкі сталася трыгерам вулічнай актывізацыі. Так што супрацьстаяньне працягваецца.
Трэба мяняць усю сыстэму

Лукашэнка на сёньняшняй нарадзе заклікаў парлямэнт і ўрад браць на сябе паўнамоцтвы і вырашаць тыя дзяржаўныя праблемы, якія цяпер вымушаны вырашаць ён сам.
Але, каб пераразьмеркаваць паўнамоцтвы паміж іншымі дзяржаўнымі органамі, такія органы павіны існаваць у рэале, а не толькі намінальна. Павінен існаваць парлямэнт, выбраны народам, а не прызначаны. Гэта хто, Маша Васілевіч будзе вырашаць дзяржаўныя праблемы?
Павінен быць не тэхнічны урад, як сёньня, а ўрад, абапіраючыся на парлямэнцкую большасьць. Гледзячы на тых урадоўцаў, якія тупа запісваюць кожнае слова Лукашэнкі, цяжка ўявіць іх дзяржаўнымі дзеячамі.
Пвінен быць незалежны суд.
Нічога гэтага ў краіне няма. 26 гадоў у Беларусі рэальна дзейнічаў толькі інстытут прэзыдэнта. Усе астатнія органы існавалі толькі намінальна, у якасьці простых рэтранслятараў. Гэта палітычная пустыня. І цяпер на гэтай пустыні Лукашэнка хоча, каб нешта пачало расьці.
Трэба мяняць усю сыстэму.
100 дзён беларускай рэвалюцыі. 20 высноваў
Тое, што адбываецца ў Беларусі апошнімі месяцамі, называюць па-рознаму: «беларуская рэвалюцыя», «беларуская вясна», «палітычны крызіс». Лукашэнка назваў гэта спробай перавароту, мяцяжу. У нейкія моманты падзеі ў Беларусі былі галоўнымі навінамі ў сьвеце.
Сёньня можна адназначна казаць, што беларуская рэвалюцыя ўжо ўвайшла ў гісторыю і зробіць вялікі ўплыў на далейшае разьвіцьцё краіны. Урэшце, рэвалюцыі не праходзяць бясьсьледна.
Прапаную 20 важных высноваў з нагоды 100 дзён рэвалюцыі.
1. Галоўная прычына рэвалюцыйнага выбуху палягае ў тым, што беларуская сацыяльная мадэль, створаная Аляксандрам Лукашэнкам чвэрць стагодзьдзя таму, вычарпала свой рэсурс, стала тормазам разьвіцьця. Грамадзтва перарасло дзяржаву, яму стала цесна ў яе рамках. Гэты канфлікт ня можа вырашыцца да той пары, пакуль адно ня стане адпавядаць другому.
2. Беларуская мадэль грунтавалася не на даверы грамадзтва да палітычных інстытутаў, а на даверы да асобы Лукашэнкі. Легітымнасьць рэжыму шмат у чым трымалася на асабістай харызьме кіраўніка дзяржавы. І крызіс даверу да яго выліўся ў востры палітычны крызіс.
3. Вынікам апошніх падзей стала дэсакралізацыя ўлады як такой. У Беларусі дасюль дзяржаўныя інстытуты былі адзінай скрэпай, якая аб’ядноўвала беларусаў у агульны соцыюм. Іншых мэханізмаў — кшталту нацыі, грамадзянскай супольнасьці — не было. Цяпер дзяржава адмовілася выконваць гэтую функцыю. Улады ўзялі курс на раскол грамадзтва, па сутнасьці, абвясьцілі грамадзянскую вайну большасьці сваіх грамадзян. Цяпер ад дзяржавы паходзіць небясьпека для соцыюму.
4. Беларуская вясна — гэта рэвалюцыя росту чаканьняў. Апошнія 10 гадоў сярэдні заробак у Беларусі рэальна зьменшыўся. Лукашэнка стаў для большасьці беларусаў сымбалем застою і безнадзейнасьці.
5. Улада страціла маральны аўтарытэт. Падзеі апошніх 100 дзён разбурылі ілюзіі большасьці насельніцтва адносна таго, што такое насамрэч лукашэнкаўская дзяржава. Цяпер для беларусаў улада несправядлівая, амаральная. Таму беларуская рэвалюцыя, як і ўкраінская 2014 году, стала рэвалюцыяй годнасьці.
6. Улады страцілі манаполію на інфармацыю, зьяўленьне новых мэдыя, сацыяльных плятформаў, разбурылі старую сыстэму камунікацый існага рэжыму з грамадзтвам. І гэта стала важным чыньнікам грамадзкага пад’ёму.
7. Лукашэнка пераацаніў фактар сілы дзяржаўнай машыны. Адзіным адказам на новыя выклікі сталі палітычныя рэпрэсіі. Улады вырашылі, што легітымнасьць рэжыму можна забясьпечыць з дапамогай выключна грубай сілы. Што найбольш характарызуе іх няздольнасьць адаптавацца да новай рэальнасьці.
8. Адбылося разбурэньне мадэлі карпаратыўнай дзяржавы. У момант крызісу ўся старанна збудаваная сыстэма прадзяржаўных «грамадзкіх» арганізацый пасыпалася. Вы што-небудзь чулі пра ролю БРСМ, «Белай Русі» падчас гэтых падзей? На дзяржпрадпрыемствах шмат людзей павыходзілі з ФПБ. Ненадзейнай аказаліся царква. Галоўным абаронцам рэжыму выступае АМАП.
9. За некалькі месяцаў адбылася паскораная сацыялізацыя грамадзтва. Абываталі раптам ператварыліся ў грамадзян. Народ стаў палітычным суб’ектам, чаго ніяк ня хоча прызнаваць рэжым.
10. За апошнія месяцы ў Беларусі сфармавалася грамадзянская супольнасьць. Запрацавалі гарызантальныя сувязі. Створаная вялікая інфраструктура грамадзкага руху, якая ўключае ў сябе супольнасьці дамоў, мікрараёнаў, адпаведныя чаты для іх камунікацый.
11. Адбыўся завяршальны працэс станаўленьня беларускай нацыі. Звычайна нацыя фармуецца ў змаганьні з вонкавым ворагам ці апанэнтам (імпэрыя, мэтраполія). У беларускім выпадку дафармаваньне нацыі адбылося ў выніку барацьбы з кіроўным рэжымам. Гэта яшчэ адзін з парадоксаў беларускай рэвалюцыі.
12. Аднак пратэставы настрой грамадзтва, «паўстаньне масаў», не ператварыўся ў «крызіс вярхоў», не прывёў да расколу элітаў. А такі раскол, па ўсіх тэорыях, — неабходная ўмова для перамогі рэвалюцыі. Разьлік на тое, што пад маральна-псыхалягічным ціскам народу дзяржаўны апарат пачне развальвацца ці пераходзіць на другі бок барыкад, не апраўдаўся. Бо ў Беларусі аўтарытарны рэжым моцны і кансалідаваны. Ніводзін дзяржаўны інстытут не выбіраецца народам, не кантралюецца народам. Усе яны абсалютна стэрыльныя ад іншадумства. Ніякіх пунктаў апоры для апанэнтаў рэжыму ў дзяржапараце не існуе. Існуе жорсткая вэртыкаль улады, якую фармуе зьверху пэрсанальна Лукашэнка. Дзяржаўны апарат ніяк не залежыць ад народу, таму і не рэагуе на яго патрабаваньні, а захоўвае ляяльнасьць таму, кім ён створаны.
13. У супрацьстаяньні рэвалюцыі адбыўся дэфолт дзяржаўных функцый — дзяржаўныя інстытуты перасталі выконваць свае абавязкі. Фактычна зьнішчаецца зьнешняя палітыка Беларусі, краіна страчвае міжнародную суб’ектнасьць. Канчаткова разбурана прававая сыстэма, інстытуты правасудзьдзя, без чаго існаваньне паўнавартаснай сучаснай дзяржавы немагчымае. Ніякія законы цяпер у Беларусі ня дзейнічаюць.
У краіне пасьлядоўна зьнішчаюцца структуры бізнэсу, культуры (Купалаўскі тэатар), спорту, падазраваныя ў неляяльнасьці да кіроўнага рэжыму.
То бок адбываецца самапазбаўленьне дзяржавы ад сваіх функцый, застаюцца толькі тыя зь іх, якія забясьпечваюць захаваньне ўлады. Дзяржаўныя інстытуты, закліканыя задавальняць патрэбы грамадзтва, на вачах пераарыентуюцца на самаабслугоўваньне, абарону ўласных інтарэсаў ад прэтэнзій з боку грамадзтва. Адбылася рэдукцыя дзяржавы да палітычнага рэжыму.
14. Лукашэнка, які чвэрць стагодзьдзя быў гарантам стабільнасьці, цяпер парадаксальным чынам стаў галоўным чыньнікам дэстабілізацыі беларускага грамадзтва. Прычым цяпер яму ня важна, у якім вобразе ён увойдзе ў беларускую гісторыю. Прага ўлады і помсты ўсім, хто ёй пагражае, зацямніла ўсё. Дзеля ўтрыманьня ўлады ён гатовы пакінуць выпаленую зямлю, руіны.

