Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі - арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.


👉🏻Нарадзіўся 1 верасня 1928 г. у в. Касута ( Вілейскі раён, Мінская вобласць) ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага .

👉🏻У 1944 Расціслаў праз старэйшага брата далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пасля разгрому арганізацыі быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зняволення, аднак па амністыі ў сувязі з перамогай над фашысцкай Германіяй у 1945 быў вызвалены.

👉🏻Падчас вучобы ў Мядзельскай школе і ў Смаргонскай школе Расціслаў збіраў вучнёўскую моладзь, якую аб'ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасля масавага з'яўлення ў Смаргоні ў пачатку снежня 1949 антыкамуністычных улётак Расціслаў Лапіцкі быў арыштаваны.

👉🏻17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Кіраўнік браў усю віну на сябе. Ён закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.






#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі
Сёньня, 28 кастрычніка, на дзень расстрэлу кіраўніка моладзевага антыбальшавіцкага падпольля Расьціслава Лапіцкага, вілейскія патрыёты наведалі памятныя крыжы ўсталяваныя ў памяць патрыёта ва ўрочышчы Красны Беражок, дзе запалілі сьвечкі.

#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі

Даведка:
https://be.m.wikipedia.org/wiki/Расціслаў_Лапіцкі
Хто такая Ірына Супрановіч, якая "прайшла" ў "палатку" ад Вілейкі і Мядзела?

1) Па загаду старшыні Крывасельскага С/С Ірыны Супрановіч у 2018 зьнеслі інфармацыйны стэнд з інфармацыяй пра Піліпа Орліка і Расціслава Лапіцкага. Пасьля таго, як вілейскія актывісты прыцягнулі ўвагу да гэтага акту вандалізму праз рэспубліканскія СМІ, Супрановіч прыйшлося прызнацца, што стэнд зьнесьлі яны. Прыдумала гісторыю, што стэнд згніў. Але гэта была хлусьня, бо стэнду было 2 гады толькі. А яны ў нас і па 8 гадоў стаяць.
Стэнд Супрановіч прыйшлося ставіць новы, але зрабіла яна яго "палітычна правільным" - без інфармацыі пра Расьціслава Лапіцкага.
https://euroradio.fm/u-vileyskim-rayone-vykapali-stend-prysvechany-ukrainskamu-getmanu


2) Актывістка Камуністычнай партыі Беларусі. Вы ж памятаеце пра 1937 год?
І становіцца зразумела, чаму ў Касуце Супрановіч і кампанія бурылі стэнд пра Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі ў 1950-х гг.
Напэўна за знос інфармацыі пра Лапіцкага кіраўніцтва КПБ і хваліць Крывасельскую пярвічку КПБ і саму Супрановіч, бо якой яшчэ яны дзейнасьцю ў Крывым Сяле маглі займацца, не раскулачваць жа? 👇😉
http://www.comparty.by/news/povyshat-effektivnost-raboty-pervichnyh-partiynyh-organizaciy-glavnaya-zadacha-partiynyh

4) У 2016 была адным з кандыдатак ў Палату прадстаўнікоў. Набрала 11,6% галасоў (поводле афіцыйных звестак). Як хутка расце народная любоў (ну вы самі разумеце).
http://narachanka.by/?p=40838

4) Сядзіць на еўрапейскіх грантах робячы выгляд, што нешта там паляпшае ў Крывасельскім Сельскім Савеце
https://news.tut.by/economics/517928.html

#вилейка #вялейка #вілейка #касута #выбары #выбары2019 #выборы #выборы2019 #косута #супранович #супрановіч #лапіцкі #мядзел #мядель