Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Forwarded from гр
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў дзіцячы хірургічны цэнтр у Мінску да дзетак праз вокны прыйшлі Дзяды Марозы. Адзін з іх, які залазіць у акно першым, віляйчук - Дзіма Субач
У чым Лукашэнка абышоў Сталіна

Накалькі гадоў таму Лукашэнка заявіў, што яму яшчэ далёка да Сталіна. У тым сэнсе — што ён яшчэ не дасягнуў усяго, што ўдалося найлепшаму сябру савецкіх фізкультурнікаў і дырэктараў саўгасаў.

Сёньня Лукашэнка можа з гонарам сказаць, што як мінімум па адной пазыцыі ён Сталіна абышоў.

Я маю на ўвазе ступень беззаконьня.

Удакладню: не маштаб рэпрэсій (хаця і тут няшмат засталося да куміра), а цынізм, зь якім ігнаруюцца законы і Канстытуцыя.

Прачытаўшы дзясяткі, калі ня сотні ўспамінаў ахвяраў рэпрэсій 30-х гадоў, ведаю некалькі выпадкаў, калі НКВДзісты, прыйшоўшы забіраць чалавека, забывалі ордэр на вобшук і арышт, і стаялі на лесьвічнай пляцоўцы, пакуль нехта ордэр не прывозіў. Канешне, клапаціла іх не выкананьне закону, а боязь, што хтосьці са «сваіх» не дакладзе вышэйшаму начальству, а той банальную няпамятлівасьць расцэніць як «дывэрсію супраць доблесных ворганаў» з усімі наступствамі.

Тым ня менш, бяз ордэра ў кватэру не заходзілі, ператрус не праводзілі і чалавека не забіралі.

У сучаснай Беларусі наадварот: ёсьць выпадкі, калі міліцыя прад’яўляе ордэр, але звычайна ўрываюцца ў кватэру без усялякіх хаця б фармальных рудымэнтаў законнасьці («Часам не да законаў» — Лукашэнка).

Але самае вялікае дасягненьне на ніве зьнішчэньня законнасьці ня гэта.

Днямі ў рэпартажах пра затрыманьне за бел-чырвона-белыя сьцягі на вуліцы ці на бальконе ўласнай кватэры прачытаў радкі з пратаколаў: «... тым самым выяўляў свае палітычныя погляды» (варыянт — «выяўляў свае адносіны да ўлады»).

Ня будзем цяпер закранаць тое, што легітымнасьць рэфэрэндуму 1995 году, калі была зьмененая дзяржаўныя сымболіка, адным фактам зьбіцьця дэпутатаў парлямэнта ў часе яго прызначэньня можа быць пастаўленая (і ставіцца) пад сумнеў.

Пакінем у баку і тое, што Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, мітынгаў і шэсьцяў (ключавое слова — гарантуе), а норма Канстытуцыі вышэйшая за нормы закона.

Зьвернем увагу вось на што: цяпер для таго, каб затрымаць чалавека, міліцыі дастаткова, каб у яго былі палітычныя погляды.

Ці рэпрэсавалі пры Сталіне за погляды? Безумоўна. Але гэта нязьменна афармлялася ці ў «дывэрсійную дзейнасьць», ці ў «шпіёнскую дзейнасьць», ці ў «контррэвалюцыйнае шкодніцтва» — з мэтаю ці то «падрыву сацыялістычнага ладу», ці «умацаваньня пазыцый ворагаў СССР», дыяпазон быў бясконцы. Тое, што Бухарын ці Каменеў мелі адрозныя ад Сталіна палітычныя пазыцыі па шэрагу пытаньняў, ведалі ўсё, яны самі пра гэта заяўлялі на пленумах ЦК. НКВД, аднак, мусіў даказаць, што гэтыя погляды трансфармаваліся ў злачынную дзейнасьць.

Нават сталінскі пракурор Вышынскі не абгрунтоўваў патрабаньне сьмяротнага пакараньня толькі «палітычнымі поглядамі» — даводзілася спасылацца на, да прыкладу, «шпіянаж на карысьці Польшчы» і «падрыхтоўку тэрарыстычнага акту супраць таварыша Варашылава» (як гэта было з 1-м сакратаром ЦК кампартыі Беларусі Шаранговічам).

