Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Пра пляценне з лазы на Вілейшчыне ў 1930-х і ў пачатку 2000-х

Чытач адгукнуўся на артыкул "Крэслы, кошыкі, паліцы... І іншы хэндмэйд 1930-х"

У канцы мінулага года мы публікавалі матэрыял краязнаўцы Кастуся Шыталя "Крэслы, кошыкі, паліцы... І іншы хэндмэйд 1930-х. Што плялі ў Вілейцы з лазы, пакуль не прыйшоў 1939 год".

У ёй аўтар расказаў пра тое, як у сярэдзіне 1930-х гадоў у Вілейцы развівалі пляценне з лазы. У 1935 годзе Арганізацыя Працоўнай Моладзі зладзіла ў горадзе двухгадовыя курсы пляцення. Адбылося некалькі выставаў і з'ездаў, на якіх выступалі госці з Вільні і Варшавы. Некаторыя землеўласнікі заклалі ў сваіх маёнтках плантацыі лазы. У Будславе такая плантацыя мела заняць дзесяць гектараў. Частка мэблі і іншых вырабаў з лазы пайшла на продаж у іншыя рэгіёны Польшчы, а нешта і на экспарт. 1939 год перакрэсліў ініцыятыву.

Днямі з намі звязаўся чытач з Маладзечна Мікалай. Ён, ураджэнец Вілейшчыны, падзяліўся фотаздымкам, які паказвае, што ўмельцы, якія вырабляюць з лазы прыгожыя рэчы, працавалі на Вілейшчыне яшчэ не так даўно.

Вось такі столік у пачатку 2000-х зрабілі ў Баярах на Вілейшчыне майстры па прозвішчы Фаменка. Яны выраблялі мэблю.

— Мяне гэта ўразіла, — кажа Мікола. — Думаю, усіх павінна ўразіць тое, што людзі выраблялі канапы з лазы, на якіх можна пасядзець, і вялікія сталы. Мой знаёмы іх вельмі хваліў. Добра было б, каб "Рэгіянальная газета" знайшла гэтых майстроў і, калі яны яшчэ займаюцца пляценнем з лазы,. напісала пра іх.

Знаёмы расказваў Міколу, што ўмельцы пераехалі з Баяраў на Мядзельшчыну дзесяць год таму.

На фота Bibliotekа Narodowа — майстры 1930-х у Вілейцы са сваімі вырабамі.

На фота чытача — столік з лазы, зроблены ў Баярах на Вілейшчыне ў пачатку 2000-х.

Рэгіянальная Газета
Вілейскі кінатэатр "Мір". 15.01.2023 г.
Ці даўно вы бачылі чэргі ў вілейскі кінатэатр?

#вілейка #вялейка #вилейка
Вілейскі кінатэатр "Мір". 15.01.2023 г.
Ці даўно вы бачылі чэргі ў вілейскі кінатэатр?

P.S. гэта фільм "Чабурашка"

#вілейка #вялейка #вилейка
ДО +9 ТЕПЛА ОБЕЩАЮТ В БЕЛАРУСИ СИНОПТИКИ НАКАНУНЕ КРЕЩЕНИЯ

Трескучим морозам 19 января в этом году не быть.

Как пишет Белгидромет, в течение недели, 14-19 января в Беларуси ожидается теплая для середины января погода, в среднем на 4-5 градусов выше климатической нормы. При этом температуры воздуха в ночные часы по стране будут находиться в пределах от слабого минуса по востоку до +3 - +5 по западу, а в дневные часы по республике в основном будет от -1 до +7.
В среду 18 января по юго-востоку местами возможно повышение и до +9.

Отмечается, что атмосферные фронты в течение недели будут приносить все новые порции осадков в виде мокрого снега с дождем. Местами ожидается гололед. При поступлении теплого воздуха не исключены туманы, ухудшающие видимость на дорогах до 100-500 метров.

Днем 15 января по северо-западной половине страны, в ночь на понедельник 16 января местами, а по северу республики в большинстве районов, ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 м/с.

Напомним, аномально теплый январь мы наблюдаем не первый раз. В 2020 году Вилейское водохранилище на Крещение осталось безо льда.

kraj.by
18 студзеня 2019 года памёр вілейскі праваабаронца, грамадскі актывіст, патрыёт і сьветлы чалавек Уладзімір Архіпавіч Малярчук.
(1947-2019 гг.)

Уладзімір Малярчук увесь час адстойваў правы жыхароў Вілейшчыны, за што неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку вілейскіх "праваахоўнікаў".

Архіпавіч, мы памятаем!
Мы працягваем тваю справу!
Сьпі спакойна, сябра!

Верш Алеся Наркевіча прысьвечаны Уладзіміру Малярчуку.

У сьветлы вырай,
у неба волі
шугай маланкай,
ляці, саколе.
У гэтым сьвеце -
трусьлівым, кволым -
Ты быў надзеяй,
Ты быў анёлам.
Не застанецца зямля пустою.
Народзіць новых асілкаў ўрэшце...
Але - надзейна было з табою,
і ў сэрцы вечна ты застанешся.
19/01/2019

#вилейка #вялейка #вілейка #малярчук
Ураджэнца Вілейшчыны Віталя Алексяёнка прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам у сіцылійскі Teatro Massimo Bellini

Пра прызначэнне дырыжор паведаміў у сваім facebook.