15. Дасюль Лукашэнка праз голаў усіх дзяржаўных інстытутаў, намэнклятуры апэляваў да народу, на падставе народнай падтрымкі трымаўся ягоны рэжым аднаасобнай улады. Цяпер, калі грамадзкая падтрымка зьнікла, ён вымушаны абапірацца на дзяржаўны апарат. Гэта значыць, што роля, палітычная вага намэнклятуры ўзрастае. Невыпадкова Лукашэнка нават дэманструе жаданьне дзяліцца ўладай з чыноўнікамі.
16. Эвалюцыя рэжыму адбываецца ў кірунку мілітарызацыі. Сілавікі сталі дзяржаваўтваральным элемэнтам лукашэнкаўскай сыстэмы. І яны будуць прэтэндаваць на сваю долю ўлады.
17. Сто дзён краіна жыве ў стане грамадзянскай вайны. Гэтая вайна ўжо не халодная. Ёсьць забітыя, сотні зьбітых і пакалечаных, каля 25 тысяч затрыманых. Такога ўзроўню палітычнага тэрору Беларусь ня ведала з часоў нацыстоўскай акупацыі. Беларусь перажывае гуманітарную катастрофу.
18. Беларускае грамадзтва атрымала цяжкую псыхалягічную траўму. Мы маем траўмаваны соцыюм. З посттраўматычным сындромам яму давядзецца жыць бліжэйшыя гады.
19. Беларусь уступіла ў пэрыяд пэрманэнтнага сацыяльна-палітычнага крызісу, які сілавым шляхам ня вырашыцца. Для палітызаванага грамадзтва, якое прыйшло ў рух, напрыклад, любая электаральная кампанія нясе ў сабе пагрозу новага выбуху. Цяпер ужо праводзіць выбары ў краіне так, як раней, уладам ня ўдасца. А наперадзе хутка мясцовыя выбары, плянаваны рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі.
20. Вельмі цікавую і слушную ацэнку беларускай рэвалюцыі даў вядомы брытанскі палітоляг Эдвард Лукас: «Цяперашнія падзеі — гэта рух наўздагон. Вы даганяеце цягнік, які прапусьцілі ў 1990-я. Гэта, так бы мовіць, апошняе рэха рэвалюцыяў 1989–1991 гадоў, якія пакончылі з камуністычнай уладай».
Чаму Лукашэнка памыляецца ў прагнозах?

