Навіны Вілейка
307 subscribers
5.51K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
17 лістапада 1922 года адбылася сутычка жыхароў вёскі Камена з паліцыяй. Сяляне былі незадаволены тым, што падчас усталявання дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і БССР, частка зямельных надзелаў адышла на савецкі бок мяжы. Конная паліцыя з даўгінаўскага пастарунка, на чале з камендантам Блажко, брутальна разагнала незадаволеных жыхароў вёскі. Солтыса (старасту) Камена звезлі ў даўгінаўскі пастарунак.

Ліст сяброў Беларускага клуба да міністра ўнутранных спраў Польшчы наконт здарэння ў вёсцы Камена.

#вілейка #вялейка #вилейка #Долгиново #даўгінава #камена #камено
Жыхар Вілейкі ў 1937 годзе пісаў ліст Адольфу Гітлеру, каб Германія аказала яму матэрыяльную дапамогу, бо ён быў паранены ў Першую сусветную вайну, але яму адмовілі.

Ён у 1918 годзе служыў ў бальшавікоў.

А ў 1939 годзе з прыходам савецкай ўлады ў Вілейку быў асуджаны як "конфидент полиции".

Дакументы знайшоў сябра Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Зьміцер Х.

#Вілейка #вялейка #вилейка
Хто такая Ірына Супрановіч, якая "прайшла" ў "палатку" ад Вілейкі і Мядзела?

1) Па загаду старшыні Крывасельскага С/С Ірыны Супрановіч у 2018 зьнеслі інфармацыйны стэнд з інфармацыяй пра Піліпа Орліка і Расціслава Лапіцкага. Пасьля таго, як вілейскія актывісты прыцягнулі ўвагу да гэтага акту вандалізму праз рэспубліканскія СМІ, Супрановіч прыйшлося прызнацца, што стэнд зьнесьлі яны. Прыдумала гісторыю, што стэнд згніў. Але гэта была хлусьня, бо стэнду было 2 гады толькі. А яны ў нас і па 8 гадоў стаяць.
Стэнд Супрановіч прыйшлося ставіць новы, але зрабіла яна яго "палітычна правільным" - без інфармацыі пра Расьціслава Лапіцкага.
https://euroradio.fm/u-vileyskim-rayone-vykapali-stend-prysvechany-ukrainskamu-getmanu


2) Актывістка Камуністычнай партыі Беларусі. Вы ж памятаеце пра 1937 год?
І становіцца зразумела, чаму ў Касуце Супрановіч і кампанія бурылі стэнд пра Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі ў 1950-х гг.
Напэўна за знос інфармацыі пра Лапіцкага кіраўніцтва КПБ і хваліць Крывасельскую пярвічку КПБ і саму Супрановіч, бо якой яшчэ яны дзейнасьцю ў Крывым Сяле маглі займацца, не раскулачваць жа? 👇😉
http://www.comparty.by/news/povyshat-effektivnost-raboty-pervichnyh-partiynyh-organizaciy-glavnaya-zadacha-partiynyh

4) У 2016 была адным з кандыдатак ў Палату прадстаўнікоў. Набрала 11,6% галасоў (поводле афіцыйных звестак). Як хутка расце народная любоў (ну вы самі разумеце).
http://narachanka.by/?p=40838

4) Сядзіць на еўрапейскіх грантах робячы выгляд, што нешта там паляпшае ў Крывасельскім Сельскім Савеце
https://news.tut.by/economics/517928.html

#вилейка #вялейка #вілейка #касута #выбары #выбары2019 #выборы #выборы2019 #косута #супранович #супрановіч #лапіцкі #мядзел #мядель
Терапевт Вилейской ЦРБ, который, работая в должности заведующего отделением скорой помощи 17 октября в следственной комнате изолятора временного содержания Вилейского РОВД уколол женщину-фельдшера использованным шприцем, в суде не понес административную ответственность. Пострадавшая фельдшер его простила.
Судья суда Вилейского района Константин Колядов 18 ноября постановил прекратить административное дело по 1 ч. ст. 9.1 КоАП в связи с примирением сторон.
Ответчик явился в суд. Заявительница отсутствовала.
Константин Колядов отметил, что административные дела по этой статье рассматриваются и прекращаются по заявлению сторон. Пострадавшая написала заявление о прекращении дела в связи с примирением и просила его рассмотреть в ее отсутствии.
Судья спросил у ответчика, зачем он уколол фельдшера. Тот пояснил, что это произошло без злого умысла, от случайной неосторожности.
— Мы поговорили и помирились, — сказал бывший завотделением скорой помощи.
От комментариев корреспонденту МЛЫН.BY он отказался.
Сергей Есманович
mlyn.by

#вилейка #вялейка #вілейка
Вілейчукі і Маладэчанцы!
Паважаныя сябры!🎨

Мастак з Вілейкі Вера Каўзановіч запрашае Вас на адкрыццё сваёй персанальнай выставы, якое адбудзецца 21 лістапада ў 17.00. г. Маладзечна , Палац Культуры.🍁🍁🍁

Падтрымайма нашу таленавітую зямлячку!

#вілейка #вялейка #вилейка #молодечно #маладэчна #маладзечна

https://www.facebook.com/vera.kauzanovich