Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша спадчына

2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.

Касцёл быў пабудаваны ў Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.

У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.

Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.

У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач, які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі.

Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#мядзел #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл #мядель
Тыповая сялянская сядзіба з Вілейшчыны, аўтар малюнка - архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.

#Вилейка #вилейщина #коптюг #вілейскі #вілейшчына #капцюг #сядзіба #вёска #архітэктура #вялейка #вялейшчына
Наша спадчына

Царква ў Івашынавічах магла бы быць цудоўным помнікам драўлянага дойлідства, каб толькі да яе падысці з увагай і тактам.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#архітэктура #архитектура #ивашиновичи #івашынавічы