Аляксандр Лукашэнка апошнім часам тройчы памыліўся ў сваіх прагнозах адносна вынікаў выбараў у іншых краінах. Мінулым годам ён упэўнена прадказваў перамогу Пятра Парашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. Зусім нядаўна Лукашэнка прагназаваў перамогу Дональда Трампа на выбарах у ЗША. 13 лістапада ён выказаў упэўненасьць у перамозе Ігара Дадона ў прэзыдэнцкай кампаніі у Малдове. І ўсе разы пальцам у неба.
У чым прырода памылак Лукашэнкі?
У ягонай галаве не ўкладваецца, як гэта дзейны прэзыдэнт можа прайграць выбары. Паводле ягоных уяўленьняў, улада для таго і існуе, каб утрымліваць яе з дапамогай сілы. Як тое адбываецца ў Беларусі. І каб дзейны прэзыдэнт дабраахвотна прызнаў паразу і саступіў уладу – гэта, паводле ягонага сьветапогляду, зьяўляецца нонсэнсам. Таму і пастаянныя памылкі.
Недастатковая ляяльнасьць.
Юрыя Сянько вызвалілі ад абавязкаў старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту. Хоць Мытны камітэт і не зусім можна назваць сілавой структурай, тым ня менш з пачатку беларускай рэвалюцыі Лукашэнка вызваліў ад сваіх пасадаў сакратара Савету бясьпекі (двойчы), старшыню КДБ, старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю, генэральнага пракурора, міністра ўнутраных спраў.
Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што часта бывае так: спачатку зьяўляецца паведамленьне аб прызначэньні чыноўніка на новую пасаду, і толькі потым — аб вызваленьні яго ад папярэдняй адказнай пасады.
Так было з ранейшым сакратаром Савету бясьпекі Валерыем Вакульчыкам, міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым і яго намесьнікам Аляксандрам Барсуковым. І вось цяпер тую ж апэрацыю зрабілі зь Юрыем Сянько. Чаму так? Лукашэнка цяпер моцна залежыць ад ляяльнасьці вышэйшай намэнклятуры. Таму інфармацыя пра адстаўку маскіруецца інфармацыяй пра новае прызначэньне. Каб саломкі падаслаць.
Гэтым жа можна патлумачыць, што адказныя ў мінулым чыноўнікі — былы генэральны пракурор Аляксандар Канюк і былы сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў — прызначаныя адпаведна пасламі Беларусі ў Армэніі і Азэрбайджане. Усё чынавенства павінна бачыць, што Лукашэнка ня кідае высокіх начальнікаў. Для Канюка і Раўкова гэтыя прызначэньні — ганаровая адстаўка.
Яшчэ важны момант. Сянько прызначаны амбасадарам у Кітаі. Гэта вельмі адказная пасада. Больш дарэчы было б прызначыць туды чыноўніка трохі вышэйшага рангу. Напрыклад, у беларускай герархіі генэральны пракурор (Аляксандар Канюк) ці сакратар Савету бясьпекі (Андрэй Раўкоў) — больш высокі ранг, чым старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту. Тым ня менш Сянько прызначаны амбасадарам у Кітай, а Канюк і Раўкоў — адпаведна пасламі ў Армэнію і Азэрбайджан. То бок у краіны значна менш важныя.
Што гэта азначае? Што ляяльнасьць Аляксандра Канюка і Андрэя Раўкова выклікае ў Лукашэнкі сумненьні. І іх вызваленьне зусім нядаўна з адказных пасадаў было зусім не выпадковым.
То бок галоўная прычына ўсіх ператрусаў у вышэйшых эшалёнах улады — недастатковая ляяльнасьць. Усе астатнія чыньнікі адыходзяць на другі плян.
Размова Наташы і Дзімы. Некалькі высноваў скандальных зьліваў
Апошнімі днямі тэлеграм-каналы адзін за адным выкладваюць аўдыёзапісы тэлефонных размоваў, на якіх гучаць галасы, падобныя да галасоў людзей, набліжаных да Лукашэнкі (нібыта Дзьмітрый Баскаў размаўляе зь Дзьмітрыем Шакутам і Натальляй Эйсмант). Лукашэнка сам быў вымушаны рэагаваць і паабяцаў расказаць праўду наступным тыднем.
Зьмест размоваў вельмі непрыемны для ўладаў. З словаў Лукашэнкі высьветлілася, што ім спатрэбіцца цэлы тыдзень, каб падрыхтаваць нейкую вэрсію, якая б выглядала праўдападобна і абельвала людзей, чые галасы гучаць на аўдыёзапісах. Самы просты адказ на гэтыя зьлівы — усё няпраўда, хлусьня, гэта мантаж, зроблены заходнімі спэцслужбамі. Але каб гэта давесьці, ня трэба чакаць цэлы тыдзень.
У сучасную эпоху апярэдзіць праціўніка на некалькі дзён — значыць перамагчы ў інфармацыйнай вайне. І вэрсія, агучаная праз тыдзень, будзе мала каму цікавая. Да таго ж рэпутацыя Лукашэнкі і ягонага бліжэйшага атачэньня вельмі нізкая. Таму, што б яны ні сказалі, будзе ўспрымацца большасьцю грамадзкасьці з дакладнасьцю да наадварот.
Першае пытаньне, якое ўзьнікае: хто запісаў і зьліў? Беларускія спэцслужбы ў піку Лукашэнку? Верагодна, аднак людзі, якія гэта зрабілі, рызыкуюць жыцьцём. Такое не даруецца. Тым больш, іх ня так ужо складана вылічыць.
Расейскія спэцслужбы? Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Сяргей Нарышкін увесь час выкрывае змовы Захаду супраць Беларусі. Дый цяжка ўявіць, каб расейскія спэцслужбы зьлівалі інфармацыю тэлеграм-каналу «Нехта», які ў Маскве лічаць галоўным правадніком «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі.
Заходнія спэцслужбы? Больш верагодна.
Зьлітыя тэлефонныя размовы вельмі падобныя да праўды. Гледзячы па ўсім, слухаюць старшыню фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава. Менавіта голас, падобны да ягонага, гучыць у абодвух аўдыёзапісах.
Пра што мы даведаліся з гэтых запісаў, пры ўмове, што яны праўдзівыя? Што фэдэрацыя хакею Беларусі, як і хакейная каманда прэзыдэнта — гэта ня толькі пра хакей. Гэта «дах» для нейкіх баявых груп па расправе з апанэнтамі Лукашэнкі. На тле абмеркаваньня пытаньня пра перанос чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году зь Беларусі ў іншую краіну гэтая інфармацыя вельмі актуальная.
Яшчэ адна важная выснова. Доўгі час пра беларускую апазыцыю пісалі словамі клясыка: вузкае кола гэтых рэвалюцыянэраў, страшна далёкія яны ад народу.
Цяпер тое самае можна казаць пра бліжэйшае атачэньне Лукашэнкі. Толькі слова «рэвалюцыянэры» варта замяніць на «рэакцыянэры». Глядзіце, хто наводзіць «парадак» у дварах сталіцы: прэсавая сакратарка прэзыдэнта, адказная за ідэалягічную працу ў дзяржаве, старшыня фэдэрацыі хакею, намесьнік міністра ўнутраных спраў. Пад дахам і кантролем начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта і самога кіраўніка МУС. Больш няма каму? Ня хочуць нагружаць АМАП, даюць яму адпачыць у будзённыя дні? І выходзіць, што замяніць амапаўцаў няма каму?
Самі ўдзельнікі гэтай апэрацыі разглядаюць яе як прыгоду, прыкол, «развлекуху». Так, паехаць па гораду пад аховай супрацоўнікаў МУС «пабалдзець» зь віном «Масандра». А хто будзе супраціўляцца, то «забіраць» і «пакаваць» у багажнік. Усё гэта зь вясёлым сьмехам. На тле забойства Рамана Бандарэнкі гэта выглядае асабліва злавесна.
Што паказаў новы фармат пратэсту

