Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Іллянская старая школа была пабудаваная напярэдадні вайны, здаецца ў 1938 годзе. Як на той час, яна была даволі вялікая, асабліва з улікам, што размяшчалася не ў павятовым горадзе, а ў мястэчку, хоць і не маленькім. Амаль без змен будынак захаваўся да нашага часу, толькі ў савецкі час яго павялічылі амаль удвая, шляхам дабудовы з боку тарца. Гэта добра відаць на сучасных здымках. Як відаць і агульна незайздросны стан былой школы, якая ўжо пачала разбурацца. Не ведаю, ці ёсць шанцы яе ўратаваць, паколькі гэта магчыма толькі шляхам яе далейшага выкарыстання. Але каму і нашто можа спатрэбіцца ў Іллі такі будынак я не ўяўляю. Аднак будзе вельмі крыўдна, калі такі цікавы, у нечым унікальны, помнік проста знікне.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#ілья #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #ільля #ілля #ілія #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #илья #илия #школа #1938
Адкрыццё пачатковай школы ў в.Калодчына, побач з Ільяй на Вілейшчыне. 1931 год. Жанчына з канём - настаўніцы Анэля Рэйнхардт.

#ілья #ільля #іля #илья #Илия #калодчино #калодчына
Вучэньні тэрытарыяльнай абароны ў мястэчку Ілья Вілейскага раёна.

#ілья #ілля #ільля #илия #илья #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён
Ёсьць праца. Мястэчка Ілья

#ілья #ілія #ілля #ільля #илия #илья
Ёсць у нашай Ільі студня з гісторыяй. Калі праходжу па цэнтральнай местачковай вуліцы, заўсёды гляджу на гэтую студню і тую гісторыю згадваю.

Было лета 1917 года. Ільянскія жанчыны прыйшлі да студні за вадой, стаялі, гутарылі, дзяліліся вясковымі клопатамі. Раптам на вуліцы з'явілася незнаёмка са скрутачкам у руках. Яна падышла да жанчын. У скрутачку, як аказалася, была маленькая дзяўчынка. Незнаёмка пачала прасіць жанчын узяць на нейкі час дзіцёнка да сябе, бо ў яе цяжкая жыццёвая сітуацыя, і яна пакуль не дае рады. Вядома, ахвотных браць на сябе такую адказнасць адразу не аказалася. Але сын адной з жанчын, Юліі Рудніцкай, упрасіў маму ўзяць дзяўчынку. І мама пагадзілася. Незнаёмая жанчына разам з дзяўчынкай пакінула вузельчык, у якім былі дакументы на дзіця і залатыя рэчы. Як вы думаеце, ці вярнулася мама за дачушкай?... Канечне, не.

А ў сям'і Рудніцкіх дзяўчынку Ніну гадавалі як уласную дачку. Дзяўчына скончыла польскую школу. Добра ведала мовы - нямецкую і польскую. У 1938 годзе першы раз выйшла замуж за хлопца з Мядзельшчыны. У чэрвені 1939 года ў пары нарадзіўся першынец, але бацька не пабачыў сына, бо ў самым пачатку Другой сусветнай загінуў пад Варшавай.

Пасля падчас вайны Ніна пазнаёмілася з расейскім вайскоўцам і выйшла замуж другі раз. Так апынулася далёка ад Ільі, на радзіме мужа, у Сібіры.

Там у іх нарадзіліся дзеці. А гэтую гісторыю мне расказала дачка Ніны, Вольга, чатыры гады таму для публікацыі.

Днямі ездзілі на Радаўніцу ў Ілью, зноў праходзіла каля той студні, і зноў узгадалася.

А на фото - тая самая студня з гісторыяй. Ну, дакладней, не прам тая самая, а крыху адноўленая. Бо як я даведалася, у 1917 годзе трубы быць не магло, быў зруб.

Піша Аксана Ярашонак-Камінская

#ілья #ілля #ілія #ільля #илия #илья #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #рудніцкія #рудницкие
Расклад некаторых міжгародніх аўтобусаў з Вільні ў 1939 годзе. Расклад няпоўны - у ім не адлюстраваная прыкладна палова накірункаў.

Вялейскім сябрам будзе цікава даведацца, што існаваў аўтобусны маршрут Вільня - Ілля, адпраўленне з Вільні а 16:00. I ў Даўгiнава ў 15.30.

Краязнаўца Кастусь Шыталь

#даўгінава #долгиново #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіпавет #илья #илия #iльля #iлiя
Асабістае пасьведчаньне на імя Анны Рудак, ураджэнкі в.Мышыцы, вёскі на Віленшчыне. Пасьведчаньне выдадзена ў мястэчку Ільля падчас нямецкай акупацыі. Гэты аўсвайс выдаваўся ў 1943 і павінен быў дзейнічаць па 1945 год.

#вілейшчына #вілейка #вiлейскi #вiлейскiраён #iлiя #iльля #iлля #илья #илия #вилейский #вилейскийрайон #старыядакументы #старыедокументы #аўсвайс #аусвайс #personalausweis #ilja #vilejka #wilejka #Рудак