Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша гісторыя

20 лютага 1918 года ў Менску быў створаны Народны сакратарыят - першы ўласна беларускі ўрад за некалькі апошніх стагоддзяў. Першы Старшыня - Язэп Варонка.

У яго ўвайшлі і два ўраджэнцы Вілейшчыны - Лявон Заяц з вёскі Даўгінава і Антон Аўсянік з вёскі Кабыльле.

Такім чынам Вілейшчына была годна прадстаўлена ў працэсе беларускага дзяржаўнага будаўніцтва ў ХХ стагоддзі.

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў), Палута Бадунова(апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч(юстыцыі), Тамаш Грыб (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў(вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў(унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка(казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі).

#БНР #Аўсянік #Кабылле #Заяц #Даўгінава #Беларусь #Смоліч #Серада #Лёсік #Цвікевіч #Варонка #Захарка #Крачэўскі

На фота Народны сакратарыят БНР:
(злева направа): сядзяць — Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка; стаяць — Смоліч, Крэчэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц. Мінск, 1918 год
23 лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў нарадзіўся наш зямляк Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903 —1989).

Вось яго успаміны пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 Сакавіка ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Са Сьвятам!
25 сакавіка 1918 года беларусы абвясьцілі пра незалежнасьць сваёй краіны - Беларускай Народнай Рэспублікі!
#бнр