Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
21 февраля могут не работать карточки некоторых банков

Банковский процессинговый центр:
«21 февраля в период времени с 05.00 до 06.30 будет проводить технологические работы на аппаратно-программном комплексе Центра. В указанный промежуток времени возможны перерывы в работе сервиса Белкарт Pay. Приносим извинения за доставленные неудобства».
Нашыя землякі

"Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..." так называецца праца Эдуарда Мацюшонка, якую ён прысьвяціў мастаку Уладзіславу Страмінскаму і яго жонцы.

Уладзіслаў і яго жонка Кацярына жылі ў Вілейцы ў 1939 годзе. Тут мастак выкладаў у гімназіі імя Генрыха Сянкевіча. Будынак гімназіі захаваўся да сёння. Тут месціцца Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Першую Сусветную вайну будучы мастак быў моцна пакалечаны, выжыў і прыйшоў у мастацтва дзякуючы каханню жонкі Кацярыны. Уладзіслаў быў знаёмы з Малевічам, а ў мастацтве вядомы як пачынальнік “унізму” – плыні, калі ў карціце побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваюцца іншыя прадметы – напрыклад, шкло, метал, дрэва і іншае.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, у Вілейцы захаваўся не толькі будынак, дзе працаваў мастак, але і невялічкі дом, дзе жыла сям’я.

У Вілейцы памятаюць мастака Уладзіслава Страмінскага. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя яму. У Вілейку прыязджала дачка мастака Ніка. Каля кінатэатра “Мір” стаіць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку, а таксама ў музеі захоўваецца карціна Барыса Цітовіча “Шлях з вайны ў мастацтва”, на якой – Уладзіслаў і яго жонка. Карціна Цітовіча, дарэчы, створаная ў плыні “унізм”.

Нагадаем, што нядаўна партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры з'явіліся на вуліцах Лодзі.

Кацярына Кобра (Katarzyna Kobro), скульптарка, заўсёды знаходзілася ў ценю свайго мужа — мастака Уладзіслава Страмінскага. Але апошнім часам яе творчасць ізноў стала ўсё больш цікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокую публіку. Ускосным сведчаннем гэтага рэнесансу стала з'яўленне ў апошнія тыдні на вуліцах Лодзі муралаў з партрэтамі Кацярыны Кобры.

Кацярына Кобра і Уладзіслаў Страмінскі у 1920-х і напачатку Другой сусветнай вайны шукалі спакою ў сваіх родных у Вілейцы. Памерлі ў Лодзі.

Імя Страмінскага носць Акадэмія мастацтваў у Лодзі.

Больш інфармацыі пра Страмінскага, яго біяграфію і творчасьць:

https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Стржеминский,_Владислав_Максимилианович

https://novychas.online/kultura/mastak_uladzislau_straminski_l

https://peramoga.by/kultura/da-125-goddzja-mastaka-avangardysta-uladzislava-strzhjeminskaga-vyprabavanne-ljosam/amp/

На фота:
1. Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка "Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..."
2. Барыс Цітовіч і яго карціна прысьвечаная Страмінскаму і яго жонцы Кацярыне “Шлях з вайны ў мастацтва”.
3. Памятны знак каля кінатэатра ў Вілейцы, устаноўлены ў 2013 г., прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака. Скульптурную кампазіцыю з элементамі ўнізма ў гарэльефе, якая поўнасцю вызначае творчасць мастака, выканалі падчас пленэра студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Пленэр прайшоў па ініцыятыве нашага знакамітага земляка, загадчыка кафедры скульптуры акадэміі мастацтваў, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава.
4. Фотаздымак Уладзіслава Страмінскага.
5, 6. Партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры на вуліцах Лодзі.

