Навіны Вілейка
309 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
9 Мая ў Заброддзі Дня Перамогі ня будзе

У вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне, дзе сям’я Цітовічаў і фонд памяці "Крокі" стварылі адзіны ў Беларусі музей Першай сусьветнай вайны, ужо 40 гадоў 9 мая праводзіўся Дзень перамогі.

Штогод на мерапрыемства прыязджалі сотні людзей, творчыя калектывы, гістарычныя рэканструктары, сьвятар праводзіў набажэнства. У гэты дзень праводзіліся выставы, канцэрты, паказваліся ваенныя фільмы, раздавалі салдацкую кашу і гарбату....

Нажаль у гэтым годзе Вілейскі райвыканкам ня даў дазвол на правядзеньне мерапрыемства "Вайны дзьве - памяць адна" 9 мая 2024 года ў Заброддзі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Iнтэрнэце паведамілі арганізатары мерапрыемства.

#заброддзе #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ПСВ #ВАВ #9мая #Цітовіч #музей #забродье #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ПМВ #ВОВ #Крокі
Пра воднае падарожжа па рэках Узлянка i Нарачанка пiша турыст з Пiнску Аляксандр Наварай:

"Турысты-воднікі з Пінска вырашылі адкрыць сезон 2024 года сплавам па Узлянцы (Менская вобл.) У папярэднія гады мы ігнаравалі гэтую раку, аддаючы перавагу Віліі, Страчы, Іслачы, Нёману і іншым вядомым байдарачнікам рэках. Як аказалася, Вузлянка не менш цікавая: звілістая, з прыгожымі ляснымі берагамі, ўладкаванымі месцамі для начлегу. Яна ўпадае ў не менш маляўнічую Нарачанку, па якой мы дайшлі да вёскі Заброддзе, наведалі Барыса-Глебскую капліцу, дзе знаходзіцца музей Першай сусветнай вайны. Валянціна Пятроўна, удава стваральніка музея, народнага мастака Барыса Барысавіча Цітовіча распавяла нам пра падзеі 1914-1918 гг."

#Узлянка #Нарачанка #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #заброддзе #Вілія #вяльля #вилия #Страча #Іслач #нарочь #нарачанка #нарочанка #забродье #ПМВ #ПСВ