Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вілейчаніна Андрэя Кудзіка дадалі ў спіс экстрэмістаў.

На сайце МУС РБ зарэгістраваны пад нумарам 664

#вілейка #Вялейка #вилейка
В Вилейском районе мужчина своими руками обновил подвесной мостик

В Нарочанском сельсовете в этом году отремонтировали подвесной мостик через речку Нарочь, по которому можно сократить путь из одноименного населенного пункта в Поповцы.

– На территории нашего сельсовета четыре подвесных мостика через реку, – рассказала председатель Нарочанского сельсовета Елена Абрамчик. – Они находятся в населенных пунктах Ручица, Войдени, Набережная и Нарочь. Люди привыкли по ним ходить, в обход никому не хочется. Так, если говорить о мостике, соединяющем Нарочь и Поповцы, то он на два километра сокращает путь из одного населенного пункта в другой, а значит, и экономит время людей. Что и говорить, удобно. Но со временем этот мостик обветшал, стал опасным для людей. И нашелся человек, который взял на себя непростое дело – ремонт.

Это житель Нарочи Денис Шаюк, неравнодушный сельчанин, который во многих делах помогает сельсовету. Так, благодаря ему убирались аварийные деревья, сучья. Что бы ни взялся делать Денис Сергеевич, выполнит намеченное ответственно, с душой, по-хозяйски. На таких инициативных и неравнодушных к своей малой родине людей можно положиться, и очень радует, что они у нас есть.

О любви к своему родному краю, заботе о его процветании говорят немало и многие. А есть и те, кто, увидев проблему и обсудив ее с местным руководством, без высоких слов берутся за дело.

Газета Шлях Перамогі
Ирина БУДЬКО/Фото предоставлено Еленой АБРАМЧИК

#вілейка #вялейка #вилейка #нарочь #нарочанка #нарачанка #папоўцы
Каля Смаргоні спынілі 46-гадовага жыхара Вілейскага раёна — на яго аўтамабілі былі напісаны «праклёны прэзідэнту РФ»

Сілавікі пішуць, што мужчына сам распісаў аўтамабіль, каб «хайпануць».
“У нас нарадзілася новае музычнае дзіця”

Дырыжор, ураджэнец Вілейкі Віталь Алексяёнак падзяліўся з “РГ” уражаннямі пра прэм’еру ў “Ла Скала”

Пару дзён таму мы пісалі пра тое, што 15 кастрычніка ў тэатры, сусветным цэнтры опернай культуры “Ла Скала” ў Мілане адбылася прэм’ера оперы “Маленькі прынц”. Над пастаноўкай працаваў наш зямляк, віляйчук, які цяпер жыве ў Германіі, Віталь Алексяёнак. Ён жа дырыжыраваў аркестрам падчас прэм’еры.

Віталь знайшоў крыху часу паміж выступленнямі і падзяліўся з журналістам “Рэгіянальнай газеты” сваімі ўражаннямі пра прэм’еру.

– Усё прайшло вельмі-вельмі добра. На сёння разам з прэм’ерай адбылося ўжо тры паказы оперы. “Маленькі прынц ” – гэта сямейны твор. Ён – для дарослых і для дзяцей. Афіцыйна гэта дзіцячая казка, але шмат тут могуць знайсці для сябе і дарослыя, – адзначае Віталь.

Па яго словах, пастаноўка была яркай, відовішчнай. Выдатна спрацавала рэжысёрская каманда, аркестр, хор.

– Гэта была сапраўды сусветная прэм’ера, – працягвае Віталь. – Такой музыкі раней не было, і яе мы ўпершыню прадставілі публіцы ў суботу. Музыку італьянскі кампазітар Вальдэноні спецыяльна напісаў для гэтага праекта па замове тэатра “Ла Скала”. Сам кампазітар быў і на апошніх рэпетыцыях, і на прэм’еры. Таксама выходзіў на паклон. Ён быў вельмі задаволены прэм’ерай, дзякаваў нам усім. Было зразумела, што ў нас адбылася файная прэмера, у нас нарадзілася новае музычнае дзіця, якое цяпер працягне сваё жыццё.

З Віталем у якасці дырыжора оперу пакажуць яшчэ пяць разоў. Пасля невялікай паўзы твор будзе шматразова паказвацца ў “Ла Скала” ўжо з мясцовымі дырыжорамі. А наш зямляк паедзе па сваёй працы далей, бо працу ў “Ла Скала” ён ужо зрабіў.

– Музыка оперы – сучасная, не вельмі складаная для разумення. Яе прыемна слухаць. Але рэпеціраваць трэба было шмат. У нас былі вельмі інтэнсіўныя тыдні. Больш за месяц мы працавалі над пастаноўкай у Мілане. А да гэтага шмат месяцаў кожны працаваў у сябе: рэжысёрская каманда – у Велікабрытаніі, я – у Германіі. І цяпер вынік гэтай працы можна будзе пабачыць у вялікай зале “Ла Скала”. А мы можам крыху выдыхнуць паміж выступленнямі.

фота са старонкі Віталя

Рэгіянальная Газета

#вилейка #вялейка #вілейка
Сеньня год як пайшоў з жыцьця мастак, стваральнік музея памяці Першай сусветнай вайны ў в.Заброддзе на Вілейшчыне Барыс Барысавіч Цітовіч 🕯🕯🕯

Вечная памяць!