Сёньня акцыя пратэсту прайшла ў новым фармаце. Пратэставалі лякальна па мікрараёнах. Пакуль рана падводзіць нейкія вызначальныя вынікі. Можна казаць толькі пра папярэднія высновы.
Найперш, трэба зазначыць, што зьмена тактыкі была вымушаная, пад уплывам таго, што мінулым разам сабрацца ў адным месцы Менску не атрымоўвалася. Фактычна грамадзтва вярнулася да таго фармату, які ладзіўся ў цяпер ужо гістарычныя дні 9-11 жніўня. Тады таксама пратэст насіў лякальны характар.
Плюсы новага фармату.
- Прасьцей дабірацца, ня трэба далёка ехаць ці ісьці. Прыпыненьне працы метро, іншага грамадзкага транспарту не моцна ўплывала на масавасьць акцыі. Да яе магло далучыцца больш людзей сталага веку, для якіх шматкілямэтровыя маршы – справа нялёгкая.
- Такі фармат стварае больш цяжкасьцяў для амапаўцаў. Ім трэба ўвесь час перамяшчацца, шукаць месца збору людзей, якія хутка мяняюць месцы дыслякацыі.
- У выніку гэтага затрыманых аказалася менш, чым звычайна.
Але ёсьць і мінусы.
- Цяжка падлічыць, колькі насамрэч людзей выйшла на марш.
- Не ўсе змаглі знайсьці сваю калёну.
- Няма адчуваньня агульнай еднасьці, ўражаньня, што “сваіх” шмат, што яны – большасьць.
За ящик «Массандры»
Karbalevich
Государство, лишенное правосудия, есть не что иное, как шайка разбойников.
Блаженный Августин

Информация о том, что задержанным на акциях протеста белорусам сотрудники МВД ставили на одежду и тело цветные метки, очень показательна.

Это такая зримая примета политической, правовой сегрегации, фактически введенной в стране. Иначе говоря, все, кто против Лукашенко, объявлены пораженными в правах. Законы и Конституция на них не распространяются.

Их можно не только сажать за решетку, бить, не впускать на территорию Беларуси, но скоро будут лишать гражданства. Вот в жилом комплексе «Новая Боровая», отличившемся активной позицией проживающих там граждан, на некоторое время отключили воду и отопление. Чтобы не забывали, в какой стране живут.

Политическая сегрегация

А вот и самый вопиющий пример политически-правовой сегрегации. До сих пор не возбуждено уголовное дело в связи с убийством Романа Бондаренко. Власти отказываются начать хотя бы чисто формальную обязательную процедуру. И мы имеем правовой нонсенс: убийство есть, а уголовного дела нет. Зато возбуждено уголовное дело в отношении врача, обнародовавшего медицинский документ, который опроверг ложь властей, будто Роман был пьян. А также привлечена к уголовной ответственности журналистка TUT.BY Катерина Борисевич, опубликовавшая этот документ. Власти взяли новый рубеж надругательства над правом. Осталось пришить всем противникам Лукашенко желтую звезду на одежду, как делали нацисты в отношении евреев.

