Навіны Вілейка
306 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша прырода

В Беларуси устанавливается запрет на лов сома с 31 мая, сообщили в Белорусском обществе охотников и рыболовов.

"Для сохранения популяции сома обыкновенного и создания благоприятных условий для его нереста в рыболовных угодьях Беларуси с 31 мая по 1 июля устанавливается запрет на его лов (в Брестской и Гомельской областях - с 19 мая по 20 июня). В случае непреднамеренного вылова сома рыбу надо отпустить", - рассказали в БООР.

В случае если вы не отпустите выловленного сома вам грозит штраф до 1600 рублей и конфискация рыболовных принадлежностей.
Если ущерб составит больше 100 б.в. - уголовная ответственность.

Рыбакі, беражыце нашую прыроду!!!

#сом #рыбалка #вилейка #вялейка #вилейское #водохранилище #Вилейскоеводохранилище #вилия #вяльля #вілія #вілейскае #вадасховішча #вілейскаевадасховішча
1 чэрвеня споўнілася б 75 гадоў Анатолю Валянцінавічу Рогачу - вілейскаму краязнаўцу, даследчыку гісторыі беларускага Павілля.

Анатоль Валянцінавіч Рогач
нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 г. у вёсцы Каралеўцы ў Вілейскім раёне. Памёр 3 сакавіка 2010 г.

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства.

Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай.

Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага.

Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка.

Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча.
Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч».

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры Анатоль Рогач склаў радавод Адама Гурыновіча, які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні.

Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты».

Актыўна займаўся ўсталяваньнем, рэстаўрацыяй і захаваньнем шматлікіх помнікаў і памятных знакаў на Вілейшчыне.

Анатоль Рогач — майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў

Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх "Лясных" могілках.

Ушанаваньне памяці спадара Рогача на Вілейшчыне:

🕯У гонар Анатоля Валянцінавіча названая вуліца ў горадзе Вілейка.

🕯Усталаваная памятная дошка на будынку Вілейскага РЭС.

🕯У гонар яго і яго паплечніка Віталя Кастэнкі ўсталяваны памятны крыж у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна ля першага ў Беларусі музея Першай сусветнай вайны.

#вілейка #вялейка #вилейка #рогач
Сёньня ў Вілейцы будуць судзіць палітвязня з апошняй стадыяй рака.

Справу жыхара Маладзечна Паўла Кучынскага будуць разглядаць 2 чэрвеня 2022 г. у 10:30.

Працэс будзе весці суддзя Канстанцін Калядаў.

Павел мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У зняволенні яго ўтрымліваюць амаль чатыры месяцы.

Родныя ездзілі у Бараўляны за паперамі, што яму неабходна лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло. Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якога бачна, што стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следачай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён нібыта не скардзіцца ды што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

Прыходзьце падтрымаць!!!
З сабой мець пашпарт.

#вілейка #вялейка #вилейка #Молодечно #маладзечна #маладэчна
10 чэрвеня на Вілейшчыне не будуць прадаваць спіртное

Выключэнне – рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання, дзе спіртное прадаецца на разліў.

Рашэнне Вілейскага райвыканкама № 662 кажа пра тое, што спіртное нельга будзе набыць 10 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

#вилейка #вялейка #вілейка
Да ўвагі матацыклістаў!!! 🏍

В выходные ГАИ усилит контроль за мототранспортом

С 3 по 5 июня территориальные подразделения Госавтоинспекции проведут массированную отработку улиц и дорог, а также мест массового отдыха граждан, на которых наиболее часто передвигаются мотоциклисты.

Помимо гласного, негласного и смешанного контроля в указанных рейдовых мероприятиях будут активно привлечены наряды ГАИ в составе мотопатрулей.

#вилейка #вялейка #вілейка #мото #байк #мотоцикл
Па Віліі – ад вытокаў да вусця

У гэтыя дні спаўняецца 15 год экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”

Першы сплаў адбыўся ў пачатку чэрвеня 2007 года. Беларуска-літоўскую экспедыцыю зладзілі ў гонар 150-годдзя падарожжа графа Тышкевіча па Віліі. У ёй прынялі ўдзел навукоўцы, географы, краязнаўцы, этнографы, і проста зацікаўленыя людзі.

Арганізатарам экспедыцыі 2007 года быў краязнаўца і турыст Віталь Кастэнка. А кіраваў сплавам віляйчук Міхаіл Петух.

Падчас сплаву ўдзельнікі пераадольвалі маршрут ад вёскі Камена Вілейскага раёна да літоўскага Коўна. Менавіта такі маршрут прайшоў у 1857 годзе граф Тышкевіч.

Сваімі ўражаннямі ад той першай экспедыцыі з намі падзялілася адна з яе ўдзельніц, віляйчанка Эла Кулеш:

– Экспедыцыя падняла моцную хвалю цудоўных энэргій, аб'яднала на доўгія гады самых розных людзей дзвюх краін, стала натхненнем для плоймы цікавых творчых праектаў самых розных кірункаў, – кажа Эла. – Напачатку нас было чалавек 20. Але як шырылася плынь Вяллі, гэтак і людзей усё прыбывала і прыбывала, да самых яе сутокаў з Нёманам. Плён экспедыцыі – здымкі, артыкулы, этнаграфічныя запісы. А яшчэ – новыя знаёмствы, новыя веды, дзівосныя мясціны, незвычайныя справы, проста эмоцыі. Колькі ўсяго пражыла за гэты цудоўны месяц.

#вілейка #вялейка #вяльля #вілія #тышкевіч #вилейка #вилия #тышкевич
Выстава вілейскай мастачкі Алы Судніковіч адкрылася ў Нясьвіжы.

#вілейка #вялейка #вилейка #несвиж #нясьвіж #Нясвіж
Невероятно, но факт. Мы провели свое расследование вокруг надгробия 19 века, которое откопали во дворе в Вилейке

Оказывается, надгробие принадлежит сыну священника, который служил в местечке Вязынь и даже получил императорскую награду - орден Святой Анны.

#вілейка #вялейка #вязынь #пахомава #вилейка
#Маковельский

https://kraj.by/news/sobitiya/nadgrobie_19_veka_kotoroe_otkopali_v_vilejke_mozhet_prinadlezhat_synu_svjaschennika__proveli_svoe_rassledovanie
Предлагаем услуги по общему строительству зданий и сооружений промышленного и гражданского назначения.

- работа как с юридическими так и с физлицами.
- наличный и безналичный расчёт.

- строительство за счёт бюджетных средств по программам помощи нуждающимся в улучшении жилищных условий ( реконструкция).

- Новое строительство для многодетных семей.

- производство работ по текущему и капитальному ремонту зданий и сооружений.

Почта enkigoodloft@gmail.com
Тел. +375295047340
УНП691185394

https://vk.com/postroyka19


#вилейка #вялейка #вілейка #маладзечна #маладэчна #Смаргонь #мядзел #нарач #вилейка #Молодечно #мядель #нарочь #сморгонь #строительство #стройка
Людзі пішуць:

"Вилейка. Ул.Доброй воли 33
Сезон фекальных фантанов :-( "

#вилейка #вялейка #вілейка