Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Траянскі конь з чужароднымі раслінамі

Як хутка ўсё мяняецца! У 2012 годзе на тэрыторыі Беларусі рос 301 інвазіўны від раслін, а зараз батанікі налічылі іх ужо 420! Нягледзячы на тое, што наша краіна сур'ёзна змагаецца з чужароднымі шкоднымі раслінамі і траціць на гэта больш за мільён рублёў штогод, колькасць агрэсіўных відаў раслін расце як і плошча захопленых імі зямель, як і экалагічныя і эканамічная страты. 🙁

Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у барацьбу з інвазіўнымі відамі. Перад тым як садзіць нешта новае прыгожае на лецішчы (як у суседа) трэба паглядзець ці няма гэтага віду ў чорным спісе. Сёння яно расце мірна ў гародзе, а заўтра – за плотам.

🌱 Звярніце ўвагу, напрыклад, на сумах аленярогі (воцатнае дрэва), якое з дэкаратыўнымі мэтамі часта высаджваюць ва дварах і на лецішчах. Часта дрэва расце прыгожа ў сваім куточку і нікога не чапае, пакуль ягоную галінку не зламае бура ці вы самі захочаце яго перасадзіць. Тут каварны воцатнік пакажа свой характар. З-пад зямлі за метры ад асноўнага ствала пачнуць прабівацца новыя моцныя парасткі. Колькі чалавек праклінаюць той дзень, калі пасадзілі яго на сваім участку!

Лепш за ўсё наогул адмовіцца ад вырошчвання інвазіўных раслін. Але што ж рабіць, калі яны ўжо растуць у цябе і ты хочаш ласавацца іх ягадамі? Не дапускай распаўсюджвання гэтых раслін: абразай кусты, каб крона фарміравалася не вышэй за два метры, збірай ураджай поўнасцю, бо ягадамі любяць карміцца птушкі, якія і разносяць насенне на лясах, палях і лугах. Калі ты ўжо не плануеш збіраць ураджай, лепш выдалі расліну поўнасцю – выкарчуй і спалі.

📷 Дзякуем за фота сумаха аленярогага Ніне Каралевіч.

#інвазіўныявіды