Новые санкции Запада

Судя по всему, в странах Запада происходит медленная переоценка ситуации в Беларуси. Сразу после жестких политических репрессий режима Лукашенко в первые дни после выборов ЕС и США ввели санкции, которые можно назвать символическими. Это были визовые ограничения плюс запрещение финансовых операций в отношении ближайшего окружения Лукашенко. Там все еще оставались иллюзии, что он сам хоть и диктатор, но является защитником суверенитета Беларуси от российской экспансии.

Теперь, как можно предполагать, эти иллюзии рассеялись. Сжигание официальным Минском всех мостов в отношениях с Западом и призыв к Путину ввести российские войска для защиты власти Лукашенко все расставили по своим местам. ЕС и США созревают для введения экономических, возможно, секторальных санкций в отношении белорусского режима. На днях американская Палата представителей одобрила «Акт о демократии, правах человека и суверенитете Беларуси». Документ расширяет полномочия президента США по введению санкций в отношении правящего здесь режима. Евросоюз заявил о подготовке третьего пакета санкций против официального Минска, под которые могут попасть не только государственные компании, но и бизнесмены и частные фирмы, связанные с Лукашенко.

Возрос политический вес номенклатуры

Любопытные процессы происходят в высших эшелонах власти. Только несколько штрихов.

На совещании 16 ноября Лукашенко призвал парламент и правительство взять на себя больше полномочий и решить государственные проблемы, которые он теперь вынужден решать сам. Интересный поворот. Ибо до сих пор все происходило с точностью до наоборот. Лукашенко забирал себе все полномочия.

В чем причина такого кульбита? До сих пор Лукашенко апеллировал к народу, получая его поддержку, через голову всех государственных институтов. Это позволяло ему держать правящую номенклатуру в «черном теле». А теперь ситуация радикально поменялась. В последние месяцы не народ, а номенклатура, госаппарат стал главной опорой власти Лукашенко. Их политический вес возрос. Лукашенко это почувствовал. Он понимает, что высшее чиновничество хотело бы получить соответствующее влияние на принятие политических решений. Потому и прозвучало это предложение.
Но для Лукашенко это скорее игра, имитация. Дело не только в том, что он не собирается никому передавать даже толику власти, ибо это противоречит его натуре. Проблема глубже. Для перераспределения полномочий между другими государственными органами такие органы должны существовать в реальности, а не только номинально. Парламент должен быть избран народом, а не назначен. Это кто, Маша Васильевич будет решать государственные задачи?

Должно быть не техническое правительство, как сегодня, а самостоятельный орган, опирающийся на парламентское большинство. Ибо, глядя на тех чиновников, которые тупо записывают каждое слово Лукашенко, трудно представить их государственными деятелями.

Должен быть независимый суд.

Ничего подобного в стране нет. За 26 лет в Беларуси реально функционировал только институт президента. Все остальные органы существовали лишь номинально, как простые ретрансляторы. В итоге мы имеем политическую пустыню. И сейчас в этой пустыне Лукашенко хочет, чтобы что-то начало расти. Для перераспределения полномочий нужно изменить всю систему.

Почетные отставки

Еще один сюжет на тему возросшей роли номенклатуры. В отставку отправлен еще один руководитель силовой структуры. Юрий Сенько освобожден от должности председателя Государственного таможенного комитета и назначен послом в Китай. Очень знаменательно, что с начала белорусской революции Лукашенко перетасовал чуть ли не весь руководящий состав силового блока. Он отправил в отставку госсекретаря Совета безопасности (дважды), председателя КГБ, председателя Комитета государственного контроля, генерального прокурора и министра внутренних дел.

Примечательно, что в последнее время сначала идет сообщение о назначении чиновника на новый, как правило, более низкий пост, а уже потом — об увольнении его с прежней ответственной должности. Так было с бывшим госсекретарем Совбеза Валерием Вакульчиком, министром внутренних дел Юрием Караевым и его заместителем Александром Барсуковым. И теперь такую же операцию проделали с Юрием Сенько. Почему так? Это еще раз подтверждает, что Лукашенко сейчас сильно зависит от лояльности топ-номенклатуры. Поэтому информация об отставке маскируется информацией о новом назначении. Чтобы соломку подстелить.

Назначение в прошлом высоких чиновников — бывшего генерального прокурора Александра Канюка, бывшего госсекретаря Совета безопасности Андрея Равкова, бывшего председателя Государственного таможенного комитета Юрия Сенько послами соответственно в Армению, Азербайджан и Китай является определенной демонстрацией. Номенклатура должна видеть, что Лукашенко не бросает ее высокопоставленных представителей, они получают почетную отставку.

Разговор «Наташи» и «Димы»

Грандиозным скандалом прошедшей недели стало обнародование в телеграм-каналах аудиозаписи телефонных разговоров людей, голоса которых похожи на приближенных Лукашенко. 18 ноября в сети появилась запись телефонного разговора, на которой, как предполагают, могут звучать голоса председателя федерации хоккея Дмитрия Баскова и упоминаемого в похищении убитого Романа Бондаренко Дмитрия Шакуты. 19 ноября была ообнародована аудиозапись, на которой звучат голоса, похожие на голоса Баскова и пресс-секретаря Лукашенко Натальи Эйсмонт.