#забродье #заброддзе #цітоовіч #цитович #ПМВ
В Минске проходит суд за подготовку теракта на территории узла связи ВМФ РФ "Вилейка"

Речь идет о взрыве антенной мачты на территории 43-й радиостанции войсковой части 49390 МО России, расположенной в Вилейском районе Минской области.

Гособвинение считает, что его готовили Гулевич (из г.Вилейка), Глотов и Ашурак.

Вадима Гулевича обвиняют в совершении преступлений, предусмотренных ч. 2 ст. 290-4, ч. 2 ст. 289, ч.1 ст. 290-2, ч. 1 ст. 13 и ст. 290-3, ч. 4 ст. 295 Уголовного кодекса Республики Беларусь;

Кирилла Ашурака обвиняют в совершении преступлений, предусмотренных ч.2 ст.290-4, ч.6 ст.16 и ч.2 ст.289 Уголовного кодекса Республики Беларусь;

Алексея Глотова обвиняют в совершении преступлений, предусмотренных ч.2 ст.290-4, ч.2 ст.289, ч.1 ст.13 и ч.1 ст.359, ч.1 ст.14 и ч.2 ст.295, ч.4 ст.295 Уголовного кодекса Республики Беларусь.

#вилейка #вялейка #вілейка
ГАИ Вилейки отработает местные автомобильные дороги и сельские населенные пункты 🚔🚔🚔

Сотрудники Госавтоинспекции Минской области путем негласного и смешанного контроля с 21 по 23 октября проведут отработку местных автомобильных дорог и населенных пунктов области.

Как рассказали в ОГАИ Вилейского РОВД, под особым вниманием будут нарушения, являющиеся основными причинами ДТП с тяжёлыми последствиями: нарушение ПДД со стороны уязвимых участников дорожного движения, особенно в темное время суток, непредоставление преимущества в движении пешеходам, управление транспортными средствами водителями, находящимися в состоянии опьянения, бесправникам, а также нарушения скоростных режимов, правил перевозки пассажиров, в особенности детей, нарушение ПДД на железнодорожных переездах.

#вилейка #вялейка #вілейка #ГАИ #ДАІ
Вілейскія ўлады прапаноўваюць вілейчанам прыняць удзел у выбары назваў новых вуліц у Вілейцы.

Сярод прапановаў райвыканкама ёсьць толькі такія назвы: "Улица Михаила Львицына", "Улица Михала Огинского", "Улица Михаила Козинца", "Улица Виктора Обухова", "Улица Борисовская", "Улица Митрополита Филарета".

Між іншым вілейчане даўно прапаноўвалі назваць вуліцу ў гонар архітэктара Анатоля Капцюга.

У сацыяльных сетках і СМІ неабыякавыя вілейчане зьвярталіся з такім тэкстам:

"ВУЛІЦА Ў ГОНАР ДЗЯДЗЬКІ КАПЦЮГА

У 2020 годзе ня стала Анатоля Іванавіча Капцюга - беларускага архітэктара, мастака, краязнаўца.

Ён нарадзіўся 3 студзеня 1952 года ў вёсцы Урэчча на Вілейшчыне. Памёр 23 лістапада 2020 года.

Асноўнай працай яго жыцця была будоўля і дойлідства. На Вілейшчыне ён спраектаваў дзясяткі помнікаў і будынкаў: фантан на Цэнтральнай плошчы, плябань ля Вілейскага касьцелу, малітоўны дом ля Сьвятамарыінскай царквы, капліцу на плошчы Свабоды, кавярню "Цяністыя алеі" у парку. Аформіў шмат мемарыяльных дошак і памятных знакаў (Орліку, Ходзьку і шмат іншых). З апошніх, незадоўга перад сьмерцю - турысту Віталю Кастэнку, доктару Маліноўскаму, першаму фатографу Вілейкі Берку Берману.

Душа ляжала ў дзядзькі Капцюга і да краязнаўства - шмат праэктаў зрабіў і шмат артыкулаў ён напісаў.

Многім людзям ён запомніўся сваімі побытавымі малюнкамі сялянскага жыцця з яго "Школкі", што друкавала "Рэгіянальная газета".

Лічым, што неабходна, каб адна з вуліц Вілейкі была названая ў гонар Анатоля Іванавіча Капцюга."

Неабыякавыя вілейчане могуць зьвярнуцца ў Вілейскі райвыканкам з прапановай ушанаваць памяць архітэктара Анатоля Капцюга і назваць адну з вуліц Вілейкі ў яго гонар.

Выказаць сваё меркаваньне да 02.11.2022 г. Вілейскі райвыканкам прапануе наступным чынам:
"Свои мнения желающие могут направлять в отдел архитектуры и строительства райисполкома по электронной почте arh@vileyka.gov.by, или по телефонным номерам 5-42-62, 5-63-58 либо на бумажном носителе по адресу ул. Партизанская, 40, 222410, г. Вилейка, кабинет №6."

Прачытаць інфармацыю ад райвыканкаму цалкам і даведацца, ў гонар каго ўлады прапануюць назваць вуліцы, можна тут:
https://peramoga.by/zemlya-lyudey/v-vilejke-poyavyatsya-ulicy-s-novymi-nazvaniyami-uchastie-mogut-prinyat-i-vilejchane/