Навіны Вілейка
306 subscribers
5.46K photos
121 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня ў судзе Вілейскага раёну разглядалася палітычная справа 2 жыхароў Вілейкі Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнкі іх справу аб’ядналі ў адну. Бо ў іх ёсьць сумеснае фота з Цэнтральнай плошчы г.Вілейка і гэта галоўны доказ таго, што яны праводзілі пікет.

На судовым паседжаньні разглядаўся 1 адміністрацыйны пратакол на Андрэя Кастэнка і 3 на Андрэя Кудзіка.

Суддзя - Ахметава Алена Мікалаеўна, тая што за мінулыя 2 пратаколы асудзіла Андрэя Кудзіка да штрафу ў 1350 рублёў.

У судзе зроблены перапынак да 19.05.2020 г., бо хочаць апытаць яшчэ аднаго сьведку-міліцыянта.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #суд #Кудзік #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Ад сваякоў Андрэя Кудзіка даведаўся, што над ім 28 кастрычніка прайшоў яшчэ адзін суд, пакуль ён адбывае 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў вілейскім ізалятары часовага ўтрымання.

Суддзя Ахметава вынесла рашэньне забараніць Андрэю выезд за мяжу і пазбавіць права кіраваць транспартным сродкам. Прычына - ня выплата ўсёй сумы штрафаў па папярэдніх рашэньнях суду.

У сувязі з гэтай навіной пра чарговыя рэпрэсіі ў дачыненьні да Андрэя Кудзіка мне ўзгадалася, як подлыя слугі рэжыму расклейвалі хлусьлівыя ўлёткі пра Андрэя па Вілейцы. І яшчэ ўзгадалася ў якой колькасьці карысных справаў прымаў удзел Андрэй Кудзік разам з іншымі неабыякавымі вілейчанамі.

Андрэй Кудзік актыўна зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі, што прыдумалі вілейскія ўлады і дамогся адмены.

Андрэй разам з з вілейскім зооабаронцамі займаўся дапамогай і выратаваньнем жывёл.

Андрэй з вілейскімі краязнаўцамі прыняў удзел у дзесятках мерапрыемстваў па дагляду, рамонту і ўсталеўцы помнікаў і крыжоў.

Ён з вілейскімі актывістамі арганізоўваў збор дапамогі для вілейскіх медыкаў у час эпідэміі каронавірусу.

А тыя людзі, што зараз яго затрымліваюць, судзяць, распаўсюджваюць пра Андрэя плёткі, толькі і могуць выконваць свае брудныя справы, бо ня маюць ні гонару, ні сумленьня.

І карысьці ад аўтараў гэтай подлай улёткі дакладна меньш для гораду, чым ад Андрэя, і шкоды дакладна больш.

Аляксей Сюдак, сябра Андрэя Кудзіка

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #кудзік
Сёньня ў 18.30 з вілейскага ізалятару павінен быў выйсьці Андрэй Кудзік пасьля 30 сутак арышту. Але...


Яго сваякі паведамілі: "Добрый день. Сегодня у Андрея дома был обыск в его присутствии. Кто-то из Минска приезжал. Проходит свидетелем по какому-то делу. Сейчас повезли в Минск для дачи показаний. Сказали, что отпустят и придется добираться самому. А как там будет на самом деле ... Рассказали соседи, которые были понятыми..."

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #Кудзік
Андрей Кудик на свободе.

" Всем огромное спасибо за поддержку. Вилейская милиция пробила очередное дно. А мы продолжаем верить в нашу правоту и победу ещё сильней. Верым Можам Пераможам. "🙂

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #Кудзік

Паведамляе тэлеграм-чат @vilejka_detka_chat