Нашыя палітвязні
Маладзечанца Вадзіма Гурмана змясцілі ў ШІЗА на 50 сутак
Паведамляецца, што на яго ціснуць маральна і фізічна: збіваюць і прымушаюць маршыраваць 5-6 гадзін у дзень па БЧБ-сцягу пад песню «Красная Армия всех сильнее».
Яшчэ раней было вядома, што ў калоніі ў Вадзіма працягнуліся праблемы са зрокам. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 гадоў яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі.
У чэрвені ў Вадзіма і яго дваццацігадовай дзяўчыны Віялеты нарадзіліся двайняты: хлопчык Давід і дзяўчынка Ева.
Нагадаем, згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам.
На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342 КК, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні, 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.
8 лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Беларусы, будзьма салідарнымі!!!
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Вадзіму Сяргеевічу Гурману
#палітвязень #маладэчна #маладзечна #Молодечно

Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле.
Нагадаем, вілейскі актывіст Андрэй Кудзік неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.
А 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і па некалькіх эпізодах далі агулам 90 сутак адміністратыўнага арышту. Ён гэты тэрмін адбываў у ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў.
Пасьля адбыцьця гэтага тэрміну Андрэй на волю так і не выйшаў.
30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна.
У лістападзе 2021 г. Андрэя Кудзіка перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Менску, дзе ён і будзе знаходзіцца да суда.
Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.
Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!
Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!
#вилейка #вялейка #вілейка #палітвязень #кудзік #кудик #вилейка #политзаключенный

❗❗❗ ЕЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫЗВАЛІЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!
Адна з буйнейшых палітычных партый Еўропы Еўрапейская Народная Партыя (EPP), патрабавала вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палітвязьня з Вялейкі АНДРЭЯ КУДЗІКА!
Хрысціянскія дэмакраты з Еўрапейскай народнай партыі выказалі салідарнасць з беларускімі хадэкамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі: Паўлам Севярынцам, Таццянай і Дзмітрыем Канеўскімі. Яны патрабуюць іх тэрміновага вызвалення.
Таксама ў заяве палітычнай асамблеі згадваецца неабходнасць вызвалення іншых увязненых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў-правацэнтрыстаў: Мікалая Казлова, Ігара Салаўя, Паўла Спірына, Уладзіміра Няпомняшчых, Аляксандра Аграйцовіча, Паўла Белавуса, Андрэя Кудзіка, Мікалая Сяргеенкі, Рамуальда Улана і Аляксандра Нагелу.
«Беларусы, якія пацярпелі за свае перакананні ў 2020-2021 гадах, не з'яўляюцца злачынцамі і не ўяўляюць пагрозы беларускім грамадзянам і дзяржаўнасці, наадварот, яны змагаюцца за асноўныя правы чалавека, прапагандуючы каштоўнасці дэмакратыі ў беларускім грамадстве», - гаворыцца ў заяве.
НАГАДАЕМ:
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле, ён неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.
30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА-1.
Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.
Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!
ДАВЕДКА:
Европе́йская наро́дная па́ртия (ЕНП) — правоцентристская общеевропейская политическая партия, основанная в 1976 году.
ЕНП включает в себя христианско-демократические и консервативные партии стран Европы.
ЕНП — одна из крупнейших партий Европы, представленная во всех политических институтах Европейского союза, а также в Совете Европы. Партия включает в себя 73 коллективных члена, национальные партии из 39 стран.
#вілейка #вялейка #кудзік #eep #вилейка #кудик #ЕНП #политзаключенный #палітвязень