#стреминский #страмінскі #Кобра #лодзь #Łódź
#вилейка #вялейка #вілейка #мацюшонак #твор
#Страмінскі #Стрэмінскі #мастак #Стржэмінскі #Цитович #Цітовіч #Музей #ВілейскіМузей #Сінкевіч #Синкевич #Слабодчыкаў #Шашкоў #Саратцаў
Участник V Международного Многожанрового Конкурса Искусств «Зимняя Волна» 3-го Захода в номинации "Инструментальное исполнительство" Духовые инструменты (Саксофон, блок-флейта, кларнет) Соло
Савич Иван, 16 лет (ГУО "Вилейская детская школа искусств им. М. А.Козинца", РБ) исполняет Р.МАККЕР "ЖОНГЛЕР"
Руководитель: Гур Фёдор Михайлович
Концертмейстер : Барковский Алексей Олегович

#вилейка #вялейка #вілейка

https://youtu.be/A1CCQrZZGf8?si=2pyGFqDAEMmS4cgq
21 ЛЮТАГА АДЗНАЧАЕЦЦА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны па ініцыятыве Бангладэш і зацверджаны на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

Мова адыгрывае найважнейшую ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека. Шматмоўныя і шматкультурныя грамадствы існуюць дзякуючы сваім мовам, якія перадаюць і захоўваюць традыцыйныя веды і культурныя адметнасці.

Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, 43 працэнты з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моўнай і культурнай разнастайнасці з 2000 года ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём у Беларусі - нашай роднай зямлі.

#мова
Вёска Паляны на Вілейшчыне

Фота 1. Вясельле ў в.Паляны. 1946 год.
Фота 2. Моднiцы вёскi Пaляны. 1947 год.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #паляны #староефота #старыяфота #Вилейка #вилейский #вилейскийрайон #поляны
Наша спадчына

Царква ў Івашынавічах магла бы быць цудоўным помнікам драўлянага дойлідства, каб толькі да яе падысці з увагай і тактам.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#архітэктура #архитектура #ивашиновичи #івашынавічы
Главного редактора «Рэгіянальнай газеты» Александра Манцевича направили отбывать наказание в Ивацевичскую колонию.

3 ноября 2023 года Манцевич был приговорен судом Молодечненского района к 4 годам лишения свободы, а также штрафу в 14 800 рублей.

Журналиста обвинили в дискредитации Республики Беларусь по статье 369-1 Уголовного кодекса. Его дело рассматривал судья Молодечненского районного суда Алексей Иршин, гособвинение поддержал помощник прокурора Александр Мартинчик.

По данным следствия, Манцевич, будучи директором редакции газеты, совместно с другими лицами в период с 1 января 2020 года по 15 марта 2023 года «распространял в печатном издании и на его интернет-ресурсах заведомо ложную информацию, дискредитирующую Беларусь и органы ее власти»: якобы «статьи содержали недостоверную информацию, направленную на причинение существенного ущерба государственным и общественным интересам, подрыв авторитета страны и ее органов власти, нанесение ущерба национальным интересам, дестабилизацию ситуации среди граждан Беларуси, формирование ложных представлений о невыполнении прав и свобод граждан в республике».

Редактор вины своей не признал, что еще раз подтвердил в своем последнем выступлении в суде.

Редактора «Рэгіянальнай газеты» Александра Манцевича задержали15 марта 2023 года после обыска в яго доме в Вилейке. 6 апреля 2023 г.

Свой 65-летний юбилей журналист встретил за решеткой.


23 января 2024 года Минский областной суд оставил приговор без изменения, а апелляционную жалобу без удовлетворения.

С 7 февраля 2024 года политзаключенный начал отбывать наказание в колонии №22.

Адрес для писем: ПК № 22, 225295, Брестская обл., г. Ивацевичи, ст. Доманово, а/я 20, Александру Борисовичу Манцевичу.

#вілейка #вялейка #маладзечна #маладэчна #смаргонь #мядзел #нарач #астравец #ашмяны #валожын #вилейка #Молодечно #мядель #нарочь #сморгонь #островец #ошмяны #воложин
Кролики породы Французский баран, привиты. Возможно подобрать не родственную пару. Стоимость 15 руб за месяц жизни.
Самовывоз г. Вилейка.
тел. +37529 1629761

#вилейка #вялейка #вілейка #кролики