Навіны Вілейка
306 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вілейчане! Да Міжнароднага жаночага дня - 8 Сакавіка - застаецца 18 дзён.

Мужчыны будуць віньшаваць сваіх бабуль, матуль, каханых жоначак ці дзяўчат, дачушак.

⚘⚘⚘Будуць дарыць кветкі, падарункі, цацкі. Будуць сьвяткаваць.

Але! У турме зараз знаходзіцца вілейская дзяўчына Анастасія Вайтовіч, яна прызнана праваабаронцамі палітычнай зьняволенай за сваю грамадзянскую пазіцыю.

🙏 Зьвяртаюся да ўсіх! Прашу вас знайсьці час, набыць паштоўку і павіньшаваць Настачку з 8 Сакавіка! Ёй вельмі патрэбная маральная падтрымка! Яна павінна ведаць, што землякі памятаюць пра яе і перажываюць!

Не забывайцеся пра тых, каму трэба дапамога!!!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

Адрэса для лістоў і паштовак:

Анастасія Багданаўна Вайтовіч,
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

P.S. Каб Настачка атрымала віньшаваньні да 8 сакавіка, лісты і паштоўкі трэба дасылаць ужо зараз - пакуль дойдуць, пакуль праверыць турэмная цэнзура, пакуль разьнясуць па камерах - дзен 15 і пройдзе.

#вілейскі #вілейка #вялейка #вайтовіч #палітвязень #вилейка #войтович #политзаключенная #политзаключенные #солидарность #салідарнасьць
Вілейчане!

Сёньня ў Міжнародны жаночы дзень мужчыны віньшуюць сваіх сваіх любімых жанчын - бабуль, матуль, каханых жоначак ці дзяўчат, дачушак.

⚘⚘⚘Дараць кветкі, падарункі, цацкі. Сьвяткуюць.