Разговор «Наташи» и «Димы» – это поистине документ эпохи. Содержание переговоров очень неприятно, саморазоблачительно для властей. Удар пришелся в яблочко, режим пребывает в ступоре, шоке. Это видно по реакции Лукашенко. Он был растерянным, пообещал сказать правду на следующей неделе. Иначе говоря, властям понадобится целая неделя, чтобы подготовить версию, которая выглядела бы правдоподобно и обелила бы людей, голоса которых слышны на аудиозаписях.

Но в современную эпоху оказаться на несколько дней впереди противника — значит выиграть информационную войну. А анонсированная через неделю версия, думаю, мало кого заинтересует.

Не стал бы строить предположения о том, кто записывал и сливал аудиозаписи телефонных разговоров. Более интересно их содержание, ибо голоса и стилистика речи предполагаемых собеседников оставляют мало сомнений в их истинности.
Итак, что мы узнали из этих записей, если они верны? Что федерация хоккея Беларуси, а также хоккейная команда президента — это не только про хоккей. Это «крыша» для боевой группировки, созданной для расправы с оппонентами Лукашенко. На фоне обсуждения переноса чемпионата мира по хоккею 2021 года из Беларуси в другую страну эта информация очень актуальна.

Еще один важный вывод. Белорусскую оппозицию долгое время описывали словами классика: узок круг этих революционеров, страшно далеки они от народа. То же самое теперь можно сказать о ближайшем окружении Лукашенко. Только слово «революционеры» следует заменить словом «реакционеры».

Лукашенко недавно говорил, что в Минске создано 500 дружин, которые по дворам проводят «зачистку», срезают бело-красно-белые флаги и пр. Так вот, сейчас из этих телефонных разговоров следует, что дружина-то всего одна. И состоит она из приближенных к Лукашенко людей. «Порядок» во дворах столицы наводят пресс-секретарь президента, отвечающая за идеологическую работу в государстве, председатель федерации хоккея, замминистра внутренних дел стоит «на шухере». И все это под личным контролем начальника службы безопасности президента, главы МВД. Причем последний, как следует из обнародованной аудиозаписи, разговаривал по поводу «операции» «понятно с кем». Кто мог быть выше тогдашнего министра, можно легко догадаться. Иначе говоря, кроме ближайшего окружения Лукашенко, заниматься грязным делом в стране просто некому.

Теперь о моральной стороне всей этой истории. Итак, люди из ближайшего окружения Лукашенко нашли нетривиальный способ развлечения. Участники операции считают ее приключением, приколом. Так, поездить по городу под охраной милиции, потусоваться, «побалдеть», заправившись вином «Массандра», подаренным российским послом. Как удачно заметили в социальных сетях, «дворня стала ездить в народ на сафари». Это такая эстетика дворянской лакейской.

А тех, кто будет сопротивляться, то, по словам женщины, голос которой на записи, их следует «забирать» и «паковать». «В багажник», — как заметил ее собеседник. Все это с веселым смехом. На фоне убийства Рамана Бондаренко это выглядит особенно зловеще.

Сегодня даже трудно представить, какая моральная бездна, какое дно нравственной мутации этого режима откроется после его краха.

Что показал новый формат протеста

Воскресная акция протеста 22 ноября прошла в новом формате. Протестовали локально по микрорайонам. Прежде всего, следует отметить, что смена тактики была вынужденной, она произошла под влиянием того, что в прошлые разы в Минске не получилось собраться в одном месте, ибо ОМОН всячески этому препятствовал. Фактически, граждане вернулись к тому формату, который имел место в исторические дни 9-11 августа. Тогда тоже протест был локальным.

Некоторые предварительные выводы. Плюсы нового формата:

— легче добраться до места сбора, не нужно далеко ехать или идти. Прекращение работы метро и другого общественного транспорта не сильно повлияло на массовость акции. К ней могли присоединиться и более пожилые люди, для которых многокилометровые марши являются нелегким испытанием;

— такой формат создает больше трудностей для ОМОНа. Ему нужно постоянно перемещаться, искать место сбора людей, которые быстро меняют локации;

— в результате задержанных стало меньше, чем обычно.

Но есть и минусы:

— сложно подсчитать, сколько людей на самом деле вышло на акцию;

— не всем удалось найти свою колонну;

— у протестующих нет ощущения всеобщего единения, впечатления, что «своих» много, что они — большинство.
Чаму першы «круглы стол» Васкрасенскага скончыўся правалам
Даўно абяцаны «круглы стол» імя Юрыя Васкрасенскага нарэшце адбыўся. Яго шырока рэклямавалі дзяржаўныя мэдыя, трактавалі як пачатак шырокага дыялёгу ў беларускім грамадзтве. Сам Юры шмат апавядаў, якую вялікую цікавасьць выклікае ягоная ідэя, казаў, што зь ім шмат хто зьвязваецца і хацеў бы паўдзельнічаць у гэтым гістарычным мерапрыемстве.
І вось яно нарэшце адбылося. Вынік, скажам вельмі мякка, аказаўся зусім не пераканаўчы. А калі больш дакладна, то проста кур’ёзны.
У гэтым «гістарычным» «круглым стале» ўдзельнічалі аж чатыры (!) чалавекі. Разам з самім Юрыем Васкрасенскім. Іншыя ўдзельнікі: былы старшыня назіральнай рады «Тэхнабанку» Ўладзіслаў Кацарэнка, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц, былы ўдзельнік кампаніі Валера Цапкалы Мікалай Серыкаў.
Каго яны прадстаўлялі, незразумела. Гледзячы па ўсім, самі сябе. Віктар Чайчыц прадставіўся як прыхільнік Лукашэнкі. Але незразумела, ці ўпаўнаважылі яго выступаць ад імя ўлады.
Удзельнікі мерапрыемства казалі пра неабходнасьць шукаць згоду. Сам Юры Васкрасенскі наважыўся нават заклікаць да вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Васкрасенскі, які арганізаваў круглы стол пасьля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, заклікаў улады амніставаць палітвязьняў
Галоўная выснова: можна канстатаваць грандыёзны правал праекту «круглага стала» імя Юрыя Васкрасенскага. Высьвятляецца, што кіроўны рэжым ня здольны нават на нейкую больш-менш уцямную імітацыю. У 9,5-мільённай краіне знайшлі толькі чатырох чалавек, якія адважыліся (ці іх вымусілі) паўдзельнічаць у гэтай ня вельмі чыстай справе.
Канечне, сабраць прыхільнікаў Лукашэнкі з БРСМ, ФПБ, «Белай Русі», саюзу жанчын і іншых праўладных арганізацый і абвясьціць гэта дыялёгавай пляцоўкай — не праблема. Але ж увесь фокус у тым, як прыцягнуць туды нейкіх фігур, якіх хоць з нацяжкай можна было б прыпісаць да другога боку беларускага канфлікту. А вось з гэтым якраз нічога не атрымліваецца. Што і засьведчыла сёньняшняе паседжаньне.
У чым памылка Лаўрова