Лукашэнка значна спрасьціў працу рэпрэсіўнай машыны, пазбавіўшы яе неабходнасьці выбіваць факты ці хаця б намеры: чалавеку дастаткова мець погляды, і вось яго ўжо забіраюць у аўтазак. І, натуральна, выносяць прысуд.

Іосіф Вісарыёнавіч апладзіруе Аляксандру Рыгоравічу з пад крамлёўскай сьцяны.

Сяргей Навумчык
Чарговы раз журналістаў судзяць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую яны асьвятляюць.

Віялету Саўчыц зь БелаПАН прызналі вінаватай і прызначылі штраф 810 рублёў за тое, што яна асьвятляла марш людзей з інваліднасьцю 22 кастрычніка. Суд палічыў, што яна была на маршы ў якасьці ўдзельніцы, а таму парушыла артыкул 23.34.
Журналістку Віялету Саўчыц, якая нарадзілася ў Вілейцы, аштрафавалі за прафесійную дзейнасць
Forwarded from гр
На Вілейскім вадасховішчы затрымалі падводнага паляўнічага

Падрабязней - тут
У Вілейцы працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
Увага! Дзяўчыну будуць судзіць за сьцяг у вакне сваёй кватэры.

#вілейка #вялейка #вилейка #сьцяг
Усіх каталікоў, пратэстантаў і ўніятаў са Сьвятам Божага Нараджэньня!
Увага! Ад сёньняшняга дня уводзіцца забарона на вылаў мянтуза!

С 25 декабря по 28 февраля на водоёмах запрещено ловить налима. Единственный пресноводный представитель семейства тресковых в этот период идёт на нерест.

За добычу налима обыкновенного в сроки запрета на его вылов предусматривается административная ответственность в виде штрафа до 50 базовых величин либо уголовная, если будет добыто более трёх особей этого вида.

Кроме того, за каждую пойманную особь налима в период нереста придется выплатить 27 базовых величин в качестве возмещения причиненного природе вреда.

#вилия #вилейское #водохранилище #вілейскае #вадасховішча #вілія #вяльля #налим #мянтуз
С 21 декабря по 31 декабря 2020 года Вилейский опытный лесхоз организует продажу новогодних елей в лесничествах района, а также в четырех местах города Вилейки:
-на Центральной площади ,
- в районе Зенит возле ЦФОР «Сатурн» ,
- в районе Северный возле магазина «Доброном»,
-в районе Независимости возле «Евроопта».

Розничные цены на новогодние деревца:
Высота от 0,5 до 1,0 м - 13,00 руб
1,0 м до 2,0 м - 17,00 руб
2,0 м до 3,0м - 12,00 руб
Букет новогодний – 7,00 руб
Дерево новогоднее в горшке - до 1 метра-30 руб, от 1 м до 2 м – 40 руб

При одноразовой покупке 20 и более деревьев доставка новогодних деревьев покупателю бесплатно.

Цены на новогодние ели в лесничествах:
Высота от 0,5 до 1,0 м - 10,00 руб
1,0 м до 2,0 м - 15,00 руб
2,0 м до 3,0м - 20,00 руб
3,0 м до 4,0 м - 50,00 руб
4,0 м до 5,0м - 150,00 руб
5,0 м до 8,0 м - 220,00 руб
8,0 м и выше - 330,00 руб
Букет новогодний – 5,00 руб

По вопросам приобретения новогодних елей можно позвонить в лесхоз по телефонам:
801771 22241 (лесной отдел)
80177122249 ( производственный отдел),
или обратиться в ближайшее лесничество.

За самовольную вырубку новогодних деревцев, а также транспортировку без сопроводительных документов будет налагаться штраф от 5 до 50 базовых величин и сумма ущерба( для физических лиц)

#вилейка #вялейка #вілейка #лясгас #лесхоз #НовыйГод #ель #вилейский #вілейскі