Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У Вілейцы каля кінатэатру "Мір" усталявалі металічнае дрэва-кантэйнер з дапамогай якога, мы можам сабраць сродкі на лячэньне дзецей з цяжкімі захворваньнямі.

Ідэя ўсталяваць такую малую архітэктурную форму ў нашым горадзе належыць дырэктару кінатэатра Андрэю Дударчыку.

Праэкт «Новая жизнь в обмен на крышечки» дзейнічае ў Беларусі некалькі гадоў. А ва ўсім сьвеце гэтая схема працуе вельмі даўно і эфектыўна ў многіх краінах.

Сутнасьць праекта простая. Людзі не выкідаюць крышкі ад пластыкавых бутэляк, а зьбіраюць іх у адмысловыя кантэйнеры - дрэва ля кінатэатра, адзін з іх.

Пластык з якога робяцца крышкі для пітных напояў якасны, ідзе на перапрацоўку для вырабу іншых пластыкавых рэчаў.

Пластыкавыя крышкі арганізатары акцыі здаюць на пераапрацоўчыя прадпрыемствы, а грошы ідуць на лекаваньне хворых дзяцей, напрыклад анкалогіяй.

Такім чынам, калі не выкідаць крышкі ў сьметніцы, а складаць у канэйнеры:
📍 вы пазбавіце навакольнае асяроддзе ад шкоднага для прыроды пластыка
📍дапаможыце хворым дзецям

Як патлумачыў Андрэй Дударчык:
"Суть проекта - в сборе пластиковых крышек. Их собирают в специальные контейнеры, отдают сырье на переработку, а на вырученные деньги помогают детям с серьезными заболеваниями. От нас получается своего рода косвенная благотворительность без финансовых затрат и с пользой для природы через раздельный сбор различных видов пластика."

#вілейка #вялейка #вилейка #экология #пластик #крышечкивобменнажизнь #крышечкидоброты #крышечкиБеларусь