Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
13 ліпеня 1868 года памёр беларускі археолаг, этнограф, гісторыкТЫШКЕВІЧ Канстанцін Піевіч (1806 - 1868).

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск. Належыў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу "Ляліва". Брат Яўстахія Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт. Удзельнік паўстання 1830 - 31 гг.

З 1836 жыў у Лагойску, дзе разам з братам у 1842 заснаваў першы ў Беларусі музей старажытнасцей, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей.

У 1857 годзе арганізаваў экспедыцыю па Віліі, вынікам якой стала краязнаўчая манаграфія "Вілія і яе берагі" (Дрэздэн, 1871).

У Вілейцы на 150-годдзе экспедыцыі ў 2007 годзе быў усталяваны валун з памятнай шыльдай і скульптурай Вяльяны.

#вілейка #вялейка #вілія #вяльля #тышкевіч #вилейка #вилия #Тышкевіч
Старыя фота Вілейшчыны

1929-1937 Вялейка. Полк КАП "Wilejka" на мосце праз Вілію. Фота зроблена капралам Антонам Сальвуком (негатыў на шкле). З асабістай калекцыі.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/starajavilejka/?ref=share

#Вілейка #Вялейка #Вилейка #Wilejka #1929 #1933 #KAP #КАП #Вілія #Вяльля #Вилия