«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», — падзяліўся Віталь Алексяёнак. 
Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. у 2021 годзе Віталь Алексяёнак сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы ён прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый. Таксама дырыжор працаваў у Міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў (!) оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.

#вилейка #вялейка #вілейка #Алексяёнак
Нарадзіўся ў Батурыне, сядзеў у Вілейцы, вучыўся ў Вільні, пахаваны ў Германіі

18 студзеня 1912 года ў в.Батурына на Вілейшчыне нарадзіўся Пётра Сыч. У 1929 скончыў гімназію ў Вілейцы, два гады правучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта і вымушаны быў кінуць навучанне. Уладкаваўся на працу чыноўнікам. Друкаваўся ад 1932 года, супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні.

У 1939 годзе як польскі грамадзянін, мабілізаваны ў польскае войска, і апынуўся ў дзясятым батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, але зноў 3 кастрычніка 1939 года арыштаваны і пасаджаны ў вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 вязня перавялі ў полацкую турму. Асуджаны на дзесяць гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941 года.

Патрапіў у армію генерала Андэрса. У лютым 1942 года яго залічылі ў склад 23-га батальёна сёмай пяхотнай дывізіі. Падчас службы быў ва Узбекістане, пасля ў чыне паручніка прымаў удзел у фарсіраванні ракі Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, чатыры разы паранены. Пра гэтыя падзеі ён пасля напіша ў мемуарным творы "Смерць і салаўі".

Па службе разам з дывізіяй у 1946 годзе трапляе ў Вялікабрытанію. Быў у гэтай краіне сябрам Згуртавання беларусаў, актыўным аўтарам і супрацоўнікам часопіса "Беларус на чужыне".

У Заходнюю Германію пераязджае 1951 годзе. Тут быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса "Шарсцень", супрацоўнічаў з газетай "Бацькаўшчына".

Памёр у чэрвені 1963 г. Пахаваны ў нямецкім горадзе Мюнхене, на даваенных могілках Перлахер Форст.

На Вілейшчыне сёння жывуць нашчадкі Пётры Сыча, а на доме ў Батурыне, дзе ён нарадзіўся, вісіць мемарыяльная дошка.

Рэгіянальная Газета
Фота з архіва "РГ".

#вілейка #вялейка #вілейскі #батурына #сыч #вилейский #вилейскийрайон #вилейка
Сегодня, 19 января, на Вилейском водохранилище на Крещение Господне с 12.00 до 14.00 пройдет чин освящения воды с последующим окунанием

По традиции МЧС и ОСВОД напоминают, что окунаться на Крещение необходимо только в оборудованных для этого купелях, где дежурят спасатели, работники «скорой» и сотрудники милиции. Такая купель оборудована на Вилейском водохранилище, где 19 января с 12.00 до 14.00 пройдёт чин освящения воды с последующим окунанием.
Нарэзка шкла ў Вілейцы.

г.Вілейка, вул. Шубіна, 26Б
ТДА "Вілшкло"

Працуем: ад 9.00 да 18.00 (панядзелак – пятніца), субота-нядзеля: 9.00 – 15.00

т. 2 16 48; А1 - 8029 359 64 97

#вілейка #Вялейка #вилейка #стекло #вилстекло #вілшкло #шкло
⚽️ На спаборніцтвах на Кубак Мінскай вобласьці па міні-футболу каманда Вілейскага раёну разгромна праіграла ўсім супернікам у групе.

Нагадаем раунд адбыўся 14-15 студзеня з Стаўпцах. У групе спаборнічалі каманды Вілейскага, Дзяржынскага, Стаўпцоўскага, Маладзечанскага і Уздзенскага раёнаў.

У выніку вілейскія футбалісты 14 студзеня праігралі:

🏆Маладзечанскі раён 13 - 1 Вілейскі раён
🏆Стаўпцоўскі раён 4 - 0 Вілейскі раён

А 15 студзеня вілейская каманда адмовілася ад двух гульняў і ім залічылі тэхнічную паразу.

🏆Дзяржынскі раён 5 - 0 Вілейскі раён (тэхнічны вынік)
🏆Уздзенскі раён 5 - 0 Вілейскі раён (тэхнічны вынік).

Такім чынам вілейская каманда заняла апошняе месца ў групе і далей у чэмпіянаце на Кубак Мінскай вобласьці ўдзельнічаць ня будзе. 😥

#вілейка #вялейка #вилейка
СРОЧНО!
Продаётся административное здание(здание в собственности, земля в пожизненной аренде) расположенное по адресу: Минская обл., Вилейский р-он., д. Шиловичи. 20 км. от города Молодечно!
Общая площадь: 658,1 м.кв., земельный участок: 0,2541 га. Здание можно использовать под собственное производство, офисы или ТЦ.
Здание требует капитального ремонта!!!
5000$(7,5$ за 1м²)
+375295615982

#вилейка #вялейка #шиловичи #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #шылавічы