Усе разважаньні Сяргея Лаўрова ў Менску пра арганізацыю Захадам “каляровай рэвалюцыі” ў Беларусі – гэта, на мой погляд, не толькі сьвядомае імкненьне стварыць патрэбную Маскве карціну, выдаць жаданае за існае. Не выключаю, што расейская эліта ў гэта шчыра верыць.
Галоўная праблема Крамля палягае ў тым, што ён не можа прызнаць відавочны факт: у Беларусі зьявіўся новы суб’ект палітыкі – беларускі народ. Усьведамленьне гэтай новай рэчаіснасьці супярэчыць мэнталітэту расейскай эліты. Маўляў, як гэта народ можа стаць суб’ектам палітыкі, мець права голасу? Такога не можа быць па вызначэньню. Доля народа – быць толькі аб’ектам маніпуляцый. Як гэта эфэктыўна робяць расейскія тэлеканалы з уласным народам. І калі ў Беларусі нешта пайшло не так, то ў Крамлі прыходзяць да простых высноваў: грамадзяне Беларусі сталі аб’ектам маніпуляцыі Захаду, кіраваныя Польшчай тэлеграм-каналы зьбілі наіўных беларусаў з правільнага шляху.
Што трэба рабіць? Даслаць у Менск расейскіх піяршчыкаў, каб яны вярнулі братам любоў да свайго правадыра.
Аднак з гэтага чамусьці нічога не атрымалася. Звыклыя схэмы не працуюць, бо Крэмль адмаўляецца прызнаць нязвыклую для іх рэальнасьць.
«Апэрацыя прыкрыцьця». Карбалевіч пра заяву Лукашэнкі наконт Канстытуцыі
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы. «Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзыдэнтам працаваць ня буду», — сказаў ён.
Ня першы раз Лукашэнка выказвае падобную думку — што новая Канстытуцыя патрэбная для новага прэзыдэнта. Напрыклад, 1 сакавіка 2019 году, падчас «Вялікай размовы», ён казаў, што зьмены ў Асноўным законе павінны адбыцца пасьля бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбараў.
Яшчэ Лукашэнка тлумачыў, што новую Канстытуцыю ён рыхтуе для свайго пераемніка, паўнамоцтвы якога будуць абмежаваныя. Бо, маўляў, нельга абы-каму давяраць такую вялізную ўладу.
Цяпер Лукашэнка ўсё гэта паўтарыў. Прычым у момант, калі ў краіне адбываецца рэвалюцыя. Аднак тыя пляны, якія зьявіліся 1-2 гады таму, ён мяняць не зьбіраецца.
На што варта зьвярнуць увагу? Пра канстытуцыйную рэформу шмат разважаюць высокія чыноўнікі, дзяржаўныя мэдыя, шмат разоў падымаў гэтую тэму і міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Аднак за гэтыя месяцы ніякага афіцыйнага праекту новага варыянту Канстытуцыі ў публічнай прасторы не зьявілася. Усё адбываецца ў глыбокай таямніцы.
Няма і ніякага графіку канстытуцыйнай рэформы. Незразумела, хто будзе зацьвярджаць новую Канстытуцыю, калі, ці будзе рэфэрэндум па гэтым пытаньні, зь якой даты яна ўступіць у дзеяньне, калі адбудуцца новыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Адказаў на гэтыя пытаньні няма.
Дарэчы, адсутнасьць дакладнага альгарытму транзыту — гэта адзін з праблемных момантаў у беларуска-расейскіх адносінах. Бо, гледзячы па ўсім, Лукашэнка абяцаў Пуціну ў Сочы, што дзеля заспакаеньня беларускага грамадзтва неадкладна прапануе беларусам такі графік. Цяпер Лукашэнка ад гэтага ўхіляецца.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у дзяржаўных установах, аблвыканкамах зьявіўся нейкі варыянт праекту Асноўнага закону. Але зьмены ў органах дзяржаўнага кіраваньня там мінімальныя, паўнамоцтвы прэзыдэнта застаюцца амаль нязьменнымі. З выступу Лукашэнкі ў шпіталі вынікае, што ён супраць нават такой нявіннай прапановы, як пераход да прапарцыйнай сыстэмы выбараў. Маўляў, яна будзе расколваць грамадзтва. Таму становіцца больш зразумелай ягоная рэпліка на нарадзе 16 лістапада, што «Канстытуцыю ламаць ня трэба».
Атрымліваецца, што ўся гэтая гульня ў канстытуцыйную рэформу вядзецца дзеля адцягваньня ўвагі ад галоўнага пытаньня, якое спараджае палітычны крызіс у краіне — пытаньня пра легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта такая апэрацыя прыкрыцьця, дымавая заслона.
І яшчэ адна важная рэпліка ад Лукашэнкі: «Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзыдэнтам працаваць ня буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў».
Гэта асаблівасьць палітычнага стылю Лукашэнкі — выказваць цьверджаньне ў форме адмаўленьня. Калі б ён яшчэ не казаў пра недапушчальнасьць фабрыкацыі выбараў, то, можа, яшчэ хтосьці і даў бы веры, што Канстытуцыю ён пад сябе ня робіць. А так — сачыце за адмаўленьнямі Лукашэнкі. Шмат што зразумееце.
Вайна кампраматаў

