Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Гэта толькі фрагмент вялікага, шматстаронкавага артыкула, прысвечанага дзейнасці школьнай майстэрні пры вілейскай сямігадовай школе.

Майстэрня паўстала ў 1934–м і вырабляла розныя неабходныя для навучання рэчы. Першапачаткова імкнуліся ўзяцца за ўсё і адразу: ад вымяральных інструментаў да прыладаў працы пры школьным гародзе. Аднак пазней пачалі спецыялізавацца, што дазволіла наладзіць выпуск у вялікіх памерах.

Так, у 1935/36 навучальным годзе школьная майстэрня выпускала цыркулі, лінейкі, транспарціры ды іншыя падобныя прылады ў такіх колькасцях, што забяспечыла імі ўсе школы Вілейскага і Маладзечанскага паветаў. А ў наступным годзе атрымала замовы з Лідскага, Валожынскага ды Навагрудскага паветаў.

Цікава, што да школьных прыналежнасцяў былі аднесеныя таксама звычайныя нажы. Як адзначаецца ў артыкуле, у некаторых сем’ях быў усяго толькі адзін нож і дзеці не маглі ім карыстацца, каб нешта рабіць ці майстраваць. І тады было вырашана пачаць выпуск нажоў, першая партыя якіх налічвала 5000 штук. Трэба заўважыць, што гэта не было камерцыйнае прадпрыемства і плату бралі толькі для пакрыцця коштаў матэрыялу.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #вілейскі #вилейский #школа
Мястэчка Ілля небагатае на помнікі мінулага, нягледзячы на сваю даўнюю гісторыю. Няшмат тут і вартых увагі аб’ектаў – хоць пра некаторыя я ўжо пісаў, а пра іншыя яшчэ напішу.

Тым больш крыўдна назіраць, як паступова занепадаюць тыя помнікі, якія засталіся. Напрыклад, вось гэты дом у цэнтры мястэчка з вельмі цікавай архітэктурай. Ён і ў большым горадзе выглядаў бы годна, а ў маштабах Іллі я б уключыў яго ў топ-5.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #ілья #ілія #ільля #краязнаўства #спадчына #ілля #илья #архітэктура #илия