Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша спадчына

Знайшоўся праект адной з капліц на Вілейшчыне, збудаванай у 1932 годзе

У біблітэцы імя Урублеўскіх у Вільні захоўваецца праект капліцы, пабудаванай у вёсцы Будзькі. Сёння гэта Хаценчыцкі сельсавет на Вілейшчыне.

Вядома, што будаўніцтва капліцы скончылі 26 чэрвеня 1932 года. Набажэнствы ў ёй ладзілі раз на месяц.

Капліца належала да Радашкавіцкай парафіі.

Крыніца: Бібліятэка імя Урублеўскіх у Вільні.

Піша Рэгіянальная Газета

#вілейка #вялейка #вилейка #капліца #хаценчыцы #будзькі #часовня #архитектура #хотенчицы #будьки #архітэктура
Наша спадчына

Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту. Капліца перавезеная з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёну

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #капліца #архітэктура #музей #королевцы #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #часовня #архитектура
У 1946 годзе ўлады з вілейскага Крыжаўздзвіжанскага касцёла зрабілі склад. Каб разгрузіцца, у храм заязджалі проста на вазах. У будынку былі разбіты вітражы, фрэскі на сценах замазалі. А на паўднёвым фасадзе касцёла была фрэска са сцэнай, як Езус нясе крыж. Колькі ні спрабавалі яе зафарбаваць, яна ўсё адно праступала. У выніку выяву закрылі бляхай.

У 1990-м годзе касцёл вярнулі каталікам.
А ў 1999-м годзе тую фрэску аднавіў мастак Эдуард Мацюшонак. І сёння вы можаце ўбачыць яе на сцяне касцёла.

#вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #костёл #архитектура #матюшонок #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #касьцёл #касцёл #архітэктура #Мацюшонак
Наша спадчына

Касцёл Сэрца Езуса, Ілля, Вілейскі раён.

Фота Паліны Сцепаненка
https://www.facebook.com/palina.stsepane

#ільля #ілля #ілія #илья #илия #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл
Наша спадчына

2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.

Касцёл быў пабудаваны ў Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.

У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.

Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.

У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач, які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі.

Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#мядзел #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл #мядель
Наша спадчына

Царква ў Івашынавічах магла бы быць цудоўным помнікам драўлянага дойлідства, каб толькі да яе падысці з увагай і тактам.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#архітэктура #архитектура #ивашиновичи #івашынавічы