Помнік Юзафу Пілсудскаму ў Вілейцы.
Фота 1930-1939 гг.
Крыніца: https://vk.com/wilejka
#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #пилсудский #краязнаўства #краеведение #гісторыя #вилейский #помнік #пілсудскі #вілейскі

Наша спадчына
Вельмі цікавы будынак ёсць у вёсцы Сасёнка амаль на самым беразе вадасховішча. На яго сценах захаваліся даволі шматлікія надпісы, зробленыя на працягу апошніх 70 год. Ранейшыя, выбітыя ў камянях, датуюцца 1925 (6?) і 1930 гадамі. Часта падобным чынам муляры абазначалі пачатак будаўніцтва, каб увекавечыць сябе – аднак тут побач адразу два надпісы.
Мяркую, што будынак узводзіўся ў два этапы. Калі прыглядзецца, ніжні слой каменнай муроўкі да ўзроўню вокнаў і пачатку выкарыстання цэглы ў абрамленні адрозніваецца ад верхняга, выкананага ў тэхніцы разынкавай муроўкі. То бок, можна падумаць, што ў 1925–м працягнулі не завершанае раней будаўніцтва.
Трохі, аднак, засмучае дата: 3 мая. У той час яна прыпадае на свята – верагодна, то быў не працоўны дзень. Ды й увогуле, ці мае выбітая дата нейкую большую сувязь са святам, чым простае супадзенне? Сама яна размешчаная ў коле – а побач другое, не запоўненае кола, можа, прызначанае для даты сканчэння будаўніцтва? І што тады значыць выбіты на суседнім камяні 1930 год?.. А з другога боку фасада яшчэ ёсць камень з нейкай ці то манаграмай, ці то, хутчэй, абрэвіятурай – на жаль, не атрымліваецца распазнаць.
Апроч даваенных наведвальнікаў, свае сляды на будынку пакінулі і наступныя пакаленні. Інвентарны нумар з 1962–га, а таксама крэмзанні розных “цюленяў”, якія сёння таксама ўжо сталі пэўнай адзнакай часу…
І апошняе. Найчасцей пішуць, што гэта нейкі гаспадарчы будынак. Але шматлікія і даволі вялікія вокны і пры гэтым даволі вузкія дзверы сведчаць пра тое, што ў яго, хутчэй за ўсё, было іншае прызначэнне.
Крыніца: https://vk.com/wilejka
#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #Сосенка #вілейскае #вілейскаевадасховішча #вадасховішча #вилейское #вилейскоеводохранилище #архітэктура

VK
Вiлейскi Далягляд
Вілейскае вадасховішча — вядомая ўсім беларусам пярліна нашай Радзімы. Але, мабыць, толькі сталыя жыхары Вілейшчыны ведаюць, што гэты край адметны не адным «Вілейскім морам» і захоўвае ў сабе шмат водгукаў гісторыі, таямніцаў, прыгажосці — і рукатворнай,…
Старыя дакументы
Дазвол на рамесніцкую дзейнасць. Дакумент часоў Другой сусветнай вайны, выдадзены ў Вілейцы – але для жыхара ранейшага Маладзечанскага павета.
Крыніца: https://vk.com/wilejka
#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #маладзечна #маладэчна #Молодечно #WWII #ВМВ

Вёска Цярэшкі на Вілейшчыне 29 красавіка 1938 года. На фота вучні на фоне школы. Адбывалася нейкае мерапрыемства. Можа вучні рыхтаваліся да пасадкі дрэваў?...
Школа, дарэчы, была двухкласная, пабудаваная ў рамках “ініцыятывы ста школ” Юзэфа Пілсудскага. Можа, нашым сучаснікам не зусім зразумела, што значыць двухкласная школа? :) А гэтае пытанне не такое простае, як можа падацца.
Польская міжваенная сістэма адукацыі была даволі заблытаная і складаная. Існаваў абавязак сямігадовай школьнай адукацыі ва ўзросце ад 7 да 14 год, які рэалізоўваўся ў межах школы “паўшэхнай”. Школы былі з рознай колькасцю настаўнікаў і вучняў, звычайна на аднаго настаўніка прыпадала каля 50 вучняў. Школы павінны былі ладзіцца ў любой мясцовасці, дзе было не менш за 40 вучняў на бліжэйшыя тры гады. Акрамя таго, адлегласць да бліжэйшай школы не павінна была перавышаць 5 кіламетраў. Фактычна ж 75% вучняў краю ў канцы 1920–х мелі школу на адлегласці не больш за 1 кіламетр.
Усё гэта спрыяла ўтварэнню вялізарнай колькасці маленькіх вясковых школак. Там не магло быць вялікага настаўніцкага калектыву – былі нават школы з аднім настаўнікам, які займаўся з вучнямі ўсіх узростаў, і вось такія школы называліся аднакласнымі. А там, дзе настаўнікаў (адзін з якіх – дырэктар) было два, паўставала ўжо двухкласная школа. Гэтае апісанне даволі спрошчанае, але дае агульнае ўяўленне пра тое, чым была двухкласная школа, такая, як гэтая ў Цярэшках.
Крыніца: https://vk.com/wilejka
Цікавеціся гісторыяй Вілейшчыны? Падпісвайцесяна суполку "Вілейскі Далягляд"! ☝️
#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #терешки #цярэшкі #школа #1938 #крывічы #кривичи