Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Яго афармленне кніг «Выбраныя творы» Якуба Коласа, «Бандароўна» Янкі Купалы, «Казкі і краскі» Васіля Віткі, «Знак бяды» Васіля Быкава, «Маўчанне травы» Васіля Зуёнка, манументальна-экспрэсіўныя лісты «Неамагнетызм», «Дзядоўнік», «Сябры», серыі аўталітаграфій і малюнкаў «Здані», «Вёскі катастроф», «Негатыў», «Акт», цыкл партрэтаў сучаснікаў і блізкіх людзей – увайшлі ў беларускую графічную класіку 80-х гадоў мінулага стагоддзя як творы, зробленыя не толькі на высокім прафесійным узроўні, але, мабыць, галоўнае, з вострым, па-сапраўднаму філасофскім, поглядам на свет, які нас акружае: з яго дабрынёй і трагізмам, складанымі супярэчнасцямі і любоўю. У 1972 годзе Юрый Паўлавіч піша «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. За сваю работу для кнігі Васіля Зуёнка ён быў узнагароджаны дыпломам першай ступені рэспубліканскага конкурсу кнігі. За ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа – дыпломам Францыска Скарыны і дыпломам ІІ ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі.

Пасля заканчэння аддзялення графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Юрый Герасіменка-Жызнеўскі доўгі час быў кіраўніком народнай мастацкай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў г. Маладзечна. Юрый Паўлавіч быў ініцыятарам стварэння ў Маладзечанскім музычным вучылішчы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе і выкладаў у апошнія гады жыцця. Тыя, хто блізка былі знаёмы з мастаком, заўжды адзначаюць, што Юрый Паўлавіч быў вельмі таленавітым мастаком-наватарам і цёплым, вельмі сардэчным чалавекам, для якога творчасць была ўсім. Без творчасці ён не ўяўляў сваё жыццё. І тое, што паспеў зрабіць на сваім нядоўгім творчым шляху, – дарагога каштуе.
У мастацтве Юрый Герасіменка-Жызнеўскі праявіў сябе як сапраўдны філосаф, творчасць якога непарыўна звязана з роднай Зямлёй і Космасам чалавека. Шмат яго былых вучняў сёння – прафесійныя мастакі. Работы Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых установах культуры і адукацыі краіны, прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы і іншых краін.

Адным з апошніх яго жаданняў, напрыканцы жыцця, было дадаць да свайго прозвішча дзявочае прозвішча маці Марыі Людвікаўны Жызнеўскай. Ён пражыў усяго 48 гадоў. Не стала Юрыя Паўлавіча Герасіменка-Жызнеўскага 15 лютага 1997 года. Пахаваны ён у Даўгінава, на сваёй малой радзіме. Яго сын Павел яшчэ студэнтам аддзялення скульптуры Акадэміі мастацтваў зрабіў помнік на магіле бацькі ў выглядзе схіленага анёла са складзенымі, як для малітвы, каля грудзей рукамі. Дарэчы, яго сыны і нявесткі таксама закончылі Акадэмію мастацтваў. Сын Павел і яго жонка Алеся – скульптары, жывуць і працуюць разам у Брэсце. У сына Андрэя – спецыяльнасць мастацкая – апрацоўка металу, яго жонка, Святлана, – мастак-кераміст, жывуць і працуюць у Мінску.

У сваіх творах Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі мовай пластычных форм маляваў тое, што ў паняцці творцы з’яўлялася самым галоўным: глыбіннай сувяззю чалавека з Космасам і Зямлёй, падпарадкаваных векавым рытмам прыроды. Памяць пра Юрыя Герасіменка-Жызнеўскага застаецца назаўжды ў яго карцінах, ілюстрацыях, успамінах родных людзей і сяброў. Жывуць яго вучні – а значыць жыве і памяць пра самога мастака, бо мастацтва вечнае…

Сяргей ГАНЧАР

#вілейка #вялейка #даўгінава #жызнеўскі #маладзечна #маладэчна #Молодечно #вилейка #долгиново #вилейский #вилейскийрайон #жизневский
Группа помощи бездомным животным Вилейки в Viber. Присоединяйтесь!