Пасьля таго, як у інфармацыйную прастору былі зьліты тэлефонныя перамовы “Наташы і Дзімы”, Лукашэнка заявіў на “Гомсельмашы”: “На наступным тыдні ўсё раскажам. Паверце, будзе вельмі цікава". Усе чакалі, што будуць выкладзены сапраўдныя перамовы гэтых пэрсанажаў, ці стануць абвяргаць тое, што зьявілася ў тэлеграм-каналах, маўляў, фальсыфікацыя.
Аднак, высьветлілася, што ніхто аспрэчваць удзел бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі ў пагроме сталічных двароў не зьбіраецца. Аказваецца, вырашылі перабіць гэтыя зьлівы іншымі зьлівамі. Знаходзячыся ў шпіталі №6, Лукашэнка прывёў вытрымкі з нібыта выступу прэм’ера Польшчы, перамоваў міністраў замежных спраў Украіны і Нямеччыны, а таксама адну рэпліку Сьвятланы Ціханоўскай. Аказалася непераканаўча. Калі б гэта былі аўдыёфайлы з галасамі згаданых персанажаў - гэта адна справа. А пераказ іх Лукашэнкам выклікае сур’ёзны сумнеў. Тым больш, што ўвесь гэты нібыта “кампрамат” быў хутка абвергнуты.
Сумнеў выклікае усё, што цяпер кажа Лукашэнка. Вось, напрыклад, ён сьцвярджае, што затрыманы доктар Арцём Сарокін, сфальсыфікаваў мэдычны дакумэнт, маўляў, насамрэч забіты Раман Бандарэнка быў пьяны. Ягоная маці перадала рэдакцыі «Нашай Нівы» копію лабараторнага аналізу крыві сына. Зь яго вынікае, што этылавага сьпірту ў крыві Рамана Бандарэнкі не было.
Лукашэнка не разумее, што ў інфармацыйную эпоху відавочную няпраўду лёгка абвергнуць. Тым больш зьдзіўляе ягоная лёгіка: калі чалавек пьяны, то яго можна забіваць.
Першае рэха візыту Лаўрова
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня лякарні № 6 заявіў, што ніколі не прасіў расейскае кіраўніцтва аб дапамозе. Паводле яго, Уладзімір Пуцін, даведаўшыся пра падзеі ў Беларусі, сам прапанаваў падставіць плячо.
Па-першае, гэта няпраўда. Пасьля 9 жніўня Лукашэнка шмат разоў публічна прасіў Маскву аб расейскай вайсковай дапамозе супраць вонкавай агрэсіі, казаў пра пагрозу Беларусі з тэрыторыі Польшчы і Літвы. А вось той факт, што ён дамагаўся вайсковай падтрымкі Расеі, каб абараніць сябе ад народу, хацеў утаіць. Мусіць, трохі саромеўся. Але Пуцін выдаў усе тайны. 27 жніўня прэзыдэнт РФ у інтэрвію тэлежурналісту Сяргею Брылёву на канале «Россия-1» заявіў: «Аляксандар Рыгоравіч папрасіў мяне сфармаваць пэўную рэзэрву з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што яна ня будзе выкарыстаная да таго часу, пакуль сытуацыя ня будзе выходзіць з-пад кантролю», — сказаў Пуцін.
Наступным днём 28 жніўня Лукашэнка зь вялікім задавальненьнем вітаў гэтую рэпліку Пуціна: «Вы ўчора чулі заяву нашага суседа і майго добрага сябра. Гэта ж не таму, што расейцы хочуць абараніць Беларусь. Слухайце, самі абаронімся. Але мы з прэзыдэнтам Расеі разумеем, што можа быць, калі мы праваронім».
І можна меркаваць, што Лаўроў нагадаў Лукашэнку пра той эпізод. Маўляў, калі вы апынуліся ў крытычнай сытуацыі, маглі страціць уладу, то малілі Пуціна дапамагчы вайсковымі фармаваньнямі. А цяпер адмаўляецеся ад тых абяцаньняў, якія давалі прэзыдэнту Расеі ў Сочы.
Дык вось цяпер Лукашэнка адказаў. Амаль словамі гераіні вядомага савецкага фільму: «Невінаватая я, ён сам прыйшоў».
Атрымліваецца, што Лукашэнка выкрыў увесь непрывабны твар расейскага імпэрыялізму, які, карыстаючыся часовымі цяжкасьцямі найбліжэйшага саюзьніка, працягнуў сваю вайсковую лапу да сьвятой беларускай землі.
А Лукашэнка зноў выступае як абаронца сувэрэнітэту Беларусі. Мастацтва пераабуваньня ў паветры, даведзенае да віртуознасьці.