Краязнаўца Кастусь Шыталь піша:
"БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ВЯЛЕЙСКАЙ ШКОЛЕ Ў 1927 ГОДЗЕ
Mikalaj Menski апублікаваў на старонцы Старая Вялейка школьнае пасведчанне вучня пачатковай школы ў Вялейцы з 1927/28 года.
Дакумент цікавы тым, што сярод прадметаў у ім пазначаная - беларуская мова.
У 1927 годзе пад уплывам Таварыства Беларускай Школы, якое мела сваю акруговую ўправу ў Вялейцы, у многіх мясцовасцях бацькі вучняў падавалі дэкларацыі аб жаданні навучання дзяцей на беларускай мове. Польскія ўлады адхілялі гэтыя дэкларацыі на падставе фармальных і іншых прычын, але некаторыя з іх усё ж былі задаволеныя, і ў Заходняй Беларусі ў некалькіх дзясятках дзяржаўных школ пачалі вывучаць беларускую мову.
Пазней рознымі спосабамі беларускую мову са школ выкідавалі. У Маладзечне, як пісаў мясцовы карэспандэнт у адной з віленскіх газетаў "вучылі па-беларуску ды перасталі". У Шаркоўшчыне беларускую мову скасавалі ў 1935 годзе, у Баярах каля Падсвілля - у 1934, у Жабінцы каля Глыбокага - у 1937.
Колькі часу вывучалі беларускую мову ў школе ў Вялейцы - невядома. Пакуль што не знайшоў пазнейшых згадак ні пра яе існаванне, ні пра яе скасаванне.
На ілюстрацыях - выцінкі з газет "Наша Праца", №50, 1927 і "Głos Wileński", Nr. 38, 1927."
#вілейка #вялейка #вилейка #ТБШ #мова #вілейскі #вілейскіпавет #вилейскийповет #вилейский

Наша спадчына
2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.
Касцёл быў пабудаваны ў Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.
У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.
Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.
У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач, які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі.
Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.
Крыніца: https://t.me/naracanscyna
#мядзел #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл #мядель

ДЗЯДЫ
Твор "Дзяды на Беларусі". Мастак Станіслаў Багенскі. Ілюстрацыя да "Tygodnik Illustrowany". 1904 год.
#дзяды

Верш нашага земляка Усевалада Сьцебуракі
ДЗЯДЫ
Усевалад СЦЕБУРАКА
Калі памруць мае дзяды,
з зямлі адыдзе пакаленне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.
Калі памруць мае дзяды,
у тое ж самае імгненне
уклю́чыцца адлік забвення;
ці будзе мне ставаць цярпення
ў адведкі ездзіць на клады?
Калі памруць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове страта,
заўважу, як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
без гукаў іхнае хады.
Калі памруць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад свечак цені,
і падмацуюцца сумненні,
ці я такі ўжо малады.
#дзяды
ДЗЯДЫ
Усевалад СЦЕБУРАКА
Калі памруць мае дзяды,
з зямлі адыдзе пакаленне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.
Калі памруць мае дзяды,
у тое ж самае імгненне
уклю́чыцца адлік забвення;
ці будзе мне ставаць цярпення
ў адведкі ездзіць на клады?
Калі памруць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове страта,
заўважу, як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
без гукаў іхнае хады.
Калі памруць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад свечак цені,
і падмацуюцца сумненні,
ці я такі ўжо малады.
#дзяды
Вілейскае вадасховішча ў лістападзе 2021 года.
#вілейка #вялейка #вилейка #вилейское #водохранилище #Вилейскоеводохранилище #вілейскае #вадасховішча #вілейскаевадасховішча

Изменено расписание маршрута «Вилейка — Лыцевичи — Боровые» и городского автобуса по маршруту №1 «Маковье — Хоружей».
Вилейский автопарк №5 сообщил об изменении с 30 октября расписания движения автобуса по маршруту №1 «Маковье — Хоружей». Также с этой даты движение автобусов «Вилейка — Лыцевичи — Боровые» будет осуществляться по расписанию зимнего периода
#Маковье #Вилейка #Лыцевичи #Боровые #вілейка #вялейка #лыцавічы #вілейскі #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон

Вилейские зоозащитники:
"Щенки Азы ищут дом и самых добрых и ответственных хозяев. Есть 5 кобельков и одна сучечка. Щенки уже начали кушать самостоятельно, им скоро месяц. Через пару недель можно забирать на постоянное место проживания. Азу со щенками курирует наш волонтёр Ольга, звоните по всем вопросам ей.
+375 33 385-67-26"
#вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #собака #помощь #помощьживотрым #приют #хочудомой #щенок #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #сабака

Пасля прыходу савецкай улады ў Вялейку ў верасні 1939 г., новая ўлада рашала пераіменаваць назвы вуліц.
Была ў нас і вуліца Касцюшкі.
А вул. Талстога называлася Выспнянскай.
Цяперашнюю вул.Лаўрыновіча ў 1939 годзе назвалі Планернай, а пры паляках - Парсянская.
Карацей, вывучайце дакумент 😊
#вілейка #Вялейка #вилейка

3 лістапада 2023 года ў Маладзечне адбыўся суд над былым рэдактарам "Рэгіянальнай газеты" Аляксандрам Манцэвічам.
Яму прысудзілі максімальны тэрмін па тым артыкуле, па якім яго абвінавачвалі - 4 гады агульнага рэжыму, і штраф 400 базавых велічынь (14 800 рублеў). Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі, якая дэскрыдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.
Судовую справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржаўным абвінаваўцам выступаў Алчксандр Марцінчык.
Як палічыла следства, Аляксандр Манцэвіч будучы дырэктарам "Рэгіянальнай газеты" з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў праз Інтэрнэт і газету хлуслівыя дадзеныя. 15 сакавіка 2023 года Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы, а ў яго дома і ў офсе быў праведзены вобшук.
Учора ў сваім апошнім слове спадар Манцэвіч дзякаваў усім за падтрымку:
“Дзякуй яшчэ раз усім за падтрымку мяне. Бясконцы дзякуй маёй сям’і, сябрам і калегам, усім тым, хто прыходзіў усе гэтыя 7 дзён на пасяджэнні, хто не прыходзілі і перажывалі за мяне, хто пісаў мне пісьмы ў Жодзіна, хто дасылаў пасылачкі і не толькі, дзякуй усім.”
Напісаць яму па-ранейшаму можна:
Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
#вілейка #вялейка #маладэчна #маладзечна #манцэвіч #астравец #ашмяны #астравец #мядзел #нарач #смаргонь #валожын #вилейка #Молодечно #мядель #нарочь #сморгонь #островец #ошмяны #манцевич

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Ваколіцы возера Нарач у час І Сусветнай вайны. Вёскі Пронькі, Яневічы, Баравое.
Фота з альбома, які прадаўся на Ebay.
Крыніца: Кастусь Шыталь
Фота з альбома, які прадаўся на Ebay.
Крыніца: Кастусь Шыталь