Заходите в "Хвостики Вилейки" в Viber: https://invite.viber.com/?g2=AQB%2B5vwALNco8FHCvnd8pkxb%2B6FBMFbK5IqJSoNMFPLTPq2lbY%2FoCkZiERYBxctE

#вилейка #вялейка #вілейка #помощь #помощьживотрым #приют #хочудомой
Старыя фотаздымкі Вілейшчыны

28.01.1932 г.
Вілейка. На замерзлай рацэ. Хедва і Нахум Лапiдот з сябрамі.

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka

#вілейка #вялейка #вилейка #староефото #староефота #вілейскі #вилейский #Лапiдот #лапидот
У вілейскай краме "Санта" усталёўваюць касы самаабслугоўваньня.

#вилейка #вялейка #вілейка #Санта
15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага 1989 г. з Аўганістана былі выведзеныя савецкія войскі і дзякаваць Богу беларускім хлопцам не прыйшлося больш гінуць на чужой зямлі 🕯🕯🕯

#Аўганістан #Афганистан
Прямые телефонные линии 17-21 февраля

17 февраля с 9.00 до 12.00 по номеру 4-22-01 состоится «прямая телефонная линия» с управляющим делами Вилейского районного исполнительного комитета ГОТОВКО Виктором Викторовичем.

20 февраля с 9.00 до 12.00 по номеру 3-76-50 состоится «прямая телефонная линия» с директором ГУ «Вилейский районный архив» МЕЛЕШКО Светланой Александровной.

20 февраля с 9.00 до 10.00 по номеру 4-23-45 «прямую телефонную линию» проведет ЧАЕВСКАЯ Марина Валериановна, начальник финансового отдела Вилейского райисполкома, по вопросам бюджета Вилейского района.

21 февраля с 11.00.12.00 по номеру 4-22-84 будет проведена «прямая телефонная линия» с заместителем главного врача по медицинской части Марковой Дианой Александровной по вопросам оказания медицинской помощи жителям Вилейского района в отделениях ЦРБ.

#Вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон
Старыя дакументы Вілейшчыны

1938 год. Пасведчанне аб заканчэнні школы.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/starajavilejka/?ref=share

#вілейка #вялейка #старыядакументы #вілейшчына #вилейка #вилейщина #старыедокументы
Котика, в надежные, заботливые и крепкие руки !!!

Рыжику где-то 1-1.5 года. Живет в соседнем подвале. Примерно год как прибился к дому и тут рос, кормим постоянно, кушает все и с большим аппетитом (по ему видно).

Не раз капали от паразитов и клещей, на вид и характер очень здоровый котик !!!

Очень нежный, игривый и милый, а так же верный друг!

В силу наличия собаки и кошки в квартире, не можем взять его, однако очень жалко, что такой Рыжик живет на улице :(

Поэтому кому понравился этот малыш, звоните +375296246951

Всегда на связи, расскажу все о нем, и если нужно покажу !!!

Спасибо :)

#вілейка #вялейка #вилейка #помощь #помощьживотрым #кот #хочудомой
Домашняя выпечка на заказ.
Тел.: +375292370400
Старыя фота Вілейшчыны

16 лютага 1931г. Вілейка.

Першая рэгіянальная канферэнцыя габрэйскага нацыянальнага фонду.


#вілейскі #вілейскіпавет #вілейка #вялейка #вилейка #вилейский #Вилейка #староефото #старыяфота
Навіны з Вілейскага вадасховішча
Дмитрий: "Ловил ночь, утро. Глубина 8.1.
Лещ 1 кг., щука 1 кг., подлещик 500 гр."
17 лютага 1806 года нарадзіўся беларускі археолаг, этнограф, гісторыкТЫШКЕВІЧ Канстанцін Піевіч (1806 - 1868).

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск. Належыў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу "Ляліва". Брат Яўстахія Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт. Удзельнік паўстання 1830 - 31 гг.

З 1836 жыў у Лагойску, дзе разам з братам у 1842 заснаваў першы ў Беларусі музей старажытнасцей, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей.

У 1857 годзе арганізаваў экспедыцыю па Віліі, вынікам якой стала краязнаўчая манаграфія "Вілія і яе берагі" (Дрэздэн, 1871).

У Вілейцы на 150-годдзе экспедыцыі ў 2007 годзе быў усталяваны валун з памятнай шыльдай і скульптурай Вяльяны.

#вілейка #вялейка #вілія #вяльля #тышкевіч #вилейка #вилия #тышкевич